Адспявала лета песні усе

Кантрольная работа

Кантрольная работа падрыхтавана ў выглядзе тэста па тэме: «Бяззлучнікавы складаны сказ. Знакі прыпынку»

Просмотр содержимого документа
«Кантрольная работа»

ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКЛАДАНЫХ

Выпісаць нумары сказаў, дзе гаворыцца пра ўмовы пастаноўкі: а) коскі; б) кропкі з коскай; в) двукроп’я; г) працяжніка.

Калі другая частка паказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай частцы; паміж часткамі можна ўставіцть злучнікі бо, таму што.

Калі часткі паказваюць на адначасовасць або паслядоўнасць з’яў, падзей, маюць цесную сэнсавую сувязь паміж сабой і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння.

Калі першая частка паказвае на ўмову або час, што названыя ў другой частцы; у пачатку першага простага сказа можна паставіць злучнік калі.

Калі апошняя частка з’яўляецца абагульняльнай да папярэдняй.

Калі часткі сказа даволі развітыя, звычайна маюць свае знакі прыпынку і менш цесную сэнсавую сувязі паміж сабой.

Калі другая частка раскрывае, тлумачыць, дапоуняе змест першай; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі што, як ці словы а іменна;і бачу(убачыў), што; і чую(пачуў), што; і адчуваю( адчуў), што.

Калі паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей або нечаканы вынік дзеяння; паміж часткамі можна ўставіць злучнік і.

Калі другая частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў першай; можна ўставіць слова значыць.

Калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але.

10.Калі першая частка абагульняе змест наступных.

II. Якой ўмове адпавядае пастаноўка знаку прыпынку ў дадзенных складаных бяззлучнікавых сказах? Запісаць да кожнага сказа адпаведны нумар умовы (гл.заданне 1)

1. Загараецца зара — гасне ноч над зямлей.

2. Адшумела лета каласамі, у паплавах зяленых адцвіло; журавы на поўдзень пад крыламі панесліліпневае цяпло.

3.Недарма ў народзе кажуць: рэкі прыцягваюць дождж.

4.Прасторы нябесаў зарой палынеюць, сінеюць азеры,бары зелянеюць, гамоняць палеткі, бруяцца крыніцы.

5.Раніца першга верасня выдалася хмурная і халодная: уначы ішоў дождж.

6.Дол засланы шышкамі, цвіце сунічнік, бруснічнік, перагукваюцца птушкі,звіняць камары – усе тут знаемае….

7. Рана ў поле выязджай – будзе добры ўраджай.

8. Грымнуў гром углухім каменні – дуб у Свіслач зваліўся знямелы.

9. Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць.

10. Ранак луг расой купае – дзень гарачы будзе.

11. Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас.

12. Уся груша пад сонцам былы радаснай і святочнай, ля буславага гнязда не змаўкаў вяселы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўседы знаходзіла прытулак дробнае царства.

III. Выпісаць нумары сказаў складаных бяззлучнікавых сказаў, дзе трэба паставіць: а) коску; б) кропку з коскай; в) двукроп’е; г) працяжнік.

Пад поўдзень выбівалася з туману сонца трава і дрэвы яснелі лясы як бы адыходзілі далей неба ўзнімалася вышэй.

Дні поздняй восені кароткія і шэрыя адразу пасля поўдня пачынае змяркацца.

Жураўлі ляцяць высока зіма яшчэ далека.

Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба з другога боку сінеў лубін

Вецер загуляе хвойнік, лозы гнуцца.

Зямля жыве у бераг б’юць прылівы у вырай адлятаюць жураўлі…

У лесе і палях пачынала цямнець шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю разам з імі нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі

Красавік з вадою май з травою

Ціха булькатала вада ў канаве сыпалася лісце чырыкалі недзе вераб’і усё гэта было такім зывыклым, добрым, прыгожым

Читайте также:  Как определиться делать стрижку или нет

10.Раптам бліснула маланка стала відно, як удзень.

11.Адспявала лета песні, усе сабрала каласы пад сасонкамі, на ўзлессі, расцвітаюць верасы.

12.Ціха было ў навакольных лясах супакоілася птаства не шапацелі дрэвы.

а) 2; б) 5; в) 1,6; г) 3,4,7,8,9.

1-3; 2-5; 3-6; 4-2; 5-1; 6-4; 7-3; 8-7; 9-10; 10-8; 11-9; 12-2,1.

III. а) 1,4,6,7,9,12; б) ,7,11; в) 2,4,6,12; г) 3,5,8,9,10.

Источник статьи: http://multiurok.ru/files/kantrolnaia-rabota.html

Адспявала лета песні усе

Дзверы скрыпнулі. Прыйшла бабка.

— Ці ты, бабка, не ведаеш, хто гэта прынёс сюды красак?

Бабка перш прыкінулася, што нічога не ведае, а каб пераканаць у гэтым настаўніка, узяла краскі і стала разглядаць іх. Але, як ні хітрыла бабка, настаўнік прачытаў на яе твары, што яна прыкідваецца.

— Ой, бабка! Грэх табе, старэнькай, хлусіць і падманваць. Не любіш ты мяне і не шкадуеш. Я ўжо і па той прычыне не паверу табе, што ты — знахарка. Ты павінна ведаць.

— Ой, панічыку! Ну, хто ж вам можа прынесці красачак, як не паненка?

— Якая паненка і чаму паненка, а не якая-небудзь маладзіца?

— Хто ж іх, панічыку, ведае, хто да вас лепей горнецца: ці паненкі, ці маладзіцы, — усё яшчэ хітрыла бабка. Але ёй самой неўтрыванне было, каб не сказаць, і яна пачала смяяцца. — Паненка, панічыку, сама сюды забягала і палажыла іх вам. Толькі яна, панічыку, прасіла, каб я вам не казала.

— Злаўлю яе калі-небудзь.

— Злавіце, панічок, злавіце! — прамовіла бабка, гатовая нават памагаць свайму панічу злавіць паненку.

— Чаму ты, бабка, не ідзеш на вуліцу песні спяваць?

Бабка паглядзела на настаўніка, ці ён праўду кажа, ці жартуе.

— Няма, панічыку. Адспявала я ўжо сваё.

— А ці шкада табе свае маладосці?

— А што яе, панічыку, шкадаваць? Ці шкадуй, ці не шкадуй — не вернецца назад.

— А ці хацела б ты вярнуць яе?

— Э, панічок! Ніколі я пра гэта і не думаю. Нікому яна не варочаецца.

— Дык трэба, бабка, карыстацца ёю і ўзяць ад яе ўсё, чым яна міла і люба!

— Так, панічок, што цяпер страціш, таго потым не знойдзеш.

Гэта размова зусім не цікавіла бабку, і яна колькі разоў пазяхнула. А ўрэшце сказала:

— Ужо ж, панічок, і позна. Заставайцеся здаровы!

Бабка даволі пасунулася ў кухню на сваю печ, адкуль хутка пачуліся нейкія мармытанні, не то яна сама з сабою размаўляла, не то малілася Богу.

У сяле яшчэ доўга спявалі песні, ды дзесь з двара даносіўся брэх патрывожанага сабакі. Апознены месячык загарэўся залатым пажарам за тым панурым лесам, што стаяў з боку чыгункі, і павольна ўзнімаўся над заспакоенаю зямлёю. Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. Настаўнік яшчэ доўга сядзеў каля акна, і розныя думкі падымаліся ў яго галаве. Спаць не хацелася, і ён доўга варочаўся, пакуль сон замкнуў вочы. На століку каля ложка ляжаў букецік завяўшых красак.

Вясна ўступала ў сілу. Снегу ўжо зусім не было ў палях. Ажылі балоты. Жаласна застагналі кнігаўкі, цяжка лятаючы над вадою. Высока ў небе звінелі жаваранкі. Абсохшая зямля пачынала іскрыцца зялёным аксамітам кволай пахучай траўкі. То той, то другі з вучняў пакідаў школу.

— Вось што, дзеці, — сказаў раз вучням настаўнік, — сёння па абедзе прыходзьце з рыдлёўкамі. Будзем капаць ямкі, а заўтра ўсе пойдзем у лес, прынясём маладых дрэўцаў і абсадзім нашу школу.

Читайте также:  Короткие стрижки для девочек с редкими волосами

Дзеці адзін перад другім спяшаліся запэўніць настаўніка, што яны прынясуць рыдлёўкі, і з вясёлым дзіцячым гоманам, як пчолкі з вулля, высыпалі з школы на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі, шчаслівымі галасамі.

Пасля абеду дзеці весела беглі з рыдлёўкамі ў школу і таксама заяўлялі аб гэтым настаўніку, забягаючы да яго на кватэру. Нават маленечкі Паўлюк Рылка, самы меншы ў школе, горда нёс рыдлёўку, згінаючыся ад яе цяжару.

Настаўнік прыйшоў у школу і павёў дзяцей на двор. Разам з вучнямі размеркавалі месцы для ямак, потым настаўнік назначыў работу вучням, падзяліўшы іх на гурткі, і сам выкапаў першую ямку, каб паказаць дзецям, як гэта трэба рабіць.

— Што гэта вы робіце?

Панна Ядвіся непрыметна падышла да Лабановіча.

Гэты так добра знаёмы яму голас прывёў яго ў нейкае трапятанне. Сэрца застукала мацней.

— Хачу па сабе вам памяць пакінуць.

— А хіба ж вы паміраць збіраецеся? — засмяялася Ядвіся.

— Я памёр ужо, — трагічна прамовіў Лабановіч.

— Дык гэта вас хаваць тут будуць? — жартавала яна. — Можа, пабегчы пасклікаць баб, каб паплакалі па вас?

— А вы хіба не заплачаце па мне?

— Дык вы ж усё роўна чуць не будзеце.

— Ах, выбачайце! — апамятаўся Лабановіч. — Вельмі дзякую вам за букецік і за тыя красачкі, што праз фортку ўляцелі.

Панна Ядвіся прыкінулася вельмі здзіўленаю і як бы нічога не разумела.

— А той самы, што ўчора вы на стол палажылі.

— Ваша бабка — ілгарка, і самі вы — ілгар, — запратэставала Ядвіся. — Больш ніколі да яе не пайду, і ў вашу кухню не ступіць мая нага.

— І ў маю фортку не паляціць ні адна краска?

Панна Ядвіся павярнулася і кінулася бягом у свой двор, потым яна спынілася і пайшла зноў да Лабановіча.

— Слухайце, вы бралі кнігу, што ў вас на стале разгорнутая ляжала?

Источник статьи: http://www.rulit.me/books/u-paleskaj-glushy-read-277295-55.html

Выпісать з любых твораў бяззлучнікавыя сказы 5 штук

Адгадка на загадку — Акуляры

Все правильно только мне кажется,что после слова «дэлегат» запятая не нужна.

4. Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.

Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п’есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.

У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.

Читайте также:  Красивые стрижки с волосами по плечи

Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар’ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.

У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.

Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.

Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.

У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар’ерыста і невука.

Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.

Источник статьи: http://otvet.ws/questions/5398116-vypisat-z-lyubyh-tvora-byazzluchnikavyya-skazy-5-shtuk.html

Перевод песни Касi Ясь канюшыну. Песняры

КОСИЛ ВАНЬКА КЛЕВЕР БОЙКО
(перевод белорусской народной песни)

Добрый день, дорогие друзья!
С вами поэт, переводчик, психолог Евгений Александрович Седов.

Представляю вашему вниманию профессиональный художественный перевод белорусской народной песни «Касiў Ясь канюшыну», в то же время это и лучший перевод песни «Касiў Ясь канюшыну» («Косил Ясь конюшину») ансамбля «Песняры».

Косил Ванька клевер бойко
(белорусская народная песня в обработке Владимира Мулявина, перевёл на русский язык психолог Евгений Седов)

Косил Ванька клевер бойко,
Поглядел на девчонку.

А девчонка жито жала
И ответ глазами дала.

— Иль ты Ванька, иль ты нет?
Приглянулся ты мне!

Кинул Ванька косить,
Пошёл мамку просить.

— Люба мамка моя,
А жени ты меня!

— Так бери Владиславку,
Чтоб уселась на всю лавку!

— Владиславку не хочу,
ведь на лавку не вмещу!

— Так бери ты Алёнку,
Работящую девчонку!

Косил Ванька клевер бойко,
Поглядел на девчонку.

Касiў Ясь канюшыну
(белорусская народная песня в обработке Владимира Мулявина)
Из репертуара ВИА «Песняры»

Касiў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.

А дзяўчына жыта жала
Ды на Яся паглядала:

— Цi ты Ясь, цi ты не,
Спадабаўся ты мне.

Кiнуў Яська касіць,
Пачаў мамку прасiць:

— Люба мамка мая,
Ажанi ж ты мяне!

— Дык бяры ж Станiславу,
Ка сядзела на ўсю лаву.

— Станiславу не хачу,
Бо на лаву не ўсажу!

— Дык бяры ж ты Яніну,
Працавiтую дзяўчыну.

Касiў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.

Свои переводы белорусских песен посвящаю любимой жене Виктории, которая родом из Белоруссии.

Источник статьи: http://stihi.ru/2020/11/18/5347

Оцените статью
Adblock
detector