Часціны мовы у беларускай мове табліца усе
Часціцы
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT | |
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD | |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Часціца – службовая часціна мовы, што не мае ўласнага ярка выражанага лексічнага значэння, а служыць для надання іншым словам або выказванням дадатковага адцення або для мадыфікацыі іх значэння.
Часціцы падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад сваёй функцыі.
- Часціцы, што выражаюць сэнсавыя адценні: указваюць на нешта (вуньтой чалавек, гэта/ гэтая кніга), удакладняюць (якразтут і сустрэнемся, амаль прафесійна зроблена), вылучаюць або абмяжоўваюць (толькіты, хоць трошкі, выключна добры).
- Часціцы, што маюць мадальную функцыю: служаць для сцвярджэння (так, але), адмаўлення (не, ні, ані), волевыяўлення (хай/ няхайзробіць, сказаў бы), пытання (Цібудзеш заўтра? Хіба ты яго не ведаеш?), параўнання (быццам/нібы/якновы), верагоднасці (бадайзраблю, наўрад ці прыеду).
- Часціцы, што маюць эмацыянальна-экспрэсіўную функцыю: клічныя (Бачты! Ну і надвор’е!), узмацняльныя (наватсагрэўся тут, чакай жа).
Спынімся на найбольш цікавых выпадках ужывання і напісання часціц у нашай мове.
Часціца бы (б) служыць для ўтварэння ўмоўнага ладу і можа стаяць як перад дзеясловам, так і пасля яго: напісаў бы і я б напісаў. Выбар варыянтаў бы і б залежыць ад таго, на які гук заканчваецца папярэдняе слова. Калі на зычны – тады ўжываецца часціца бы: змог бы; калі на галосны – б: змагла б.
Часціца жа (ж) мае ўзмацняльнае значэнне і заўсёды стаіць пасля слова, да якога адносіцца: Ён жа мне сказаў! Ужыванне варыянтаў жа / ж таксама абумоўлена апошнім гукам папярэдняга слова: добра ж (ж пасля галоснага), дрэнь жа нейкая! (жа пасля зычнага)
Часціца такі (гутарковы варыянт –ткі) таксама стаіць пасля слова, да якога адносяцца, і пішацца з імі праз злучок: ён-такі сказаў, усё-такі, напісаў-ткі. Калі ж часціца -такі стаіць перад словам ці калі разрываецца іншымі словамі, то яна пішацца асобна: такі сказаў праўду, ён такі прыйшоў, усё ж такі мы памірыліся, зайшла ж такі.
Гутарковыя часціцы –ка, -тка маюць загаднае значэнне, стаяць пасля словаў, да якіх адносяцца, і пішуцца з імі праз злучок: скажы-ка, глядзі-тка. З’яўляюцца сінанімічнымі літаратурнай часціцы давай у загадных канструкцыях: давай пішы / пішы-ка. У трэцяй асобе загадны лад таксама ўтвараецца пры дапамозе часціц: хай / няхай піша, хай / няхай ведаюць.
Часціцы –сь, сьці, зваротная часціца –ся (-ца) пішуцца разам са знамянальным словам: хтось, кудысьці, раюся, мыцца.
Часціцы небудзь, кольвек, кольвечы, колечы маюць значэнне няпэўнасці і звычайна пішуцца са знамянальнымі словамі праз злучок: дзе-небудзь, з кім-кольвек, што-колечы. Аднак калі паміж імі знаходзіцца іншая часціца, то яны пішуцца асобна: Дзе ж небудзь ён ёсць!, Хто ж кольвечы яго знойдзе!
Часціца абы ў слове часцей за ўсё з’яўляецца прыстаўкай і пішацца праз злучок: абы-хто, абы-дзе. Аднак калі паміж часціцай і займеннікам ці прыслоўем укліньваецца прыназоўнік, часціца абы пішацца асобна: абы з кім, абы пра што.
Пытальная часціца ці заўсёды стаіць у пачатку сказа! Ці ты гатовы ўжо? Ці маеце грошы? Ці цёпла вам? Запомніце, што складаная часціца наўрад ці пішацца ў два словы!
Сцвярджальная часціца так (рус. да) мае варыянт але: Ты ўжо скончыў? – Так. / Але. Часціцы ага, угу з’яўляюцца гутарковымі формамі.
Запомніце, што часціца ледзьве (варыянт ледзь) пішацца з мяккім знакам!
У прынцыпе, усе часціцы паходзяць ад іншых часцін мовы (прыслоўяў, займеннікаў, дзеяслоўных формаў), але сёння большасць з іх ужо страціла сваю сувязь з імі: вунь, але, калі, куды, сабе, яно і інш.
Цікавая этымалогія, напрыклад, у часціцы быццам, нібыта – ад быць; хоць – ад хацець; бач – ад бачыць; амаль – ад мала; маўляў – ад старой формы дзеяслова маўляць; бадай – паводле адной з версій, ад “бог дай” у выніку сцягнення словаў.
Цікава, што часціцы могуць не толькі ўзбагачаць мову, але, калі пачынаюць часта механічна ўжывацца ў маўленні з мэтай запоўніць паўзу і нейкім чынам арганізаваць выказванне, вельмі часта ператвараюцца ў словы-паразіты,: ну-у, гэта, вось, так і г.д.
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Источник статьи: http://www.movananova.by/zaniatki/teoryya-i-praktyka-movy-chascicy.html
Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
Тэма «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове»
Самастойныя часціны мовы маюць пэўнае самастойнае значэнне, называюць прадметы, прыметы, дзеянні, колькасць або ўказваюць на іх і з’яўляюцца членамі сказа. Да самастойных часцін мовы адносяцца назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў (зменныя) і прыслоўе (нязменнае).
Службовыя часціны мовы – прыназоўнік, злучнік, часціца – не маюць самастойнага лексічнага значэння. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і не з’яўляюцца членамі сказа (але могуць уваходзіць у іх састаў).
Адметнае становішча ў сістэме часцін мовы займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.
Акрамя дзесяці названых традыцыйных часцін мовы, у мовазнаўстве як асобныя часціны мовы могуць выдзяляцца яшчэ дзве: безасабова-прэдыкатыўныя і мадальныя словы. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану) называюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах: У лесе было хораша і ціха (І. Навуменка). Мадальныя словы перадаюць адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, звычайна выконваюць ролю пабочных слоў: Свята, здавалася, было яшчэ наперадзе (Я. Сіпакоў).
- Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Назавіце ўжытыя ў тэксце самастойныя і службовыя часціны мовы. Абгрунтуйце, чым вы кіраваліся пры размеркаванні слоў па часцінах мовы. Прывядзіце пачатковую форму часцін мовы.
Сярод дрэў, што растуць на нашай зямлі, дуб займае самае пачэснае месца. Людзі спакон вякоў, калі хацелі, каб хата стаяла доўга, будавалі яе на дубовых падрубах. Каб студня была надзейная, каб вада ў ёй не цвіла, была заўсёды сцюдзёнай і чыстай, зруб рабіўся таксама з дубовых плашак.
Дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы – шафы і шафкі, канапы і крэслы, ложкі і куфры, на розную драбязу. Дуб быў не падуладны часу: ён не гніў у вадзе, яго не браў шашаль, не шкодзілі яму ні вецер, ні сонца. Ён нібы валодаў цудадзейнай сілай. А колькі казак, паданняў і легендаў хадзіла ў народзе пра неверагодную сілу гэтага дрэва, пра вечную еднасць яго з роднай зямлёй! (Паводле Я. Пархуты).
Растлумачце сэнс выдзеленых слоў.
- Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове». Карыстайцеся, пры неабходнасці, схемай. Пацвердзіце сваё паведамленне прыкладамі.
- Прачытайце верш. Назавіце ў ім усе часціны мовы, пакажыце, якую ролю яны выконваюць для стварэння паэтычнага вобраза восені.
Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.
Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.
Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі
Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.
Падпаліла касцёр, прылягла ў тумане,
Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:
Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,
Па зямлі ад кастра разліваўся агонь…
I па сённяшні дзень восень жару не можа
Пагасіць на зямлі, ходзіць з краю у край,
Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы
I цалуючы кожны рабінавы гай.
Выпішыце з тэксту:
а) назоўнік канкрэтны, м. р., 2-га скл., у М. скл., адз. л.;
б) прыметнік прыналежны, поўны, у Н. скл., адз. л., м. р.;
в) займеннік асабовы, у В. скл., ж. р., адз. л.;
г) дзеяслоў зваротны, незак. трыв., І спр., у абв. л, адз. л., пр. ч., м. р.;
д) дзеепрыметнік зал. ст., пр. ч., зак. трыв., поўны, у адз. л., м. р., Н. скл.
Выпішыце з тэксту просты сказ, ускладнены аднароднымі выказнікамі і адасобленымі акалічнасцямі. Разбярыце (падкрэсліце) па членах сказа.
Раскажыце, якія вобразы ў вас выклікае восень (вясна, зіма ці лета).
- Перакладзіце рэцэпты на беларускую мову, замяняючы інфінітывы дзеясловамі 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу. Лічбы запішыце словамі.
Гречневая каша по-радзивилловски
Приготовить гречневую кашу. В миске перемешать 4 яичных белка и 150 г сахара. Поставить миску в большую кастрюлю с 2 стаканами закипающей воды и взбивать, пока масса не загустеет. Перемешать яичную смесь с кашей и изюмом, положить в смазанную жиром и посыпанную тертой булкой сковороду, запечь в духовке.
Шляпки опят тщательно промыть, сложить в кастрюлю вместе с мелко нарезанным луком и 2 столовыми ложками растопленного сливочного масла. Варить около 30 минут. В кипящий суп добавить полторы столовые ложки муки, разведенной в холодной воде. Прокипятив несколько минут, заправить специями и сметаной. Перед подачей посыпать суп нарезанной петрушкой (Энциклопедия белорусской кухни «Смачна есці»).
- Прачытайце тэкст. Пра якую краіну ідзе гаворка?
Дастаткова сказаць тры словы – карнавал, самба і футбол, – і вы адразу зразумееце, пра якую краіну ідзе гаворка. У гэту яркую, феерычную краіну так імкнуўся «вялікі камбінатар» дваццатага стагоддзя, які меў вытанчаны густ. Турыстаў тут абавязкова запросяць узняцца на вяршыню гары Каркаваду, дзе стаіць знакамітая на ўвесь свет статуя, што стварае незабыўнае ўражанне (Паводле Я. Салдаценкі).
У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова «самба»?
Назавіце імя «вялікага камбінатара».
Пра якую статую паведамляецца ў тэксце?
Запішыце тры словы розных часцін мовы, якія, на вашу думку, выразна характарызуюць нацыянальную культуру Беларусі.
Источник статьи: http://loevgimnazia.schools.by/pages/sstema-chastsn-movy-belaruskaj-move
Памятка па беларускай мове «Часціны мовы» (2 клас)
Номер материала: ДБ-1135190
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Источник статьи: http://infourok.ru/pamyatka-pa-belaruskaj-move-chasc%D1%96ny-movy-2-klas-4277423.html
Сістэмы часцін мовы у бел.мове
Описание: Сістэмы часцін мовы у бел. Традыцыйна граматыка беларускай мовы вылучае 10 часцін мовы: 6 паўназначных ці самастойных назоўнік прыметнік лічэбнік займеннік дзеяслоў прыслоўе; 3 службовыя прыназоўнік злучнік часціцы і выклічнік. Аднак такая сістэма часцін мовы ў навуцы не лічыцца адзіна магчымай. Некаторыя даследчыкі ў якасці асобных часцін мовы вылучаюць яшчэ мадальныя словы магчыма відаць і словы катэгорыі стану ціха ў хаце Часам як самастойныя часціны мовы разглядаюцца дзеяслоўныя формы дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе.
Дата добавления: 2015-08-24
Размер файла: 9.05 KB
Работу скачали: 12 чел.
Поделитесь работой в социальных сетях
Если эта работа Вам не подошла внизу страницы есть список похожих работ. Так же Вы можете воспользоваться кнопкой поиск
34.Сістэмы часцін мовы у бел.мове.
Традыцыйна граматыка беларускай мовы вылучае 10 часцін мовы: 6 паўназначных, ці самастойных (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займен-нік, дзеяслоў, прыслоўе); 3 службовыя (прына-зоўнік, злучнік, часціцы) і выклічнік.
Аднак такая сістэма часцін мовы ў навуцы не лічыцца адзіна магчымай. Некаторыя даследчы-кі ў якасці асобных часцін мовы вылучаюць яшчэ мадальныя словы (магчыма, відаць) і словы ка-тэгорыі стану (ціха ў хаце)\ Часам як самастой-ныя часціны мовы разглядаюцца дзеяслоўныя формы дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Другія вучоныя, наадварот, з сістэмы часцін мовы вы-ключаюць займеннікі (абгрунтаванне: гэта не асобная часціна мовы, таму што займеннікі нічо-га не абазначаюць, а замяшчаюць у кантэксце іншыя часціны мовы назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, прыслоўі), службовыя словы (не словы, а рухомыя марфемы), выклічнікі (не словы, а выкрыкі) і г. д.
Традыцыйная класіфікацыя слоў па часцінах мовы мае трывалую аснову ў самой рэчаіснасці. Існаванне часцін мовы гэта ў канчатковым выніку адлюстраванне ў свядомасці чалавека і адпаведна ў мове пазнанай ім навакольнай рэчаіснасці.
Але гэта толькі адзін бок часцін мовы, звернуты да рэчаіснасці. 3 другога боку, часціны мовы з’яўляюцца неад’емнай часткай моўнай сістэмы, дзе кожная з іх мае адметныя прыметы. Адны словы маюць род, змяняюцца па ліках, склонах. Гэта назоўнікі. Яны выконваюць звычайна ролю дзейніка (абазначаюць суб’ект у выказванні), могуць быць дапаўненнем, акалічнасцю, выказнікам. Другія змяняюцца па родах, ліках, склонах. Такімі формамі яны дапасоўваюцца да на- зоўнікаў. Гэта прыметнікі. У сказе яны бываюць азначэннем або выказнікам. Трэція змяняюцца па асобах, часах, ліках, г. зн. спрагаюцца, маюць шмат іншых адметных форм. Гэта дзеясловы. У сказе яны пераважна выконваюць ролю выказніка (абазначаюць дзеянне, якое выконвае суб’ект ці якое адбываецца з ім). Такім чанам, у сістэме мовы словы аб’ядноуваюцца ў класы згодна з уласнымі марфалагічнымі рысамі и хара ктарам словазмянення, сістэмай граматычных формаў, а таксама з тымі функцыямі, якія яны выконваюць на сінтаксічным узноўні як часткі сказа.
Часціны мовы адрозніваюцца і асаблівасцямі словаутварення : у адных класах (напрыклад, назоўніках) пераважае суфіксацыя, у другіх (напрыклад, дзеясловах) прэфіксацыя і г. д., а таксама здольнасцю спалучацца з іншымі словамі. Напрыклад, прыметнікі не спалучаюцца з дзеясловамі, прыназоўнікі з пры-слоўямі. Кожны назоўнік здольны падпарадкаваць сабе прыметнік ці дзеяслоў; дзеяслоў можа падпарадкоўвацца назоўніку, але і сам можа падпарадкаваць назоўнік ці прыслоўе і г. д.
3 улікам усіх гэтых прымет часціны мовы вызначаюць як класы слоў, якія маюць агульныя: 1) граматычнае (інакш класіфікацыйнае, катэгарыяльнае) значенне: здольнасць абазначаць а) прадмет (назоўнік), б) прымету прадмета (прыметнік), в) прымету дзеяння,ці іншай прыметы (прыслоўе), г) дзеянне, працэс(дзеяслоў), д) лік, колькасць (лічэбнік), е) нічога не абазначаць, а ўказваць на прадмет, прымету, колькасць (займеннік); 2) словазмяненне (імёны скланяюца, дзеясловы спрагаюцца і г. д.); 3) сінтаксічныя функцыі (назоўнік пераважна дзейнік, дапаўненне;
прыметнік азначэнне, выказнік; дзеяслоў выказнік і інш.); 4) сінтаксічная сувязь (дзеяслоў у асноўным кіруе назоўнікам, назоўнік дапасоўвае прыметнікі,
прыслоўе прымыкае да дзеяслова, прыметніка); 5) словаўтваральныя сродкі: напрыклад, суфіксы -чык,-нік назоўнікавыя (лёт-чык, будаў-нік), суфіксы
-а-, -ы дзеяслоўныя (лёт-а-ць, убач-ы-ць).
Источник статьи: http://refleader.ru/jgemerjgejgejge.html