Княжанне вітаўта лічаць усе летапісцы

Динамо Минск 4-3 Торпедо. Песня пра зубра

Ночью подними — расскажу приведенный отрывок из классической белорусской поэмы Миколы Гусовского наизусть.

Вот ведь какая штука, написана она в начале 1520-х годов, а заменить пару словосочетаний с учетом исторических реалий сегодняшнего дня — Витовта на Александровта, княжанне на срок, церкви на арены, наделы земли на бюджетные зарплаты.

Я всех поздравляю, через 10 лет будем отмечать пятисотлетие отечественного хоккея.

  • Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
  • Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
  • І называюць той век залатым. Разбяромся:
  • Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай
  • Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца
  • Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
  • Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
  • Ён быў набожны, і першы з народамі княства
  • Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай
  • Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры
  • Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы
  • Богу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы
  • Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа.
  • Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я
  • Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля
  • Ратныя справы яго абышоў. Адчуваю:
  • Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры
  • Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку, а трэба ж
  • Брацца па сцежцы на поўнач, да свойскага лесу,
  • Ды і пара б мне дапець сваю песню пра зубра.

Источник статьи: http://www.sports.ru/tribuna/blogs/readpass/119279.html

Князь Вітаўт — уладар Жупран

«Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы росквітам княства Літоўскага, нашага краю, і называюць той век залатым», — так пісаў у XVI стагоддзі пра вялікага князя літоўскага Вітаўта паэт і дыпламат Мікола Гусоўскі.

Асоба князя Вітаўта цесна звязана з гісторыяй Ашмяншчыны. Так з гістарычных дакументаў вядома, што ў 1407 годзе вялікі князь падарыў мястэчка Жупраны, якое яму дагэтуль належала, віленскаму ваяводзе Войцеху Монвіду (Манівіду). Слынны ашмянскі краязнаўца Чэслаў Янкоўскі адзначаў, што арыгінал дарчай граматы на пергаменце з пячаткай ад князя Вітаўта захоўваўся яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ў палацы графаў Чапскіх у Навасёлках. Уладальнікі маёнтка паказвалі гэты дакумент як вялікую каштоўнасць толькі самым важным гасцям. Менавіта гэта дарчая грамата стала першым гістарычным дакументам, у якім згадваюцца Жупраны. З 1407 года мястэчка пачало адлік сваёй афіцыйнай гісторыі.

Магчыма, Жупраны перайшлі ў спадчыну князю Вітаўту ад яго бацькі — вялікага князя Кейстута. Пра гэтага валадара ВКЛ вядома, што ён кіраваў княствам разам са сваім родным братам Альгердам, падзяліўшы тэрыторыі.

Кейстут прызнаваў аднак вяршэнства Альгерда як свайго старэйшага брата. Калі Альгерд памёр, яго спадчыннікам стаў сын Ягайла, праўда Кейстут лічыў, што як старэйшы ў родзе мае больш правоў на вялікакняскі трон. Ягайла пачаў плесці інтрыгі супраць свайго дзядзькі, каб не дапусціць таго да ўлады. У хуткім часе Ягайле ўдалося падманам зняволіць Кейстута ў 1382 годзе ў Крэўскім замку. Хутка Кейстута па загадзе яго пляменніка Ягайлы задушылі. Вітаўт таксама быў у палоне ў Крэве, але яго жонка Ганна здолела пранесці мужу жаночую вопратку, у якой той уцёк з-пад замкавай варты.

Вітаўт стаяў на незалежніцкіх пазіцыях ды пасля уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай у 1385 годзе ўзначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць аб’яднання з Польскім каралеўствам. У выніку барацьбы Вітаўта з Ягайлам, які стаў польскім каралём, у 1392 годзе было заключана кампраміснае пагадненне, паводле якога за Вітаўтам прызнавалася фактычная вярхоўная ўлада ў ВКЛ, але Ягайла ўсё ж захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.

Читайте также:  Каре стрижка по овалу лица

Вітаўт праславіўся як выбітны ваеначальнік, стаўшы на чале літоўскіх дружын у 1410 годзе падчас слаўнай бітвы з крыжакамі пад Грунвальдам. Пад яго панаваннем Вялікае Княства Літоўскае дасягнула сваёй найбольшай магутнасці і самых вялікіх памераў. Вітаўт уключыў у склад сваёй дзяржавы Смаленск, вызначыў мяжу ВКЛ і Маскоўскага княства па рэках Угра і Ака, а на поўдні давёў уладанні ВКЛ аж да Чорнага мора.

Маскоўскі цар Васіль І звяртаўся да Вітаўта ў граматах «Господин и отец мой», што сведчыла пра высокую пазіцыю Вітаўта ў гэтай частцы Еўропы і яго пратэктарат над кіраўніком Маскоўскага княства.

«Як ні дзівіцца славе вялікага гаспадара Вітаўта. Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару», — славіў князя Вітаўта ў пачатку XV стагоддзя ананімны аўтар.

Праўда, Вітаўт меў адну мару, здзейсніцца якой не давялося. Каб узмацніць яшчэ больш аўтарытэт сваёй дзяржавы ды сваю пазіцыю, ён захацеў каранавацца ды атрымаць тытул караля. Каранацыя мелася адбыцца восенню 1430 года, але карону не змаглі даставіць з нямецкіх зямель ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Вільню — яна знікла па дарозе. Існуе версія, што яе перахапілі польскія магнаты, якія бачылі ў асобе Вітаўта канкурэнта і не хацелі, каб ён стаў каралём. Вітаўт, не вытрымаўшы такога моцнага душэўнага ўзрушэння, у хуткім часе памёр.

Хоць ніякіх звестак пра гэта не засталося, але вельмі верагодна, што князь Вітаўт бываў у Жупранах, бо праз мястэчка праходзілі ў той час важныя шляхі.

Дзеля папулярызацыі ведаў пра гісторыю, зацікаўлення мясцовых жыхароў мінуўшчынай варта было б ушаноўваць памяць першага ўладара мястэчка. У гонар князя Вітаўта ў Жупранах, да прыкладу, магла б быць названа адна з вуліц альбо ўсталявана памятная шыльда на адным з сучасных будынкаў.

Источник статьи: http://www.osh.by/?p=36248

Вобраз князя Вітаўта ў паэме М. Гусоў-скага «Песня пра зубра».

У творы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» паэтычная задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з’яўляюцца апісанне грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці.

Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка:

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым.

Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.

Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў:

Читайте также:  Как сделать мужскую стрижку дома самой

Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.

Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:

Ох, не любіў баязліўцаў і лестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:

Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва.
Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга зрота —
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве.
Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
Нават за гэта адно я пяю яму славу.

У сваёй «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.

Источник статьи: http://bobych.ru/bel-soch/gusov/03.shtml.htm

Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». (другое 2)

Век залаты той названы па простай прычыне:
Дзяржаўца
Перад багаццем i шчасцем зямным пастаянна
Ставiў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
М. Гусоўскi

У творчай спадчыне нашага славутага земляка Мiколы Гусоўскага асаблiвае месца займае «Песня пра зубра». Гэты твор, дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта, стаў песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, кнiгай жыцця зямлi «пад зоркай Палярнай». У паэме раскрываюцца вобразы двух уладароў Вялiкага княства Лiтоўскага — Вiтаўта i Жыгiмонта. Апiсанню Жыгiмонта — смелага паляўнiчага, якi першым кiдаецца на раз’юшанага звера, — у творы адводзiцца нямнога радкоў. Паэт аддае перавагу Вiтаўту, якi выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кiраўнiк, выхавацель, многабакова развiтая асоба. Вiдавочным з’яўляецца тое, што пры стварэннi сваёй паэмы Гусоўскi арыентаваўся на добра вядомы яму «Летапiсец вялiкiх князёў Лiтоўскiх». «Летапiсец» заканчваецца так званай «Пахвалой Вiтаўту», у якой высока ацэньваюцца дзяржаўна-палiтычныя заслугi князя: I Вялiкi Ноўгарад, i Вялiкi Пскоў — Усе паслухмяны былi вялiкаму князю Вiтаўту. Цары i князi ў вялiкай прыязнi з iм былi, А iншыя служылi яму i гонар вялiкi, I дары шматлiкiя прыносiлi яму. Княжанне Вiтаўта — гэта час гераiчных спаборнiцтваў, дзе кожны меў права i вялiкiя магчымасцi для здзяйснення подзвiгаў i сцвярджэння сваёй годнасцi. Самым вялiкiм багаццем уладар лiчыў «багацце духоўнае — злата дзяржавы». У часы княжання Вiтаўта дзяржава дасягнула небывалага росквiту i ўздыму, мела дыпламатычныя сувязi з усiмi заходнееўрапейскiмi краiнамi. З князем старалiся жыць у мiры i згодзе многiя суседзi, якiя не столькi палохалiся яго, колькi паважалi яго за адважнасць, мудрасць, справядлiвасць: Княжанне Вiтаўта лiчаць усе летапiсцы Росквiтам княства Лiтоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. Князь па заслутах i шчодра адорваў воiнаў-змагароў, але сурова i справядлiва караў баязлiўцаў, клятваадступнiкаў, iлжывых сведак: Строга й сурова караў звычкi дурныя людзей. Ён справядлiвасць любiў, шанаваў яе нормы святыя, Не дазваляў, каб махляр дзесьцi абходзiў закон. Жорстка ўладар катаваў iлжывых падкупленых сведкаў З тым, каб нiхто надалей суддзям хлусiць не пасмеў. З мэтай падрыхтоўкi сваiх воiнаў да барацьбы з ворагам Вiтаўт часта наладжваў у пушчах паляваннi, якiя лiчылiся своеасаблiвай школай вайсковага выхавання. Палюючы на лясных звяроў, воiны прывучалiся валодаць кап’ём, рагацiнай, лукам. У гэтых дзiкiх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воiна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымi якасцямi воiна, на думку Вiтаўта, лавiнны быць смеласць, адважнасць, ваяўнiчасць, баявое майстэрства. Вiтаўт быў для М. Гусоўскага iдэалам кiраўнiка, палiтыка i грамадскага дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславiць дзейнасць свабоднай, мужнай i адважнай асобы, шчыра адданай сваёй Бацькаўшчыне.

Читайте также:  Французская стрижка это каскад

Источник статьи: http://bobych.ru/bel-soch/gusov/07.shtml.htm

Сочинение: Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое

У творы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» паэтычная задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з’яўляюцца апісанне грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці.
Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка:
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым.
Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.

Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары
:няства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:

Ох, не любіў баязліўцаў і лестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны,
Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва. ._ Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга зрота — Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве. Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваёй «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.

Источник статьи: http://www.bestreferat.ru/referat-387892.html

Оцените статью
Adblock
detector
Название: Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое
Раздел: Остальные рефераты
Тип: сочинение Добавлен 10:15:13 24 октября 2010 Похожие работы
Просмотров: 2512 Комментариев: 15 Оценило: 49 человек Средний балл: 3.7 Оценка: 4 Скачать