Лета набліжалася да свайго апагея сонца прачыналася усе раней

Лета набліжалася да свайго апагея сонца прачыналася усе раней

Тым часам канчалася лета. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Дзень за днём пусцелі палі. Людзі ўжо збіралі познія пасевы ярыны. Паспявала грэчка. Прасторы зямлі нібы звужваліся ў межах і таілі ў сабе нейкую неакрэсленую і невыказную сумоту. Сціхлі разнастайныя птушыныя песні. Адны толькі дружныя, вясёлыя шпакі, павыводзіўшы дзяцей, зляталіся ў велічэзныя гурты, ляталі над палямі, то збіваючыся ў густыя, чорныя кучы, то рассыпаючыся ў паветры празрыстымі сеткамі. Старыя шпакі, відавочна, практыкавалі маладых у лятанні, каб умацаваць іх крыллі перад дарогай у вырай. Тое самае рабілі і буслы. Яны то збіраліся па грудáх на лузе ў цэлыя чароды і доўга павольна пахаджалі або стаялі нерухома, нібы трымаючы нейкую нараду, то падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружыліся пад аблокамі, выпрабоўваючы сілу сваіх крылляў. Эх, вольныя птушкі, як не пазайздросціць вашым лёгкім і быстрым крыллям. Канчалася лета, замірала прырода, затухалі яркія агні ясных праменняў сонца. Лёгкаю, цёплаю смугою, нібы сумам, засцілаліся ціхія далечы з іх лясамі і сіняватымі кудзеркамі далёкіх гаёў і пералескаў.

Заспакойваліся і ваколіцы Верханя. Нават пісар Васількевіч, як заўважыў Лабановіч, угамаваўся і паспакайнеў. Да яго вярнулася жонка. Пісар спецыяльна ездзіў да яе і ўпрашаў вярнуцца. Ён перастаў піць гарэлку і бушаваць. Быць можа, змене ў паводзінах пісара спрыяла тое, што неўзабаве мелася адбыцца рэвізія валаснога праўлення, аб чым даведаўся ён ад сваіх людзей з канцылярыі земскага начальніка.

Як бы там ні было, але пісар нібы стаўся зусім іншым чалавекам, калі да яго зайшоў Лабановіч атрымаць пад распіску пакет.

Читайте также:  Какие стрижки бывают женские для средних волос

Васількевіч важна сядзеў у канцылярыі за доўгім сталом, засланым сінім сукном і заваленым рознымі справамі ў папках. Васіль Міронавіч нібы крыху змізарнеў у твары — з яго сышла тая азызласць, што бывае ў людзей пасля працяглага і шчырага прыпадання да бога Бахуса. Угледзеўшы настаўніка на парозе канцылярыі, пісар прыўзняўся ў крэсле, працягнуў суседу руку, як добры знаёмы, як прыяцель. Паказаўшы рукою на крэсла каля стала супраць свае асобы, ён ветла прамовіў:

— Дзякую, Васіль Міронавіч! — кіўнуў Лабановіч галавою ў бок пісара.

— Ну, як жывяце? Што добранькага ў вас? — жычліва распытваў пісар.

«Які ж гэта лось у лесе паваліўся, што ты рассыпаешся такім дробным макам? Ці, можа, мне пашчасціла?» — падумаў Лабановіч і навастрыў вуха.

— Ды так сабе, нічога, Васіль Міронавіч. Дзякую за ўвагу,— адказаў ён.

— Можа, ваша школа мае якія-небудзь прэтэнзіі да валаснога праўлення? — у тым жа тоне спрыяння распытваў далей пісар.

Лабановіч ускінуў плечы, як бы кажучы гэтым, што ніякіх такіх прэтэнзій школа не мае — ні да пісара, ні да воласці.

— Што належыць школе ад воласці, тое выпаўняецца,— адказаў настаўнік.

— Ну, то і добра, дужа рады, што і вы і ваша школа не ў крыўдзе на воласць,— сказаў пісар. На гэтым ён скончыў свае папярэднія цырымоніі і перайшоў да справы.

— Прабачайце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Вось ён. Прашу распісацца ў атрыманні.

Пісар палажыў на стол пакет. Лабановіч распісаўся ў кнізе «входящих».

Як відаць, пісара забірала цікавасць, што ж гэта за пакет, які трэба аддаваць пад распіску. А можа, яму было вядома, што там напісана, і Васількевіч толькі прыкідваўся, што нічога не ведае, каб паздзекавацца з настаўніка.

Читайте также:  Эволюция причесок валентины петренко

— Напэўна, дырэкцыя прадстаўляе вас да ўзнагароды? — не ўцерпеў пісар.

У гэтым запытанні настаўніку пачулася насмешка.

— А за што мяне ўзнагароджваць? Мікаду я ўзяў у палон, ці што?

— Як за што? — спакойна сказаў пісар.— Была ж вам падзяка за дасканалую падрыхтоўку вучняў да экзамену.

— Ну, мала там што: то быў адзін час, а цяпер іншы. Была, скажам, Дзяржаўная дума, а зараз яе няма. У сувязі з гэтым і ў начальства могуць быць іншыя настроі. А ўрэшце, каб не хадзіць упоцемку, паглядзім у пакет.

Не спяшаючыся, Лабановіч ускрыў пакет, прабег вачамі па напісанаму на машынцы. Тэкст быў невялічкі, некалькі радкоў.

«Настаўніку Верханскай школы такому-та.

Педагагічны савет дырэкцыі народных вучылішчаў Мінскай губерні пастанавіў — зволіць вас з настаўніцкай пасады ў Верханскім народным вучылішчы з 1-га верасня гэтага 1906 г.».

Пад паведамленнем стаяў уласнаручны подпіс дырэктара, стацкага саветніка Акаронкі, і выкрунтасісты роспіс дзелавода Давідзіка. Пакуль настаўнік чытаў, пісар пільна сачыў за выразам яго твару. Але ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся. Настаўнік яшчэ раз акінуў вачамі бланк. Усё было на сваім месцы: тры літары М. Н. П.— міністэрства народнага прасвяшчэння, подпісы Акаронкі і Давідзіка і пячаць ніжэй подпісаў.

Источник статьи: http://www.rulit.me/books/na-rostanyah-read-598607-198.html

Антон Чехов. «Из дневника одной девицы».

Автор рассказа: Антон Павлович Чехов

Название: «Из дневника одной девицы»

Примерное время чтения: 4 минуты

«Из дневника одной девицы»

13-го октября . Наконец-то и на моей улице праздник! Гляжу и не верю своим глазам. Перед моими окнами взад и вперед ходит высокий, статный брюнет с глубокими черными глазами. Усы — прелесть! Ходит уже пятый день, от раннего утра до поздней ночи, и все на наши окна смотрит. Делаю вид, что не обращаю внимания.

Читайте также:  Рисунки карандашом свадебной прически

15-го. Сегодня с самого утра проливной дождь, а он, бедняжка, ходит. В награду сделала ему глазки и послала воздушный поцелуй. Ответил обворожительной улыбкой. Кто он? Сестра Варя говорит, что он в нее влюблен и что ради нее мокнет на дожде. Как она неразвита! Ну, может ли брюнет любить брюнетку? Мама велела нам получше одеваться и сидеть у окон. «Может быть, он жулик какой-нибудь, а может быть, и порядочный господин», сказала она. Жулик… quel [какой (фр.)]… Глупы вы, мамаша!

16-го. Варя говорит, что я заела ее жизнь. Виновата я, что он любит меня, а не ее! Нечаянно уронила ему на тротуар записочку. О, коварщик! Написал у себя мелом на рукаве: «Поcле». А потом ходил, ходил и написал на воротах vis-a-vis: «Я не прочь, только после». Написал мелом и быстро стер. Отчего у меня сердце так бьется?

17-го. Варя ударила меня локтем в грудь. Подлая, мерзкая завистница! Сегодня он остановил городового и долго говорил ему что то, показывая на наши окна. Интригу затевает! Подкупает, должно быть… Тираны и деспоты вы, мужчины, но как вы хитры и прекрасны!

18-го. Сегодня, после долгого отсутствия, приехал ночью брат Сережа. Не успел он лечь в постель, как его потребовали в квартал.

19-го. Гадина! Мерзость! Оказывается, что он все эти двенадцать дней выслеживал брата Сережу, который растратил чьи-то деньги и скрылся.

Сегодня он написал на воротах: «Я свободен и могу». Скотина… Показала ему язык.

Источник статьи: http://zen.yandex.ru/media/id/5aba018548c85ee6a742c4b9/anton-chehov-iz-dnevnika-odnoi-devicy-5ac21ced00b3ddf90fcd0598

Оцените статью
Adblock
detector