Мы людзи часцей за усе бачым

Пераказ: Сустрэча ў аўтобусе — Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Мы, людзі, часцей за ўсё бачым спачатку толькі сябе і толь-кі сваё. Вядома, баліць болын за ўсё свая бяда. Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хо-раша. Тады мы забываем, што ў гэты час камусьці можа быць дужа кепска. А ўжо калі прыцісне бяда нас саміх, калі зваліц-ца на нас несуцешнае гора, мы ходзім тады ўчарнелыя і не мо-жам нават уявіць, што ёсць на зямлі зараз людзі, якім хораша і весела, і кожную ўсмешку ці, горш таго, бесклапотны, здаро-вы рогат зацята ўспрымаем як асабістую крыўду: маўляў, хіба ў гэты цяжкі час нехта можа яшчэ смяяцца?

Алег успомніў, як аднойчы — летась ці пазалетась? — ён з сябрамі вяртаўся з лесу. Быў май, была цёплая сонечная вяс-на, і яны рашылі ў суботу выехаць на прыроду. На паляне рас-клалі агонь, смажылі шашлыкі, сала на ражончыках, смяялі-ся, спявалі, дзяцініліся, босыя бегалі навыперадкі.

У лесе было хораша. Чыстае паветра, ад якога аж кружыла-ся галава, пах маладой травы, якая зазеляніла ўсю паляну, дзе яны атабарыліся 1, ледзь улоўны водар новых, зялёных галінак, угрэтая сонцам зямля, яе дух, які біў у нос сваёй першароднас-цю, вясёлыя сябры, адчуванне бязмежнай волі і бесклапот-насці — усё гэта зрабіла іх самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі. Гэты ж настрой унеслі яны з сабою і ў апошні, ужо амаль парожні — у ім сядзела толькі адна дзяўчына, — аўтобус, якім увечары вярталіся дадому. Яны, як і ў лесе, спявалі, галёкалі, да ікаўкі смяяліся з трапных жартаў. I толькі дзяўчына моўчкі глядзела ў акно — нібы не заўважала іх. Яны падсмейваліся з яе, настырныя жартаўнікі назначалі ёй нават спатканне, га-варылі ўсялякае глупства, а дзяўчына быццам і не чула іх: глядзела ў акно і маўчала. Калі ж хлопцы яшчэ болып пачалі назаляць ёй сваімі заляцаннямі, яна расплакалася і праз слёзы расказала Алегу, які сядзеў побач з ёю, — але так, каб чулі і іншыя, — што яна едзе з Бараўлян, з анкалагічнага дыспан-сера, куды ёй трэба класціся на аперацыю.

Гэта ўразіла Алега, ён нібы адчуў халодны дотык нечага страшнага, няўмольнага, як лёс, і яму стала брыдка за іхняе куражанне, за легкадумныя словы і заляцанні. Прыціхлі і хлоп-цы: яны зразумелі, што дзяўчына была ўжо ў нейкім іншым вымярэнні, што яна глядзела на іхняе балаўство менавіта з та-го пункту гледжання, які з’яўляецца толькі ў час зразуметай

Зараз яны няўмела спрабавалі суцяшаць дзяўчыну — ды кіньце вы, усё абыдзецца, усё будзе добра, — але адчувалі, што іхнія словы перасядаюць у роце, нібы ў бязважкасці, павіса-юць у паветры і не даходзяць не толькі да хворай, але і да іх

Читайте также:  Как сделать крутую бороду

I вось тады Алег адчуў — нібыта сам увачавідкі ўсё гэта ўбачыў, — што шчасце і гора, радасць і бяда заўсёды ўжыва-юцца побач. Яму нават падумалася, што яны, нібы дружныя, хоць і нялюбыя адна адной сёстры, ходзяць па жыцці разам, пабраўшыся за рукі, і ўсё залежыць ад таго, хто з іх першай зверне на чалавека ўвагу.

Успомніўшы той вясновы выпадак, ён падумаў, што зараз

стаў больш відушчы. (474 словы)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007

Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым

Источник статьи: http://naurok.su/dikt/bel/11/045.html

Мы людзи часцей за усе бачым

І што яно будзе адному богу вядома. Ды яшчэ старому Вежу. Той васемнаццаць губернатараў перажыў, а тых, каго не хацеў, ані разу не пусціў на парог. Тыя потым самыя горшыя былі. Нібы ён іх загадзя наскрозь бачыў. А ўнук ягоны унь гаворыць. Малайчына! А Раўбіч дурань.

І ў чым мы бачым шчасце, якое трэба нам, як паветра? Ці мы чакаем яго для сябе, ці дабіваемся для ўсіх? На жаль, часцей за ўсё для сябе. “Шчасця» экіпажаў, рабоў, велічы, грошай, багатых каскадаў на мармуровых вілах. І, каб дасягнуць гэтага, забіваем у сабе Чалавека. А Чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх людзей. І я сумую, тужу па такім Чалавеку. Раней мне здавалася, я знайшоў такіх людзей. Але цяпер бачу, што я адзін.

Біскуповіч схіліў галаву і падумаў яшчэ раз, што Раўбіч паддаўся дурному, вузкаму, каставаму разуменню гонару. А Браніборскі, як ні дзіўна, меў рацыю. Не манархам, вядома, бо ўсё гэта дрэнь і маразм, а “сцягам паўстання” хлопец мог бы зрабіцца. Ты, каго падчас ракавання[9] пытаюць апошнім, а пасля перамогі садзяць за стол вышэй усіх.

Тады, можа, нашы зборы гэта зборы патрыётаў? сказаў Алесь. Людзей, аб’яднаных служэннем айчыне? Не думаю. Князь Віцень мог за радзіму ўзысці на вогнішча. Міхал Крычаўскі мог разбіць за яе сваю галаву. Дубіна сесці на кол, а Мурашка на распалены трон. Агнём і жалезам яны давялі сваю любоў. Я пытаюся ў вас: ці здолее нехта з нас пакласці за яе руку. хоць бы на язычок свечкі? Вы кажаце: мяккасць нораваў. А па-мойму, адсутнасць разумення таго, хто мы такія.

Вежа ўскінуў галаву.

У нас адно паходжанне, але выхаванне рознае. Мы маглі б жыць у розных канцах зямлі. Галаманы, паланафілы, англаманы і іншыя. Я пытаюся ў англамана, чаму ён есць на снеданне аўсяную кашу і лічыць гэта англійскім звычаем і ўхваляе яго? Чаму ён не заўважаў гэтага звычаю, калі нашы мужыкі елі і ядуць аўсянку сотні год? Я думаю, таму, што пакуль гэты звычай быў сваім да яго нікому не было справы, ім пагарджалі. Як жа, мы ж не коні, каб есці авёс! Але прыйшла англаманія і такі можа есці нават аўсяную салому. “Ах, як гэта арыгінальна! Яе ядуць коні лорда Норфалька…” Ён не заўважае, што яго край, накшталт няшчаснай Ірландыі, жыве сярод балотных туманоў, харчуецца бульбай і паданнямі і нясе залатыя яйкі тыранам. Мала бульбы і замнога фантазіі. І так ва ўсім. Наш край, мая зямля. Багатая, прыгожая, мяккая душамі людзей яна чужая нам. Спытаюць: чым? Я скажу: мовай.

Читайте также:  У кого кудрявые волосы где стрижку

Алесь ужо не заўважаў амаль нічога. Голас звінеў ад хвалявання, вясёлкавымі колерамі расплываліся агні свечак.

Мова ў нас якая хочаце, толькі не свая. Свая яна у сярэдняй часткі шляхты ды яшчэ ў нешматлікіх прадстаўнікоў буйной, перад якімі я нізка схіляю галаву. Бо нельга есці хлеб народа і грэбаваць ягонай мовай. І таму нам або непатрэбны зборні, або іх трэба зрабіць іншымі. Сапраўдным вечам, сапраўднай капою[10]. Месцам, дзе кожны аддаваў бы душу і здольнасці народу.

Алесь узняў келіх:

Я п’ю, каб рыцары сталі рыцарамі і мужы мужамі.

Ён выпіў. Хвіліну стаяла ціша. Потым спачатку нясмела, з месцаў Біскуповіча і Мнішка, а потым мацней і мацней загучалі воплескі.

. Прамова спадабалася. Трохі па-маладому гарачая, але гэта нічога. Малады ёсць малады. Алеся прынялі аднагалосна, хаця некаторыя доўга раздумвалі. І ўсё ж аддалі шары і яны. Збаяліся агульнай думкі. Прамова была крамольная, і таму, калі б чуткі аб ёй дайшлі да старонніх, да адміністрацыі перш за ўсё западозрылі б тых, хто не кінуў шара. А гэта было небяспечна.

Агульнае асуджэнне было бязмернае, і таму нават самы подлы, самы разгневаны не рызыкаваў ісці на данос. Толькі гэтым і можна было растлумачыць, што за дзесяць год, што былі перад паўстаннем, з многіх тысяч удзельнікаў змовы не быў арыштаваны ніхто.

У размовах пасля прыёму шмат хто не хаваў свайго раздражнення на маладога Загорскага. Былі спрэчкі. Была і лаянка.

Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка:

Вайсковая або паўстанчая патаемная нарада, дзе апошні голас належаў найбольш маладому, бо ён павінен быў “трымаць сцяг” з самымі адчайнымі, першым уразацца ў чужыя рады і быць, такім чынам, “вастрыём вайсковай стралы”.

Капа сярэдневяковая грамадская зборня на Беларусі. Разбірала ўнутраныя пытанні абшчыны.

Источник статьи: http://www.rulit.me/books/kalasy-pad-syarpom-tvaim-kniga-ii-read-275062-11.html

Сустрэча ў аўтобусе

Мы, людзі, часцей за ўсё бачым спачатку толькі сябе і толькі сваё. Вядома, баліць больш за ўсё свая бяда. Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хораша. Тады мы забываем, што ў гэты час камусьці можа быць дужа кепска. А ўжо калі прыцісне бяда нас саміх, калі зваліцца на нас несуцешнае гора, мы ходзім тады ўчарнелыя і не можам нават уявіць, што ёсць на зямлі зараз людзі, якім хораша і весела, і кожную ўсмешку ці, горш таго, бесклапотны, здаровы рогат зацята ўспрымаем як асабістую крыўду: маўляў, хіба ў гэты цяжкі час нехта можа яшчэ смяяцца?
Алег успомніў, як аднойчы – летась ці пазалетась? – ён з сябрамі вяртаўся з лесу. Быў май, была цёплая сонечная вясна, і яны рашылі ў суботу выехаць на прыроду. На паляне расклалі агонь, смажылі шашлыкі, сала на ражончыках, смяяліся, спявалі, дзяцініліся, босыя бегалі навыперадкі.
У лесе было хораша. Чыстае паветра, ад якога аж кружылася галава, пах маладой травы, якая зазеляніла ўсю паляну, дзе яны атабарыліся, ледзь улоўны водар новых, зялёных галінак, угрэтая сонцам зямля, яе дух, які біў у нос сваёй першароднасцю, вясёлыя сябры, адчуванне бязмежнай волі і бесклапотнасці – усё гэта зрабіла іх самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі. Гэты ж настрой унеслі яны з сабою і ў апошні, ужо амаль парожні – у ім сядзела толькі адна дзяўчына, – аўтобус, якім увечары вярталіся дадому. Яны, як і ў лесе, спявалі, галёкалі, да ікаўкі смяяліся з трапных жартаў. I толькі дзяўчына моўчкі глядзела ў акно – нібы не заўважала іх. Яны падсмейваліся з яе, настырныя жартаўнікі назначалі ёй нават спатканне, гаварылі ўсялякае глупства, а дзяўчына быццам і не чула іх: глядзела ў акно і маўчала. Калі ж хлопцы яшчэ больш пачалі назаляць ёй сваімі заляцаннямі, яна расплакалася і праз слёзы расказала Алегу, які сядзеў побач з ёю, – але так, каб чулі і іншыя, – што яна едзе з Бараўлян, з анкалагічнага дыспансера, куды ёй трэба класціся на аперацыю.
Гэта ўразіла Алега, ён нібы адчуў халодны дотык нечага страшнага, няўмольнага, як лёс, і яму стала брыдка за іхняе куражанне, за легкадумныя словы і заляцанні. Прыціхлі і хлопцы: яны зразумелі, што дзяўчына была ўжо ў нейкім іншым вымярэнні, што яна глядзела на іхняе балаўство менавіта з таго пункту гледжання, які з’яўляецца толькі ў час зразуметай небяспекі.
Зараз яны няўмела спрабавалі суцяшаць дзяўчыну – ды кіньце вы, усё абыдзецца, усё будзе добра, – але адчувалі, што іхнія словы перасядаюць у роце, нібы ў бязважкасці, павісаюць у паветры і не даходзяць не толькі да хворай, але і да іх саміх.
I вось тады Алег адчуў – нібыта сам увачавідкі ўсё гэта ўбачыў, – што шчасце і гора, радасць і бяда заўсёды ўжываюцца побач. Яму нават падумалася, што яны, нібы дружныя, хоць і нялюбыя адна адной сёстры, ходзяць па жыцці разам, пабраўшыся за рукі, і ўсё залежыць ад таго, хто з іх першай зверне на чалавека ўвагу.
Успомніўшы той вясновы выпадак, ён падумаў, што зараз стаў больш відушчы.
(474 словы)

Читайте также:  Витамины для лучшего роста бороды

Источник статьи: http://karotkizmest.by/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%8B/%D1%81%D1%83%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8D%D1%87%D0%B0-%D1%9E-%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%BE%D0%B1%D1%83%D1%81%D0%B5.html

Оцените статью
Adblock
detector