Наогул яе любілі усе вучні настаўнікі
«Што за дзяўчына! Што за натура! — колькі разоў паўтарыў малады, шчаслівы настаўнік. — Яна любіць мяне. Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся. Ядвісечка. Мілая, любая!»
Два старэйшыя вучні, якія рыхтаваліся да экзамену, прыйшлі і сказалі настаўніку, што ўсе ямкі пакопаны.
— Збярыцеся ў школу, я вам скажу колькі слоў і пушчу дамоў.
Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом.
Настаўнік увайшоў, пахваліў дзяцей за работу і сказаў ім:
— Заўтра ўжо кніг не прыносьце. Вазьміце колькі рыдлёвак (ён назначыў большых вучняў) і збярыцеся тут. Пойдзем у лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, што вы сёння прыгатавалі. А цяпер ідзіце дамоў!
Настаўнік не хадзіў нікуды ўвесь вечар. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў яго шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. Ён перажываў кожны момант свайго шчасця, над некаторымі затрымліваўся доўга. Чаму яна сказала, што кінецца пад машыну, калі ён пасмее пацалаваць яе, і нават паклялася памяццю мацеры? Чаму кінула яна яму «дурань», а потым як бы пакаялася ў гэтым і падарыла яму такую добрую ўсмешку, як бы ёю перапрашала за гэта зняважанне? Ён хадзіў па пакоіку і ўсё думаў аб ёй. Але чым болей думалася, тым больш хацелася яму зноў пабачыць сваю мілую Ядвіську, пачуць яе голас, зазірнуць ёй у вочы, каб прачытаць, што робіцца ў яе душы. Ён часта паглядаў у вокны, каб убачыць яе. Яе імя гучала ў яго вушах незвычайнаю музыкаю і мела нейкае асаблівае значэнне.
Назаўтра Лабановіч прачнуўся пазней, бо заснуў толькі тады, як пачало развідняцца, прачнуўся з думкаю аб сваім шчасці, аб Ядвісі. Ён устаў, калі ўжо ў школе чуліся дзіцячыя галасы. Успомніў, што сёння субота перад Вербніцаю, што ў гэты дзень ён скончыць сваю работу ў школе, бо пасля Вялікадня прыйдуць усяго толькі тры вучні, якім трэба падгатавацца да экзамену.
З вясёлым шумам ішлі дзеці ў лес са сваім настаўнікам, збіўшыся вакол яго цеснаю грамадкаю.
Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Сяляне з сохамі, з каробкамі і мяшкамі з аўсом выязджалі на поле. Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі. У зацішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Гэта буханне на далёкай адлегласці будзіла лясы, прыдаючы агульнаму настрою Палесся асаблівыя тоны. Сталыя і важныя буслы з незвычайнаю сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў на старых хвоях і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха. Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў, бо дуб — мудрае дрэва, і не паддаецца ён на зман няпэўнай у пачатку вясны.
Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў лесе і вёў з імі размову аб тым, што бачылі перад сабою, і аб значэнні тае справы, дзеля якой яны прыйшлі.
Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Лабановіч доўга шукаў маладую грушку. Ён хацеў знайсці прыгожаньку грушку і пасадзіць яе на памяць аб сваёй каханай.
Знайшоўшы маладое, крэпенькае і стройнае дрэва, ён доўга і асцярожна капаўся каля яго, пакуль акуратненька не было яно выкапана разам з зямлёю. Сам нёс яго дамоў, пасадзіў у куточку на школьным двары, дзе найболей свяціла сонца, і два разы паліў вадою ў гэты дзень. Пасля агарадзіў гэтую грушку высокімі коллямі, каб не патаптала і не паламала яе жывёла.
На кожнае дрэва вызначыў ён вучняў, даручыўшы ім догляд за выхаванцамі.
— Ну, а цяпер, дзеткі, ідзіце абедаць. Па абедзе збярыцеся і прынясіце свае кнігі, бо пасля Вялікадня парассыпаецеся вы па лясах і палях. А хто захоча хадзіць у школу і па Вялікадні, той потым і атрымае кнігу.
Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў і пусціўшы іх на святы, Лабановіч пачуў, як бы яму стала чагось шкада, хоць, праўду сказаць, крыху дакучыла за зіму гэта работа па восем і па дзесяць гадзін у дзень.
Ён выйшаў на двор, абышоў пасаджаныя дрэвы, над некаторымі затрымліваўся даўжэй. Ён часта паглядаў на двор пана падлоўчага. Вельмі хацелася пабачыць Ядвісю і паказаць ёй гэту слаўную грушку, якую пасадзіў ён на памяць аб ёй. Але Ядвіся доўга не паказвалася на двары. Ён падкаравульваў яе з гадзіну. І калі заўважыў, аклікнуў і папрасіў яе падысці.
Источник статьи: http://www.rulit.me/books/u-paleskaj-glushy-read-277295-57.html
Наогул яе любілі усе вучні настаўнікі
Бялоў выслухаў яго да канца, стоячы каля дзвярэй. Адказ Васіля выклікаў у яго супярэчлівыя пачуцці: абурэнне кіраўніка і адначасова нейкае своеасаблівае захапленне смеласцю і рашучасцю старшыні калгаса. Відаць, перамагло апошняе пачуццё, бо ён падумаў: «Ах, чорт адчаянцы! Недарэмна ты столькі ордэнаў нахапаў. » — і, вярнуўшыся да стала, лагодна сказаў:
— Добра. Я разбяруся.
Зіма нібы злавала на сваё спазненне.
Разгуляліся завірухі, ганялі хмары снегу па полі, па гародах, намяталі такія сумёты на вуліцах, у дварах, што раніцой было цяжка адчыніць дзверы і каліткі.
«У такія дні толькі на печы ляжаць», — гаварылі старыя, і хто-ні-хто намагаўся здзейсніць гэтую прымаўку. Але Лазавенка і Ладынін нікому не давалі адлежвацца. Працы хапала на ўсіх і ў гэтыя непагодлівыя зімовыя дні.
Набліжаліся выбары. Ужо быў вылучан кандыдат у дэпутаты — сакратар райкома Пракоп Пракопавіч Макушэнка. Кандыдатуру былога партызанскага камісара, партыйнага кіраўніка аднадушна падтрымалі ўсе працоўныя раёна.
Два разы ў тыдзень Мяцельскі, яго жонка і Ліда павінны былі ісці ў Лядцы, на свае агітацыйныя ўчасткі. Ладынін не хацеў прызнаваць ніякія прычыны ўважлівымі, з-за якіх-бы зрываліся чарговыя гутаркі.
Часам Мяцельскі прасіў:
— Ігнат Андрэевіч, нос высунуць нельга. Куды ў такое надвор’е?
— На вайне, як на вайне, дарагі Рыгор Усцінавіч, — адказваў доктар словамі самога Мяцельскага. — У нас з вамі — пярэдні край.
Ліда ішла ў Лядцы з вялікім задавальненнем. Яна любіла сваю работу агітатара не менш, чым і работу ў школе. А невялічкая прагулка ад Дабрадзееўкі да Лядцаў і назад была для яе вялікай прыемнасцю. Яна прывучыла Мяцельскіх хадзіць на лыжах і вяла іх звычайна кружной дарогай, цераз паплавы, бярэзнік і поле.
Мяцельскі ішоў і бурчэў:
— Вы нас замучыце, Лідзія Ігнатаўна. Вы мне канчаткова сапсавалі жонку. Прывучылі да канькоў, да лыж. Гэта — жанчыну, якая да трыццаці год ні разу не станавілася на канькі і якая праз пяць.
— Грыша! — не давала яму скончыць Ніна Аляксееўна і радасна смяялася. Муж глядзеў на яе, расчырванелую, прыгожую, і таксама радаваўся. А Ліда ў душы зайздросціла іх шчасцю.
«Слаўныя якія яны. »
— Ніначка, які ён у цябе буркала. Вечна бурчыць. Я з такім мужам і дня не пражыла-б. Загадай яму змоўкнуць, а то наглытаецца ветру і схопіць запаленне лёгкіх. — Яна вырывалася наперад і так ляцела, што вецер свістаў у вушах, а Мяцельскія заставаліся далёка ззаду. Каля вёскі яна іх чакала і на адным і тым-жа месцы выслухоўвала просьбы Ніны Аляксееўны.
— Ліда, мілая, давай сёння сабяром усіх у адну хату, з твайго і майго ўчастка. А то ў мяне сёння так галава баліць.
Быў-бы гэта хто другі, Ліда нізашто не выканала-б такой просьбы, а Ніне даравала ўсё: яе наіўную хітрасць, яе сарамлівасць і дзіцячую бянтэжлівасць перад дарослымі.
Мяцельскія любілі яе гэтак-жа шчыра, як і яна іх.
Наогул яе любілі ўсе: вучні, настаўнікі, калгаснікі. Асабліва вучні. Любілі за прастату, за тое, што яна, здавалася ім, ведала ўсё на свеце і свае лекцыі па геаграфіі і батаніцы ператварала ў нейкія дзіўныя казкі, у цікавейшыя падарожжы. Яна не ўяўляла, што такое дрэнная дысцыпліна на лекцыях. На яе лекцыях вучні сядзелі стаіўшы дыханне. Яна смяялася над жахам некаторых настаўнікаў, які апанаваў іх, калі яны першы раз убачылі, як яна, выкладчыца геаграфіі, катаецца з сваімі вучнямі на каньках, бегае навыперадкі. Яна прынесла ў школу многа новага, свежага, цікавага, ажывіла пазакласную работу. Перапіска з уральскімі піонерамі, гурткі, экскурсіі, спаборніцтвы, турніры — усё гэта з’явілася ў школе па яе ініцыятыве.
Два толькі чалавекі не любілі яе: выкладчыца рускай мовы Шаройка і фізрук школы Патрубейка. Не любілі за крытыку. Фанабэрыстай, самалюбівай Паліне Шаройка Ліда з першага дня пачала папраўляць вымаўленне рускіх слоў. Шаройка маўчала, але ад злосці ажно сохла і скончыла тым, што папрасіла пераводу ў другую школу, адмовіўшыся ўказаць прычыны.
Ліберальны Мяцельскі не раз прасіў Ліду:
— Лідзія Ігнатаўна, злітуйцеся вы над ёю. Вы яе ў труну ўгоніце.
— Не магу, не магу. Ад яе пісьменнасці залежыць пісьменнасць вучняў. Хай вучыцца, а то, гавораць, за сем год яна не прачытала ніводнай сур’ёзнай кніжкі.
Мешкаваты, непаваротлівы Патрубейка ўсю фізічную падрыхтоўку зводзіў да таго, што вучыў дзяцей хадзіць і бегаць.
Ліда да слёз смяялася.
— Фёдар Кандратавіч, ды яны ўмеюць бегаць лепш за вас. Вы хоць-бы самі прабеглі. Хоць для вас карысць была-б.
Ён злаваўся, але намагаўся палепшыць свае ўрокі.
Ліда не сунімалася:
— Фёдар Кандратавіч, ды вы-ж народжаны бягун! Як вы сёння бегалі! Ай-яй. Але прашу вас: у наступны раз рабіце гэта далей ад школы. Вы мне ледзь не сарвалі ўрока, усе вучні палезлі глядзець у вокны, як вы бегаеце. Гэта-ж такая навіна!
Патрубейка бегаў па настаўніцкай, перакульваў крэслы, скідваў са сталоў сшыткі, кнігі, крычаў:
— Вам, Лідзія Ігнатаўна, відаць, мала сваіх гадзін. Бярыце мае, я вам уступаю. Бярыце і бегайце, і скачыце і хадзіце хоць на галаве. Звальняйце мяне, Рыгор Усцінавіч, зараз-жа. Я больш не працую.
Але праз пяць хвілін ён на ўсё забываўся і пачынаў гаварыць ёй кампліменты. Але, урэшце, узлаваўся і ён надоўга.
Была ў школе «тэхнічка», бабка Уляна. Працавала яна ў школе год трыццаць. У сорак першым годзе, калі прышлі фашысты, бабка схавала амаль усе дарагое школьнае абсталяванне. Цяпер яна ўсё гэта адкопвала, знаходзіла і амаль штодня што-небудзь прыносіла ў школу: адзін дзень — глобус, другі дзень — пачарнелыя карты, потым — цэленькі мікраскоп, электрамашыну і шмат іншага. І вось аднойчы яна прынесла дзве пары добрых баксёрскіх пальчатак. Магчыма, што яны былі і не школьныя, бо старыя настаўнікі не помнілі, каб хто бачыў іх у школьным спартыўным зале да вайны. Але бабка Уляна ўсеадно прынесла іх у школу. Нават мікраскоп выклікаў меншую сенсацыю, як гэтыя пальчаткі! У настаўніцкай яны пераходзілі з рук у рукі, іх разглядалі, як нейкае дзіва. Нарэшце адна пара іх дайшла да Ліды. Яна адразу надзела іх на рукі. І як на злосць, другая пара ў гэты момант аказалася на руках
Источник статьи: http://litvek.com/br/336032?p=37
Правілы пастаноўкі двукроп’я
1. Двукроп’е ставіцца перад пералічэннем аднародных членаў, перад якімі ёсць абагульняльнае слова (займеннік, прыслоўе, назоўнік) або словы напрыклад, а іменна.
Наогул яе [настаўніцу] любілі ўсе: вучні, настаўнікі, калгаснікі (І. Шамякін).
Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі: ні на траве, ні на лісці (А. Чарнышэвіч).
Усе былі апрануты па-святочнаму: чысценька і прыгожа (Я. Колас).
На прыгуменні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вулляў некалькі на пчолы. (Я. Колас).
На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, пераказы і інш.
2. У афіцыйных паперах, дакументах, у навуковых працах, зрэдку ў мастацкіх тэкстах двукроп’е перад аднароднымі членамі ставіцца і тады, калі перад імі адсутнічае абагульняльнае слова (яго ролю выконвае дзеяслоў-выказнік).
Да заявы прыкладаюцца: . .
На нарадзе прысутнічалі: . .
Вучылішча рыхтуе: токараў, слесараў .
З прамысловых птушак найбольшую цікавасць маюць: цецярук, глушэц, рабчык, шэрая курапатка, крыжанка, слонка, дупель, бакас і белая курапатка (Т. Хадкевіч).
3. Двукроп’е ставіцца перад пералічэннем аднародных азначэнняў, якія выражаны прыметнікам або назоўнікам ці займеннікам і адносяцца да паясняльнага папярэдняга назоўніка.
Дарэчы, вельмі сімвалічна, што і да гэтага часу не высветлена, якога ж веравання быў Скарына: праваслаўнага, каталіцкага ці пратэстанцкага? (Н. Гілевіч).
Размову спачатку вялі Васіль і Маслоўская – звычайную размову знаёмых людзей у першыя хвіліны сустрэчы: аб надвор’і, аб сустрэчы, аб навінах (І. Шамякін).
4. Калі аднароднымі членамі з папярэднім абагульняльным словам сказ не заканчваецца, то перад імі ставіцца двукроп’е, а пасля іх – працяжнік.
Рыбацкая снасць: сетка, нераткі, вуды – была адмысловая ў дзядзькі Марціна (Я. Колас).
Бацька прыбраў з воза ўсё: плуг, барану, мяшкі з бульбай – і ўвайшоў у хату (М. Зарэцкі).
5. Двукроп’е ставіцца перад аднароднымі членамі, якія тлумачаць, удакладняюць значэнне папярэдніх слоў.
На скорым часе ранічкою Алесь у кепскім быў настроі: хадзіў, бурчаў, не змоўчваў маме, усё дагары вярнуў нагамі (Я. Колас).
Яна ўзялася за работу: набрала бярэма дроў, унесла ў хату і, запаліўшы газоўку, стала класці іх у печ (К. Чорны).
6. Двукроп’е ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, калі ў другой раскрываецца змест ці ўказваецца прычына таго, аб чым гаворыцца ў папярэдняй частцы.
Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну (Я. Колас).
Усё навокал было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка над зямлёй плылі хмары (С. Александровіч).
Яна дамаглася свайго: сталовая ўжо красавалася жоўтай страхою (П. Броўка).
Але пагаварыць яму так і не ўдалося: гаспадыня запрашала гасцей за стол (Я. Колас).
7. Двукроп’е можа ставіцца паміж трыма часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, у якім наступная частка ў адносінах да папярэдняй можа абазначаць прычыну, выражаць удакладняльна-тлумачальнае значэнне і інш.
Але справа тут не ў часе была: недаверлівыя залацінцы другое мелі ў думках: каб не прыбраў часам гэты інструктар і сад, і агарод, і сенакос (Я. Колас).
Прашу: хоць раз задумайцеся, людзі: на што мы трацім лепшыя гады? (А. Бачыла).
8. Двукроп’е ставіцца паміж дзвюма часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, першая з якіх заканчваецца дзеясловамі бачыць, глядзець, разгледзецца, чуць, адчуць, адчуваць, заўважыць, зразумець, ведаць, верыць, казаць, разумець і інш., пры дапамозе якіх пазначаецца, што далей будзе ісці паведамленне аб якім-небудзь факце, падзеі, з’яве і пад.
[Зося] заўважыла: Янка ўжо там, за вушаком дзвярэй (Г. Далідовіч).
Гляджу: усё ў парадку (К. Чорны).
Праз туман разгледзеўся цяпер я: над палянай жоўкне поўны месяц (М. Лужанін).
Адным словам сказаць, усе бачылі: яна і прыгожая, і ўдалая (К. Чорны).
Няхай усё гэта песня нагадала, але я веру: устане горад мой (М. Танк).
Алесь зразумеў: нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу (У. Караткевіч).
Праз вокны відаць: на ўсходзе разгараецца раніца (М. Лупсякоў).
9. Двукроп’е ставіцца пасля сказаў або слоў, якія ўводзяць у тэкст простую мову.
Лагодненька ўмее гаварыць дзед Павал: «Не хадзі ты, Агатка, далёка» (Я. Колас).
Ціха шэпчуць за парканам дзеці: «Вунь новая настаўніца ідзе» (С. Грахоўскі).
Рая прапанавала: «Хлопцы, дзяўчаты! Давайце наведаем Данілу Платонавіча!» (І. Шамякін).
Источник статьи: http://studopedia.info/5-20274.html