Настаўніка фізікі усе пабойваюцца пераказ

Настаўніка фізікі усе пабойваюцца пераказ

Прысвячаецца Але Маркаўне, настаўніцы 166 школы горада Мінска. (2000 г)

С аша рос дапытлівым хлопчыкам, любіў матэматыку, гісторыю і геаграфію. Запісаўся ў кружок тэхнічнага мадэліравання, сам змайстраваў драўляны парусны караблік. За сваю работу ён нават атрымаў прыз на конкурсе. Мама з гонарам за сына захоўвала яго вырабы, малюнкі, першыя школьныя сшыткі. «Хай ён калі-небудзь зірне на іх і ўспомніць сваё дзяцінства», – думала яна. Калісьці яе маці, Сашына бабуля, захавала на памяць некаторыя школьныя рэчы дачкі – дзённікі, паштоўкі, вышытыя ў школе да свята 8 Марта сурвэткі. Мама паказвала іх Сашы. Але Саша, усё ж, не вызначаўся у школе. Ён не імкнуўся вучыцца так, як у свой час вучылася яго мама. У яе за ўвесь час вучобы ў школе і інстытуце не было ніводнай тройкі! «Не, я не выдатнік, – думаў хлопчык. – І ніколі ім не буду». Часта ім завалодвала лянота, і колькі мама ні ўгаворвала – ён ніяк не мог ад яе пазбавіцца. Яму не хацелася ісці ў школу, садзіцца за ўрокі. Нават з сябрамі ён ленаваўся сустракацца. Часта пасля школы Саша праседжваў ля тэлевізара да самага матулінага прыходу з працы і толькі потым спяшаючыся рабіў урокі. У школе яму было сумна. Заўсёдны шум і крык у класе, дурныя жарты аднакласнікаў, увогуле, амаль нічога цікавага.
– Кім ты будзеш? Якую прафесію будзеш выбіраць? – часам пытала ў яго мама. – Глядзі! Трэба выбраць менавіта тое, што табе цікава! І думаць пра сваю будучую прафесію ўжо цяпер!
Часам да іх заходзіў дзядзька Толя. Ён падабаўся Сашы. Хлопчык захапляўся яго высакароднасцю і розумам. Матулін брат, па яе словах, яшчэ з дзяцінства марыў пра прафесію канструктара.
– У яго залатыя рукі, – распавядала мама. – Колькі ўсяго ён змайстраваў сам. У наш час у бацькоў не было грошай на цацкі, і твой дзядзька, калі быў хлопчыкам, сам майстраваў цацкі: пісталеты, самакат. А пасталеўшы і захапіўшыся толькі тады яшчэ з’явіўшымся ансамблем «Бітлз», ён зрабіў сабе драўляную электрагітару і колерамузыку. Пасля заканчэння школы паступіў пры конкурсе дваццаць чалавек на месца ў радыётэхнічны інстытут, у дваццаць сем гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў вядучым канструктарам. Цяпер ён яшчэ і камп’ютэршчык, піша і прадае свае праграмы.
У Сашы было два блізкіх сябра – Дзіма і Сяргей. Улетку яны любілі разам пакатацца на веласіпедах, а ўзімку – на лыжах. Але вядома, самымі любімымі ў іх былі гутаркі пра камп’ютэры. Лепш за ўсіх у іх разбіраўся Дзіма. І гэта не дзіва! У яго быў старэйшы брат, які ўжо скончыў радыётэхнічны тэхнікум і працаваў праграмістам. Дзіма раней за ўсіх даведваўся пра самыя цікавыя навінкі з камп’ютэрнай вобласці і без утойвання падзяляўся сваімі спазнаннямі з блізкімі сябрамі. Саша трохі зайздросціў Дзімку. Яму таксама вельмі хацелася стаць праграмістам і больш спазнаць пра камп’ютэры. Мець у сябе дома свой асабісты камп’ютэр – гэта здавалася яму недасягальнай марай. Сучасны камп’ютэр такі дарагі, што нават непрыемна прасіць яго ў мамы. А яна, бачачы нарастаючае захапленне сына, выпісала яму «Камп’ютэрную газету» – хай патроху «адукоўваецца».
– Мама! Пасля шостага класа я запішуся ў кружок па праграміраванні ў Палац Моладзі. Там навучаюць цэлых чатыры гады і нават даюць пасведчанне аб заканчэнні! – аднойчы сказаў ён маці.
У кружку з’явіліся новыя сябры і новыя інтарэсы. І неяк само сабой Саша стаў больш думаць пра вучобу ў школе. Матэматыка, фізіка – цяпер на гэтыя прадметы ён з усяе сілы налягаў, але адчуваў, што яму не хапае ведаў па ім. Аднойчы хлопчык убачыў у кнігарні Вялікі энцыклапедычны слоўнік па матэматыцы. Угаварыў маму – тая дала грошы. І вось слоўнік яго. Лагарыфмы, нават інтэгралы – як усё гэта цікава, але яшчэ не зусім зразумела!
І тут ізноў яму дапамагла мама. Яна даведалася, што ў суседняй школе дырэктар набірае дзяцей з добрымі адзнакамі па фізіцы і матэматыцы ў профільны фізіка-матэматычны восьмы клас. Саша паспяхова вытрымаў свой першы іспыт і быў залічаны ў клас. Пачалася вучоба. А затым – о, гэта шанцаванне!
– Мама! Наша класная кіраўніца выкладае фізіку. Яна так добра тлумачыць, што літаральна ўсё зразумела! Яе завуць Ала Маркаўна! Яна самая лепшая настаўніца ў нашай школе! Ты не ўяўляеш! Яна гатовая нас вучыць цэлымі днямі! А як яна любіць дзяцей! Уся школа ад яе ў захапленні!
Саша не зманіў. Яго мама ў гэтым змагла пераканацца сама на бацькоўскім сходзе. Яна ўжо прывыкла да частай змены класных кіраўнікоў за час вучобы свайго сына. Усе яны былі маладзенькімі настаўніцамі і, вядома, не такімі дасведчанымі, як бы хацелася. Не, яе сына яны не выгаворвалі, але і не балавалі вялікімі пахваламі. А тут!
У клас да бацькоў увайшла немаладая настаўніца. Яна ўсміхнулася і прывіталася з усімі. Убачыўшы яе добры прамяністы позірк, накіраваны на ўсіх без выключэння бацькоў, Сашына мама мімаволі ўспомніла сваіх школьных настаўнікаў. Яна ўспомніла сваю цудоўную 12-ю сярэднюю школу ў тыя далёкія шасцідзесятыя гады. «Яна, быццам мая першая настаўніца, Тамара Іванаўна!» – падумалася ёй.
Ала Маркаўна не была шматслоўнай. Яна нічога не патрабавала ад бацькоў і толькі хваліла, хваліла і хваліла ўсіх і кожнага без выключэння свайго вучня!
– Яны ўсе выдатныя і вельмі разумныя! – казала яна. – А як яны імкнуцца вучыцца!
Бацькі слухалі яе з сумненнем.
– Не можа быць! – казала мама Каці. – Мая дачка трохі лянуецца. Я бачу.
– Не праўда! – адказвала ёй на гэта настаўніца. – У Вас добрая дачка. Яна вельмі стараецца.
Пасля сходу бацькі разыходзіліся, не верачы гэтай «дзіўнай» настаўніцы.
– Яна ўсё перабольшвае, – разважалі яны. – З дзецьмі трэба быць стражэйшымі.
Аднак час паказаў, чыя тады была праўда. Сашын клас за год вельмі моцна падцягнуўся ў вучобе. Вучні любілі і абагаўлялі сваю класную кіраўніцу. Яе ўрокі фізікі яны запомнілі на ўсё жыццё. А пасля заканчэння адзінаццатага класа ўсе дзеці з Сашынага класа паступілі ў ВНУ і тэхнікумы…

Читайте также:  Виды коротких стрижек виды укладок

Саша часта ўспамінае сваю Алу Маркаўну.
– Такой настаўніцы, як яна, у мяне ўжо ніколі не будзе! – кажа ён маме.
Але вось пачалася вучоба ў ВНУ. І. о, ізноў шанцаванне!
– Мама! Наша настаўніца па фізіцы проста апантаная! Мне шанцуе на настаўнікаў па фізіцы!
Вось так і працягваецца Сашына вучоба. Ён імкнецца, каб у яго заліковай кніжцы былі толькі дзявяткі і дзясяткі, і вельмі ўдзячны ўсім добрым настаўнікам, якія ўжо сустрэліся на яго жыццёвым шляху. А Ала Маркаўна застанецца ў яго душы, як самы добры і душэўны настаўнік і сябар!

Источник статьи: http://www.domarenok-t.narod.ru/stories/01/1330.html

Пераказ: Пасадка — Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Першую палескую вясну сустракаў тут Лабановіч. Вясна была ранняя, як і звычайна на Палессі. Снегу ўжо не было ў палях. Ажылі балоты. Жаласна стагналі кнігаўкі, цяжка ля-таючы над вадою. Высока ў небе звінелі жаваранкі. Абсохлая зямля пачынала іскрыцца зялёным аксамітам кволай, пахучай траўкі. То той, то другі з вучняў пакідаў школу.

— Вось што, дзеці, — сказаў раз вучням настаўнік, — сёння на абедзе прыходзьце з рыдлёўкамі. Будзем капаць ямкі, заўтра пойдзем у лес, прынясём маладых дрэўцаў і абсадзім нашу інколу.

Дзеці адзін перад другім спяшаліся запэўніць настаўніка, ціто яны прынясуць рыдлёўкі, і з вясёлым дзіцячым гоманам, як пчолкі з вулля, высыпалі са школы на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі галасамі.

Пасля абеду дзеці весела беглі з рыдлёўкамі ў школу. Нават Паўлюк Рылка, самы меншы ў школе, горда нёс рыдлёўку, згінаючыся ад яе цяжару.

Настаўнік прыйшоў у школу і павёў дзяцей на двор. Разам з вучнямі размеркавалі месца для ямак, потым настаўнік па-значыў работу вучням, падзяліўшы іх на гурткі, і сам выкапаў першую ямку, каб паказаць дзецям, як гэта трэба рабіць.

— Што гэта вы робіце?

Панна Ядвіся непрыкметна падышла да Лабановіча. Гэты так добра знаёмы яму голас прывёў яго ў нейкае трапятанне. Сэрца затухкала мацней.

— Хачу па сабе вам памяць пакінуць.

Праз нейкі час два старэйшыя вучні сказалі настаўніку, што ўсе ямкі пакопаны. Настаўнік пахваліў дзяцей за работу і ска-заў ім:

— Заўтра ўжо кніг не прыносьце. Вазьміце колькі рыдлёвак (ён назначыў болыных вучняў) і збярыцесятут.Пойдзему лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, якія вы сёння прыгатавалі. А цяпер ідзіце дамоў!

Назаўтра Лабановіч прачнуўся позна. Ён устаў, калі ўжо ў школе чуліся дзіцячыя галасы. 3 вясёлым шумам ішлі дзе-ці ў лес са сваім настаўнікам, збіўшыся вакол яго цеснаю гра-мадкаю.

Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў лесе і вёў з імі размову аб тым, што бачылі перад сабою, і аб значэнні тае справы, дзеля якой яны прыйшлі.

Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго крыкам і шчэбе-там. Лабановіч доўга шукаў маладую грушку. Ён хацеў знайсці прыгожанькае дрэўца і пасадзіць яго на памяць аб сваёй каха-най. Знайшоўшы маладое, крэпенькае і стройнае дрэва, ён доўга і асцярожна капаўся каля яго, пакуль акуратненька не было яно выкапана разам з зямлёй. Сам нёс яго дамоў, пасадзіў у ку-точку на школьным двары, дзе найболып свяціла сонца, і два разы паліў вадою ў гэты дзень. Пасля агарадзіў гэту грушку высокімі коллямі, каб не патаптала ці не паламала жывёла.

На кожнае дрэва вызначыў настаўнік вучняў, даручыўшы ім догляд за выхаванцамі.

— Ну, а цяпер, дзеткі, ідзіце абедаць. Па абедзе збярыцеся і прынясіце свае кнігі.

Прыняўшы па абедзе кнігі вучняў, Лабановіч выйшаў на двор, абышоў пасаджаныя дрэвы, над некаторымі затрымліваў-ся даўжэй. Вельмі хацелася пабачыць Ядвісю і паказаць ёй гэту слаўную грушку, якую пасадзіў на памяць пра яе. (450 слоў)

Читайте также:  Как распрямить волосы бороды

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007

Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым

Источник статьи: http://naurok.su/dikt/bel/11/062.html

У гэтыя залатыя асеннія дні Уладзімір Андрэевіч Якавенка прымае віншаванні ад калег і вучняў з нагоды 80-гадовага юбілею. А мінулай восенню ў БДПУ імя Максіма Танка адзначылі 60-годдзе яго дзейнасці ва ўніверсітэце.

У далёкім 1957 годзе ён прыйшоў сюды студэнтам і ні на адзін дзень не здрадзіў сваёй альма-матар. Вучыўся ў аспірантуры, выконваў дысертацыйныя даследаванні, займаўся навукай і выкладаў фізіку будучым настаўнікам. Амаль 30 гадоў Уладзімір Андрэевіч Якавенка ўзначальваў фізічны факультэт. Сёння працуе прафесарам кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі.

Мы сустрэліся з ім ва ўніверсітэце. Няспешна падымаемся на 5 паверх, дзе ва Уладзіміра Андрэевіча ёсць невялічкі кабінет. Тут, сярод мноства кніг, рукапісаў, фотаздымкаў, мы гутарым пра жыццё — пра яркае, цікавае, актыўнае ўніверсітэцкае жыццё даўжынёй у шэсць дзесяцігоддзяў.

Я спрабую глядзець на Уладзіміра Андрэевіча вачыма яго вучняў.

Вачыма тых далёкіх ужо студэнтаў 70-х і 80-х, калі малады дэкан актыўна абсталёўваў вучэбныя лабараторыі, жыццё на фізічным факультэце віравала і ўсе ведалі: калі хочаш весці цікавыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі — то гэта да Якавенкі.

Студэнты 90-х сталі сведкамі таго, як ва ўніверсітэце намаганнямі Уладзіміра Андрэевіча быў створаны планетарый, дэкан чытаў найцікавейшыя лекцыі, і многія раздзелы фізікі будучыя настаўнікі штудзіравалі ўжо па яго кніжках.

На пачатку 2000-х зноў жа па ініцыятыве Уладзіміра Якавенкі ва ўніверсітэце з’явіўся маятнік Фуко — унікальны эксперыментальны прыбор, які, акрамя ўсяго, служыць адлюстраваннем навуковага складніка ўніверсітэта і навуковага падмурку вышэйшай педагагічнай адукацыі. Сам прафесар вучыць студэнтаў спасцігаць навуку праз доследы і эксперыменты, і няма такой тэмы, якую ён не змог бы растлумачыць даходліва і дасціпна.

Для цяперашніх студэнтаў і маладых выкладчыкаў БДПУ Уладзімір Андрэевіч Якавенка — чалавек-легенда. Яго абсалютнае валоданне методыкай выкладання, глыбіня спасціжэння прадмета і адданасць навуцы выклікаюць вялікую павагу ва ўсіх, хто спрычыніўся да вывучэння фізікі ў педагагічным універсітэце.

Шлях у навуку

У педагогіку Уладзімір Якавенка пайшоў па прыкладзе свайго бацькі, які працаваў настаўнікам пачатковых класаў. Пасля сямігодкі паступіў у Аршанскае педагагічнае вучылішча на спецыяльнасць “Пачатковае навучанне” і скончыў яго з адзнакай. Праўда, да школы так і не даехаў.

“Тады патрабавалася абавязковая адпрацоўка ў школе, — расказвае Уладзімір Андрэевіч, — але тром працэнтам выпускнікоў вучылішчаў дазвалялі ісці ў ВНУ. Я якраз трапіў у гэтыя 3% і ў 1957 годзе паступіў у Мінскі педінстытут на фізіка-матэматычны факультэт. Паступіў — і застаўся тут на ўсё жыццё, нават не сыходзіў у аспірантуру, вучыўся завочна”.

Ужо на 1 курсе Уладзімір Якавенка пачаў працаваць лабарантам на факультэце і сур’ёзна захапіўся навукай.

Інстытут ён скончыў з адзінай чацвёркай па астраноміі. Хацеў з галавой паглыбіцца ў даследаванні, але, як кажа сам, людзей не хапала, таму папрасілі застацца на кафедры выкладаць фізіку.

“Гэта быў няпросты, але вельмі цікавы час, — успамінае Уладзімір Андрэевіч. — У вольныя ад заняткаў гадзіны ляцеў у Інстытут фізікі акадэміі навук працаваць на ўстаноўцы. Пазней мае даследаванні флуарэсцэнцыі складаных малекул у газавай фазе ляглі ў аснову кандыдацкай дысертацыі”.

Пра ўзровень дысертацыі Уладзіміра Якавенкі сведчыць ужо той факт, што яго першым апанентам быў прэзідэнт акадэміі навук Мікалай Аляксандравіч Барысевіч. А Інстытут фізікі тады ўзначальваў Барыс Іванавіч Сцяпанаў (цяпер інстытут носіць яго імя).

“Курс агульнай фізікі. Лабараторны практыкум” — годны адказ тым, хто дагэтуль думае, маўляў, на беларускай мове цяжка выкладаць прыродазнаўчыя дысцыпліны. Уладзімір Якавенка кажа, што пры напісанні гэтага падручніка аўтарскі калектыў не меў ніякіх моўных перашкод.

Падручнік “Агульная фізіка. Механіка” (2015 год) прайшоў рэцэнзаванне ў чатырох універсітэтах. “Там іх чыталі прафесіяналы, і нам даводзілася вельмі шмат сустракацца, раіцца, спрачацца, разам шукаць ісціну, — расказвае Уладзімір Андрэевіч. — Падручнікі для студэнтаў павінны быць ідэальнымі. І з напісаннем кожнай кнігі я таксама рос”.

Адразу пасля абароны дысертацыі ў 1972 годзе Уладзіміра Якавенку прызначылі намеснікам дэкана фізіка-матэматычнага факультэта. Прафесар згадвае, што на той час на факультэце вучылася 48 груп па 25 чалавек у кожнай. “Ніколі не забуду, як выпростваў паперы на падлозе і, поўзаючы на каленях, складаў расклад заняткаў”, — гаворыць Уладзімір Андрэевіч.

У 1974 годзе вялізны факультэт быў падзелены на два — фізічны і матэматычны, і Уладзімір Якавенка стаў першым дэканам фізічнага факультэта. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў амаль 30 гадоў.

Уладзімір Андрэевіч па-ранейшаму займаўся навуковымі даследаваннямі. Атрымаў 3 аўтарскія пасведчанні аб укараненні, за што быў ганараваны знакам “Вынаходнік СССР”. І была вялікая перспектыва абараніць доктарскую дысертацыю. Аднак вучоны адмовіўся ад гэтага.

“Каб зрабіць добрую доктарскую работу, трэба было цалкам памяняць свой напрамак дзейнасці, — гаворыць Уладзімір Андрэевіч. — Але я перакананы: калі ты дэкан, то не павінна заставацца часу на ўсё астатняе”.

Читайте также:  Какую прическу может сделать девятилетний ребенок

Уладзімір Андрэевіч беражліва захоўвае эмблему фізічнага факультэта, які ён узначальваў амаль 30 гадоў (цяпер уваходзіць у склад аб’яднанага фізіка-матэматычнага факультэта). “Звычайна ўсё, што звязана з фізікай, выяўляецца ў выглядзе мадэлі атама з трыма арбітамі, — гаворыць былы дэкан. — А я прапанаваў для эмблемы схему работы лазера. На той час гэта была перадавая фізічнай навукі, і нам было важна, каб будучыя настаўнікі ведалі і разумелі ўсё самае новае ў навуцы і тэхніцы”.

Трэба сказаць, гэтае адрачэнне не было дарэмным: 80-я гады сталі перыядам сапраўднага росквіту фізічнага факультэта. Нягледзячы на татальны дэфіцыт, Уладзімір Якавенка здолеў стварыць сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, прыцягнуць да выкладання выбітных спецыялістаў, вучоных і, дзякуючы распрацаванай сістэме самастойнай работы, прымусіць працаваць нават самых нядбайных студэнтаў.

Кніжная спадчына

Уладзімір Якавенка з’яўляецца аўтарам і суаўтарам многіх навуковых і навукова-метадычных работ, вучэбных дапаможнікаў па фізіцы для школ і ўніверсітэтаў. “Я да 150 лічыў, а потым перастаў, — прызнаецца вучоны. — На гэты час выдадзена, пэўна, каля 200 работ”.

На паліцах у кабінеце Уладзіміра Андрэевіча — мноства кніг. Што тычыцца студэнтаў універсітэта, то для іх створаны падручнікі практычна па ўсіх раздзелах фізікі.

“Педагагічны ўніверсітэт — асаблівы тып установы адукацыі, і тут павінны быць спецыяльныя, канцэнтраваныя падручнікі, — гаворыць Уладзімір Якавенка. — Я пісаў уласныя кнігі, а таксама ўзначальваў аўтарскія калектывы. Пры гэтым працаваў, як усе (калі сам не працуеш, то ўсё пустое). Кіраўнік заўсёды павінен мець права сказаць: “Рабі, як я”. Толькі ў такім выпадку будзе плён.

Маятнік Фуко

Гордасцю Уладзіміра Якавенкі з’яўляецца маятнік Фуко — прыбор для эксперыментальнай дэманстрацыі сутачнага кручэння Зямлі. “Аграрый, ляснік і нават інжынер могуць не ведаць пра маятнік Фуко і тое, як ён працуе, для чаго патрэбен, — гаворыць вучоны, — але настаўнік павінен ведаць, бо тут дэманструюцца асноўныя законы прыроды”.

Сёння маятнік Фуко размешчаны ў фае галоўнага корпуса ўніверсітэта. Аднак былыя фізфакаўцы памятаюць: калі быў пабудаваны фізічны корпус, Уладзімір Андрэевіч загадаў прабіць столь у лесвічным праёме і падвесіць на стальным тросе двухпудовую гіру. Падчас лекцый студэнты выходзілі з аўдыторыі і назіралі за работай маятніка.

Дарэчы, цяперашні маятнік Фуко, які мог бы ўпрыгожыць холы лепшых будынкаў свету, з’явіўся ў БДПУ па шчаслівай выпадковасці. Аднойчы Уладзімір Андрэевіч сустракаўся з выпускнікамі фізіка-матэматычнага факультэта 1970 года, у якіх у свой час быў куратарам. Сярод выпускнікоў апынуўся Уладзімір Іванавіч Пакрышкін, зараз — генеральны дырэктар прадпрыемства “Пеленг”. Даведаўшыся пра мару выкладчыка, ён прапанаваў пабудаваць для ўніверсітэта маятнік Фуко.

“Нягледзячы на ўяўную прастату, гэта даволі складаная, капрызная канструкцыя, — гаворыць Уладзімір Андрэевіч, — але спецыялісты “Пеленга” выканалі задачу. Доўга шукалі месца для ўстаноўкі маятніка, але вырашылі: каб падкрэсліць важнасць навуковага складніка ўніверсітэцкай адукацыі, ён павінен быць у цэнтры ўвагі”.

Маятнікі Фуко ўстаноўлены ў парыжскім Пантэоне, у будынку ААН, у Нацыянальным музеі амерыканскай гісторыі ў Вашынгтоне і іншых знакавых месцах планеты. Намаганнямі Уладзіміра Якавенкі гэты эфектны эксперыментальны прыбор з’явіўся і ў галоўным будынку вядучай педагагічнай установы адукацыі нашай краіны як сімвал вечнага імкнення чалавецтва да ведаў.

Зараз маятнік часова не працуе (выйшаў са строю падвес). Але Уладзімір Андрэевіч паведаміў, што інжынеры з “Пеленга” ўжо зрабілі новы падвес. “Там выкарыстана ўнікальная сістэма (магніт зроблены з рэдказямельных элементаў), і яна будзе працаваць вечна”, — запэўніў прафесар.

Вучні

За столькі гадоў працы ва ўніверсітэце Уладзімір Якавенка падрыхтаваў цэлую плеяду вучняў, якія сёння працуюць на ніве адукацыі, навукі, у вытворчасці (фізікі — гэта сапраўдныя ўніверсалы). “Так, сярод маіх вучняў ёсць кандыдаты, дактары навук, каля дзясятка загадчыкаў кафедр. А яшчэ тысячы настаўнікаў, дырэктары школ, начальнікі аддзелаў адукацыі”, — гаворыць Уладзімір Андрэевіч. У гэтыя дні ён прымае шмат віншаванняў з нагоды юбілею, і дзівіцца, і радуецца, што нават праз столькі гадоў не перарываецца яго сувязь з вучнямі.

Трэба сказаць, што па слядах Уладзіміра Андрэевіча пайшоў яго сын — таксама фізік, дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ Сяргей Якавенка. (“А куды яму было дзявацца?!” — жартуе Уладзімір Андрэевіч.) Зараз рыхтуецца да абароны кандыдацкай дысертацыі і ўнучка Юлія Якавенка — выкладчык фізікі Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сёлета па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” дзяўчына была названа лепшым маладым педагогам Мінска.

Такім чынам, фізіка Уладзіміра Андрэевіча працягваецца. Ёсць дынастыя Якавенкаў — а значыць, будуць новыя кнігі, новыя даследаванні, новыя адкрыцці. І ёсць цэлая армія вучняў, дакладней — ужо настаўнікаў, якія нясуць фізічныя веды ў шырокі свет, даючы новым пакаленням шанс праявіць сябе ў навуцы і тэхніцы. Для Уладзіміра Андрэевіча Якавенкі, які ўсё жыццё прысвяціў фізіцы і фізікам, гэта найлепшая ўзнагарода.

Галіна СІДАРОВІЧ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Источник статьи: http://nastgaz.by/nastaunik-nastaunikau-fiziki/

Оцените статью
Adblock
detector