«ПАЧЫНАЕЦЦА ЎСЁ З ЛЮБВІ. »
20 лістапада споўнілася б 60 гадоў нашай выдатнай паэтцы Яўгеніі Янішчыц. Па трагічным збегу абставін на гэты ж лістапад прыпадае 20-я гадавіна яе заўчаснага адыходу ў Вечнасць. Усяго толькі 40 гадоў зямнога жыцця адмераў ёй лёс, але пражыла яна іх ярка, натхнёна, таленавіта.
Памятаю, што яшчэ задоўга да нашага знаёмства я зачытвалася Жэнінымі вершамі, а яе імя было для мяне прыгожым увасабленнем самой паэзіі. Нават знешне Жэня адпавядала сваёй шчымлівай лірыцы: па-дзявочы танклявая, невысокая, з вялікімі шэра-зялёнымі вачыма, якія заўсёды з прытоеным сумам усміхаліся насустрач.
Сярод студэнтаў-філолагаў майго пакалення адным з улюбёных вершаў, які найчасцей і найахвотней дэкламаваўся, быў менавіта верш Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне, пазаві. » Пры нагодзе мы любілі паўтараць яго класічныя радкі: «Пачынаецца ўсё з любві, // Нават самая простая ява».
Уся Жэніна паэзія асвечана любоўю: да роднага краю, да маці і сына, да блізкіх людзей, да сяброў. Хіба, ні ў аднаго беларускага паэта вы не знойдзеце гэтулькі прысвячэнняў сябрам-пісьменнікам, колькі іх ёсць у дзвюх апошніх Жэніных кнігах «Пара любові і жалю» і «Каліна зімы».
Жэня была надзвычай шчодрая на дабро, зычлівасць і ласку. Яна лёгка сыходзілася з людзьмі — заўсёды прыязна-ўсмешлівая, шчырая, звычайна першая падавала руку для знаёмства і прывітання.
Ніколі не забуду, як аднаго разу ў кавярні Дома літаратара Жэня ўпершыню падышла да мяне. Было гэта напрыканцы 79-га; той год тыднёвік «Літаратура і мастацтва» надрукаваў маё першае апавяданне, і Жэня адразу пасля знаёмства загаварыла пра яго мову. Яе зацікавілі «некаторыя слоўкі», і яна хацела ўдакладніць іх значэнне. Тады мяне нават крыху здзівіла яе настойлівая дапытлівасць, але значна пазней, убачыўшы і зразумеўшы, як яна сама працуе са словам, як шукае яго, адметнага, непаўторнага, глыбінна-народнага, я ўжо не здзіўлялася. Тым больш што калі мы пасябравалі, Жэня часта пытала, як пра тое ці іншае кажуць у нас, на Лідчыне, а пачутае тут жа супастаўляла-параўноўвала з гаворкаю свае роднай Піншчыны. «Дзякуй, радасць! Дзякуй, стома, // што з’ядналі з родным словам. ». А нас з ёю найперш з’яднала наша вясковасць, наша любоў да ўсяго роднага, спаконвечнага. Пра гэта Жэня прыгожа напісала ў адным з прысвячэнняў:
Няхай паплешча ў ладкі, Хай высвенціць авёс. А востры серп прабабкі, Хрысціна, Гэта — лёс. |
Жэня ўмела тонка адчуць душу іншага чалавека, была здольная зразумець усе болькі гэтай душы, умела паспагадаць і падтрымаць. Па-зямному мудрая і па-сялянску працавітая, яна шчыравала, сапраўды, «як сялянка, над раллёй чарнавіка», і гэта настойлівая праца, спалучаная з талентам, якім яе шчодра надзяліў Бог, давала свой плён: адна за адною выходзілі кнігі, у часопісах і газетах часта з’яўляліся яе паэтычныя падборкі, артыкулы, празаічныя творы. Жэня была ў цэнтры не толькі літаратурнага, але і грамадскага жыцця. Многія радаваліся гэтым яе поспехам, бо любілі яе за светлы талент, за добрае, шчырае сэрца, за яе чалавечую і жаночую абаяльнасць, але былі й тыя, каму Жэніна паспяховасць і папулярнасць, яе аўтарытэт не давалі спакою, выклікалі чорную зайздрасць. На жаль, людзі часта бачаць толькі знешняе: маладая, паспяховая, мае гэтулькі публікацый, кніг, ужо з’ездзіла ў Нью-Ёрк на Генеральную асамблею ААН, ужо стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі і г.д., і г.д. З’яўляліся розныя домыслы і плёткі. Нехта іх распускаў, а нехта «добранькі» перадаваў. Таму часта Жэніна ўзнёслая раскрыленасць і шчырасць натыкаліся на калючую жарству холаду, злосці, неразумення. Вядома, гэта балела, вядома, выклікала крыўду і жаль, а часам вельмі цяжка, драматычна перажывалася.
Прыйшла к табе з далёкае дарогі. Вачэй маіх знямогу не лаві. Знасіліся сандалікі. І ногі Параніліся моцна, да крыві. |
Зразумела, раніліся не толькі ногі, а найперш сэрца, бо, насамрэч, лёс Жэню не песціў. З ранняй маладосці хапіла ёй стратаў і здрадаў, душэўнага і фізічнага болю. Як кожны чалавек, яна шукала цяпла і падтрымкі, як рэдка хто, умела цаніць сяброўства і шчырасць, умела імі даражыць. Яе дом, як і яе сэрца, быў заўсёды адчынены для сяброў, а яе гасціннасць, хлебасольнасць і шчодрасць былі вядомыя сярод калегаў не менш, чым яе паэзія.
На пачатку 80-х у мяне яшчэ не было свайго кута ў сталіцы і Жэня настойліва запрашала да сябе, на Ульянаўскую, ва ўтульнае хатняе цяпло. На стале, засланым белым «даматканым абрусікам», заўсёды было шмат вясковых, прывезеных з роднай Велясніцы, прысмакаў: вяндліна, хатняя каўбаска, запечаная качка альбо гусь з яблыкамі, грыбочкі, гурочкі. Жэніна мама, Марыя Андрэеўна, была гаспадыня, якіх пашукаць. За гэтым сталом часта збіраліся сябры: і малодшыя, як я, і равеснікі, і старэйшыя, і тыя, у каго не было сваіх кватэраў, і тыя, што іх мелі. Яна любіла людзей, сумавала «па сябрах, як па надвор’і», сумавала па людской роднасці і разуменні, па звыклай чалавечай цеплыні: «Усё жыццё нам ласкі не хапае. // А слава што? Яна спадман і дым. » Цяпер, калі я стала на цэлае пакаленне старэйшая за яе, зразумела тое, чаго тады, значна за яе маладзейшая, зразумець або не магла, або не надта й імкнулася. Цяпер тое, што тады здавалася толькі творчай фантазіяй ці паэтычнай экзальтацыяй, паўстае ў душы ва ўсім драматызме яе чалавечай і жаночай самоты, часам звыклай побытавай бязраднасці і будзённай стомы, калі патрэбна так мала: усяго толькі падтрымка некага мацнейшага, больш упэўненага, больш трывушчага, калі патрэбна толькі крыху ўвагі і адчування, што ты не адзін, што ёсць хтосьці побач, блізкі, надзейны, хто не здрадзіць і не прадасць.
Памятаецца, да болю шчымліва, адзін вечар, калі ў кватэры на Ульянаўскай сабраўся даволі вялікі творчы гамуз, а таму ўладкаваліся не як звычайна, па-сямейнаму, на кухні, а ў зале. Госці гаманілі за шчодрым сталом, чыталі вершы, жартавалі, а сама гаспадыня была сцішана-задуменная, як быццам адсутная. Мы сядзелі з ёю побач, і ў нейкі момант я нахілілася, каб запытаць, ці часам чаго не здарылася. Жэня адмоўна хітнула галавою і, пранікліва зірнуўшы ў вочы, нечакана ціхенька папрасіла: «Пагладзь мяне па галаве». І было ў той момант у яе позірку і ў яе голасе гэтулькі балючага суму і нейкай дзіцячай бездапаможнасці, што ў мяне сціснулася сэрца. З таго вечара прайшло шмат часу, і шмат чаго мне самой давялося перажыць, а стаіць у душы і ў памяці тая яе ціхая просьба. v«Усё жыццё нам ласкі не хапае. » Каб жа, здаецца, можна было вярнуць хоць што-небудзь назад, каб хоць што-небудзь можна было паправіць і змяніць ужо з дыстанцыі свайго жыццёвага досведу.
Эпіграфам да артыкула пра духоўную лірыку Яўгеніі Янішчыц, які мы друкуем у гэтым нумары, Тамара Нуждзіна ўзяла словы з верша Ніла Гілевіча, прысвечанага Жэні: «Яна любоў дарыла нам штодня // у родным слове, роўным самацвету». Бадай што лепш і не скажаш. Любоў была вызначальнаю дамінантаю і Жэнінай ранімай, тонкай душы, і яе шчымлівай лірыкі. Уся Жэніна творчасць гэтаю любоўю, як сонцам, асвечана і пранізана. Як яна сама пісала, «доля мая — нібы гронка любові // б’ецца над сцішанай голькай жыцця», а віна яе была толькі ў тым, што «так абвострана» любіла і што «хаваць» не ўмела «сваю любоў». І калі Тамара Нуждзіна ў сваім артыкуле слушна піша пра падтэкставы агульнахрысціянскі змест лірыкі Яўгеніі Янішчыц, то мне ён бачыцца найперш у гэтай яе ўсёабдымнай любові. Не думаю, каб у той наш атэістычна-савецкі час Жэня ведала дасканалыя ў сваёй тэалагічнай глыбіні і надзвычай прыгожыя ў сваёй паэтычнай завершанасці словы апостала Паўла пра любоў, але як жа яны адпавядаюць яе паэзіі і ўсёй яе чалавечай сутнасці: «Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я станаўлюся, як медзь звонкая або гулкія цымбалы.
І калі маю дар прароцтва, і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды і паўнату веры, каб перастаўляць горы, а любові не маю, то я — нішто.
І калі раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спаленне, а любові не маю, няма мне з гэтага ніякай карысці.
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
Любоў ніколі не мінае, так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца» (1 Кар 13, 1–8).
З адыходам Жэні ў Вечнасць паменела ў нашым свеце любові. Памятаю, як не магла я з гэтым змірыцца, як не магла аніяк прывыкнуць да тае глухаты і нематы, што ўтварыліся пасля яе нечаканага і такога заўчаснага адлёту ў Вечнасць.
Аплакваючы страту сваіх блізкіх, мы аплакваем таксама, а можа й найперш, уласную асірацеласць. Але, як пісаў мудры Болдуін Кэнтэрберыйскі, «любоў моцная, бо яна можа ўзяць верх над смерцю, вылечыць нанесеныя ёю раны, змякчыць яе ўдары і ператварыць іх у перамогу».
Цяпер, праз два дзесяцігоддзі пасля нашага развітання, я ведаю, што Жэніна любоў нікуды не знікла — яна засталася ў нашых сэрцах і ў памяці, а найперш — у яе светлай паэзіі.
Источник статьи: http://www.media.catholic.by/nv/n46/art17.htm
Усё пачынаецца з любві пачынаецца ўсё з любві
Дата канвертавання | 04.05.2018 |
Памер | 20.63 Kb. |
Пачынаецца ўсё з любві, А інакш і жыць немагчыма. Яўгенія Янішчыц.
Ты чуеш? Чуеш? Спяваюць на розныя галасы птушкі ў нашым скверы. Вось адна ціхенька цінькае, другая заліваецца, трэцяя крычыць, нібы спужаўшыся чаго… Канечне, яна спалохалася шумнага фантана! Чуеш, як моцна ён шуміць, весела пабліскваючы на сонцы? Чуеш, як уверсе шуміць лісце і ціхусенечка шамаціць па доле, пад нагамі…Як звініць павуцінка, дзіўна сплеценая майстрам – павучком? А недзе ідзе снег… Чуеш, якую песню спявае завіруха? А вунь там ідзе, грыміць навальніца. Чуеш. Ты бачыш? Бачыш, як плывуць над табой шчучынскія аблокі? Як прыгожа ўстае і заходзіць сонца? Якая прыгожая становіцца наша царква ў гэты час.Асабліва ее купалы. Як блішчаць жамчужынкі ранішняй расы на траве? А лужыны? Эх, як прыемна бегчы са школы па іх! Як з неба глядзяць на нас зоркі? Ты адчуваеш. Адчуваеш подых ветрыку і пяшчоту сонейка, дажджавую кропельку на тваёй далоні і лёгкі халаднаваты пацалунак сняжынкі на тваім твары. Гэта свет, у якім ты жывеш.І ты павінен памятаць, што з любові да гэтага свету пачынаецца твая дарога ў нязведанае. А нязведанае – гэта жыццё. І любоў да яго пачалася ў цябе з першых крокаў у родным доме, такім добрым, цёплым і таямнічым. Тут ты ўпершыню зрабіў першыя крокі . З яго пачалася любоў да мамы. Гэтая любоў прывяла цябе ў нязведаны свет радасці і дабрыні. Пачынаецца ўсё з любві… Без яе немагчыма чалавечае існаванне, немагчыма існаванне таго, што нас акружае. Кожная краска на густых лугах, і клапатлівыя пчолы, і нівы, што набіраюць моцы, і промні, і птушкі – усё патрабуе любові. А з любві да роднай зямлі, да людзей, якія на ёй працуюць, пачынаецца любоў да Бацькаўшчыны . І ты верыш ў тое, што кожны чалавек, які нарадзіўся і жыве на гэтай зямлі, будзе моцным і мудрым. Ён не зможа пагардліва адносіцца да зямлі, да людзей, да ўсяго жывога. Ён разумее: усе мы на гэтай зямлі суседзі: рэчка, бусел, дрэва і трава, кветка і пчала, мураш і чалавек. Усе мы зямляне. А калі гэта так, то пачынаць сваё жыццё мы павінны з любві, “а інакш і жыць немагчыма.” Ціцяк Паліна, 4 клас навучальна-педагагічнага комплекса Ражанкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Источник статьи: http://urok.shkola.of.by/use-pachinaecca-z-lyubvi-pachinaecca-se-z-lyubvi.html Пачынаецца ўсё з любві.«Калі з табой на вуліцы вітаюцца незнаёмыя, значыць, ты ў гэтым жыцці нечага дамогся». Цікавая выснова! На вочы мне яна трапіла дома, а выйшла адтуль, каб ехаць на працу — мужчынка насустрач. Здалёк падалося — знаёмы. Узрадавалася — заўсміхалася, павіталася. Ён — мякка кажучы — здзівіўся. І потым, размінуўшыся, ну напэўна ж, нешта падумаў. Можа, пра мяне (кшталту: «Гэта хто ж такая?»). А можа, пра сябе: «. Нечага, бач, у жыцці дамогся». За што змагаўся. Свой нежартоўны юбілей (пяцьдзясят як-ніяк!) Косця вырашыў адзначыць гучна — так, каб запомніць на ўсё жыццё. Для гэтага — і яшчэ з зімы — ён рамантаваў-падладжваў прасторны бацькоўскі дом, які дастаўся яму ў спадчыну, загадзя «расстаўляў» там сталы, прадумваў «сцэнарый», запрашаў людзей. І не так, каб толькі блізкіх, — далекаватых таксама. А што, разважаў, хай збяруцца, хай пасядзяць у вёсцы на вольным паветры, хай чарку вып’юць ды пагамоняць, хай, урэшце, паглядзяць, што не лыкам ён шыты — удалося жыццё: ёсць і якая-ніякая пасада, і жонка, і дзеці (нават парачка ўнукаў!), у гаражы — добрая машына, што (зноў жа гонар!) не даў прапасці гэтай сялібе: прывозіць сям’ю, абрабляе ладны кавалак зямлі, даглядае сад. І госці, трэба сказаць, не падвялі яго, адусюль паз’язджаліся! Хораша пасядзелі — хапіла і напіткаў, і наедкаў, і ўрачыстых прамоў, і песень з танцамі. Без мардабою, на жаль, таксама не абышлося. Што крыўдна — юбіляр таксама пацярпеў: нос разбілі, губу зашываць прыйшлося. Так што застанецца памяць — на ўсё жыццё. Добрага пакрысе? Анекдот: адзін мужчынка ў краму прыйшоў, па гарэлку. «Слухайце, а чаму ў вас грошы такія мокрыя?», — спытала прадавачка. «Ды гэта з-за жонкі, — адказаў пакупнік. — Яна так плакала, калі я іх з хаты выносіў». Чыстая праўда. Некалькі спраў (а крый Бог адначасова!) для большасці мужчын — канец свету і ступар, для большасці жанчын — штодзёншчына. Прыяцелька ў тую суботу забаўляла дзяцей, гатавала абед і, размаўляючы з сястрой па тэлефоне, загружала адзежай пральную машыну. Мужавы джынсы ўкінула туды апошнімі і, можна сказаць, выпадкова — з думкай: «Няхай памыюцца, ім не зашкодзіць. ». Не зашкодзіла — і сапраўды пачысцелі. А страсянула, каб ускінуць на вяроўку сушыць — з кішэні. грошы «вылезлі», цэлы жмут. Што ўразіла — ні падчас мыцця (з добрым парашком!), ні падчас паласкання ды выкручвання (у барабане!) з імі нічога такога не сталася: не аблезлі яны, не парваліся! Хоць зараз падсушы ды ў краму. Добрыя, выходзіць, беларускія грошы — якасныя. Адно шкада — мала. Не ўскладняй! Да гэтага вяселля загадзя рыхтаваліся не толькі маладыя, не толькі іх бацькі, шаферы і шаферкі. Трымцелі сэрцайкі ці не ва ўсіх сябровак і сваячак. Ну яшчэ б: сярод запрошаных спадар Н. — тры ў адным, як той казаў: прыгожы, разумны, багаты і. нежанаты! Дзеля яго (а раптам?!) асобныя з дзевак-маладзіц доўга сядзелі на дыетах, выбіралі святочныя строі, туфлі на высозных абцасах, рабілі адмысловыя прычоскі, не кажучы ўжо пра манікюр, педыкюр, макіяж. І дарэмна ўсё, марна! Не, жаніх той прыехаў — на шыкоўнай машыне. Але ж спёка на дварэ — таму ў светлай льняной сарочцы, у гэткіх жа штанах і ў. басаножках («ну лапці лапцямі!»). Што найбольш уразіла — сапраўды басанож, без шкарпэтак. Цягам вяселля ён, казалі, пазіраў на дзяўчат, магчыма, нават шукаў нейкую (ну такую ж простую і ў простым), каб адарвацца ў танцах. Рэдкі майстар Цытата: «. У канцы 1920-х ці ў пачатку 1930-х мая сястра цяжка і зацяжна хварэла, і хтосьці са знаёмых парадзіў звярнуцца да новага доктара. Прыйшоўшы ў нашу хату, ён адразу звярнуў агульную ўвагу на сябе сваім нязвыклым абыходжаннем. Па-першае, ён гаварыў з намі па-беларуску. І не як асоба, што стаіць на вышэйшым сацыяльным грунце. а як шчыры прыяцель, які хоча дапамагчы іншаму ў няшчасці. Развітваючыся з ім і дзякуючы за турботы, я назваў яго панам доктарам. Ён на паўслове перапыніў мяне: — Памятайце, што слова пан ёсць для мяне абразай. Называйце мяне папросту доктарам, а калі ўжо так хочаце, то кажыце спадар. Ад нас за лячэнне сястры ён пару тыдняў не ўпамінаў аб ніякіх грошах. Калі ж аднаго разу я спытаў яго пра гэта, дык ён адказаў з прыемнай усмешкай: «Бачыце, я такі майстар, што зарплату бяру толькі тады, калі скончу працу, а тут, відаць, працы яшчэ будзе шмат». Адкуль гэты доктар? З. мемуараў Васіля Стомы, ураджэнца мястэчка Лужкі былога Дзісненскага павету. Ці ёсць такія дактары цяпер? Ну, напэўна ж! Але. дзе? Водгук: «Пра князёў Радзівілаў я шмат чаго ведаю. Як, дарэчы, і пра свой род. Дык вось. У вашай газеце неяк прачытаў, што Радзівілы наймалі касцоў за кожную чацвёртую капу (значыць, тры з накошаных князь забірае сабе, чацвёртую — аддае касцу). А мой бацька, школьны настаўнік, сена ў сваім калгасе касіў за дзясятую. Цікава, хто ж тады быў большым эксплуататарам — той пан ці савецкая ўлада? . Ёсць пытанне, як той казаў. За што? Пра нябожчыка альбо добра, калі ёсць што, альбо нічога. Тады. нічога. А вось пра дзяцей яго, можа, і трэба. Усяго іх чацвёра было. Першы сын рана ажаніўся і рана аўдавеў. Потым іншых кабет у хату прыводзіў (і з самымі сур’ёзнымі намерамі), але. Не супала, як той казаў: то яны не прымалі яго дзяцей, то дзеці іх. Карацей, ліха ён хапіў напоўніцу, пакуль малых на ногі падняў. Другі бацькаў сын, як людзі, жыў. Праўда, зусім нядоўга — сэрца спынілася. Што крыўдна — на роўным месцы. Трэцяй была дачка і такая ж гаротніца, бо на працы загінуў муж, дзяцей выхоўвала «на пару» з міліцыяй. Але найбольш не пашчасціла, мусіць, чацвёртаму, бо адзін сынок яго нарадзіўся глыбокім інвалідам. Усе надзеі былі на другога. Ну як жа: круглы выдатнік — і ў звычайнай школе, і ў музычнай. Казалі: далёка пойдзе! А толькі рушыў — машына збіла. . На могілках у нашай краіне такіх пытанняў не відаць. А вось на яўрэйскіх (прынамсі, у Адэсе) ёсць. Там на самых вялікіх, самых дарагіх помніках — як правіла маладым, прыгожым, паспяховым — выбіта пякучае «За што?». Можа, і праўда — за грахі папярэднікаў? Ёсць дно Сталіца. Вуліца. Такіх, мусіць, няшмат, каб з правага боку адзін завод, а з левага — другі, ды яшчэ ліцейка, ад якой, здараецца, не прадыхнуць: пасажыры (нават праязджаючы міма) круцяць насамі, а пасажыркі дык і наогул хаваюць іх у шалікі ды каўняры. Але ж — у-ф-ф, здаецца, праехалі: можна ўздыхнуць, можна расслабіцца, можна зноў уткнуцца ў кніжкі-тэлефоны-газеты. І. амаль тут жа схамянуцца, насцярожыцца — падняць галовы, бо чад. вярнуўся. Адкуль?! Ды ўсё банальна: яго ў салон аўтобуса прынёс. бомж — мажны, зусім не стары. Адзін. А смуроду — як з двух заводаў! Гэта ж з якога дна? З ліста: «Мой малы хадзіў гуляць да сваёй сяброўкі. Вярнуўся дамоў і расказвае: «Лідка спачатку вельмі сумная была. Ёй з балкона здалося, што яе тата ідзе з працы п’яны і бутэльку нясе пад пахай. А потым стала вясёлая-вясёлая, бо тата прыйшоў цвярозы і з палкай каўбасы!» . Як мала дзіцяці трэба! Каб бацька ішоў — дадому. Каб цвярозы. І з нечым смачным. Ну драбяза ж? Пра якую многія з дзяцей толькі мараць. У сям’і З першым дзіцем гэтым бацькам куды прасцей было: галоўнае — пакарміць ды ў сухое спаць палажыць: дома дык дома, у бабулі дык у бабулі. Можна — у гэтай, а можна — у той. Мама з татам праз тыдзень прыедуць — добра, не прыедуць — таксама. І пачнуць ад’язджаць — не бяда: ручкамі памахалі «пакуль-пакуль», і ўсё на тым. А вось малодшая ўжо ні з рук! Якія бабулі?! Якія дзяды?! Пакінулі неяк — мора слёз і гвалт на ўсю вёску! Прыехалі — да таткі, на шыю. Аберуч. Не адарваць. Так і раслі. Родныя дочкі і розныя. Большая замуж рана пайшла (што не перашкодзіла атрымаць адукацыю), гадуе сынка. А вось малодшая досыць доўга сваё шчасце шукала. . Надоечы «яно» да бацькоў прыязджала — рукі прасіць. Фармальнасць як быццам, але ж, даўшы згоду на шлюб, не вытрымаў бацька, сказаў: — Глядзі, брат. Калі што. На паўслове асекся. Яго думку ўнук завяршыў, дадаў: — . Дзядуля парве! Як Тузік пантофлі! Пачынаецца ўсё з любві . Вадзім для каханай быў гатовы на ўсё. Распісацца? Ну вядома ж, хоць сёння! Купіць сукенку за тысячу долараў і пярсцёнак? А як жа! Вяселле згуляць — з кветкамі, сведкамі, галубамі і святочным салютам? Добра, бацькі дапамогуць. У вясельнае падарожжа махнуць? Не пытанне! Але аддаць на яго ўсе грошы, што ім маглі падарыць. Вось гэта ўжо занадта, гэта тое ж, што скруціць іх у трубачку і, як бабуля казала, уткнуць сабаку пад хвост. Ён быў не гатовы, ён далікатна ўпарціўся, ён даводзіў каханай, што (канкрэтна) за гэтыя грошы можна зрабіць і купіць, у тым ліку ёй. А дзяўчына не слухала. Яна ўжо выбрала тур, здала пашпарты на афармленне візы. І ён нікуды не дзеўся: адарваўся ад зямлі — у поўным сэнсе гэта слова — першы раз паляцеў на самалёце. Драбяза, а прыемна: у аэрапорце за тысячу вёрст іх сям’ю («шыльда» з прозвішчам над галавой) сустракаў спецыяльны чалавек. Ён жа — прывёз у атэль і туды ж закаціў (бо на колцах) іх чамаданы. На рэцэпцыі Вадзім бліснуў (перад жонкай таксама!) сваёю англійскай, а падняўся ў нумар і банальна. заплакаў, бо ўнізе, у іх пад вокнамі, ляжала мора і такое хараство. Ён ніколі не бачыў нічога падобнага! І не ведаў. І не чуў. Ён ніколі дагэтуль не ад-чу-ваў, не перажываў столькі радасці, як у тыя дванаццаць дзён. На дванаццатым паверсе. — Ведаеш, кроў з носа, але мы будзем падарожнічаць, — сказаў ён жонцы перад ад’ездам. — Я слова табе даю — буду старацца, буду зарабляць грошы! Мы прыедзем сюды яшчэ раз, праўда? Налета. Удваіх! — Налета і ўдваіх, — разгублена ўсміхнулася жонка, — мусіць, не атрымаецца. А вось праз год і ўтраіх. Источник статьи: http://zviazda.by/be/news/20140912/1410552219-pachynaecca-usyo-z-lyubvi Adblockdetector |