Словы у яких усе зычныя цвердыя

Словы у яких усе зычныя цвердыя

КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ

Зычныя гукi беларускай мовы характарызуюцца наступнымi паказчыкамi: цвёрдасцю-мяккасцю зычнага, удзелам голасу i шуму, месцам i спосабам утварэння.

1) большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасцi-мяккасцi (15 пар):

Не мае адпаведнага цвёрдага гук [й]. Зычныя [у], [ž], [ж], [ш], [ч], [р] у беларускай літаратурнай мове заўсёды цвёрдыя і не маюць адпаведных мяккіх.

2) паводле ўдзелу голасу i шуму ўсе зычныя дзеляцца на санорныя i шумныя. Санорныя вымаўляюцца з перавагай голасу, шум пры iх вымаўленнi нязначны.

Да санорных належаць

Шумныя зычныя вымаўляюцца або з перавагай шуму над голасам, або толькi з удзелам шуму, без голасу. Шумныя зычныя, якiя вымаўляюцца з удзелам голасу, называюцца звонкiмi, а тыя, якiя вымаўляюцца з удзелам шуму, без голасу, называюцца глухiмi.

Звонкiя i глухiя ўтвараюць адпаведныя пары.

звонкiя

глухiя

Глухія гукі [ф], [ф`] не маюць адпаведных звонкіх.

3) па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя i язычныя. Кожная з гэтых груп дзелiцца на падгрупы: губныя — у залежнасцi ад таго, да якога пасiўнага органа артыкулюе нiжняя губа; язычныя — якая частка языка з`яўляецца цэнтрам гукаўтварэння i да якога пасiўнага органа артыкулюе язык.

Губныя зычныя бываюць губна-губнымi, калi змыкаюцца цi зблiжаюцца абедзве губы: [б], [б`], [п], [п`], [м], [м`], [ў], або губна-зубнымi, калi нiжняя губа артыкулюе да верхнiх зубоў: [в], [в`], [ф], [ф`].

Язычныя падзяляюцца на

заднеязычныя [г], [г`], [ ] , [ ] [к], [к`], [х], [х`];

пярэднеязычныя: усе астатнiя.

4) па спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на пяць груп: змычныя (выбухныя), шчылiнныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылiнныя (афрыкаты), змычна-праходныя, дрыжачы.

Пры вымаўленнi змычных адбываецца поўнае змыканне актыўнага i пасiўнага органаў мовы, у вынiку чаго рух струменю паветра перапыняецца. Размыканне адбываецца рэзка i хутка i нагадвае кароткi выбух. Па гэтай прычыне змычныя называюць выбухнымi. Змычныя нельга вымавiць працяжна, таму iх называюць яшчэ iмгненнымi. Да iх належаць [б], [б`], [п], [п`], [д], [т], [г], [г`], [к], [к`].

Пры вымаўленнi шчылiнных актыўны i пасiўны органы мовы зблiжаюцца так, што ўтвараюць вузкую шчылiну, праз якую праходзiць струмень выдыхаемага паветра, утвараючы характэрны шум. Шчылiнныя зычныя iначай называюць фрыкатыўнымi (лац. fricare — церцi).

Фрыкатыўныя гукi можна вымаўляць працяжна, таму iх часам называюць працяжнымi. Да гэтай групы належаць [ ], [ `], [в], [в`], [ў], [j], [ж], [ш], [х], [х`], [з], [з`], [с], [с`], [ф], [ф`].

Змычна-шчылiнныя гукi спалучаюць у сабе абодва апiсаныя вышэй спосабы ўтварэння. Пры iх утварэннi актыўны орган поўнасцю змыкаецца з пасiўным, але размыканне адбываецца не iмгненна, не шляхам выбуху, а паступова — шляхам пераходу змычкi ў шчылiну. У час размычкi ўзнiкае шчылiна, праз якую паветра выходзiць, утвараючы фрыкатыўны шум. У вынiку ўзнiкаюць так званыя злiтныя гукi, якiя яшчэ называюцца афрыкатамi: [ц], [ц`], [ч], [дз], [дз`], [дж].

Змычна-праходнымi з’яўляюцца зычныя, утварэнне якiх характарызуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы моўнага тракту з адначасовым праходам для паветра ў другiх яго месцах. Змычна-праходныя называюцца яшчэ плаўнымi. У залежнасцi ад таго, праз якую поласць праходзiць паветра, змычна-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н`], [м], [м`] i ротавыя (бакавыя) [л], [л`].

Дрыжачымi, або вiбрантам, у беларускай мове з`яўляецца [р]. Пры яго ўтварэннi органы маўлення (язык i верхняе паднябенне) змыкаюцца i размыкаюцца некалькi разоў, што надае гуку своеасаблiвае акустычнае аблiчча. Гукi [с], [с`], [з], [з`], [ц], [ц`], [дз], [дз`] паводле iх акустычнага ўражання атрымалi назву свiсцячых, а [ш], [ж], [ч], [дж] — шыпячых.

Класiфiкацыю зычных гукаў можна паказаць у таблiцы

Источник статьи: http://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/klasifikatsyya-zychnykh-guka.htm

Урок беларускай мовы ў 2 класе «Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі»

Выбранный для просмотра документ Презентация(1).pptx

Описание презентации по отдельным слайдам:

Запрашаю на ўрок Беларускай мовы!

Ра – ра –ра –за дваром гара. Ры – ры –ры –там мае сябры. Рэ – рэ –рэ –восень на дварэ. Ру – ру –ру –пра маці гавару. Ра – ра –ра –на ўрок пара.

Сябар, мяккі, медаль, герой, песня, месяц.

Сябар [ ] с’ а б а р

ТЭМА: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.

Воз – вёз. Пара – пяро. Сын – сінь.

Праца па падручніку с. 72, пр. 154

Праца каля дошкі

Пень, нос, кіт, дзеці, вочы, каза.

Варыянт 1 Нос, вочы, каза.

Варыянт 2 Пень, кіт, дзеці.

Праца каля дошкі

вёска, Заяц, гусь.

Гульня “Так ці не?” + — + +

Дамашняе заданне пр. 156, с. 72

верабей шпак дзяцел салавей жаваранак Птушыная песня

Выбранный для просмотра документ Тэма урока.docx

Тэма “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.”

фарміраваць уменні адрозніваць мяккія і цвёрдыя зычныя гукі ў слове і абазначаць мяккасць зычных на пісьме;

развіваць вусную і пісьмовую мову, памяць, мысленне, прыгожае пісьмо, працаздольнасць на ўроку;

выхоўваць пашану да роднай мовы, любоў і беражныя адносіны да птушак.

Празвінеў званок вясёлы,

Яго голас нам знаёмы,

Запрашаю на ўрок

Псіхалагічны настрой на працу.

Я хачу, каб вы на сваю далонь паклалі ўсё дрэннае, што з вамі здарылася, усе непрыемныя думкі, павярнуліся да акенца і дзьмухнулі ўсё на вуліцу, а з вамі засталіся толькі добры настрой і прыемныя думкі.

А зараз падумайце калі ласка, што нам патрэбна, каб урок быў паспяховым. (Каб урок быў паспяховым нам патрэбна увага, цярпенне, працаздольнасць, дружба, акуратнасць, стараннасць, цікаўнасць.)

Настаўнік. — Наш сённяшні ўрок незвычайны. Сёння на ўроку мы наведаемся ў госці.А да каго? На гэтае пытанне вы адкажаце самі, калі адгадаеце загадку. (гучыць спеў птушак)

У неба ўзлятаюць.

Ад ранку да змяркання

Іх чуем шчабятанне. (Птушкі.)

— Малайцы! Сёння ў госці мы адправімся да птушак.

За аратым ходзіць пан

На ім – чорненькі кафтан. (Грак.)

— Грак просіць выканаць першае заданне – маўленчую размінку. Дзеці, мы з вамі будзем чытаць чыстагаворку.

Ры-ры-ры – там мае сябры.

Рэ-рэ-рэ – восень на дварэ.

Ру-ру-ру – пра маці гавару.

— Малайцы, вы вельмі добра выканалі гэтае заданне.

З — за мора вярнуліся,

З песенькай прачнуліся,

Выпырхнулі з хаткі…

— Ён просіць нас правесці хвілінку чыстапісання.

Прыгожа напішам літару р . Прачытайце вочкамі злучэнне літар і ўспомнім верхнее злучэнне. Запішам літару р у свае сшыткі. Вельмі важна на ўроку прытрымлівацца правіл пісьма. Селі правільна, сшытак пад нахілам,спіна роўная. Акуратнасць на пісьме гэта добры паказчык.

5. Работа па тэме ўрока.

Читайте также:  Прическа чарли тик ток

Не на дрэве, не ў кустах

Пасяліўся шэры птах –

Дзе прастору болей.

К сонцу падымаецца –

Песняй заліваецца. (Жаваранак.)

— Жаваранак просіць нас згадаць як пішуцца слоўнікавыя словы.

6.Работа са слоўнікавымі словамі.

Сябар, мяккі, медаль, герой, песня, месяц.

-Давайце зараз назавём у першым слове гукі (____).

-Якія галосныя літары паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага гука? (е, ё, ю, я, і).

-Якія галосныя літары паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука? (а, у, ы, э, о)

— Сёння тэма нашага ўрока: “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі”

— Мы будзем вучыцца на ўроку вызначаць цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.

— Адкрыйце свае падручнікі на старонцы 70. Звярніце ўвагу на правіла. Пастаўце пальчыкі. Давайце яго разам прачытаем. Прагаворым.

— Падыміце вочкі на слайд. Нам патрэбна параўнаць вымаўленне першых гукаў у словах.

-Малачынкі! Звярніце ўвагу на правіла на с. 71. Пастаўце пальчыкі. Давайце яго разам прачытаем.

— Паглядзіце ўважліва на дошку. Давайце раскажам пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю. (Ластаўка.)

8.Праца па падручніку.

— Ластаўка просіць вас папрацаваць з падручнікам. Адкрыйце падручнікі на с. 72 пр. 154. Нам патрэбна спісаць, падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккасць зычных.

— Назавём іх яшчэ раз. (е, ё, ю, я, і, ь).

Вос е нь, б я роза, дз я н ё к, н я б е сны, ран і ца, л ю б і ць.

Паслухайце наступную загадку.

9.Праца каля дошкі.

— Бусел прапануе папрацаваць каля дошкі. Паглядзіце ўважліва на слайд, нам патрэбна ўтварыць і запісаць словы і падкрэсліць літары, якія абазначаюць цвёрдасць зычных.

Маленькая, вельмі рухавая птушачка.

Галоўка, шыйка, палоска пасярод грудзей —

чорная, спінка зеленавата-блакітная,

ніз жоўты або белы. (Сініца.)

10.Самастойная праца па варыянтах.

Сініца прапануе папрацаваць самастойнапа варыянтах.

Спачатку прачытаем словы на экране, а затым паслухайце заданні.

1 варыянт – выпісаць словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

2 варыянт – выпісаць словы, у якіх усе зычныя гукі вымаўляюцца мякка.

Прапанаваны словы: пень, нос, кіт, лось, вочы, каза. Самаправерка. Праверце, у вас так ці не.

Растлумачце свой выбар.

Паднімае ўсіх на золку,

носіць на хвасце вясёлку. (Певень.)

11.Гукавы партрэт слоў.

Певень нас просіць папрацаваць і запісаць гукавы партрэт слоў. Дапаможам яму?

Заяц, вёска, гусь.

12. Гульня «Так ці не».

Маленькая шэрая птушка.

Галоўка цёмна – шэрая,

Шыйка і грудка чорныя.

Крошкі падбірае. (Верабей)

Верабей прапануе пагуляць у гульню “Так ці не”. Калі вы за мной згодны ставім плюс, а калі не мінус.

Зычныя гукі бываюць цвёрдымі і мяккімі. (Так.)

Галосныя літары «а», «о», «у», «ы», «э» абазначаюць мяккасць зыч ных. (Не.)

Галосныя літары «а», «о», «у», «ы», «э» абазначаюць цвёрдасць зыч ных на пісьме. (Так.)

Мяккія зычныя сябруюць з літарамі «е», «ё», «ю», «я», «і», «ь». (Так.)

Праверым. Самаправерка. Увага на экран. У вас так ці не. З дапамогай алоўка выпраўце калі ў вас ёсць.

13. Дамашняе заданне. Пр.156, с.72.

Яго патрэбна спісаць, падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккасць зычных гукаў.

Прагледзьце вочкамі, усё зразумела.

— Нашы птушачкі звяртаюцца да вас з пажаданнем.

Пяюць на дрэве салавей,

Малінаўка і дрозд:

“ Ты гнёздаў нашых не чапай,

Не руш птушыных гнезд!

І ведай: дрэвы ўсе і кветкі

Не перастаюць чакаць,

Калі малыя нашы дзеткі

— Дзеці, прыслухайцеся да просьбы птушак.

— Вазьміце лінеечкі поспеху і ацаніце сваю працу на ўроку.

Номер материала: ДВ-451661

Не нашли то что искали?

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник статьи: http://infourok.ru/urok-belaruskay-movi-klase-cvyordiya-i-myakkiya-zichniya-guki-878088.html

Тэма: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Мэты:замацоўваць веды вучняў пра падзел зычных гукаў на цвёрдыя і мяккія, пра парныя цвёрдыя — мяккія зычмыя гукі, пра абазначэнне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў на пісьме; удасканальваць уменні

адрозніваць цвёрдыя зычныя гукі ад мяккіх; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; ву-чыць запісваць пад дыктоўку асобныя словы пасля па-пярэдняга аналізу, развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «рыбы»; развіваць мысленне, памяць, пачуццё гумару, выхоўваць паважлівыя адносіны да людзей.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 7

— Прачытайце загадку. Назавіце слова-адгадку.Якія літары вы падкрэслілі ў словах?

II. Чыстапісанне

Лесвіца калідор відэлец ручнік

III.Арфаграфічная хвілінка

Уставіць прапушчаныя літары

Зімой зв..ры ў лесе бываюць асц..рожныя.

На б..лым чыстым сн..зе добра відаць кожны след.

Вось ланцужок сл..доў зайца.

IV. Замацаванне

1) Практыкаванне 8

— Прачытайце. Устаўце ў сказы словы з дужак. Якімі гукамі адрозніваюцца словы ў дужках?

Спішыце сказы. Падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца словы з дужак.

3) Практыкаванне 9

Прачытайце верш. Што значыць слова нарасхват? Выпішыце выдзеленыя словы. Падкрэсліце
літары, якія абазначаюць мяккасць зычных.

Назавіце сярод выпісаных слоў слоўнікавае слова. Каго называюць суседам? Назавіце свайго суседа па парце, суседзяў па кватэры, краіны — суседкі Беларусі.

4) Практыкаванне 10

— Прачытайце прымаўку. Калі так гавораць?Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам.
Назавіце зычныя гукі ў гэтых словах. Яны мяккія ці цвёрдыя?

5) Калектыўная прана на лошцы
На дошцы запісана загадка:

Хто жыве ў віры ля кручы,

Паласаты і калючы, а, к, н, ь, у

Мае крылы, хоць не птах,

I на рыб наводзіць жах? (С. Кацуба).

— Прачытайце. Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. У выдзеленых
словах падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць зычных на пісьме.

6) Практыкаванне 11

— Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце пары слоў, якія адрозніваюцца
адным гукам. Запішыце пары слоў пад дыктоўку. Назавіце пару слоў, якая адрозніваецца гукамі [с] — [с 1 ].

7) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запіс:

Читайте также:  Как уменьшит рост усов

Жартавалі ў лесе л(і, ы)сы:

леў з цырульні выйшаў л(і, ы)сы. (Н. Сторажава).

Прачытайце. Устаўце патрэбныя літары ў словы Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя,
адной рыскай, а цвёрдыя — дзвюма.

V. Дамашняе заданне

VI. Вынік урока

— Прывядзіце прыклады зычных гукаў, парных па цвёрдасці — мяккасці. Як перадаецца на пісьме мяккасць зычных гукаў?

Урок 38

Тэма Зычныя гукі [д]- [дз]

Мэты:прыгадаць асаблівасці вымаўлення гукаў [д] — [дз’] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слыхмяккі гук [дз’], вучыць абазначаць гэты гук літарамі на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку асобныя сло-вы з гукам [дз’] пасля папярэдняга аналізу, развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнымі групамі «садавіна», «гародніна»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, любоў да прыроды.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 12

Прачытайце загадку. Назавіце слова-адгадку.
Якія літары вы падкрэслілі ў словах?

II. Новы матэрыял

Практыкаванне 13

Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце першы гук у словах. Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?

2) Практыкаванне 14

— Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Спішыце загадку разам з адгадкай. Назавіце слоўнікавае слова.

3) Практыкаванне 15

Настаўнік вымаўляе словы парамі і просіць дзяцей вымавіць гэтыя пары слоў услед за ім.

— Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?

4) Пвана з правілам.Настаўнік чытае правіла.

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме?
Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме?

Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форзацы 1 падручніка.

III. Замацаванне

1) Практыкаванне 16

Прачытайце верш. Які злодзей пабываў у агародзе? Знайдзіце ў тэксце словы з гукам [дз’], выпішыце іх. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай.

2) Завучваецца скорагаворка:

Дзіна ды Валодзя недзе ў агародзе —

моркву аглядаюць, перац паліваюць.

— Хто з вас дапамагаў бацькам, дзядулям і бабу-
лям даглядаць гародніну? Як вы гэта рабілі?

Назавіце спачатку словы з гукам [дз’], а потым словы з гукам [д].

3) Практыкаванне 17

— Прачытайце. Спачатку назавіце словы з гукам [д], а потым з гукам [дз’]. Запішыце пад дыктоўку словы з гукам [дз’]. Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах.

IV. Дамашняе заданне

Практ. 18, правіла.

V. Вынік урока

— Які з гукаў [д], [дз’] з’яўляецца цвёрдым,а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [д]
на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на
пісьме?

Тэма. Зычныя гукі [д) — [дз’)

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перада-ваць словы з [дз’] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз’], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыказкамі; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны,жаданне дапамагаць людзям.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 18

— Прачытайце прыказку. Каго можна назваць сапраўдным сябрам? Якія літары пішуцца пасля дз?

II. Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запіс і карткі са складамі:

Без яго жыццё — самота,

ён — на..ея і пяшчота,

і памочнік ён, і брат,

хай у нас іх бу..е шмат. (М. Пазнякоў).

(Настаўнік можа растлумачыць дзецям , што самота — рус. одиночество, пяшчота — рус. нежность.)

З «рассыпаных» складоў састаўце слова адгадку. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз.

Дз дздз дзе дзі дзё дзя

Дзядуля дзіва дзень дзівосны

1) Практыкаванне 19

— Паслухайце верш. Чаму дзяцей назвалі добрымі? Назавіце словы, у якіх ёсць гук [дз’].

Праца па развіцці маўлення

— Адкажыце на пытанні: Як трэба размаўляць у аўтобусе, тралейбусе, трамваі? Каму трэба ўступаць месца ў транспарце?

2) Практыкаванне 20

— Паслухайце верш. Як дапамагае Жора дарослым? Як вы разумеете выразы не сядзець без спра­вы, ты для нас — апора? Спішыце выдзелены сказ. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз.

Выпішыце слова ветлівасці, якое сустрэлася ў вершы. Якія яшчэ словы ветлівасці вы ведаеце? У якіх з іх ёсць гук [дз’]?

Праца па развіцці маўлення

— Раскажыце, якія справы вы любіце рабіць разам з дарослымі?

3) Практыкаванне 21

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Назавіце словы з гукамі [д], [дз’]. Запішыце прыказку пад дыктоўку.

4) Практыкаванне 22

— Адкажыце на пытанні, карыстаючыся словамі з правага слупка. Які гук вымаўляецца ў гэтых словах замест [д]? Запішыце сказы. Растлумачце правапіс літар дз.

V. Дамашняе заданне

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме?

Тэма. Зычныя гукі <д] — [дз']

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перадаваць словы з [дз’] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз’], развіваць умен­ие вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі — назвамі дзён тыдня, звяртаць увагу на міжмоўныя амонімы; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць, выхоўваць ветлівасць.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 23

— Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў сло­вы? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме? Назавіце словы ветлівасці, якія сустрэліся ў вершы. Калі мы іх гаворым?

Школьнік урок настаўнік дзяўчынка

1) Практыкаванне 24

— Паслухайце верш. Які месяц называюць маладзіком? (Настаўнік можа намаляваць на дошцы маладзік і паказаць дзецям, як яго можна дапоўніць да літары р. Гэта падказвае, што месяц расце.)

Які гук прапушчаны ў словах? Якімі літарамі трэ­ба яго абазначыць? Спішыце другі сказ, устаўце патрэбныя літары. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай.

2) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Будзьце ўважлівыя!»

— Што абазначае беларускае слова тыдзень? Як па-руску называюць сем дзён? Які дзень тыдня па-беларуску называецца нядзеля?

3) Практыкаванне 25

— Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» складоў састаўце і запішыце слова-адгадку. Вымавіце па па­радку гукі і назавіце літары ў слове-адгадцы.

Праца па развіцці маўлення

— Дапоўніце сказ патрэбным словам. Назавіце словы з гукам [дз’]. Запішыце сказ пад дыктоўку. Падкрэсліце ў словах літары, якія пішуцца пасля спалучэння літар дз.

Читайте также:  Прическа для девушки с ушками

4) Практыкаванне 26

— Прачытайце назвы дзён тыдня. Размясціце іх па парадку. Спішыце. Устаўце д або дз, растлумачце іх правапіс

5) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны сказы, якія трэба дапоўніць словамі:

малюнак бабулі малюнак цыбулі
На лаўцы ся..іць На гра..е расце

— Разгадайце рэбус і дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Устаўце ў словы патрэбныя літары. Які гук яны абазначаюць?

Назавіце слоўнікавае слова. Вызначце ў ім націскны склад. Вымавіце па парадку гукі ў ім, назавіце літары. 6) Практыкаванне 27

— Змяніце словы ў дужках так, як патрабуе сэнс. Запішыце адзін сказ на выбар. Назавіце слова з гукам Ідз’].

IV. Дамашняе заданне

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме?

Тэма Зычныя гукі [т] — [ц’]

Мэты: прыгадаць асаблівасці вымаўлення зычных гукаў [т] — [ц’] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слых мяккі гук [ц’], вучыць абазначаць гэты гук літарай на пісьме; развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «транспарт»; развіваць вуснае звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 28

— Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў сло­вы? Растлумачце іх правапіс.

Дзверы трактарыст трамвай папера

А..нойчы з мамаю Алеся

Цалюткі ..ень ха…іла ў лесе.

Цалюткі …ень без а..пачынку

Збірала яга..ы …яўчынка.

II. Новы матэрыял

1) Практыкаванне 29

— Прачытайце загадкі, адгадайце. Знайдзіце сло­вы з гукамі [т], [ц’]. Вымавіце словы. Спішыце адну загадку разам з адгадкай. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай.

2) Практыкаванне 30

— Вымавіце словы парамі. Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?

3) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?

Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форза­цы падручніка.

4) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы записана загадка;

Ды яму патрэбен ток.

Шмат людзей — і гэта звычка —

перавозіць элек. . (С. Шах>.

— Адгадайце загадку. У выдзелекых словах падкрэсліце а разам з наступнай літарай адной ры­скай, а т разам з наступнай літарай — дзвюма. Яшчэ знайдзіце ў загадцы словы з гукам [т].

1) Практыкаванне 31

—Прачытайце сказы. Выпішыце выдзеленыя сло­вы парамі. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць літары г, ц у гэтых словах? Знайдзіце ў сказах іншыя словы з гукам [ц’].

2) Практыкаванне 32

— Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т] або [ц’]. Як гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме? Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц’].

Калі вы карыстаецеся лічылкамі? У якія гульні вы любіце гуляць з сябрамі? Разлічыцеся пры дапамозе гэтай лічылкі.

3) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны загадкі і прымацаваны карткі са складамі:

але не махае. (И. Плевіч). са лёт ма

Бяжы..ь край дарогі,

За дрот трымаю..ь рогі. (Ул. Мацвеенка).

— Прачытайце загадкі. 3 «рассыпаных» складоў састаўце словы-адгадкі. Устаўце літары г або ц. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля ц.

IV. Дамашняе задание

Практ. 33, правіла.

— Які з гукаў [т], [ц’] з’яўляецца цвёрдым, а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?

Тэма. Зычныя гукі [т] — [ц’]

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц’], перада-ваць словы з [ц’] на пісьме; назіраць за словамі, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца ў вымаўленні гукамі [т] — [т’], развіваць уменне вы­значаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фа­нематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, па­мяць; выхоўваць добрыя адносшы да родных, блізкіх, жаданне дапамагаць птушкам.

ХОД УРОКА

I. Праверка дамашняга задання

1) Практыкаванне 33

— Правільна вымавіце скорагаворку. Назавіце сло­вы з гукамі [т], [ц’]. Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?

II. Чыстапісанне

Шышка ляшчына Шура Шарык

— Паслухайце скорагаворку. Назавіце словы з гу­кам [ц’]. Прачытайце. Змяніце выдзеленае словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц’]. Запішыце пару слоў.

2) Практыкаванне 35

— Прачытайце, тэкст. Калі да нас прылятаюць гракі? Вымавіце словы з прапушчанымі літарамі. Які гук чуецца на месцы пропускаў? Якой лігарай яго трэба абазначыць? Спішыце сказы, у якіх ёсць словы з прапушчанымі літарамі. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай.

3) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісаны верш:

Зранку чуцен мала..ок.

так шчыруе мала хто.

Будзеш ме..ь ква..эру, шпак. (П. Марціновіч).

— Прачытайце верш. (Настаўнік тлумачыць дзецям, што шчыруе — па-руску усердствует.) Устаўце т або ц. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай адной ры­скай, а т разам з наступнай літарай — дзвюма.

Для чаго робяць шпакоўні? Якім яшчэ птушкам людзі дапамагаюць рабіць жыллё?

4) Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запіс (побач прымацаваны карткі са словамі і малюнкі буслянкі, шпакоўні, сінічніка):

— Дапоўніце сказы словамі. Якую літару трэба ўставіць у слова? Які гук абазначае прапушчаная літара? Запішыце другі сказ.

4) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Гаварыце правільна».

— Вымавіце правільна словы рубрыкі «Гаварыце правільна». Якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне беларускіх і рускіх слоў тэлефон — телефон, тэлевізар — телевизор, камп’ютар — компьютер?

5) Практыкаванне 36

— Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т], [ц’]. Разлічыцеся пры дапамозе лічылкі.

6) Практыкаванне 37

— Прачытайце тэкст. Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Раскажыце, як вы адпачываеце.

IV. Дамашняе заданне

V. Вынік урока

— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?

Тэма. Зычныя гукі [т] — <ц']

Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц’], перадаваць словы з [ц’] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукамі [дз’] [ц’], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць граматыч-ны лад маўлення вучняў граматычнымі канструкцыямі, якія з’яўляюцца адметнымі ў беларускай мове; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі.

Источник статьи: http://infopedia.su/12x9bfb.html

Оцените статью
Adblock
detector