Старажытны чалавек ужываў у ежу усе што было навокал тэкст
Ён моўчкі ступіў на воглую зямлю падворка, не тоячыся, прайшоў на дрывотню і выцягнуў з-за альховага штабялька трэцюю сваю бутэльку.
— Ну во! А казаў — няма! Пакуль вам рулю ў пашчэнкі не сунеш, не зразумееце! — тонка завішчэў Каландзёнак і выхапіў з ягоных рук мурзатую бутэльку. — А яшчэ?
— Няма! Яй-богу, болей няма. Во хоць абшукайце. Выгнаў, знаеце, мала, запарка няўдалая.
— Ладна, — падумаўшы, згадзіўся Каландзёнак. — Аддам, а там хай сам рашае.
Ён адвязаў каня і скочыў на яго ўпоперак хрыбта жыватом, перакінуў па другі бок даўгую ў боце нагу. Конік пабег да гасцінца, а з гарода на падворак выйшла Сцепаніда, несучы кош з бульбай.
— Зноў па гарэлку?
— Зноў, — сумна пацвердзіў Пятрок.
— А я што казала? Цяпер пачнуць ездзіць…
— А ўжо скулля! Болей няма.
— Табе ж горш будзе, калі няма.
— А ўжо горш не будзе, — запальчыва сказаў Пятрок, не адчуваючы, аднак, упэўненасці ў сваіх словах. Праўда, канчаткова ён не хацеў верыць у кепскае, усё думаў: а можа, яшчэ як-небудзь абыдзецца…
Надвячоркам, як пачало ўжо змяркацца, пакрактаўшы трохі і пасварыўшыся з жонкай, Пятрок мусіў награбці ў начовачкі высушанага на печы жыта і пайшоў у істопку. Трэба было малоць: на хлеб ці на гарэлку, бо ўжо стала відаць, што без таго і без другога на гэтым свеце пражыць немагчыма.
Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камянямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна, адной радасці, што круціць іх было не надта каб цяжка. І Пятрок памалу круціў за млён, нячаста падсыпаючы цеплаватага жыта з начовак, і неадчэпна думаў пра рознае, болей благое, што цяпер, бы мошка ў спёку, лезла ў яго галаву.
Вайна, канешне, нікому не ў радасць, лічы — усім гора, але калі тое гора праз немца, чужынца якога, дык што ж тут і дзівіцца, гэта як мор — чума ці халера, тут на каго наракаць? Але калі гэтая чума праз сваіх, вясковых, тутэйшых людзей, вядомых усім да трэцяга калена, якія раптам перасталі быць тымі, кім былі ўсё жыццё, а зрабіліся нелюдзямі, звяр’ём, падуладным толькі гэтым набрыдам-немцам, тады як разумець тое? Ці яны раптам ператварыліся ў звяр’ё і вытвараюць такое па чужым прымусе, прытаптаўшы ў сабе ўсё чалавечае, ці, можа, яны і не былі людзьмі, адно прытвараліся імі ўсе гады да вайны, якая разбудзіла ў іх звяруг. Па натуры сваёй Пятрок быў чалавек ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у Выселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны. Такія ж былі і продкі. Дзед, бывала, ніколі не дазваляў сабе сказаць грубае слова не толькі на каго з сямейнікаў, але і на сяльчан, местачкоўцаў, аблаяць якую жывёліну, як гэта павялося зараз, калі нават падлеткі і тыя ўсё з мацюгом да каня ці каровы. Крый Бог, каб ён калі зрабіў каму шкоду ці ўзяў не сваё з двара або з поля. А цяпер. Добра, што ён не дажыў да такога страхоцця, не пабачыў, што робіцца ў свеце, на гэтай вайне…
Спярша, як толькі прыйшлі немцы, Пятрок наведваўся ў мястэчка, каб што-небудзь прыдбаць, зірнуць на новы парадак, а больш, каб пачуць, што робіцца ў свеце, і дазнацца, як яно будзе далей. Памятае, неяк каля пажарнай сабралася ў засені пад клёнам трохі мужчын — сядзелі, курылі. Гаворка была невясёлая — усё пра тое ж. Дзён колькі назад у раён прыехаў нейкі нямецкі чын у рудым фрэнчы з чырвонаю перавяззю на рукаве, казалі: прызначыў новае кіраўніцтва з мясцовых. Мужыкам увогуле гэта спадабалася, што кіраўніцтва будзе не з немцаў, не якое прысланае, а менавіта з сваіх, мясцовых. Трохі счакаўшы, новае начальства ўсталявалася ў мураванай будыніне колішняга выканкама, і там ужо бачылі нямецкага перакладчыка, былога настаўніка, ціхманага халасцяка Свянткоўскага, што шэсць гадоў кватараваў ля моста ў жыдоўкі Рывы. Галоўным паліцаем адразу стаў Гуж, які перад тым толькі паявіўся ў мястэчку. Неўзабаве надзеў на рукаў павязку і Антось Недасека, што надта здзівіла местачкоўцаў, бо ніхто з іх не мог сказаць нічога благога пра гэтага чалавека. Трэцім паліцаем многія абураліся адкрыта, бо даўно яго не любілі ў Выселках, але Патап Каландзёнак, мусіць, ужо прывык да таго і не дужа звяртаў увагу. Цяпер ён зважаў толькі на немцаў і на свайго непасрэднага начальніка — старшага паліцэйскага Гужа. А Гуж? Узяўся за старое ці новае, яго не зразумееш, дзесяць гадоў яго не было тут — праходзіў навуку ў далёкім Данбасе, на каго там вывучыўся, можна толькі здагадвацца. Але цяпер адно ўпіваецца дадзенай яму немалой уладай, разам з немцамі панішчыў местачковых жыдоў, разрабаваў іхняе майно і дзень пры дні фарсіць у рудой скуранцы, што нядаўна яшчэ насіў вядомы ўсім загадчык райземаддзела Яфім Кац.
Источник статьи: http://www.rulit.me/books/znak-byady-read-311056-83.html
Старажытны чалавек ужываў у ежу усе што было навокал тэкст
Апавяданні, мініяцюры, нарысы
Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Вітраж. Апавяданні, мініяцюры, нарысы, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. — 200 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Каля нашай вёскі, там, дзе цяпер проста крайні ад загумення куток вялікай калгаснай пашы, калісьці быў лужок. Ca сваёй асобнай назвай, са сваей маленькай гісторыяй, якая штогоду папаўнялася новымі фактамі.
Гэта бывала звычайна ў другой палавіне жніўня.
Харошая пара. Адкалываліся ды адрыпелі на калдобінах духмяныя вазы мурагу, жыта, ячменю, лёну. Безліч мядзведжых ахапкаў казытлівага сена i ладных — добра, калі нялёгкіх! — снапоў падняты ды пакладзены на воз, пасля на торп, у халадок i зацішак гумна. На полі застаўся толькі авёс — у мэндліках або сям-там, дзе надзелень, яшчэ не скошаны. Грэчка, лубін, канюшынная атава, насенная канюшына, бульба, што пачынае ўжо добра жаўцець i смачна, дамавіта пахне. Пара адноснай сытасці, першахлебнай ды бульбянай, укропна-агурочнай, яблычнай. Нейкая паўза, кароткі адпачын перад імгліцай задумліва-ласкавых вераснёўскіх раніц, перад мудрай i сумнаватай паэзіяй свежай раллі, радасным россыпам новага насення, журботна-сонечнай паэзіяй залатога лісця i амаль па-жаночы пяшчотных дотыкаў ціхага, светлага, лёгкага павуціння.
Тады, у дні перадыху на стыку лета i восені, наша веска, сказаў бы, рантам успамінала пра той лужок за крайнімі гумнамі, які, быццам забыты, чакаў свае чаргі. За тыдні касавіцы i жніва раз’яднаная, расцярушаная па бліжэйшых i далёкіх надзелах лугоў i палявой распалосіцы, вёска збіралася каля таго лужка. Адны мужчыны ды зрэдку цётка ці маладзіца з той хаты, дзе часова або надоўга не было каму выйсці на гаспадарскую справу. Бясформенны абшар лужка дзялілі спачатку палосамі ўдоўж, потым тое, што заставалася, палоскамі ўпоперак, i заўсёды яшчэ заставаўся трохкутнік паміж полем i выганам, кавалак, які ўжо нельга было падзяліць i які называўся, мусіць вельмі здаўна, Гуртавое.
Дзялілі лужок найчасцей у нядзелю пад вечар. A назаўтра ўранку выбягалі сюды, адзін перад адным, як найраней. Яшчэ i тычак добра не відно, граніцу цяжка адбрысці, яшчэ i косіш нібы навобмацак. I спех такі — не столькі ад жадання ўхапіць гэтую жменю сена, пакуль стаіць пагода, як ад жадання пакрасавацца перад суседзямі спраўнасцю.
Гуртавое касілі пасля абеду, калі ўжо на падоўжных ды папярочных палосах жанчыны пачыналі зграбаць у валкі, а то, хто гарачэйшы, i капіць сяк-так падсушаную траву. I касіць гэты шматок хвашчу, які, дарэчы, елі толькі коні, пачыналі не адразу ды не так сабе, а пасля штогадовага традыцыйнага веча.
Косы ўтыкалі канцамі касільнаў у мяккую пакошу, a самі адыходзіліся трохі i залягалі або рассядаліся на сушэйшым, падгрэбеным узмежку.
Трэба сказаць, што збіралася сюды, спачатку касіць лужок, а потым дзяліць Гуртавое, не ўся наша вёска.
Нядаўна мне давялося паглядзець у бібліятэцы польска-французскі атлас з другой палавіны XVIII стагоддзя i з прыемнасцю знайсці на карце Навагрудскага ваяводства сваё Загора — Sagora, як яно значыцца там у французскай транскрыпцыі. Трэба думаць, што веска стаяла сабе i задоўга да таго атласа, што назву сваю яна вядзе здалёк, здаўна, упарта i самавіта не згаджаючыся стаць ні «Zagórzem», якім яна бывала, ні «Загор’ем», якім цяпер значыцца афіцыйна. Яшчэ адно: у старым «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага i іншых славянскіх краін», у пераліку мноства вёсак з такою ж няхітраю назвай, ёсць паведамленне, што наша Загора сто год таму назад мела трыццаць сем каміноў, мясцовасць вакол яго была таксама бязлесная, a землі ўзгоркаватыя, пшанічныя.
Рэшта гісторыі — у вясковых паданнях.
Адно адчувае пасляваеннае пакаленне загорцаў — тыя студэнты, салдаты, настаўнікі, інжынеры, урачы, якія, пад’язджаючы ў наш час да роднай, больш чым на сотню хат вялікай вёскі на ўсходнім схіле тары, бачаць шыфер i бляху, светлыя вокны ў садах, белыя сцены школы, клуба, сельмага, спраўныя будынкі брыгаднай фермы наводшыбе.
Другое адчуваю я, калі за ўсім гэтым, ужо звычайным, бачу i тое, што было,— суцэльную саламяную шэрасць значна меншай, непараўнана бяднейшай i цёмнай заходнебеларускай вёскі, што ўжо не будзе такая, як была, якой яна, часамі здавалася, будзе заўсёды.
Зрэшты, i тое, што жыло ў памяці нашых бацькоў i дзядоў, што мы пачулі ад ix як казку, здавалася ім калісьці беспрасветным ды бясконцым.
Па тых паданнях, па той няпісанай гісторыі наша малое ў гады прыгону Загора належала ажно пяці панам. Хто з ix быў лепшы, хто горшы — уся гэтая разнавіднасць няволі i здзеку пайшла ў нябыт. Да дзён майго юнацтва, за сем дзесяткаў год ад ліквідацыі паншчыны, дайшлі толькі назвы «схедаў» [ 1 ], частак вёскі — па некалькі хат — ад колішняй прыналежнасці да памешчыкаў: «свідзінскія», «судзёўскія», «гнаінскія», «лісіцкія», «ёдчыны». Відаць, памыляюся нават у назвах, бо i тады ўжо гэта было мне, майму пакаленню, зусім нецікава. Тады ўжо вёска дзялілася толькі на дзве часткі: вышэйшая палавіна, што размясцілася на гары,— «нагорскія», а наша, усходняя частка, у даліне — «ёдчыны». Яшчэ ўсё як на ўспамін пра нейкага, ледзь не міфічнага, пана Ёдку.
Гуртавое належала «ёдчыным». Аднак пакуль ішла падрыхтоўка да веча, пакуль тое веча цягнулася, тут збіралася многа людзей з усёй вёскі. Той вёў кабылу на пашу — падышоў сюды з аброццю. Другі ішоў па кабылу — таксама спыніўся, а потым прысеў. Хто з поля, хто з вёскі падышлі на гоман i засталіся, як на цікавым, вельмі нячастым відовішчы — на хвілінку — да самай касьбы.
— Дык што мы будзем, мужчыны, рабіць з Гуртавым?
Пытанне гэтае, здаўна i штогоду, ставіў звычайна хто-небудзь са старэйшых гаспадароў. Не дамаўляючыся пра чаргу, не забягаючы наперад, але ж з прыкметнай ахвотай i амаль з дзяржаўнай важнасцю.
Адказвалі яму, як i заўсёды, тое самае, як быццам у гэтай справе не было ўжо вопыту, пэўнага стандарту вырашэння. Зноў выстаўляліся на суд, даўно вядомыя, тры варыянты:
1. Разбіць на палосы i скасіць ды прыбраць кожны сваё.
2. Прадаць траву i купіць пажарную бочку.
3. Скасіць, згрэбці, скапіць гуртам i ў копах, па жэрабю, падзяліць.
Пачынаючы з пастушковага ўзросту, больш за дзесяць разоў я быў на гэтым вечы назіральнікам i слухачом, без права голасу. Спачатку па малалецтве, а потым, хоць i грабец і, нарэшце, касец, пры двух старэйшых братах — не гаспадар.
Зрэшты, так мне было зусім добра. Да гэтага ў мяне, гадоў ужо з пятнаццаці, былі свае адносіны.
Штогадовыя вечы помняцца мне перш за ўсё як вясёлы перабрэх. На розныя тэмы — ад найбліжэйшага, штодзённага аж да самага грэхападзення Адама i Евы, пра якое, як i пра шмат чаго іншага, расказваў — у сваім варыянце — вядомы на ўвесь наш свет рыбак, паляўнічы, гультай, канавал, бабнік, байдун i песеннік Самусь. Дарэчы, з «нагорскіх», незацікаўленых, але заўсёды, помніцца, прысутны.
Сяды-тады тэматыка набірала класавай вастрыні:
«З горла лезе, маць тваю перамаць, а на чужое ўеё роўна гонішся. »
Источник статьи: http://www.litmir.me/br/?b=598984&p=8
Старажытны чалавек ужываў у ежу усе што было навокал тэкст
— Сход, ці што, будзе? — ціха запытаў Карніла, болей каб парушыць няёмкую ціш хаты.
— Раскулачванне! — нядобра буркнуў Лявон.
— Як? Ужо ж раскулачылі?!
— Раскулачылі, ды не ўсіх! — сарваным голасам знервавана выпаліў Лявон, устаў і адвярнуўся да акна. — Казаў жа, адным не абыдзецца.
Касмачоў за сталом павярнуўся бокам, пасля зноў абапёрся локцем аб стол, відаць было, ён таксама стрымліваў хваляванне, хоць знешне стараўся выдаць сябе спакойным, як заўжды, памяркоўным. Але гэта яму давалася кепска. У той жа час Лявон без дай прычыны злосна-пагана вылаяўся і ляпнуў недакуркам аб дол. Мужчына, не паднімаючы галаву ад стала, спадылба ўставіў у яго пільны цяжкаваты позірк, паглядзеў трохі, перавёў позірк на Касмачова. Той тады павярнуў галаву да Лявона і, пазіраючы ў падлогу, сказаў з дакорам:
— У класавай барацьбе галоўнае — падняцца над асабістым.
Зноў стала ніякавата і дужа ціха, здавалася, ніхто не дыхае нават. Сцепаніда заскарузлымі пальцамі ціхенька церабіла рубчык на пале кажушка і адчувала сябе так, што хоць праваліся з той лавы.
— Дык каго ж раскулачваць? — унутрана напяўшыся, запытаўся ў гэтай цішы Карніла. Лявон са здзічэлым спрытам адскочыў ад акна.
— А тых, што наёмны труд мелі! Што ў газеце працягнуты! Уразумеў?! — крыкнуў ён, і было незразумела, чаго ён так вызверыўся — ад злосці або ад спачування.
Карніла сцяў шырокія пашчэнкі, паволі апусціў долу твар. Пасядзеўшы трохі, устаў і памалу пабрыў да дзвярэй. Як дзверы за ім зачыніліся, Сцепаніду нібы працяло болем ад думкі: што ж гэта робіцца?
— Што, і яго? — запыталася яна, звяртаючыся да ўсіх. Голас яе напяўся ў нервовай узрушанасці, і гэта ўсе адчулі.
— І яго. І Ладзіміра. І Пракопіху, — кінуў Лявон.
Яе ўсю хапіла нейкая ўнутраная гарачка, плечы адразу спатнелі, вочы заслала невідушным туманам, хвіліну яна не ведала, што сказаць ім і што падумаць самой. А яны ўсе тут — мужчына за сталом, Касмачоў ля яго, аднавокі Лявон і нават Ганчарык — з нейкай напружанай увагай знямелі і толькі чакалі, што скажа яна. І яна дужа не ў лад са сваімі пачуццямі зарагатала нядобрым нервовым рогатам, якога аж сама спалохалася, бо адчула, што гэты яе смех вось-вось абарвецца нечым жахлівым.
— Дурні вы! — раптоўна прыцяўшы смех, выпаліла яна. — Ёлупы! Каго раскулачваеце? Тады ўсіх раскулачвайце! Усіх да аднаго! І калгаса не трэба будзе. І ніякага клопату. Давайце ўсіх! І мяне таксама — парабчанку пана Яхімоўскага. І яго вунь — беззямельнага Ганчарыка! Усіх! Дазвання!
Яе трэсла, бы ў ліхаманцы, змутнелым позіркам яна нікога не бачыла ў хаце, яна думала, што затрасуцца і яны ад яўнай бязглуздзіцы іхняга намеру, ад такой відавочнай несправядлівасці. Але яны спакойна сабе сядзелі, як пні, — нязрушна, упэўнена, і тады ёй зрабілася блага — ад страты ўлады над сабой.
— Ціха, цётка, — сапраўды дужа спакойна сказаў Касмачоў. — У палітыцы патрэбна паслядоўнасць.
— Якая паслядоўнасць? — ускочыла яна з лавы, болей за ўсё ўзрушаная гэтым яго разумным спакоем. — Якая паслядоўнасць? А справядлівасць не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хіба вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў… У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жа нельга! Нельга, каб свае — сваіх! Ці вы ўжо здурнелі там ад навукі, не бачыце? Гэта ж усе людзі навакол бачаць, а вы…
Яна крычала — нязладна і блытана, пераскокваючы з крыўды на злосць, болей звяртаючыся, аднак, да таго незнаёмага мужчыны ў чорнай скуранцы. Яна хацела, каб ён, чужы чалавек і, мабыць, нейкі начальнік, зразумеў, што робіцца несправядлівасць, і заступіўся. Яна верыла ў справядлівасць і дужа хацела верыць, што справядлівасць зараз жа пераможа крыўду. Але ў хаце ўсе маўчалі, маўчаў і гэты мужчына, упарта хаваючы вочы, — нават не зірнуў на яе. Тады яна закрычала яшчэ гучней:
— Гэта ж ашалець трэба! Лявон! Ты ж свой, тутэйшы, як жа можна так? Трэба куды ісці скардзіцца! Трэба ў Маскву ехаць, да самога Калініна. Ён жа павінен заступіцца! Нельга ж так! Не па-людску гэта! Не па-бальшавіцку! Гэта ж перагіб!
— Ану ціха, цётка! — ужо нядобра гыркнуў Касмачоў. — Таварыш Ганчарык, што стаіцё? Супакойце гражданку!
Вася павярнуўся да акна, і на ягоным твары адбіліся такая пакута і такая разгубленасць, што Сцепаніда трохі абцішэла.
— К чорту ўсіх вас! Рабіце што хочаце! Але без мяне.
Яна павярнулася і шыбанула ў дзверы, размашыста бразнула імі знадворку. Дзверы не зачыніліся, тады, падумаўшы, яна вярнулася і прычыніла іх.
Источник статьи: http://www.rulit.me/books/znak-byady-read-311056-63.html