Усе часціцы у беларускай мове

Часціцы, разрады часціц

Часціцы — службовая часціны мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.

У залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: сэнсавыя; мадальныя; эмацыянальныя; формаўтваральныя.

Да сэнсавых часціц, якія надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні, адносяцца ўказальныя: вось (от, во), вунь, гэта; удакладняльныя: амаль, іменна, проста, менавіта, якраз; выдзяляльна-абме-лсаваныя: толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь.

Мадальныя часціцы, якія надаюць выказванню розныя мадальныя значэнні, уключаюць сцвярджальныя часціцы: так, але, ага; адмоўныя: не, ні; пытальныя: ці, хіба, няўжо, а, так; параўнальныя: бо, нібы, як бы, быццам; па-буджальныя: бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай, ну, бадай.

Эмацыянальныя часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя значэнні (радасць, захапленне, іронію, здзіўленне) або ўзмацняюць, лагічна выдзяляюць, падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа. Да эмацыянальных часціц адносяцда клічныя: што за, як, ну І, вось дык і ўзмацняльныя: нават, бы, дык, жа, аж, ажно, такі.

Формаўтваральныя часціцы служаць для ўтварэння форм дзеяслова: бы (б) — умоўнага ладу; няхай (хай), давай (давайце) — загаднага: зрабіў бы, няхай прынясе, давайце раскажам.

Часціцы — нязменныя словы. Яны не называюць прадметаў, прымет, дзеянняў, не служаць для сувязі слоў у сказе і не ўжываюцца асобна ад самастойных часцін мовы. Часціцы далучаюцца да асобных слоў: неба быццам пасвятлела, да словазлучэнняў: вось цудоўны лес і да сказаў: Як прыемна пахне збожжа!

Некаторыя часціцы (ага, але, вось, не, няўжо, так) у дыялогу, пры разважанні могуць выступаць у ролі непадзельных сказаў. У такіх выпадках яны выражаюць адносіны таго, хто гаворыць, да папярэдняга выказвання — пацвярджэнне, згоду або, наадварот, нязгоду, пярэчанне, пратэст: «Зразумеў, сынок?»«Так!»ціха адказаў Андрэй. (Сам.) Так. Раней тут сапраўды былі лясы. (В. В.) «Мы не спознімся, хлопцы?»пытаюся я.«Не». (В. Б.)

Пры дапамозе часціц узмацняецца сэнс выказванпя: Гарады Беларусь, нават самыя старажытныя, маюць сучасны выгляд. (Зв.); выражаецца пабуджэнне да дзеяння, пажаданне: Хай шчасце міру ўвойдзе ў кожны дом. (А. 3.); надаецца выказванню эмацыянальнае адценне: Як не схіліцца перад мацярынскай любасцю І верай, мужнасцю і непахіснасцю! (Kip.); выражаецца пытанне: Ці мала тых, хто хацеў бы забыць вайну? (Асіп.); сцвярджаюцца ці адмаўляцца факты і з’явы рэчаіснасці: «Ты вучыцца хочаш?»«Так». (Хадк.) «Апазналі вы каго-небудзь?»«Не»,закруціў галавой Грыбок. (I. М.)

Разрады часціц

Класіфікацыя часціц праводзіцца ў залежнасці ад іх саставу, паходжання і значэння.

Паводле саставу часціцы падзяляюцца на пр ο с т ы я, або аднаслоўныя (аж, але, вось, вунь, нават, няхай), і с а с т а ў н ы я, якія складаюцца з двух слоў (вось дык, хіба толькі, хоць бы, што за, як бы, як быццам).

Паводле паходжання часціцы бываюць невытворныя, не суадносныя з іншымі часцінамі мовы (a, i, не, ні, хіба), і вытворныя, якія захавалі сувязі з самастойнымі часцінамі мовы. Так, ад займеннікаў паходзяць часціцы гэта, усе, сабе, ад прыслоўяў — амаль, іменна, проста, прыблізна, чыста, якраз, ад дзеясловаў — бач, дай, давай.

У залежнасці ад значэння часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя і формаўтваральныя.

Сэнсавыя часціцы надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні. Да гэтага разраду адносяцца ўказальныя, азначальна-ўдакладняльныя і выдзяляльна-абмежавальныя часціцы.

Указальныя часціцы вось (ось, от, вот, во), вунь(унь), гэта ўказваюць на прадметы і з’явы рэчаіснасці: Вось і след на роснай траве. (Шам.) А вы ідзіце вунь тою сцежачкаю. (К-с) У спалучэнні з займеннікамі гэты, той, такі, які, што, з прыслоўямі дзе, там, туды, куды, адкуль, як, з іншымі часціцамі ўказальныя часціцы набываюць эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне і выражаюць задавальненне, здзіўленне, радасць, захапленне, вывад і г.д.: Вось дзе была праўда, вялікая і горкая: жылося, былося і прычакалася. (К- Ч.) «Вось гэта, Костусь брат, удача!»і дзядзька рады, чуць не скача. (К-с) I вось у яе душу начала сачыцца радасць, што стала ціха. (К. Ч.) «Ах, унь ты якая»,думае сам сабе Лабановіч. (К-с)

Читайте также:  Классическая короткая стрижка для мужчин

Азначальна-ўдакладняльныя часціцы амаль, іменна, менавіта, проста, прыблізна, роўна, якраз удакладняюць сэнс слоў і надаюць ім пэўную азначальную характарыстыку: Проста ў вочы свяцілі зоры. (Каратк.) Быў якраз пачатак мая. Ну й была тады вясна! (К-с)

Выдзяляльна-абмежавальныя часціцы толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь, ледзь не, чуць выдзяляюць з агульнага выказвання пэўныя словы і падаюць ім абмежавальныя адценні: Hi славы, ні скарбаў я не хачу, мне б толькі прайсці непрыкметна, зямлю сваю над нагамі адчуць, надыхацца родным паветрам. (Панч.) Аднекуль з далечыні даляцеў ледзь чутны раскат грому. (Хадк.)

Мадальныя часціцы надаюць выказванню розныя мадальныя адценні: сцвярджэнне, адмаўленне, пытанне, меркаванне, пажаданне і г. д. Таму ў гэтым разрадзе выдзяляюцца розныя групы часціц.

Сцвярджальныя часціцы так, але, ага абазначаюць станоўчы адказ на пытанне або пацвярджаюць уласныя думкі: «Жыццё нашабарацьба. Зразумеў?»«Ага». (Асіп.) Адмоўныячасціцы не, ні могуць адмаўляць дзеянні, прадметы і з’явы рэчаіснасці: Дзецям патрэбна казка. Яна не разбураецца сапраўднасцю. (Б.)

Пытальныя часціцы ці, хіба, няўжо, а, га, ну, так выражаюць пытанне і могуць падаваць выказваюць розныя эмацыянальныя ацэнкі — радасць, захапленне, сумненне, меркаванне, няўпэўненасць: Будучыня! Ці не для цябе нам так хораша хочацца марыць! (Скр.) Iхіба можна ўжо ўтрымацца, у час касьбы не пакупацца? (К-с)

Параўнальныя часціцы бы, нібы, як бы, быццам, як быццам, быццам бы ўжываюцца ў сказах, дзе прадмет параўнання толькі ўмоўны, і выражаюць сумненне, няўпэўненасць, меркаванне, магчымасць: Дзяўчынка стаяла ў сонцы быццам ужо ў бяздум’і. (К. Ч.) Неба як быццам пасвятлела. (В. Б.) Вёску нібы апанавала дрымота. (Ι. Μ.)

Мадальна-валявыя часціцы бы(б), няхай(хай), дай (дайце), давай (давайце), ну, бадай выражаюць волю чалавека — пабуджэнне да дзеяння, пажаданне, просьбу, прапапову: Няхай хлапчук паспіць яшчэ трохі, няхай гадуецца. (К. Ч.) Хутчэй бы прайсці, праскочыць гэта страшнае месца. (Лыньк.) Браточкі! Дайце хоць зірну на вас хвіліначку адну. (К-с)

Эмацыянальныя часціцы выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання або ўзмацняюць яго змест. Сюды адносяцца клічныя і ўзмацняльныя часціцы.

Клічныячасціцы што за, няхай (хай), як, ну і, вось дык выражаюць розныя эмацыянальныя адценні — радасць, захапленне, здзіўленне: «Што за дзяўчына! Што за натура!»колькі разоў паўтарыў малады шчаслівы настаўнік. (К-с)

Узмацняльныя часціцы нават, ды, ок(жа), аж(ажно), такі і ўзмацняюць і лагічна падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа: Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. (К-с) Усюды ў садах цвілі кветкі і так пахлі, што ажно кружылася галава. (Хомч.)

Формаўтваральныячасціцы ўтвараюць формы дзеяслова: бы(б) – умоўнага ладу; няхай(хай), давай(давайце) — загаднага: Кожнае дрэва абвіў бы рукамi, ночы і дні гаварыў бы я з борам. (Μ. Т.) Няхай звоняць нашынівы зернем звонкім, залатым! (Бяд.)

Правапіс часціц

Часціцы бы(б), ж(жа) пішуцца асобна: прыехаў бы, напісала б, казаў жа, купіла ж.

У спалучэннях амаль што, пакуль што, толькі што, хіба што кожнае слова пішацца асобна.

Часціца такі пішацца ад слоў асобна: хлопец такі ўмее працаваць, дзяўчына такі добра спявае. Як постфікс -такі пішацца праз злучок пасля дзеясловаў: расказваў-такі, прыйшла-такі, а таксама ў складзе слоў: зноў-такі, усё-такі, даволі-такі, нарэшце-такі.

Пішуцца праз злучок у няпэўных займенніках і прыслоўях і тыя часціцы, якія сталі марфемамі слова: прыстаўка абы- (абы-хто, абы-дзе) і постфікс -небудзь (хто-небудзь, дзе-небудзь). Калі яны аддзяляюцца ад займеннікаў і прыслоўяў прыназоўнікамі ці часціцай ж, то пішуцца асобна: абы з кім, абы ў каго, хто ж небудзь, каго ж небудзь.

Як постфікс сьці (-сь) пішацца са словамі заўсёды разам: хтосьці (хтось), дзесьці (дзесь).

Значэнне і ўжыванне часціцы не

Читайте также:  Как выровнять бороду триммером

Часціца не—адмоўная. Яна ўжываецца:

1) у адмоўпых сказах: Ідзе зямля ў новы век, не супыніць зямлі. (Луж.);

2) пры супрацьпастаўленні: Верабейптушка зусім не шкодная, як думаюць некаторыя, а карысная. (В. В.);

3) пры адмоўным параўнанні: То не гул завірухі мяцежнай І не рокаты ўпартага мора,гэта Неман разліўся бязмежна па грудзях Беларусь прасторнай. (Тр.);

4) пры адмоўным адказе на пытанне: «Другіх пытанняў не будзе?»«Не!» (К-с)

Часціца не можа мець сцвярджальнае значэнне:

1) калі ўжываецца ў сказах з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с) Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? (К-с);

2) калі паўтараецца двойчы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Я проста не мог не пісаць пра палескую прыроду. (I. М.);

3) калі спалучаецца з часціцамі амаль, ледзь, чуць і з падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: У гэты вечар ледзь не ў кожнай хаце гаварылі пра падзеі ў полі. (Ι. Μ.) Юля не траціла надзеі паспець, пакуль не развіднела, у вёску. (Сач.);

4) калі ўжываецца ў сказах са словамі нельга, немагчыма: Не верыць ім нельга. (Шам.)

Значэнне і ўжыванне часціцы ні

Часціца ні мае адмоўнае значэнне ў пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Толькі ўперад і ўперад, ні кроку назад! (А. К ), а таксама ў безасабовых сказах пры дапаўненні ў родным склоне: Веска яшчэ спаланідзе ні агеньчыка. (Acin.)

Для ўзмацпення адмаўлення часціца ні ўжываецца:

1) у сказах з адмоўем не ці словамі няма, нельга, немагчыма: Зрабілася ціха, ніхто не сказаў ні слова. (В. Б.) Пельга забываць пра чалавека ні на адну хвіліну. (Шам.);

2) у ролі злучніка і пры аднародных членах сказа: Мядзведзь не баіцца ні снегу, ні марозу, ні голаду.

Часціца ні можа мець сцвярджальнае зпачэпне з адценнем узмацнення, калі спалучаецца з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, хто б ні, што б ні, дзе б ні, дзе ні, куды ні, куды б ні і інш.: Дзе б я ні быў, што б ні рабіў,на поўначы, на ўсходзе,край, дзе радзіўся, дзе любіў, з вачэй маіх не сходзіць. (Ал.)

Са значэннем няпэўнасці, узмацнення часціца ні ўжываецца ва ўстойлівых зваротах: ні рыба ні мяса, ні жывы ні мёртвы, ні свет ні зара, ні прайсці ні праехаць, ні ўзад ні ўперад.

3 а ў в а г а. Патрэбна адрозніваць спалучэнні не раз ‘шмат разоў’ і Hi разу ‘ніколі’; не адзін ‘шмат, некалькі’ і ні адзін ‘ніхто’: Не раз мы ўспамінаем школьныя гады (шмат разоў). Hi разу не прапусцілі заняткаў (ніколі). Не адзін дзень ішоў снег (шмат дзён). Hi адзін не адважыўся пераплысці раку (ніхто).

Источник статьи: http://studopedya.ru/1-90545.html

Памятка па беларускай мове «Часціны мовы» (2 клас)

Номер материала: ДБ-1135190

Не нашли то что искали?

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник статьи: http://infourok.ru/pamyatka-pa-belaruskaj-move-chasc%D1%96ny-movy-2-klas-4277423.html

Усе часціцы у беларускай мове

Часціцы

СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD


Часціца –
службовая часціна мовы, што не мае ўласнага ярка выражанага лексічнага значэння, а служыць для надання іншым словам або выказванням дадатковага адцення або для мадыфікацыі іх значэння.

Читайте также:  Стрижка удлиненное каре с челкой или без

Часціцы падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад сваёй функцыі.

  • Часціцы, што выражаюць сэнсавыя адценні: указваюць на нешта (вуньтой чалавек, гэта/ гэтая кніга), удакладняюць (якразтут і сустрэнемся, амаль прафесійна зроблена), вылучаюць або абмяжоўваюць (толькіты, хоць трошкі, выключна добры).
  • Часціцы, што маюць мадальную функцыю: служаць для сцвярджэння (так, але), адмаўлення (не, ні, ані), волевыяўлення (хай/ няхайзробіць, сказаў бы), пытання (Цібудзеш заўтра? Хіба ты яго не ведаеш?), параўнання (быццам/нібы/якновы), верагоднасці (бадайзраблю, наўрад ці прыеду).
  • Часціцы, што маюць эмацыянальна-экспрэсіўную функцыю: клічныя (Бачты! Ну і надвор’е!), узмацняльныя (наватсагрэўся тут, чакай жа).

Спынімся на найбольш цікавых выпадках ужывання і напісання часціц у нашай мове.

Часціца бы (б) служыць для ўтварэння ўмоўнага ладу і можа стаяць як перад дзеясловам, так і пасля яго: напісаў бы і я б напісаў. Выбар варыянтаў бы і б залежыць ад таго, на які гук заканчваецца папярэдняе слова. Калі на зычны – тады ўжываецца часціца бы: змог бы; калі на галосны – б: змагла б.

Часціца жа (ж) мае ўзмацняльнае значэнне і заўсёды стаіць пасля слова, да якога адносіцца: Ён жа мне сказаў! Ужыванне варыянтаў жа / ж таксама абумоўлена апошнім гукам папярэдняга слова: добра ж (ж пасля галоснага), дрэнь жа нейкая! (жа пасля зычнага)

Часціца такі (гутарковы варыянт –ткі) таксама стаіць пасля слова, да якога адносяцца, і пішацца з імі праз злучок: ён-такі сказаў, усё-такі, напісаў-ткі. Калі ж часціца -такі стаіць перад словам ці калі разрываецца іншымі словамі, то яна пішацца асобна: такі сказаў праўду, ён такі прыйшоў, усё ж такі мы памірыліся, зайшла ж такі.

Гутарковыя часціцы –ка, -тка маюць загаднае значэнне, стаяць пасля словаў, да якіх адносяцца, і пішуцца з імі праз злучок: скажы-ка, глядзі-тка. З’яўляюцца сінанімічнымі літаратурнай часціцы давай у загадных канструкцыях: давай пішы / пішы-ка. У трэцяй асобе загадны лад таксама ўтвараецца пры дапамозе часціц: хай / няхай піша, хай / няхай ведаюць.

Часціцы –сь, сьці, зваротная часціца –ся (-ца) пішуцца разам са знамянальным словам: хтось, кудысьці, раюся, мыцца.

Часціцы небудзь, кольвек, кольвечы, колечы маюць значэнне няпэўнасці і звычайна пішуцца са знамянальнымі словамі праз злучок: дзе-небудзь, з кім-кольвек, што-колечы. Аднак калі паміж імі знаходзіцца іншая часціца, то яны пішуцца асобна: Дзе ж небудзь ён ёсць!, Хто ж кольвечы яго знойдзе!

Часціца абы ў слове часцей за ўсё з’яўляецца прыстаўкай і пішацца праз злучок: абы-хто, абы-дзе. Аднак калі паміж часціцай і займеннікам ці прыслоўем укліньваецца прыназоўнік, часціца абы пішацца асобна: абы з кім, абы пра што.

Пытальная часціца ці заўсёды стаіць у пачатку сказа! Ці ты гатовы ўжо? Ці маеце грошы? Ці цёпла вам? Запомніце, што складаная часціца наўрад ці пішацца ў два словы!

Сцвярджальная часціца так (рус. да) мае варыянт але: Ты ўжо скончыў? – Так. / Але. Часціцы ага, угу з’яўляюцца гутарковымі формамі.

Запомніце, што часціца ледзьве (варыянт ледзь) пішацца з мяккім знакам!

У прынцыпе, усе часціцы паходзяць ад іншых часцін мовы (прыслоўяў, займеннікаў, дзеяслоўных формаў), але сёння большасць з іх ужо страціла сваю сувязь з імі: вунь, але, калі, куды, сабе, яно і інш.

Цікавая этымалогія, напрыклад, у часціцы быццам, нібыта – ад быць; хоць – ад хацець; бач – ад бачыць; амаль – ад мала; маўляў – ад старой формы дзеяслова маўляць; бадай – паводле адной з версій, ад “бог дай” у выніку сцягнення словаў.

Цікава, што часціцы могуць не толькі ўзбагачаць мову, але, калі пачынаюць часта механічна ўжывацца ў маўленні з мэтай запоўніць паўзу і нейкім чынам арганізаваць выказванне, вельмі часта ператвараюцца ў словы-паразіты,: ну-у, гэта, вось, так і г.д.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Источник статьи: http://www.movananova.by/zaniatki/teoryya-i-praktyka-movy-chascicy.html

Оцените статью
Adblock
detector