Усе гэта было прыгожая

Што такое прыгажосць?

9 верасня свет адзначаў Дзень прыгажосці. Пры гэтым чалавецтва так і не дало пэўнага адказу: у чым яе сакрэт, навошта яна патрэбна і чаму ёй аказваюць столькі гонару? Што думаюць аб гэтай з’яве, якая «павінна ўратаваць свет», нашы людзі, я пацікавілася на вуліцах горада. Як і меркавалася, у кожнага яна свая.

Ганна з дачкой Дашай:

– Я лічу, што прыгажосць – гэта гармонія і радасць жыцця, калі хочацца тварыць, пра кагосьці клапаціцца. Калі ты бачыш, як расце тваё дзіця – яго першыя зубкі, крокі і словы, калі ў цябе вялікая і добрая сям’я. Хай кожны разумее прыгажосць па свойму, але яна робіць свет выдатней, акультурвае ўсё вакол.

Аня, 10 гадоў:

– Прыгожы чалавек – гэта акуратны, добры і выхаваны. Вось такі, як мая мама.

Вольга з дачкой Дашай:

– Прыгажосць нельга вымераць, ёю можна толькі любавацца. Яна – паўсюль! Варта больш уважліва агледзецца вакол, і тады абавязкова ўбачыш тое, што не дазволіць тваёй душы скамянець. Трэба захапляцца ўсім, што акружае: вуліцамі, дрэвамі, малюнкамі на небе, людзьмі.

Цырульнік Вольга:

– Прыгажосць – не толькі роўная скура, статная постаць, прыемны тварык, лёгкая паходка і вытанчаная гаворка. У прыгожым чалавеку павінен захоўвацца баланс эфектнай знешнасці, добразычлівасці і адкрытасці да свету і людзей. Паслухмяныя локаны, румянец на шчоках, акуратны манікюр і г.д. – толькі «памочнікі» прыгажосці.

Масажыст Анатоль:

– Прыгажосць – гэта тое, што радуе вока і сэрца, што дастаўляе эстэтычную і маральную асалоду, на што можна глядзець гадзінамі і захапляцца. Прыгажосць шматгранная і разнастайная. Яна ў словах, у момантах, ва ўчынках, у гуках, у водарах… У яе няма ўзросту, яна па-за часам, яна ёсць заўсёды.

Аляксей:

– Для мяне прыгажосць – гэта, перш за ўсё, прыгожая гаворка, якая раскрывае інтэлект чалавека, здольнасць выказваць свае думкі зразумела і даступна. Калі ўнутры чалавек пусты, тады яго вонкавая прыгажосць «абясцэньваецца» і становіцца нікому не патрэбнай адкрытай упакоўкай. Чулі выраз «з твару вады не піць»?

Маладажоны Юрый і Наталля:

– Прыгажосць – гэта свет, у якім я жыву, гэта мае родныя, мая жонка, яе ўсмешка: калі вочы іскрацца, а пад імі бачны забіяцкія маршчынкі і ямачкі на шчоках з’яўляюцца.

– Формула прыгажосці вельмі простая – любіце і будзьце любімымі, і тады сапраўды вы будзеце самымі прыгожымі!

Таццяна Аляксандраўна з ўнукамі Іосіфам, Ціханам і Іванам:

– Прыгажосць – гэта натуральнасць і ззянне знутры. Гэта шчодрасць на ўсмешкі, добрыя словы і добрыя ўчынкі. А шчодры чалавек не можа быць непрыгожым! Бо ўсмешка нагадвае нешта дзіцячае, чыстае і дабрадушнае …

– Прыгажосць – гэта наша бабуля.

Дзяўчынкі Таццяна і Аліна:

– Гэта прыгожы твар з разумнымі і добрымі вачыма.

– І яшчэ чысценькае адзенне і чыстыя валасы.

Два Уладзіславы, навучэнцы каледжа (з Пінскага раёна):

– Для чалавека важна духоўная прыгажосць: дабрыня, спагадлівасць, сціпласць і гатоўнасць заўсёды дапамагчы нават чужому чалавеку. Людзі цягнуцца не да кавалачка лёду, а да цяпла – усім хочацца, каб цябе разумелі і падтрымлівалі ў цяжкую хвіліну.

– Прыгажосць – гэта натуральнасць і прастата.

Источник статьи: http://www.budni.by/?p=18578

Усе гэта было прыгожая

Старога Вячэру ў лодцы бачыла цяпер толькі пяцігадовая Ганначка. Поўненькая, светленькая, любіміца сям’і, яна круцілася, як сініца, на сярэдняй лаўцы, перад сваім дзядулем, глядзела на яго, зусім не думаючы, што любуецца, i то сама шчабятала, то слухала, не бядуючы, што яшчэ няшмат разумее.

А дзед быў прыгожы.

Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі. Упёршыся худымі i пругкімі, як смаляныя галіны, нагамі ў рабрыну вялікай лодкі, «кароль вугроў» паволі i няспынна разгойдваўся ўперад-назад, рытмічна ўзмахваючы цяжкімі вёсламі. З вельмі дакладнай i неабходнай для справы скупасцю заграбаў ён ціхую празрыстую ваду. Так лёгка i хораша, спраўна i спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Белы маршчыністы лоб над загарэлымі скуламі шчодра акроплены потам. Сівыя валасы, хоць i прычасаныя перад ад’ездам у людзі, як толькі ён зняў кепку, зноў растрэсліся, прынялі свой звычайны, сціпла кучаравы беспарадак.

Читайте также:  Кивки от андрея бороды

Прыгожая была гэта шэрая, вельмі жыццёвая, натуральная прастата, гэтая яшчэ ўсё не растрачаная сіла, якую i не высушылі, i не прыглушылі дзевяць дзесяткаў больш катаржных, чым радасных, гадоў. Прыгожы быў позірк светла-блакітных вачэй пад густымі, сівымі брывамі, вачэй адкрытых i чыстых, як само бясхмарнае неба, паўторанае ў крынічным люстры бяскрайняга возера. Прыгожы быў, урэшце, увесь гэты звычайны, будзённы малюнак: вялікая чорная лодка на вадзяной пустыні, у лодцы — шэры дзед i светленькая ўнучка, а за кармой, на буксіры,— доўгае сасновае бервяно i яшчэ даўжэйшы трохкутнік растрывожанай вады.

—. I скавалі яны, унучачка, дзеда ланцугамі i пагналі ажно ў Вільню. I пачалі яны там, у нейкім склепе, скабліць мяне бізунамі, ліць мне ў нос ваду з газай.

— Каб балела, унучачка. «Ты, кажуць, камуніст пракляты, бязбожнік, бунтаўшчык!» Які камуніст? Увесь народ пакрыўджаны, усе нашы паберажане падняліся. Не хочам мы, каб вы ў нас возера пад казну адбіралі! «Мільч, кажуць, хаме! Мы ў цябе, кажуць, не толькі возера, мы ў цябе i здароўе можам адабраць. » Але ж не адабралі, унучачка, хоць i я пабываў на тых самых Лукішках.

— А на якіх гэта лукішках?

— Смяешся, дурненькая. Гэта турма такая, куды паны замыкалі нашага брата.

— Каб ён там гніў, унучачка. Каб ён супраць ix не ішоў. А як ты не пойдзеш? Бяда цябе сама падгоніць. Як той казаў: не для Пана Езуса, а для хлеба куса. Колькі людзей ішло за нашу мазольную праўду! I моладзь, i старыя. Нават i дзеўкі, i бабы. А ён мне кажа: «Ты камуніст. » I ў турму цябе. Каб дома, унучачка, сям’я твая слязьмі крывавымі аблівалася.

— А бабуля твая аблівалася?

Ганначка ведае толькі сваю бабулю — маміну маму, якая сядытады прыязджае да ix з тае вёскі, дзе зусім няма возера. Другая бабуля, пра якую ёй часта расказвае дзед,— істота амаль казачная, бо была яна даўно, i была, відаць, толькі дзедава.

— Аблівалася, унучачка, яшчэ як!

— А тата абліваўся?

— Хапала i яму. I яму, i цётцы Надзі, i тым тваім дзядзькам, што на вайне пагінулі. Тата твой быў тады ўжо сапраўдны работнік.

— Яна, унучачка, жыла тады яшчэ ў свае мамы, у Вераб’ях.

— А яна аблівалася?

— Не ведаю, колькі ёй там прыйшлося. Бо было яно, унучачка, так: каму — па каму, а каму — дык адразу два.

— А я вазьму цяпер ды з лодкі — скок!

— Я табе скокну, дурненькая! Скокнеш, дык i не выскачыш.

— I выскачу! Выскачу на палена, што лодка яго валачэ, а тады пабягу, пабягу, пабягу па палене. А потым па вадзе i далёкадалёка-далёка! Вунь туды, дзе лес, або яшчэ далячэй — туды, дзе сонца. Залезу ў хмарку i — скок!

Дзед ужо не адказвае на гэта мілае, як жаўрукова ў небе, шчабятанне. Ён ціха, бязгучна рагоча, падняўшы вёслы, адкінуўшыся галавою назад. Вось тут i раскажы ёй. Людзі жылі, колькі страху, колькі бяды, колькі пакуты ўсякай было, а яно цяпер i слухаць не хоча. Як тую казку на печы: цікава — вочак не зводзіць, а не — не хачу. I няхай сабе! То ж дваццаць год прайшло з таго часу, як мы тут, беднякі, бунтаваліся.

Дзед i ўнучка маўчаць. I ўсё навокал маўчыць — i вада, i неба. Па дарозе з Нівішчаў у мястэчка — дзеду ўжо добра відаць — ідуць час ад часу машыны. То з сенам, то са снапамі, то пустыя. Аднак ідуць яны моўчкі. Не чуваць таксама i цокату жняяркі, якая вунь дзе, на жоўтым полі, махае крыллямі. I чайкі амаль зусім не лётаюць. I рыба ўжо не жыруе. Адзін толькі белы матыль ляціць насустрач лодцы. О, мінае! З Нівішчаў у Падвалоку. Малое, а не баіцца. Сядзеў бы недзе, дурань, на сваёй капусце! Нябось намахаешся — блізкі свет. Маўчыць, не аказваецца i блясна на доўга адпушчанай дарожцы, дошчачку якое дзед падлажыў пад сябе. Сяды-тады ён патузвае жылку, правярае, хоць i не вельмі верыцца, што ў такую глухату які-небудзь вар’ят схопіць. Няхай сабе цягнецца. Пры немцах адзін партызан расказваў, што ў іхняй Арлоўскай губерні, ідучы калісьці ў царкву, мужык браў з сабою аброць: мо трапіцца каняжына якая па дарозе, дык пад’едзем.

Читайте также:  Шампунь для мягкой бороды

Источник статьи: http://www.rulit.me/books/mushtuk-i-papka-read-422975-28.html

Усе гэта было прыгожая

Пасля прыехала нейкая пажылая дама ў вельмі багатым колішнім аксамітным уборы, зараз даволі паношаным, у суправаджэнні худога, як бізун, маладога чалавека з яўна халуйскім тварам. Бізун пяшчотна прыціскаў яе локцік.

Яна надушылася такой дрэннай парфумай, што Берман пачаў чхаць, калі яна ўвайшла ў залу. А мне здалося, што замест яе нехта ўнёс у пакой вялікую торбу з удодамі і пакінуў яе тут на радасць акружаючым. Размаўляла дама з самым сапраўдным французскім пранонсам, які, як вядома, захаваўся на зямлі толькі ў двух мясцінах: у салонах Парыжа і ў засценку Кабыляны пад Воршай.

І другія асобы былі дзіўныя. Патрапаныя ці занадта гладкія твары, прагныя вочы, вочы замучаныя, вочы благальныя, вочы з вар’яцінкай. У аднаго франта вочы былі вялізныя і пукатыя, як у саламандры падземных азёр. Я глядзеў на цырымонію знаёмства (некаторыя з гэтых блізкіх суседзяў ніколі не бачыліся і, напэўна, не пабачацца больш — стары палац, можа, упершыню за 18 год бачыў такі наплыў гасцей). З-за дзвярэй гукі дрэнна даляталі да мяне, бо ў зале ўжо дудзела аркестра з васьмі заслужаных інвалідаў Палтаўскай бітвы. Я бачыў замасленыя твары, якія галантна ўсміхаліся, бачыў вусны, якія цягнуліся да рукі гаспадыні. Калі яны нахіляліся, святло падала зверху, і насы здаваліся надзіва доўгімі, а раты праваленымі. Яны бязгучна дрыгалі нагамі, схіляліся, бязгучна гаварылі, і ў іх вырасталі насы, пасля ўсміхаліся і адплывалі далей, а на іх месца плылі ўсё новыя, новыя.

Гэта было — як у жахлівым сне.

Яны выскаляліся, як выхадцы з магілы, цалавалі руку (і мне здавалася, што яны смокчуць з яе кроў), бязгучна адплывалі далей. А яна, такая чыстая ў сваім белым адкрытым плацці, толькі чырванела часам спіною, калі занадта палка прыпадаў да яе рукі які-небудзь наваяўлены донжуан у абцягненых панталонах. Гэтыя пацалункі, як мне здавалася, пэцкалі яе руку чымсьці ліпучым і нячыстым.

І толькі тут я зразумеў, якая яна, уласна кажучы, самотная не толькі ў сваім доме, але і сярод гэтай хеўры.

«Што гэта мне нагадвае? — падумаў я. — Ага, пушкінская Тацяна сярод пачвар у шалашы. Абклалі небараку, як лань пад час палявання».

Тут амаль што не было чыстых позіркаў, але затое якія былі прозвішчы! Мне ўсё здавалася, што я сяджу ў архівах і чытаю старажытныя акты якога-небудзь Пінскага копнага суда.

— Пан Сава Матфеевіч Стахоўскі з сынамі, — агалошваў лёкай.

— Пані Агата Юр’еўна Фалендыш-Хобалева з мужам і сябрам дома.

— Пан Якуб Барбарэ-Гарабурда.

— Пан Мацей Мустафавіч Асановіч.

— Пані Ганна Аўрамовіч-Басяцкая з дачкою.

А Берман стаяў за маёй спіною і адпускаў заўвагі. Ён упершыню за гэтыя дні спадабаўся мне, столькі злосці было ў яго выказваннях, такімі палючымі вачыма сустракаў ён кожнага новага госця, і асабліва маладых.

Але вось у вачах яго прамільгнула нешта такое незразумелае, што я мімаволі глянуў у той бок, і… вочы мае палезлі на лоб, такое дзіўнае відовішча я пабачыў. У залу на сходах каціўся чалавек, менавіта каціўся, іначай гэта нельга было назваць. Быў гэты чалавек пад сажань ростам, прыблізна як я, але ў ягоную вопратку ўлезла б трое Андрэяў Беларэцкіх. Агромністы жывот, ногі ў сцёгнах, як кумпякі, нязмерна шырокія грудзі, далоні, як цэбры. Рэдка здаралася мне бачыць такога волата. Але самае дзіўнае было не гэта. На чалавеку была вопратка, якую зараз можна пабачыць толькі ў музеі: чырвоныя боты на высокіх абцасах з падкоўкамі (такія празываліся ў нашых продкаў кабцямі), абцягнутыя порткі з каразеі — тонкага сукна. Жупан на грудзях і жываце — жупан з вішнёвага з золатам сукна — вось-вось пагражаў луснуць. Паверх яго чалавек нацягнуў чугу, старажытную беларускую верхнюю вопратку. Чуга вісела вольна, прыгожымі складкамі, уся пералівалася зялёнымі, залатымі і чорнымі візерункамі і была перавязана амаль пад пахамі турэцкім пасам вясёлкавых колераў.

І над усім гэтым сядзела дзіўна маленькая для гэтай тушы галава са шчокамі такімі надутымі, быццам гэты чалавек вось-вось збіраўся пырснуць са смеху. Доўгія шэрыя валасы ззаду рабілі галаву правільна круглай, маленькія шэрыя вочкі смяяліся, сівыя вусы віселі да сярэдзіны грудзей. Вонкавы выгляд у чалавека быў самы мірны, і толькі на левай руцэ вісеў карбач — плецены кароткі бізун са срэбным дротам ля канца. Словам, сабакар, правінцыяльны мядзведзь, весялун і п’яніца — гэта адразу было бачна.

Читайте также:  Что за прическа у курта кобейна

Яшчэ ля дзвярэй ён зарагатаў такім густым і вясёлым басам, што я мімаволі ўсміхнуўся. Ён ішоў, і людзі расступаліся перад ім, адказвалі такімі вясёлымі ўсмешкамі, якія толькі маглі з’явіцца на гэтых кіслых тварах, тварах людзей з касты, якая выраджаецца. Чалавека, відаць, любілі.

«Нарэшце хоць адзін прадстаўнік старога добрага веку, — падумаў я. — Не вырадак, не вар’ят, які можа пайсці на гераізм, і на злачынства. Добры просты волат. І як ён сакавіта, прыгожа гаворыць па-беларуску!»

Не здзіўляйцеся апошняй думцы. Хоць сярод дробнай шляхты тады размаўлялі па-беларуску, шляхта таго парадку, да якога, відаць, належаў гэты пан, мовы не ведала: сярод гасцей не больш як які дзесятак размаўляў на мове Марцінкевіча і Каратынскага, астатнія на дзіўнай сумесі польскіх, расейскіх і беларускіх слоў.

А гэты размаўляў як якая-небудзь вясковая бабуля-свацця. Трапныя словы, жарты, прымаўкі так і сыпаліся з яго языка, пакуль ён праходзіў ад дзвярэй да верхняй залы. Прызнаюся, ён адразу вельмі падкупіў мяне гэтым. Ён быў такі каларытны, што я не адразу заўважыў яго спадарожніка, хоць ён таксама быў варты ўвагі. Уявіце сабе маладога чалавека, высокага, вельмі добра складзенага, апранутага па апошняй модзе, рэдкай у гэтай глушы. Ён быў бы зусім прыгожы, каб не надзвычайная бледнасць твару, хударлявага, з праваленымі шчокамі, і каб не выраз нейкай невытлумачальнай зласлівасці, якая не сыходзіла з яго вуснаў. Найбольш вартымі ўвагі на гэтым жоўчным прыгожым твары былі вялікія чорныя вочы з вадкім бляскам, але такія безжыццёвыя, што рабілася ніякава. Напэўна, менавіта такія былі ў Лазара, калі ён уваскрэснуў, але захаваў у вачах успаміны.

Між тым волат дайшоў да лёкая, які, падслепаваты і глухі, не заўважыў гасцей, і раптоўна таргануў яго за плячо. Той драмаў на нагах, але тут раптам усхапіўся, і, разгледзеўшы гасцей, заўсміхаўся на поўны рот, і гаркнуў:

— Вельмішаноўны пан-айцец Грынь Дубатоўк! Пан Алесь Варона!

— Вечар добры, панове, — заракатаў Дубатоўк. — Што гэта вы сумныя, як мышы пад шапкай? Нічога, мы зараз вас узвесялім. Бачыш, Варона, паненкі якія! Зарана я, браце, нарадзіўся. У-ух, прыгажунечкі-красулечкі!

Ён прайшоў праз натоўп (Варона спыніўся ля нейкай паненкі) і наблізіўся да Надзеі Яноўскай. Вочы яго сталі маленькімі і запраменіліся смехам.

— Дзень-вечар добры, донечка! — І гучна цмокнуў яе ў лоб, як стрэліў. Пасля адступіў. — А якая ж ты ў мяне стала зграбная, прыгожая! Ляжаць усёй Беларусі ля тваіх ножак. І няхай на мне на тым свеце Люцыпар смалу возіць, калі я, стары грахаводнік, праз месяц не буду піць на тваім вяселлі гарэлку з твайго туфліка. Толькі нешта вочкі сумненькія. Нічога, зараз развесялю.

І ён з чароўнай мядзведжай грацыяй крутануўся на абцасах.

— Антон, душа цёмная! Грышка, Пятрусь! Халера вас там схапіла, ці што?

З’явіліся Антон, Грышка і Пятрусь, згінаючыся пад цяжарам нейкіх вялізных пакункаў.

— Ну, разявакі-салапякі, кладзіце ўсё да ног гаспадыні. Разгортвай! Э-э, пэцкаль, у цябе што, рукі са… спіны растуць. Трымай, донька.

Перад Яноўскай ляжаў на падлозе вялізны пушысты кілім.

— Трымай, доня. Дзедаўскі яшчэ, але зусім неўжываны. Пакладзеш у спальні. У цябе там дзьме, а ногі ва ўсіх Яноўскіх былі нямоцныя. Будзе табе цёпла. Дарэмна ты ўсе ж, Надзейка, да мяне не пераехала два гады таму. Умаляў яе — не згадзілася. Ну, добра, зараз позна ўжо, вялікая стала. І мне лягчэй будзе, хай яго да д’ябла, гэтае апякунства.

— Прабачце, дзядзечка, — ціха сказала Яноўская, кранутая ўвагай апекуна. — Вы ведаеце, я хацела быць тут, дзе бацька… бацька.

Источник статьи: http://www.rulit.me/books/dzikae-palyavanne-karalya-staha-read-146169-13.html

Оцените статью
Adblock
detector