Усе гукі беларускай мовы

Усе гукі беларускай мовы

КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ

Зычныя гукi беларускай мовы характарызуюцца наступнымi паказчыкамi: цвёрдасцю-мяккасцю зычнага, удзелам голасу i шуму, месцам i спосабам утварэння.

1) большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасцi-мяккасцi (15 пар):

Не мае адпаведнага цвёрдага гук [й]. Зычныя [у], [ž], [ж], [ш], [ч], [р] у беларускай літаратурнай мове заўсёды цвёрдыя і не маюць адпаведных мяккіх.

2) паводле ўдзелу голасу i шуму ўсе зычныя дзеляцца на санорныя i шумныя. Санорныя вымаўляюцца з перавагай голасу, шум пры iх вымаўленнi нязначны.

Да санорных належаць

Шумныя зычныя вымаўляюцца або з перавагай шуму над голасам, або толькi з удзелам шуму, без голасу. Шумныя зычныя, якiя вымаўляюцца з удзелам голасу, называюцца звонкiмi, а тыя, якiя вымаўляюцца з удзелам шуму, без голасу, называюцца глухiмi.

Звонкiя i глухiя ўтвараюць адпаведныя пары.

звонкiя

глухiя

Глухія гукі [ф], [ф`] не маюць адпаведных звонкіх.

3) па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя i язычныя. Кожная з гэтых груп дзелiцца на падгрупы: губныя — у залежнасцi ад таго, да якога пасiўнага органа артыкулюе нiжняя губа; язычныя — якая частка языка з`яўляецца цэнтрам гукаўтварэння i да якога пасiўнага органа артыкулюе язык.

Губныя зычныя бываюць губна-губнымi, калi змыкаюцца цi зблiжаюцца абедзве губы: [б], [б`], [п], [п`], [м], [м`], [ў], або губна-зубнымi, калi нiжняя губа артыкулюе да верхнiх зубоў: [в], [в`], [ф], [ф`].

Язычныя падзяляюцца на

заднеязычныя [г], [г`], [ ] , [ ] [к], [к`], [х], [х`];

пярэднеязычныя: усе астатнiя.

4) па спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на пяць груп: змычныя (выбухныя), шчылiнныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылiнныя (афрыкаты), змычна-праходныя, дрыжачы.

Пры вымаўленнi змычных адбываецца поўнае змыканне актыўнага i пасiўнага органаў мовы, у вынiку чаго рух струменю паветра перапыняецца. Размыканне адбываецца рэзка i хутка i нагадвае кароткi выбух. Па гэтай прычыне змычныя называюць выбухнымi. Змычныя нельга вымавiць працяжна, таму iх называюць яшчэ iмгненнымi. Да iх належаць [б], [б`], [п], [п`], [д], [т], [г], [г`], [к], [к`].

Пры вымаўленнi шчылiнных актыўны i пасiўны органы мовы зблiжаюцца так, што ўтвараюць вузкую шчылiну, праз якую праходзiць струмень выдыхаемага паветра, утвараючы характэрны шум. Шчылiнныя зычныя iначай называюць фрыкатыўнымi (лац. fricare — церцi).

Фрыкатыўныя гукi можна вымаўляць працяжна, таму iх часам называюць працяжнымi. Да гэтай групы належаць [ ], [ `], [в], [в`], [ў], [j], [ж], [ш], [х], [х`], [з], [з`], [с], [с`], [ф], [ф`].

Змычна-шчылiнныя гукi спалучаюць у сабе абодва апiсаныя вышэй спосабы ўтварэння. Пры iх утварэннi актыўны орган поўнасцю змыкаецца з пасiўным, але размыканне адбываецца не iмгненна, не шляхам выбуху, а паступова — шляхам пераходу змычкi ў шчылiну. У час размычкi ўзнiкае шчылiна, праз якую паветра выходзiць, утвараючы фрыкатыўны шум. У вынiку ўзнiкаюць так званыя злiтныя гукi, якiя яшчэ называюцца афрыкатамi: [ц], [ц`], [ч], [дз], [дз`], [дж].

Змычна-праходнымi з’яўляюцца зычныя, утварэнне якiх характарызуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы моўнага тракту з адначасовым праходам для паветра ў другiх яго месцах. Змычна-праходныя называюцца яшчэ плаўнымi. У залежнасцi ад таго, праз якую поласць праходзiць паветра, змычна-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н`], [м], [м`] i ротавыя (бакавыя) [л], [л`].

Дрыжачымi, або вiбрантам, у беларускай мове з`яўляецца [р]. Пры яго ўтварэннi органы маўлення (язык i верхняе паднябенне) змыкаюцца i размыкаюцца некалькi разоў, што надае гуку своеасаблiвае акустычнае аблiчча. Гукi [с], [с`], [з], [з`], [ц], [ц`], [дз], [дз`] паводле iх акустычнага ўражання атрымалi назву свiсцячых, а [ш], [ж], [ч], [дж] — шыпячых.

Класiфiкацыю зычных гукаў можна паказаць у таблiцы

Источник статьи: http://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/klasifikatsyya-zychnykh-guka.htm

Беларуская мова. 10 клас

§ 0-6. Гукі і літары беларускай мовы (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)

Успамінаем вывучанае

Як вядома, беларуская графічная сістэма выкарыстоўвае 32 літары: 10 служаць для абазначэння галосных гукаў, 21 — для абазначэння 39 зычных гукаў.

Несупадзенне колькасці гукаў і літар тлумачыцца наступным:

• літара ь (мяккі знак) асобнага гука не абазначае;

• надрадковы знак (апостраф) літарай не з’яўляецца;

• адна літара ўжываецца для перадачы цвёрдых і мяккіх зычных гукаў: [в] — [в’], [г] — [г’], [с] — [с’], [ф] — [ф’], [х] — [х’] і г. д.;

• фрыкатыўныя (шчылінныя, працяжныя) [г], [г’] і выбухныя [ѓ], [ѓ’] перадаюцца адной літарай;

Читайте также:  Детский стульчик для стрижки

● дыгра́фы [], [’] і [] на пісьме перадаюцца дзвюма літарамі.

Зычныя гукі падзяляюцца на 2 групы паводле ўдзелу голасу і шуму пры іх утварэнні:

1) санорныя (пры іх утварэнні голас перавышае шум, яны не аглушаюцца перад глухімі і на канцы слова, не маюць парных глухіх): [в], [в’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [й] (заўсёды мяккі), [ў] (не мае адпаведнага мяккага);

2) шумныя, якія падзяляюцца на звонкія (пры ўтварэнні пераважае голас) і глухія (утвараюцца толькі з шуму): [б] — [п], [б’] — [п’], [г] — [х], [г’] — [х’], [ѓ] — [к], [ѓ’] — [к’], [д] — [т], [] — [ц], [’] — [ц’], [ж] — [ш], [дж] — [ч], [з] — [с], [з’] — [с’]. Глухія [ф], [ф’] не маюць парных звонкіх.

Зычныя гукі [з], [з’], [с], [с’], [], [’], [ц], [ц’] называюцца свісцячымі. Гукі [ж], [ш], [], [ч] называюць шыпячымі.

Зычныя [г], [г’],[к], [к’],[х], [х’] маюць назву заднеязычныя.

1. Разгледзьце табліцу, растлумачце яе структуру. На аснове табліцы дайце характарыстыку літар і адпаведных гукаў у беларускай мове.

2. Прачытайце скорагаворкі. Паспаборнічайце ў правільнасці і хуткасці іх вымаўлення. Ці згодны вы з меркаваннем І. Атрошанкі, што «шматразовае прагаворванне слоў з адным і тым жа гукам — не толькі забаўка, а праца, якая дапамагае сканцэнтраваць увагу на цяжкіх фанетычных з’явах»?

1. Тры сяброўкі, тры вавёркі, утраіх м вілі́ вяроўкі. 2. Піліпаў Піліп прыпоўз да ліп і да ліпы прыліп. 3. Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі. Пілавалі, перапільвалі, наперапілоўвалі, пілаванне перапалавінілі. 4. Лянок не любіць лянот, лянот не любіць лянок. 5. Ніна не́сла Нэлі ніткі. 6. Усім — па сем, гаспадару — восем, а гаспадыні — дзевяць, што добра дзеліць. 7. Дзіна з Дзімам гуляюць з гадзі́ну: Дзіма знаходзіць Дзіну, а Дзіна — Дзіму. 8. Шчыгол са шчыгліхай цэлы дзень кормяць шчыглянят.

3. Прачытайце ўслых. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў.

а) Бясследна, слёзкі, сліва, слімак, смятана, спісаць, спякота, Свір, свята;

б) з перцам, без цябе, без ціску, з цягніка, з цяпла, з цёткай, з пякарні;

в) скеміць, скінуць, схема, ускіпяціць, скіраваць, скіснуць, сківіца;

г) бясшумна, расчасаць, расчуліць, расчырванецца, счарсцвець.

4. Прачытайце пары слоў. Выразна вымаўляйце цвёрды [ч] у беларускіх і мяккі [ч’] у рускіх словах.

Чыж — чиж, чай — чай, чысты — чистый, чэпчык — чепчик, чэрпаць — черпать, чорны — чёрный, чужы — чужой, чэсны — честный.

5. Параўнайце гучанне слоў у беларускай і рускай мовах. Звярніце ўвагу на «ўзмоцненую» мяккасць гука [’]. Запішыце ўласныя прыклады.

Ціна — тина, Дзіна — Дина, дзікі — дикий, ціскі — тиски, Дзвіна — Двина, ціхоня — тихоня, цемень — темень, цень — тень, дзень — день, дзве — две.

6. Прачытайце верш уголас. Услухайцеся ў яго гучанне. Прыдумайце назву, сугучную настрою і пачуццям лірычнага героя. Якія гукі найчасцей сустракаюцца ў гэтым творы, як яны дапамагаюць стварыць карціну начной цішыні, магічнай еднасці чалавека і прыроды? Якія слыхавыя і зрокавыя асацыяцыі выклікаюць прыведзеныя радкі?

Я адчыняю ў ноч сваё акно.

Такі спакой, такая ў свеце ці́ша,

Што, можа, нат за вёрстаў сем чутно,

Як павучок калысачку калыша.

Палі́, лясы, азёры спяць даўно,

І сёлы спяць, турботы не забыўшы.

Мне страшна быць у гэтай ночы лішнім —

З Прыродай я зліваюся ў адно.

Сябрамі мне становяцца сягоння

Калоссі ў полі, у дуброве — клёны;

Што к брату, да мяне ідзе алень.

І на ўсім існым ёсць маё дыханне,

І пульс чуваць, мой пульс і хваляванне —

У травах, дрэвах, месячным святле.

Выпішыце з тэксту па два-тры прыклады слоў, у якіх галосныя і зычныя гукі знаходзяцца ў моцнай і слабай пазіцыях.

Разгледзьце фотаздымак П. Ветра. Які настрой ён перадае? Паспрабуйце стварыць свой невялікі празаічны або вершаваны тэкст, перадаўшы стан прыроды з выкарыстаннем фанетычных сродкаў выразнасці маўлення.

Успамінаем вывучанае

Чаргаванне гукаў — гэта замена гукаў у межах адной марфемы пры змяненні або ўтварэнні слоў.

Пазіцыйныя чаргаванні залежаць ад пазіцыі гука ў слове (уплыў суседніх гукаў, становішча на канцы слова): [э] // [а] (ц[э]ны — ац[а]ніць, [м’э]сца — [м’а]сцовы), [о] // [а] (г[о]лас — г[а]ласаваць, [с’о]мы — [с’а]мёра), [з] // [с] (бяро[з]а — бяро[с]ка), [з] // [з’] ([з]носіць — [з’]несці), [д] // [ ’] (са[д]ы — у са[ ’]е), [т] // [ц’] (свя[т]а — на свя[ц’]е), [г] // [х] (кні[г]а — кні[х]), [в] // [ў] (ла[в]а — ла[ў]ка).

Читайте также:  Как сделать интересную прическу самому

Гістарычныя чаргаванні захаваліся з часоў агульнаславянскай эпохі, яны адбываліся паводле тагачасных фанетычных законаў. З пункту погляду сучаснай мовы такія чаргаванні нельга растлумачыць пазіцыяй гука ў слове: [э] // [а] ([л’э]зці — [ла]зіць), [э] // [о] ([в’э]зці — [во]з), [у] // [ы] (с[у]хі — выс[ы]хаць), [у] // [о] (с[у]хі — с[о]хнуць), [г’] // [з’] (бера[г’]і — на бера[з’]е), [к] // [ч] (ру[к]а — ру[ч]ны), [к] // [ц] (ру[к]а — у ру[ц]э), [х] // [ш] (ву[х]а — ву[ш]ы), [д] // [ ’] // [] (ха[д]а — ха[ ’]іць — ха[]у), [б’] // [бл’] (ра[б’]іць — ра[бл’]ю), [л] // [ў] (бы[л]а — бы[ў]).

7. Вызначце ў парах слоў зычныя гукі, якія чаргуюцца. Растлумачце характар чаргаванняў.

Горад — гарадскі, леснічоўка — лясны, драбіць — драблю, карова — кароўка, дарога — пры дарозе, дарога — дарожны, прырода — у прыродзе, страха́ — на страсе́, страха́ — застрэшак, рака — рачны, работа — рабіць.

8. Запішыце 5 пар слоў з пазіцыйнымі і 5 пар слоў з гістарычнымі чаргаваннямі гукаў.

Источник статьи: http://profil.adu.by/mod/book/view.php?id=3096&forceview=1

Усе гукі беларускай мовы

Беларуская мова — Белорусский язык запись закреплена

Галосныя і зычныя гукі | Гласные и согласные звуки

Гук — найменшая адзінка мовы, утвораная органамі маўлення. Гукі мы вымаўляем і чуем. Па наяўнасці ці адсутнасці перашкоды ў ротавай поласці пры маўленіі гукі мовы падзяляюцца на 2 гупы:
● галосныя (перашкода адсутнічае, чуецца голас);
● зычныя (перашкода ўзнікае, чуецца шум і голас ці толькі шум).

Галосныя гукі
Галосных гукаў 6: [а], [і], [о], [у], [ы], [э].
Галосныя гукі ўтвараюць склады.
Галосныя гукі бываюць:
● націскныя і ненаціскныя;
● у моцнай пазіцыі (пад націскам) і ў слабай пазіцыі (не пад націскам): сА́д — сАдо́к, дО́м — дАмо́к.

Зычныя гукі
Зычныя гукі паводле наяўнасці голасу і шуму ці толькі шуму пры іх утварэнні падзяляюцца на санорныя і шумныя.
Санорныя гукі (пры ўтварэнні голас значна перавышае шум): [в], [в’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [й’], [ў]. Санорныя гукі ўсе звонкія і не маюць парных глухіх; не аглушаюцца перад глухімі і на канцы слова; не азванчаюць глухія (смак — [с]мак).
Шумныя гукі (пры ўтварэнні шум перавышае голас ці ўтвараюцца толькі з шуму) падзяляюцца на звонкія (з шуму і голасу) і глухія (толькі з шуму), і пры гэтым шумныя гукі ўтвараюць пары па звонкасці — глухасці: [б] — [п], [б’] — [п’], [г] — [х], [г’] — [х’], [ґ] — [к], [ґ’] — [к’], [д] — [т], [ж] — [ш], [з] — [с], [з’] — [с’], [дж] — [ч], [дз] — [ц], [дз’] — [ц’]. Глухія [ф], [ф’] не маюць парных зычных.
● Пры ўтварэнні гукаў [з], [з’], [с], [с’], [дз], [дз’], [ц], [ц’] чуецца свісцячы шум, таму гэтыя гукі называюцца свісцячымі.
● Пры ўтварэнні гукаў [ж], [ш], [дж], [ч] шум нагадвае шыпенне, таму іх называюць шыпячымі.
● Гукі [б], [б’], [п], [п’], [м], [м’], [в], [в’], [ф], [ф’], [ў] вымаўляюцца з удзелам губ і называюцца губнымі.
● Гукі [г], [г’], [к], [к’], [х], [х’] вымаўляюцца пры актыўным удзеле задняй часткі языка, таму называюцца заднеязычнымі.
● Моцныя пазіцыі для звонкіх і глухіх:
— перад галоснымі: [б’]іць — [п’]іць, пера[ж]ыць, пера[ш]ыць;
— перад санорнымі: [б]руд — [п]руд.
● Слабая пазіцыя:
— у канцы слоў: сад — са[т]:
— для звонкіх — перад глухімі: нізкі — ні[с]кі;
— для глухіх — перад звонкімі: просьба — про[з’]ба.

Читайте также:  Что означают формы усов

Зычныя гукі падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія і ўтвараюць пары па цвёрдасці — мяккасці: [б] — [б’], [в] — [в’], [г] — [г’], [ґ] — [ґ’], [д, дз] — [дз’], [з] — [з’], [к] — [к’], [л] — [л’], [м] — [м’], [н] — [н’], [п] — [п’], [с] — [с’], [т] — [ц’], [ф] — [ф’], [х] — [х’].
● Гук [ў] не мае адпаведнага мяккага гука, а гук [й’] не мае парнага цвёрдага гука.
● Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [ц], [р] — зацвярдзелыя і не маюць адпаведных мяккіх гукаў.
● Ад зацвярдзелага [ц] (сэр[ц]а) патрэбна адрозніваць [ц’], які ўтвараецца пры змякчэнні [т]: ха[т]а — у ха[ц’]е, клопа[т] — у клопа[ц’]е.
● мяккасць зычных абазначаецца на пісьме мяккім знакам і літарамі е, ё, ю, я.
______________________________________________________________________________
Звук – наименьшая единица речи, образованная органами речи. Звуки мы произносим и слышим. По наличию или отсутствию помехи в ротовой полости при произношении звуки языка делятся на 2 группы:
● гласные (помеха отсутствует, слышится голос);
● согласные (помеха возникает, слышится шум и голос или только шум).
Гласные звуки
Гласных звуков 6: [а], [і], [о], [у], [ы], [э].
Гласные звуки образуют слоги.
Гласные звуки бывают:
● ударные и безударные;
● в сильной позиции (под ударением) и в слабой позиции (не под ударением): сА́д — сАдо́к, дО́м — дАмо́к.

Согласные звуки
Согласные звуки по наличию голоса и шума или только шума при их образовании делятся на сонорные и шумные.
Сонорные звуки (при образовании голос значительно превышает шум): [в], [в’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [й’], [ў]. Сонорные звуки все звонкие и не имеют парных глухих; не оглушаются перед глухими и на конце слова; не озвончают глухие (смак — [с]мак).
Шумные звуки (при образовании шум превышает голос или образуются только с шума) делятся на звонкие (с шума и голоса) и глухие (только с шума), и при этом шумные звуки образуют пары по звонкости – глухости: [б] — [п], [б’] — [п’], [г] — [х], [г’] — [х’], [ґ] — [к], [ґ’] — [к’], [д] — [т], [ж] — [ш], [з] — [с], [з’] — [с’], [дж] — [ч], [дз] — [ц], [дз’] — [ц’]. Глухие [ф], [ф’] не имеют парных согласных.
● При образовании звуков [з], [з’], [с], [с’], [дз], [дз’], [ц], [ц’] слышится свистящий шум, поэтому эти звуки называются свистящими.
● При образовании звуков [ж], [ш], [дж], [ч] шум напоминает шипение, поэтому их называют шипящими.
● Звуки [б], [б’], [п], [п’], [м], [м’], [в], [в’], [ф], [ф’], [ў] произносятся с участием губ и называются губными.
● Звуки[г], [г’], [к], [к’], [х], [х’] произносятся при активном участии задней части языка, поэтому называются заднеязычными.
● Сильные позиции для звонких и глухих:
— перед гласными: [б’]іць — [п’]іць, пера[ж]ыць, пера[ш]ыць;
— перед сонорными: [б]руд — [п]руд.
● Слабая позиция:
— на конце слов: сад — са[т]:
— для звонких — перед глухими: нізкі — ні[с]кі;
— для глухих — перед звонкими: просьба — про[з’]ба.

Согласные звуки делятся на твёрдые и мягкие и образуют пары по твёрдости — мягкости: [б] — [б’], [в] — [в’], [г] — [г’], [ґ] — [ґ’], [д, дз] — [дз’], [з] — [з’], [к] — [к’], [л] — [л’], [м] — [м’], [н] — [н’], [п] — [п’], [с] — [с’], [т] — [ц’], [ф] — [ф’], [х] — [х’].
● Звук [ў] не имеет соответствующего мягкого звука, а звук [й’] не имеет парного твёрдого звука .
● Звуки [ж], [ш], [дж], [ч], [ц], [р] – затверделые и не имеют соответствующих мягких звуков.
● От затверделого [ц] (сэр[ц]а) необходимо отличать [ц’], который образуется при смягчении [т]: ха[т]а — у ха[ц’]е, клопа[т] — у клопа[ц’]е.
● мягкость согласных обозначается на письме мягким знаком и буквами е, ё, ю, я.

Источник статьи: http://vk.com/wall-41978498_5163

Оцените статью
Adblock
detector