Усе лета перад хатай чарнушкау отрывок

Усе лета перад хатай чарнушкау отрывок

  • ЖАНРЫ 360
  • АВТОРЫ 270 705
  • КНИГИ 632 635
  • СЕРИИ 23 924
  • ПОЛЬЗОВАТЕЛИ 595 673

Людзі на балоце

Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы.

Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп’ё ўзболатка. З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску. З поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольш сувязь са светам, і тут па дрыгве была намошчана дарожка. Што гэта за дарожка, можна меркаваць хоць бы з таго, што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы, калі і непралазная твань навокал рабілася цвёрдая, як ток, ці ўлетку, калі дарожка перасыхала.

Большую частку года востраў быў як бы адасоблены ад іншых вёсак і мястэчак. Нават у непаганыя дні рэдкія газеты ці лісты ад сыноў і братоў дабіраліся сюды ў паляшуцкай торбе нялёгка — каму было прыемна лазіць па гразі без вельмі важнай прычыны, — але і гэтая нямоцная сувязь са светам пры кожным зацяжным дажджы лёгка рвалася. Восенню ці вясной яна перарывалася на цэлыя месяцы: багна, што страшна разбухала ад слоты і разводдзя, адразала востраў ад свету мацней, чым гэта маглі б зрабіць абшары вадзянога прастору. Многія дні людзі жылі, як на плыце, які злая нягода адарвала ад берага і занесла ў мора, — трэба чакаць адно, калі спадарожны вецер ці лёс зноў падгоніць да зямлі.

Але такое становішча тут не палохала, людзям на востраве яно здавалася зусім звычайным. З усіх бакоў, блізка і далёка, ведалі яны, — такія ж самыя выспы сярод бясконцых багнаў, дзікіх зараснікаў, што разлегліся на сотні вёрст з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход. Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі. Аднастайныя, нудныя дажджы, што месяцамі лілі на мокрыя стрэхі, сцюдзёныя вятры, што люта білі ў замерзлыя вочкі-шыбы завеямі, цёплае сонца, што ўставала ў пагодныя дні над купамі алешніку, — усё бачыла гэты востраў заклапочаным, у няспыннай, штодзённай руплівасці. Людзі заўсёды чым-небудзь былі заняты: уранку і ўвечары, летам і зімою, у хаце, на двары, у полі, на балоце, у лесе…

Жылі ўжо Курані і ў гэту чэрвеньскую рань. Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. У некалькіх дварах гукі гэтыя перабіваў чысты, працавіты клёкат жалеза аб жалеза — касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы, рыхтаваліся ісці на балота. На пустой вуліцы, з торбай цераз плячо, ніжучы босымі нагамі цёмны след на падбеленай расой траве, ішоў, размахваў доўгай вераўчанай пугай яшчэ санлівы хлопец-пастух. Ён час ад часу звонка ляскаў пугай і аднастайна, хрыпата пакрыкваў:

— Ка-ро-вы. Ка-ро-вы. Ка-ро-вы.

Голас яго пасля сну быў нямоцны, высільвацца яму не хацелася, і ён як бы памагаў сабе лянівым, але звонкім ляскам пугі. Вароты на вуліцу хутка расчыняліся, каровы павольна, са шляхецкай паважнасцю сыходзіліся ў статак, які багацеў рыкам, пярэсціўся, шырэў на ўсю вуліцу. Калі ён дайшоў да краю сяла, з апошняга двара высунулася рудая, з белай лысінкай карова, якую падганяла чарнявая дзяўчына з дубцом. Далучыўшы карову да статка, дзяўчына з дубцом подбегам вярнулася ў хату, але не выпаўз яшчэ статак з вуліцы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на двары. Яна падышла да зруба калодзежа, які другім бокам выходзіў на суседні двор, бразнула, начапіла дужку вядра на крук вочапа. Журавель варухнуўся, падаўся вочапам да вады, задаволена, радасна зарыпеў.

Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Нахіліўшыся больш над калодзежам, прытрымліваючы рукой вочап, каб не вагаўся, стала глядзець уніз, чакаць, калі вада супакоіцца. Яна хацела, мусіць, паглядзецца ў ваду, але з хаты раптам пачуўся нездаволены крык:

Читайте также:  Мужские парики с прической

— Ганно-о! Дзе ты, нячыстая сіла.

— Я — зараз. Нясу ўжэ.

Дзяўчына заспяшалася, хутчэй зняла вядро з вочапа і, разліваючы на пясок ваду, падалася к хаце…

На суседнім двары, каля хлява, завіхаўся пры калёсах барадаты, у палатнянай доўгай сарочцы дзядзька — квачом з дзёгцем, што маслена пабліскваў ад сонца, мазаў восі. Поблізу яго, прывязаны да плота, стаяў нязграбны галавасты конь, ляніва штосьці шукаў у траве… У двары, што быў за гэтым, жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі так прагна, што віск іх на час заглушыў усе іншыя гукі куранёўскай раніцы.

— Ціхо! Няма на вас угамону! — крыкнула на іх жанчына, падаючы спажыву, на якую свінні адразу накінуліся, душачыся, адпіхваючы адно аднаго і кусаючыся. Асабліва лютавала худая свіння, і жанчына пашукала вачыма дручка, каб супакоіць яе, адагнаць ад падсвінка. Але дручка не было, і яна злосна таўханула свінню парэпанай нагой, прыгразіла:

— Вось я зараз цябе.

З кожнай хвілінай Курані ўсё больш поўніліся людскімі галасамі, людскім рухам — на адным двары маці клікала сына, на другім плакала, залівалася слязьмі не ў час разбуджанае дзіця. У двор каля ліпы пажылы чалавек уводзіў з пашы каня, з двара насупроць выганялі парасят, і ішло за імі пакорлівае мурзатае дзіця, як старое, угінаючы плечы…

У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма, з калматай не то русявай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі губамі.

Маці пашкадавала будзіць яго раней. Але і цяпер прачынацца яму было нялёгка — калі яна будзіла, у галаве некаторы час мяшаліся і малюнкі перарваных дзіўных відовішчаў, і словы маці, і назойлівы бусліны клёкат… Жмурачыся ад сонца, на ганку Васіль успомніў пра гэты клёкат, паслухаў — хтосьці блізка адбіваў касу — клё, клё, клё. У галаве варухнулася абыякавая думка, што гэта і быў той клёкат, які ў дрымоце здаўся за бусліны.

За гэтым на памяць прыйшлі яму словы, якімі маці будзіла: «Устань, сынок… Устань, бо ўсе ўсталі… Позно будзе…» Ён зірнуў на сонца — дзе яно, нізка ці высока — і на момант аслеп ад яго бляску. Ён, было добра прыкметна, адразу як бы ажыў, занепакоіўся — сонца ззяла, яму здалося, высока.

«Не разбудзіла па-людску! Калі ўсе ўставалі! — падумаў нездаволена, нават узлавана пра маці і тут жа заклапочана падаўся з ганка. — Каня трэ хутчэй прывесці. А то выберашся пазней за ўсіх цераз ету матку. Сорам будзе. »

Ён подбегам падаўся да ўзболатка, дзе пасціўся перад алешнікам спутаны конь. Калі ён уехаў зноў на двор, убачыў сутулаватага, з жоўтай лысінай дзеда Дзяніса, які корпаўся пры калёсах. Дзед колькі дзён таму, ловячы рыбу, вымак і прастудзіўся — учора пластам ляжаў на печы, а сёння — нб табе, таксама падняўся.

— Мо паправіліся ўжэ? — кінуў Васіль, саскочыўшы з каня.

— Эге, паправіўся! — панура пакруціў галавой дзед. — Тым часам, як дзіця, якое першы раз устало…

— Дак леглі б пайшлі.

— Улежыш тут! У етакі дзень! — Дзед правёў худой рукой пад пузам каня. — Наеўся непагано!

Васіль прывязаў каня да падмазаных яшчэ ўчора звечара калёс і ўвайшоў у хату; маці стаяла пры печы, варушыла ў ёй качаргою. Пачуўшы сына, не азіраючыся, стала завіхацца хутчэй, і Васілю ад гэтага маўклівага знаку матчынай увагі і пашаны да яго стала весялей. Ён, аднак, не паказаў, што заўважыў гэта, — чаму тут здзіўляцца, калі ён ужо не хлапчук які, а гаспадар, — кінуў ёй дзелавіта:

— Збірайся… Чарнушкі ўжэ едуць…

Ён вярнуўся ў каморку, зняў адбітую дзедам касу, паспрабаваў, як вучыў Чарнушка, ногцем вастрыё — хоць гэта ён ужо рабіў учора некалькі разоў, — выцягнуў з-пад палацяў лапці і стаў абувацца. Валодзька, малы бялявы брат, што спаў на палацях, раптам заварушыўся, расплюшчыў вочы, зірнуў на Васіля і мігам ускочыў.

Читайте также:  Миноксидил побочные эффекты при наружном применении для бороды

Источник статьи: http://www.litmir.me/br/?b=205307&p=5

«Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы».

Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў. Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма, — сціплая, непрыкметная, за нязграбным плотам, блізка ад вялікіх дрэў. Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець маладым лісцем вятры. Людзі ж яе як бы не заўважалі, спачатку таму, што проста не прыкмецілі, а потым таму, што непрыкметна прывыклі.

І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі ты. «

Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце — у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!

Сёння, 8 лютага, народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу споўнілася б 90 гадоў.

Войска, вайна, раненні, філфак БДУ, аспірантура, выкладчыцкая дзейнасць, «Полымя», праца ў апараце ЦК КПБ, высокія пасады ў Саюзе пісьменнікаў БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Багатая літаратурная спадчына — «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977), раманы «Мінскі напрамак» (1952), п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), «Хто прыйшоў уночы» (1959).

Але самым вядомым творам Івана Мележа стала трылогія «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1965), «Завеі, снежань» (1976). За раман «Людзі на балоце» Мележ атрымаў літаратурную прэмію імя Якуба Коласа (1962), а пазней за яго ж і «Подых навальніцы» — Ленінскую (1972). Па матывах «Палескай хронікі» ў 1982 годзе быў зняты фільм.

Урывак з “Палескай хронікі”. Чытае А. Каляда


«Іван Мележ. Гэтае, любімае сёння мільёнамі людзей імя я пачуў упершыню адразу пасля вайны, будучы вучнем другога ці трэцяга класа. У Вялікім Боры, роднай маёй вёсцы, тады працавала настаўніца, якая надта ж многа чытала. I ці не яна, тая настаўніца, сказала аднойчы на ўроку нам, дзецям, што ёсць, жыве ў Беларусі пісьменнік Іван Мележ і што родам ён з нашага раёна, з Глінішча. Глінішча – мы гэта ведалі – было за балотам, непадалёку ад Вялікага Бору. I тая навіна, якую паведаміла настаўніца, неяк шчымліва ўзрушвала і хвалявала. Дагэтуль мы чулі і чыталі, што той ці іншы пісьменнік нарадзіўся ў Маскве, у Пецярбурзе ці яшчэ дзе, словам, за сотні, тысячы кіламетраў ад нашай глухамані. I раптам. Няўжо і тут, у лясах і балотах, могуць нараджацца пісьменнікі, тыя, каму падуладна слова, хто творыць, піша кнігі. Трапілася на вочы падшыўка мазырскай абласной газеты, у якой з нумара ў нумар друкаваліся з працягам урыўкі з вялікага твора Івана Мележа, і я чытаў тыя ўрыўкі не адрываючыся, усё адно як ваду піў у спякотны сенакос.

I ўжо зусім добра помню, як пайшоў неяк у нядзелю з бацькам на базар у Хойнікі і мо з гадзіну таптаўся ля кніжнага кіёска, за шклом якога стаяла кніга земляка-пісьменніка. Калі ж кіёск, нарэшце, адчыніўся і я завалодаў тою кнігаю – гэта быў «Мінскі напрамак», – тут жа разгарнуў, пачаў чытаць. Быў сухі ліпеньскі поўдзень, няшчадна паліла сонца, міма па дарозе ішлі, ехалі на падводах, абдаючы мяне пылам, людзі, а я стаяў, зачараваны першымі радкамі той кнігі.

Уразіла, да глыбіні душы кранула, крамсанула па сэрцы тое, пра што пісаў Мележ.

Бадай, нічога так не любіў Іван Паўлавіч, як літаратуру, родную мову. Яны для яго былі душой, гонарам, сумленнем і славай народа. За іх ён гатовы быў пайсці ў «агонь і ваду», змагацца з кім заўгодна. I змагаўся – на з’ездах і пленумах, у выступленнях на сходах і ў друку, прыклад заўсёды ім падаваў, як трэба служыць любімай справе творчасцю сваёй, жыццём, паводзінамі. Самыя лепшыя, прыязныя адносіны забываліся, адыходзілі на другі план, калі ты з нейкіх меркаванняў саступаў з дарогі, рабіў не тое, што павінен быў рабіць дзеля развіцця і здароўя літаратуры, мовы нашай.

– Ніхто нам не даруе няшчырасці. Чулі, бачылі – і маўчалі, – неаднойчы напамінаў Іван Паўлавіч. – Дый гаварыць праўду ніколі не сорамна. Сорамна гаварыць няпраўду».

«В послевоенной белорусской литературе нет, пожалуй, более драматичной фигуры, чем Иван Мележ. Драматичной не в открытом каждому проявлении, а в глубинной, я сказал бы, полешуцкой сущности, полешуцкой затаенности. По взрывной силе энергии, сознательно зажатой в постранстве одного сердца. Об этом драматизме Ивана Мележа мало говорилось, возможно, по причине неумения или нежелания заглянуть глубже и за делами человека увидеть самого человека.

Самое главное в каждой творческой личности — тайна. Чем больше личность — тем больше тайна, и никому не дано разгадать ее, хотя желание приблизиться к разгадке этой тайны было, есть и будет будоражить неспокойные головы. Получится, не получится — вопрос не заглавный. Ведь сам поиск разгадки — тоже тайна. (. )

Драматизм Мележа скрыт в самом Мележе, хотя и не только в нем одном. Мужественный человек, он никогда не хотел показывать своей слабости. Слабость эта больше шла от нездоровья. От войны, которую он носил в своем теле. (. )

Он никогда не был шумно-веселым. Даже когда улыбался, даже когда смеялся, печать грусти, как облачко на ясном небе, не оставляла его глаз. Он словно все время слушал себя, словно прислушивался к себе. Только после его смерти стало понятно, откуда это шло. Война, тяжелое ранение, болезнь. Они тянули из него соки, они подтачивали его здоровье, как червяк-кровосос, как пиявка.

Размышляя об этом романе в книге «Горизонты белорусской прозы», Алесь Адамович скажет:
«Для Мележа каждый в Куренях и в округе — человеческая судьба, и почти за каждым — общая в чем-то народная судьба. И Хоня, и дед Денис, и Сорока, и отец Ганны Чернушки. И о каждом в меру, но так сказано, говорится, что мы ощущаем всамделишность и их забот, и авторского интереса к их судьбе. »
А несколькими абзацами дальше добавит: «Не Бородинское и не Аустерлицкое поле, а всего лишь луг возле богом забытых Куреней! Да, но и тут время — «историческое», и тут совершался круговорот человеческих судеб, круговорот народной жизни. И порыв в новое, неизведанное. »

Анатоль Кудравец

«У восьмым нумары часопіса «Полымя» за 1961 год з’явіўся пачатак Мележавага рамана «Людзі на балоце». Было, той-сёй хмыкнуў: «Ат, старое, 20-я гады!» Але чуйныя на сапраўдную прозу чытачы, усе літаратары чакалі працягу з нецярпеннем. I ўжо тады ж, у кастрычніку, першы водгук на публікацыю ў «ЛіМе» аўтара шматлікіх цудоўных апавяданняў Я. Брыля з выразным і ўхвальным загалоўкам «Запаветная песня». Пасля проста пасыпаліся і іншыя захапляльныя рэцэнзіі. Спрэчкі-дыскусіі пра далейшы шлях беларускай прозы фактычна скончыліся: ён быў таленавіта і плённа падкрэслены «Людзьмі на балоце». 3 аднаго боку, гэта было аднаўленнем чорнаўскага, а з другога — станаўленнем яго на новым этапе.

Мележу ўдалося і тое, чаго не ўсе менавіта ад яго чакалі: няспешнае, дакладнае і яркае апісанне палескай вёскі, яе шматлікіх насельнікаў рознага ўзросту і з рознымі характарамі, дастаткам, іхняга штодзённага побыту (не заўсёды цікавага ды вясёлага, але заўсёды патрэбнага). Жыла вёска са стагоддзя ў стагоддзе па сваіх звычаях і абрадах, па забабонах, бедна і багата. Старыя паміралі, маладыя кахаліся, нараджаліся дзеці, сталелі, уцягваліся ў працу, турботу, адыходзілі — і так пакаленне за пакаленнем. Але вось адбыліся рэвалюцыі 1917 гадоў, грамадзянская вайна, усталявалася савецкая ўлада з яе імпэтам да разбурэння старога і сцвярджэння новага, што не магло не прынесці сацыяльныя, псіхалагічныя, духоўныя змены ў вёску — як на лепшае, так і на трагедыі».

Источник статьи: http://news.tut.by/culture/214316.html

Оцените статью
Adblock
detector