Усе мае працяг жыцця

Усе мае працяг жыцця

У сваіх творах Максiм Танк спрабуе адказаць на вечныя пытанні чалавечага жыцця: што такое жыццё і смерць, любоў і нянавісць, ісціна, вера, сумленне, дабро, шчасце? Паказ зямнога шчасця з’яўляецца адной з вызначальных рыс гуманістычнага пафасу творчасці паэта. Якое яно, чалавечае шчасце? 3 чаго складаецца? Аб гэтым верш-мініяцюра «Шчасце»:

Простае шчасцс людскос,
Так як I наша з табою,
Пэўна, складаецца э солі.
3 хлеба, сабранага ў полі,
3 поту, дарожнага нылу,
3 роднага нсбасхілу,
3 дружбы, ыацнсйшай ад смсрці,
3 пссні. I так ыне здаецца:
Каб з чаго Іншага скласці.
Дык ці было б яно шчасцеы.

М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой. »), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць. »), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця. », «Незнаю. », «Дрзвы паміраюць. », «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю. Напрыклад:

Я спытаў чалавска,
Які прайшоў праз агонь,
I воды,
I медныя трубы:
— Што самае цяжкае
— На гэтым свсце?
I ён адкаэаў:
— Прайсці нраз верпасць.

Здавалася б, напісана некалькі радкоў. А ў іх — вопыт, скандэнсаванасць думак цэлых пакаленняў.

Творчасць М. Танка не з’яўляецца гісторыяй ці ўспамінам пра мінулае. У ёй — будучыня, дзе жыве творчая, вечная душа лірыка:

Я толькі частку невялічкую
Змог прасняваць
Таго, што расказалі мнс
Вятры, дарогі,
Валуны і рэкі,
Лясы 1 эоры;
Я толькі частку невялічкую
Змог перадаць,
Што гаварылі вочы,
Вусны, рукі
Людэей, э якімі жыў 1 сустракаўся.
Таму пад песнямі маімі
На першым месцы
Подпісы іх стаўце.

Уся творчасць паэта прасякнута сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека. Яна выхоўвае ў чытачоў душэўную прыгажосць, высокую інтэлектуальнасць, заклікае да філасофскіх роздумаў аб жыцці, аб чалавецтве.

Источник статьи: http://online-otvet.ru/biologia/5ceaac1496f4e19a2971ba11

Паэзія кахання Яўгеніі Янішчыц

Пачуцце кахання ў жаночай лірыцы і яго значэнне ў духоўным свеце Яўгеніі Янішчыц

Сёння шмат гаворыцца і пішацца пра жаночую лірыку, наогул пра жаночую літаратуру: як у нас, у Беларусі, так і ў Расіі, Украіне і іншых краінах. Жаночую лірыку даследавалі беларускія літаратуразнаўцы У. Гніламёдаў, Т. Чабан, А. Брадзіхіна, С. Калядка, І. Шматкова і інш. Вызначальнай ў жаночай паэзіі з’яўляецца тэма кахання, свет інтымных пачуццяў і перажыванняў. Сведчаннем таму лірычная творчасць Г. Ахматавай, М. Цвятаевай, Л. Кастэнка, Я. Янішчыц, Д. Бічэль, Н. Мацяш і многіх іншых паэтэс.

Хтосьці дакладна заўважыў: верш павінен быць аплачаны лёсам. Лёс творцы заўсёды нясе ў сабе асаблівы змест. Жыццё таленту амаль заўсёды навідавоку. Мастак жыве ў свеце, жыве сярод людзей, жыве ў людзях, а свет і людзі жывуць у ім па законах людскасці імкнулася жыць Я. Янішчыц, імкнулася на ўсё адгукнуцца шчырым, прамяністым словам.

Кожны верш паэтэсы поўніўся цяплом яе сэрца, святлом вялікай любові да людзей. І гэта прытым, што ўся творчасць – пранізлівая, адкрытая і шчырая споведзь адной гераіні – Паэтэсы. Зразумела, што жыццё яе – чалавека, жанчыны, творцы пастаянна, з той ці іншай нагоды, нітавалася, перакрыжоўвалася з лёсам іншых, многіх. І кожны, хто асабліва закранаў гэтую чуйную душу, чые ідэялы, эстэтычня густы і жыццёвыя арыенціры супадалі з яе асабістымі, так ці інакш уваходзіў у свет паэзіі Я. Янішчыц.

Трэба зазначыць, што істотны ўплыў на духоўны свет Я. Янішчыц мае паэзія вялікага Купалы. Уплыў Янкі Купалы на станаўленне яе паэтычнай індывідуальнасці – працэс значны і заўважальны. І гэта невыпадкова. Я. Купала быў блізкі Я. Янішчыц як паэт з выпакутаванай канцэпцыяй жыцця і чалавека. Глыбіня думкі-пачуцця, падкрэсленая яркасць фарбаў і малюнкаў шмат у чым родняць яе лірыку з многімі творамі Я. Купалы. Пачынаючы з першых сваіх твораў, Я. Янішчыц была пад уздзеяннем яго творчасці, і галоўнае, што яе ўражвала,–гэта вялікая лірычная самааддача паэта, уменне сплавіць, паяднаць ўласна інтымнае і духоўна значнае для многіх людзей.

Ужо ў ранняй паэзіі Я. Янішчыц вельмі кранальна загучала тэма кахання – вельмі пяшчотная, інтымная. Яна атрымала працяг у далейшай творчасці паэтэсы.

Гераіня першых кніг – мяккая, лагодная, сціплая вясковая дзяўчына – жыве ў прадчуванні свайго шчасця. Яна жыве ў прадчуванні свята кахання. Яна ў поўнай меры адчула рэальнасць жаночага шчасця з яго радасцямі і смуткам.

Маладая жанчына лічыла каханага “самым” – гатова была пакутаваць, толькі б быць разам з ім. Ва ўяўленнях і наяве Ён паўстае рыцарам, Мужчынам ва ўсіх адносінах, усе астатнія – “другія”.

Ты той, каго няма са мной
Ні ў будзень, ні ў нядзелю.
Ды цеплю я (якой цаной!)
Вясёлую надзею. (“Ты той, каго няма са мной…”)

Лірычная гераіня ранняга зборніка “Снежныя грамніцы” (1970) – рамантычная; яна адначасова рэальна ўспрымае жыццё, імкнецца да таго, адзінага, якога яшчэ не сустрэла. І вось менавіта тут ужо адчуваецца матыў светлага энацкага кахання. Найбольш выразна пазіцыя паэтэсы ў гэтым пласце лірыкі выявілася ў вершы “Ты пакліч мяне. Пазаві…”:

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.

Цудоўныя паэтычныя радкі, якія ўжо сталі хрэстаматыйнымі. Верш “Ты пакліч мяне. Пазаві…” можна называць візітоўкай Я. Янішчыц як паэтэсы. Гэта твор, у якім сцвярджаецца першаснасць, першапачатковасць кахання, як бы замацаваная радком – рэфрэнам “Пачынаецца ўсё з любві…”. Здаецца, думка верша знаходзіцца на паверхні, аднак яна выказана рамантычна – ўзнёсла і публіцыстычна, на хвалі вялікай эмацыянальнай напружанасці і шчырасці. Словы ў вершы пацвярджаюць тое зыходнае, галоўнае: з любві пачынаюцца “Нават самая простая ява”, “Першы поспех і першыя крокі”.

Лірызм паэтэсы, асабліва ў першай кнізе, існаваў па-за знешнім светам прадметаў і рэчаў – як іх эмацыянальна-песенны адбітак. Сапраўды, многія вершы Я. Янішчыц – лірычныя песні кахання.

У другім зборніку “Дзень вечаровы” (1974) пераважаюць светлыя матывы. Душа больш настойліва “шукае словы”, а “агонь невыпадкова апальвае вольнае крыло”. “Дзень вечаровы” – вобраз-аксюмаран, у якім рамантычная загадкавасць, стрыманая эмацыянальнасць перададзены мілагучнай мовай. Яднанне дня і вечара ў назве нагадвае дзве прыступкі на лесвіцы часу: саступаючы з адной (дня), за якой вера ў шчаслівае наканаванне, паэтэса ўзнімаецца на другую (вечар), якая патрабуе разумення і больш глыбокага асэнсавання праяў свету і чалавека. У “Дні вечаровым” Я. Янішчыц усё больш задумваецца над сваім прызваннем, месцам у жыцці. З’яўляецца вобраз “чайкі над залівам”, з якой яна параноўвае сябе:

Читайте также:  Классические прически с валиком

Я і сама паміж вятроў
Уся – палёт суровы,
Калі шукаю, як сяброў,
Загубленыя словы.

Гэтыя радкі сведчаць пра шматстайнасць жыцця, сярод якога апынулася паэтэса, пра яго супярэчлівасць, цяжкасці.

Гэты самы матыў развіваецца ў трэцім зборніку “Ясельда” (1978). Застаўся вобраз непрыручанай птушкі, адчуваецца любасць да жыцця, да светлыні, але ўжо няма той безагляднай радасці. Каханы цалкам увашоў у жыцце лірычнай гераіні: “я – гэта ты”.

Лірычная гераіня Я. Янішчыц – адналюбка,якая жыве і імкнецца да рэалізацыі ўнікальнага сэнсу свайго жыцця, чым для яе стаў каханы.

Пік і болю, і мудрасці – апошні зборнік вершаў Я.Янішчыц “Каліна зімы” (1987). Кніга быццам аберагае ад душэўнай слепаты і глухаты, робіць нас чысцейшымі. У “Каліне зімы” хаос душы гераіні раскрыўся новымі гранямі. Дзве асноўныя лініі руху асобаснага патэнцыялу – я-жанчына, я-паэтка – мелі розныя стратэгіі і тактыкі, але ў цэлым спалучаліся, стваралі духоўнае цэлае, адну плынь лірычнага самавыяўлення.

Інтымная лірыка ў апошнім зборніку “Каліна зімы” – своеасаблівыя “тэксты кахання”, у якіх адлюстравана дыялектыка разбуральнага яе жаночага пачатку пачуцця. Сімвалічнае значэнне ў матыўна-сэнсавай прасторы набываюць лексемы “боль”, “горыч”, “смутак”, “адзінота” – гэта негатыўныя афекты падманутых чаканняў і пастаянныя вобразы лірычных прызнанняў.

У апошніх кнігах Я.Янішчыц ўсё часцей звяртаецца да філасофскіх спосабаў і метадаў ацэнкі. Экзістэнцыяныя матывы відавочныя ў яе вершах-споведзях пра каханне. Аднак і ў раздвоенасці, расслаенні душы гераіня шукае сілы для адраджэння і жыцця ў святле. Стан душы паэтэсы выяўляецца праз узаемазалежнасць любові і болю, шчасця і адчаю, радасці і журбы.

З вершаў Я.Янішчыц паўстае ўнутраны свет сучаснай жанчыны, яе любоў да жыцця, працавітасць, шчасце мацярынства, хараство і дабрыня. Пачуццё каханне – эмацыянальнае і сэнсаваўтваральнае ядро лірычнага свету Я.Янішчыц, яго можна разглядаць як своеасаблівы “навігатар” па ўсёй творчасці паэтэсы.

Асноўныя вобразы і матывы ў лірыцы кахання Яўгеніі Янішчыц

Інтымная лірыка Я.Янішчыц – выдатная з’ява ў беларускай літаратуры. Каханне і любоў складаюць галоўны эмацыянальна-сэнсавы цэнтр яе паэтычнага свету. Гэта і зразумела: жанчына заўсёды застаецца жанчынай, яна не можа жыць бех кахання. Пра сябе паэтка сказала: “Ды ў кожнай смяшынцы і ў сёзцы любой // Перш-наперш, я толькі жанчына” (“Сухі і маланкай апалены ствол. ”).

У сусветнай лірыцы кахання здаўна паэтызаваўся вобраз саду. Трывала ён увайшоў і ў беларускую класічную ды сучасную паэзію (Я.Купала, М.Багдановіч, Я.Журба, П.Панчанка, А.Грачанікаў, Р.Баравікова і інш.). У рамантычна ўзвышаным арэоле паўстае ў лірыцы Я.Янішчыц вобраз саду: “І блаславіць нашчадак акрылёна // Кахання сад і ластаўку вясны” (“Кахання сад і ластаўка вясны”). “Кахання сад”– сімвал чалавечага шчасця, духоўнай красы і вясновай радасці жыцця. З просьбай-мальбой звяртаецца лірычная гераіня да каханага:

Такой прысні, як яблыневы сад.
Там не ачахла сонечная сцежка.
Хвалюецца высокі снегапад,
А на губах – іскрыстая усмешка. (“Такой прысні, як яблыневы сад. ”)
З вобразам саду паэтэса звязвае самае дарагое, таемнае, запаветнае.

Многія вобразы ў паэзіі Я.Янішчыц – дарогі, вясны, зімы, яблыні, бярозы, вішні, каліны, зоркі і іншыя – набываюць інтымна-псіхалагічную напоўненасць. Сімвалічная семантыка гэтых вобразаў звязана з пэўным характарам унутранага пачуцця. У паэзіі Я.Янішчыц выразна кантрастуюць вясна і зіма. У кожную пару года ўзнікае адпаведны настрой. Вясна – гэта час, калі ў белым вэлюме сад, цвітуць пралескі, пяшчотна свеціць сонейка, калі душа напаўняецца радаснымі, светлымі, чыстымі пачуццямі. Зіма ж увасабляе холад, спустошанасць, выстыласць свету, таму яна палохае сэрца лірычнай гераіні. Зімовы холад – сімвал ростані і адчужанасці:

Каторы год між нас – зіма,
Ляцяць гады, як завірухі. (“Да вас”)

У некаторых вершах час – выява драматызму існавання чалавецтва наогул. Час залечвае душэўныя раны або наадварот узмацняе адчуванне душэўнага дыскамфорту. Час указвае на ўзроставыя парогі: жыццёвага ранку, поўдня, вечара або вясны, лета, восені, зімы.

Фальклорны вобраз каліны асацыіруецца з лёсам жанчыны. Гэты вобраз мае традыцыйнае сэнсавае напаўненне, з ім звязаны матывы гаркоты, смутку, тугі. Балючае каханне ўвасобілася ў каліне. У лірычнай гераіні толькі адно жаданне – каб яе каханы не абмінуў каліну, бо каліна – гэта яна сама:

…Калі святло ад недаверу згіне,
Няспешна прывітай яе спярша:
Я так цябе чакала, што ў каліне
Адбілася уся мая душа!

Вобраз шыпшыны ў некаторых вершах набывае быційны сэнс, становіцца мастацкім эквівалентам складаных стасункаў асабістага жыцця або кахання: “Жыццё маё, як дзікая шыпшына, // Хоць колецца, а ўсё-такі – цвіце”; “Яшчэ для горкае сустрэчы // Ў шыпшын не выраслі шыпы!”; “Мы пройдзем праз драпежныя пасты // Шыпшынніку і хітрага ядлоўцу”.

Палын і чартапалох у інтымнай паэзіі Я.Янішчыц – адзнакі няпростых узаемадачыненняў у людскім гурце, у жыцці і каханні:

У сціхлым шэпце палыноў –
Вясны маёй дыханне.
Але ні рук няма, ні слоў,
Ні слёз на развітанне.

Значнае месца ў вобразнай сістэме адведзена шляхам-дарогам, якія ў звязку з эпітэтамі маюць самыя розныя адценні: выявы складаных іпастасей адзінства чалавечай асобы, часу і касмічнай прасторы. Шляхі-дарогі выводзяць чалавека ў шырокі неабсяжны свет, звязваючы з родным домам і касмічным бязмежжам:

І шлях, што тчэцца слёзкамі зязюль,
І жніўны дзень спякотны, без прадыху…
Чым непапраўна-молада дасюль
Жыла і я, нібы не меўшы слыху?

Бярозка, рака, балота – таксама не толькі этнаграфічныя адзнакі ці прыкметы геаграфічнага ландшафту, але і ўвасабленне шматзначных праяў сувязі чалавека з навакольным светам.

Вельмі часта ў вершах сустракаецца вобраз сэрца, з якім жанчына вядзе размову, як з жывой істотай. У вершы “Кантрасты” выкарыстаны вобразы-сімвалы – чорны воран і белая ружа:

…Кружыць,
Сну разарваўшы кілім,
Чорны воран над белаю ружай –
Як над выстылым сэрцам маім.

Вобраз “аберагальнага пярсцёнка” – не проста звычайная рэч пры шлюбе, а значна нешта большае:

І на тваёй руцэ няма
Аберагальнага пярсцёнка.

Прыродныя вобразы і вобразы-рэчы набываюць ў духоўным свеце Я.Янішчыц духоўную значнасць і сімвалічнасць.

Паэтэса стварала лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Маладая гераіня Я.Янішчыц была ў палоне летуценняў, мрояў, усёй існасцю трапяткога сэрца яна прагнула пяшчоты, цеплыні, святла. Яна даверліва, усхвалявана выказвала словы любові і кахання, ёй жадалася, каб чалавечае жыццё было напоўнена гэтымі цудоўнымі пачуццямі. Матыўная прастора ў кожнай кнізе паэтэсы – гэта своеасаблівая “тэрыторыя” кахання.

“Папялушкай” уваходзіць гераіня Я.Янішчыц у прастору кахання (верш “Золушка”). Персаніфікацыя ў казачны вобраз дазваляе паэтэсе рэалізаваць рамантычныя памкненні, жаданні і парыванні сэрца. Чаму не прынцэса, не каралеўна і г. д., а менавіта “золушка” выступае ідэнтыфікацыяй жаночай суб’ектыўнасці гераіні? Сімвалічны статус “Золушкі” ў культуры і жаночай гісторыі, з аднаго боку, устаялы і абмежаваны зададзенай казкай канцэпцыяй шчасця: у кожнага свой час у спазнанні шчаслівага кахання, і гэты час абавязкова прыйдзе. З другога боку, вобраз “Золушкі” ўвабраў комплексы індывідуальнай арганізацыі асобы: някідкая, няяркая дзяўчына расквітнее ў спазнанні ўзаемнага кахання. Сімвалічная структура ідэнтычнасці Золушкі дазваляе заставацца неадкрытай тайнай для каханага.

Читайте также:  Какие прически подходят для овального лица для мужчин

Гераіня Я.Янішчыц жыве ў чаканні свята кахання, і гэты стан займае яе ўсю. Адсюль, ад гэтых мрояў, фантазій, спадзяванняў нараджаюцца начныя перажыванні. Бяссонніца ў дзяўчыны – гэта стан агульнай настроенасці на прыманне ў сябе вялікага пачуцця, адпаведнага яе светламу, чыстаму і па-юнацку нецярпліваму парыванню насустрач, таму

І бяссонніцаю зваўся боль.
І была бяссоніцаю любоў,
І ў бяссонні клопатаў і спраў
Новы дзень таропка вырастаў. (“Верш пра бяссонніцу”)

Бяссоніца – праяўленне душэўнага неспакою, гэта стан, які ахінуў яе з ног да галавы і не дае паратунку. Цяпер глыбіня спасціжэння гераіняй сваіх унутраных імпульсаў, душэўных перажыванняў знаходзіцца ў прамой залежнасці ад характару адносінаў з каханым чалавекам:

Ці ўзлятаю нанова,
Ці чакаю чаго?
…П’ю глыбіначку слова
З маўчання твайго. (“Ты”)

Маўчанне для дваіх – той стан, калі не схлусіш, калі цішыня скажа болей за любыя словы, і ў цішы адчуваеш паўнату яднання, зліцця з родным чалавекам.

Адкрыццё, пазнанне сапраўднай любові дало гераіні крылы, яна пачала адчуваць сябе Жанчынай, аднак не дадзена ёй шчасця: як бачым, у яе жаночым лёсе праяўляецца нязменная залежнасць ад таго, каго калісьці кахала і хто асудзіў яе на адзіноту:

Набытак шчасця мой бясспрэчны:

Пяро і чысты аркуш дня.
I голас твой скрозь ціхі вечар:
“Жыві адна”.

Што ж, і сама я ўразумела:

На вуснах з горыччу святла
Жыву няўтульна і няўмела
З нязменнай прагаю крыла. (“Набытак шчасця мой бясспрэчны…”)

Адчуванне адзіноты – яе зямны крыж, яна сама абрала такі жыццёвы шлях, і ён пастаянны, а вось шчасце часта зменлівае і мімалётнае. Жанчына сама сабе зачыніла дарогу да адкрыцця новага пачуцця ў каханні.

Матыў адзіноты з’яўляецца вызначальным у лірыцы кахання паэтэсы. Душэўная адзінота – расплата за звышшчасце, за высокае святло адносінаў, трэба заплаціць за гэтае свята кахання, таму гераіня змірылася з лёсам ахвяры.

Стан раздваення асобы гераіні – памкненні да кахання і немагчымасць яго атрымаць – напаўняе душу і розум непамерным адчаем. Раней толькі страх авалодваў гераіняй праз усведамленне пакінутасці, непатрэбнасці Яму, адзінаму, любаму. У тонка расстаўленых сэнсавых акцэнтах выразнае гучанне набываюць настальгічныя матывы:

Ціха стаю на спусцелай зямлі,
Цішай скразной наліваецца цела.
…Вось я – па насту. Адна. Ні пры кім.
І ў непрыкаянай выстылай сіні
Як нестае мне адзінай рукі,
Той, у якой мая радасць і сіла! (“Настальгія”)

Гераіня шукае новыя шляхі пераадолення душэўнага крызісу. Чаканні – мроі – боль. Боль самастойна існуе ў душы гераіні, ён прымае імя – Яно, становіцца спадарожнікам лёсу жанчыны:

Вяртаючыся з болю, нібы з бою,
Галубячы ўцалелы успамін,
Нязбыўны мой, заручымся журбою
Зялёнаю, як раска і палын! (“Як доўга дождж ілье, а я не чую…”)

Лірычная гераіня Я.Янішчыц праходзіць жыццёвымі сцяжынамі ў пошуках жаночага шчасця. Але рэальнасць для жанчыны пачынае падменьвацца жаданым, наяўнае знікае ва ўяўным, з’яўляецца пагроза ўцягнення сэрца і розуму ў жыццё пазарэальнае, надуманае.

Гераіня, не паспеўшы раскрыцца ў ролі жонкі, у якасці спосабу кампенсацыі пачала шукаць сябе ў ролі “нялюбімай”:

Спрабую ўласны боль забіць
Спакойнымі вачыма.
Прасцей жыву, чым можна жыць.
Складаней – чым магчыма.
Жыву з нізінаў і з вышынь,
Між сонца і між грому
У век машын. У век маршчын,–
Душэўных, як вядома. (“Спрабую ўласны боль забіць…”)

“Душэўныя маршчыны” – вынік не толькі жыццёвых акалічнасцей, але і звышпатрабавальнасці да сябе.

Такім чынам, у творах Я.Янішчыц адбіліся розныя душэўныя станы – ад пачуцця закаханасці да драмы адзінокай жанчыны. На змену радаснаму і шчасліваму каханню прыйшло каханне трывожнае і пакутлівае.

Лірыка кахання Я.Янішчыц – узор яркага і глыбокага псіхалагізму. Многія яе паэтычныя творы – гэта міні-драмы. Больш за тое, значная часта вершаў у іх сукупнасці ўспрымаецца як лірычная трагедыя. Для паэтэсы ўласцівы тонкі самааналіз душэўных пачуццяў і перажыванняў, які раскрывае драматычны свет жанчыны:

Без крыўды прымаю разлуку,
Агонь спасылаю на смерць.
Я так над пакутай шчырую
I так пад спабодай лячу,
Як быццам адолець сырую
I мёртвую глебу хачу!(“Ці шлях занясло кудасою…”)

Верш “Чаму ніколі не баюся я…” з’яўляецца медытацыяй, разважаннем паэтэсы пра лінію сваіх паводзінаў, адносінаў з людзьмі. Як часта бывае ў філасофскай медытацыі, ужо ў самым пачатку твора вызначаны двума лаканічнымі радкамі ў форме пытальнага сказу прадмет размовы:

Чаму ніколі не баюся я
Апусташэння галавы і сэрца?

Радкі гэтыя вылучаны ў асобную страфу дзеля большай акрэсленасці заключнага ў іх сэнсу. Фраза размоўная, звернутая да сябе і на сябе. Верш сведчыць пра ўменне Я.Янішчыц стрымліваць пачуцці, асэнсоўваць іх і прыводзіць у стройную, зладжаную сістэму ўдумлівай і шчырай разважлівасцю.

Бадай, у кожным лірычным вершы Я.Янішчыц ёсць лірычнае “я”, ад імя якога і вядзецца гаворка. Аднак нельга сказаць, што лірычная гераіня і паэтэса адна і тая ж асоба, як нельга сказаць і таго, што кожная з іх існуе сама па сабе.

У творах Я.Янішчыц лірычная гераіня пераўвасабляецца ў птушку, у ліст дрэва, раскрываецца перад чытачом у палёце. Палёт – увасабленне натхнення, незямной асалоды і горычы адначасова.

Разглядаючы вершы пра каханне Я.Янішчыц трэба сказаць, што былі ў яе не толькі вершы пра няспраўджанае і турботнае каханне, а і было шмат вершаў, у якіх паэтэса апавядала пра вельмі шчырае і пяшчотнае каханне:

Люблю…
Хоць асудзіце строга,
Хачу толькі так я любіць,
Калі і не ўспомніць нічога,
I нельга нічога забыць.

Уся творчасць Яўгеніі Янішчыц, асабліва інтымная лірыка, прасякнута шчырасцю, дабрынёй, наіўнасцю. Словы ў яе вершах ідуць ад самага сэрца, з глыбіні жаночай і закаханай душы, якая зведала на сваім жыцці не толькі адзіноту і боль, але і вялікае шчасце кахання, якому і прысвяціла значную колькасць сваіх выдатных вершаў.

Трэба сказаць, што ў інтымнай лірыцы Яўгеніі Янішчыц пачуцці і настроі выяўляюцца шчыра і глыбока, з гранічнай адкрытасцю пачуцця. У вобразнай сістэме моцна выяўляецца індывідуальны пачатак, увага да ўнутранага свету душы. Комплекс нешчаслівай жанчыны са страчанай доляю рабіўся ўсё больш прыкметным у паэтычных споведзях Яўгеніі Янішчыц, абвастраючыся ад кнігі да кнігі. Лірыка кахання паэтэсы апавядальная і спавядальная.

Жаночыя вобразы ў паэмах Яўгеніі Янішчыц

Як вядома, у літаратуры пад мастацкім вобразам маецца на ўвазе “асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме”. Жанчына як мастацкі вобраз была аб’ектам увагі здаўна, бадай што з таго моманту, калі чалавек пачаў мысліць вобразамі, г. зн. з моманту зараджэння мастацтва. Мабыць, па гэтай прычыне жанчыну як мастацкую дасканаласць можна сустрэць у жывапісе і партрэце, музыцы і скульптуры, оперы і балеце. Мастакі слова звярталіся да вобраза жанчыны ўжо на самым пачатку ўзнікнення літаратурнай творчасці (згадайма вобраз Пенелопы ў “Адысеі” Гамера). Выдатныя жаночыя вобразы ствараліся ў эпоху Сярэднявечча і Адраджэння (вобраз Лауры ў творчасці Петраркі), у перыяд рамантызму (Марыля Верашчака ў паэзіі Міцкевіча). Не абыходзяць увагай гэтыя вобразы не толькі пісьменнікі-мужчыны, але і самі жанчыны, прытым ствараюць іх у самых розных родах і жанрах літаратуры. Досыць цікава, у многім арыгінальна ўвасобіла жаночыя вобразы ў паэмных творах Я.Янішчыц.

Читайте также:  Йоркширский терьер виды стрижек девочка

Цэлая галерэя персанажаў, узятых з рэальнага жыцця з яго сапраўднымі клопатамі, трывогамі і надзеямі, паўстае з паэм Я.Янішчыц, у якіх яна вяртаецца ці то на самай справе, ці ва ўспамінах у дарагі для яе свет роднай палескай вёскі. Гэта перш за ўсё жанчыны, вясковыя цёткі, якія пражылі нялёгкае жыццё, поўнае нягод і выпрабаванняў. Асаблівая ўвага і спачуванне – салдаткам, удовам. Для паэтэсы гэтая тэма найбольш кранальная і балючая, паколькі і яе маці напаткаў лёс удавы.

Адзін з галоўных адрасатаў творчасці Я.Янішчыц – яе маці, самы блізкі ёй духоўна чалавек. Маці, Марыя Андрэеўна, перадала дачцэ і свой песенны дар, і маральны вопыт, з’яўляецца прыкладам стаўлення да жыццёвых з’яў, людзей, працы.

У гісторыі беларускай літаратуры нямала прыкладаў узвелічэння вобраза маці, надання яе вобліку сакральных прыкмет. Я.Янішчыц змагла ўнесці свае адценні ў мастацкае ўвасабленне гэтага вечнага і дарагога вобраза. Незвычайная пяшчота, шчымлівасць інтанацый дамінуе ў яе паэтычнай гаворцы. Дачка па-жаночы тонка адчувала драматычную долю маці, якая недакахала, недалюбіла.

У паэмах Я.Янішчыц, якія, як і ўсё, створанае паэтэсай, прасякнута ўзвышаным і пранізлівым лірычным пачуццём. Вобразы маці, аднавяскоўцаў падаюцца праз імгненнае пачуццё-суперажыванне, душэўнае судакрананне, а часам і праз душэўны боль. Чытаючы творы паэтэсы, нельга не адчуць яе галоўныя, вызначальныя пачуцці да вясковых жанчын – любоў, спачуванне, шкадаванне.

Унутраная цэласнасць, духоўнае багацце вясковых людзей уражвае і натхняе Я.Янішчыц. яна ўслаўляе іх працавітасць, прыродную таленавітасць, жыццёвую моц, бескарыслівасць, мудрасць, дабрыню і іншыя лепшыя чалавечыя якасці. Яна бачыць у звычайных сялянах паэтаў, інтэлігентаў, святых людзей, ставіцца да іх з вялікай павагай.

Паэма “Ягадны хутар” – адно з набліжэнняў паэтэсы да роднага ёй свету. Пачынаецца паэма з партрэтаў землякоў, якія глядзяць на аўтара са сцяны кожнай вясковай хаты.

…Партрэты, партрэты, партрэты!

І кожны да рысачкі свой.

Калі б сабраць усіх герояў яе вершаў і паэм разам, то мы сапраўды адчулі б і дыханне грамады, і жывы, непаўторны голас кожнага. Усім было тут месца: і цётцы Лідзе Саўчуковай, і бабулі Паланеі, і маме, і Аксені з Анэткай… Бачым усіх разам і кожнага паасобку.

“Ягадны хутар” – паэма ліра-эпічная. На пярэдні план тут выходзіць выява народнага жыцця. Жыццё вясковага працаўніка, яго зямныя клопаты знаходзяць адлюстраванне ў бытавых падрабязнасцях, дэталях, якімі насычаны лісты родных да аўтаркі паэмы. Гэта лісты ад маці, дзядзькі Арцёма, стрыечнага брата.

Галоўны жаночы вобраз у паэме “Ягадны хутар” – гэта, як адзначалася, вобраз маці. Маці, якая засталася дажываць свій век на вёсцы амаль што зусім адна, якая ў лістах да Я.Янішчыц распавядае пра сваё адзінокае жыццё.

У “Зорнай паэме” Я.Янішчыц зноў вяртаецца да таго, чым жыве родная вёска. Аўтар палічыла патрэбным напрамую выказаць усе свае трывогі як маці, чалавек, грамадзянін. Маналог паэтэсы набывае вялікі размах.

Асноўнае ў “Зорнай паэме” – роздум над складанымі праблемамі часу. Як маглі з’явіцца неперспектыўныя вёскі, дзе няма каму жыць і працаваць? Чаму здарылася так, што моладзь раз’ехалася па свеце, дажываць век засталіся адны старыя. Сярод шматлікіх праяў, адбіткаў вялікага і жорсткага свету, вылучаецца вобраз самой паэтэсы – як мадонны – з дзіцём на руках. Яна верыць у працяг жыцця, у тое, што ў свеце захаваецца чалавечнасць:

Я гукаю праз гром і хімеры,
Тулячы сына свайго да грудзей.
І не ў міфічную цягнецца Мекку
Шлях, пазбаўлены літанняў і лек.

У “Зорнай паэме” прадстаўлена шмат вобразаў вясковых жанчын. Вось адзін з іх:

З гускамі век дажывае Харыта,
У дом састарэлых не хоча ісці.

У паэме паказаны цяжкі лёс адзінокіх, састарэлых жанчын, якія на схіле сваіх гадоў засталіся зусім адны:

Дроў насячы ссірацелай Харыце,
Каб гартаваўся надзейны плячук.
Выкліча хто дапамогу Харыце?
Там жа на вёску адзін тэлефон!.

Няспраўджанае каханне паказваецца ў паэме “Прызнанне вачамі”. У гэтым творы, як і ў “Ягадным Хутары”, вершаваны тэкст перабіваецца кавалкам прозы, і гэта дае належны мастацкі эфект. Лірычнай гераіні паэмы, як і кожнай жанчыне, хочацца простага жаночага шчасця.З майстэрствам псіхааналітыка даследуецца лірычны жаночы характар, асноўнымі асаблівасцямі якога бачацца сапраўдная чалавечая годнасць, мужнасць. Жанчына імкнецца трымацца годна, але нярэдка міжвольна выяўляецца жаноцкая слабасць, прарываецца скарга: “Як цяжка мне гордую голаў насіць // У горкім сутонні самоты!”. Праўда, слабасць імгненна адпрэчваецца, змяняецца сугестыўным перакананнем, што ў яе ўсё, як людзей: “Сёння і вечна! – і мы са шчаслівых. // Бульбу пастаўлю, гуркі пасалю. // Я і сама не люблю шкадаўлівых, – // Болей суровых і гордых люблю”. Шчырасць, адкрытасць, спагадлівасць – цудоўныя маральна-этычныя якасці жанчыны.

Адчай і адзінота гоняць у дождж на прыветны агеньчык у знаёмым акне гераіню паэмы “Акно ў дождж”. Сямейная ўладкаванасць быту каханага, недарэчнасць з’яўлення ў яго доме яшчэ больш абвастраюць пакуты. У нялёгкіх драматычных абставінах сталеюць пачуцці, выразна выяўляецца сапраўдны душэўны разлад.

У паэме “Акно ў дождж” прыгадваецца паэтэса Еўдакія Лось. Па асобных штрыхах пазнаецца яе лёс, хаця і не называецца імя. Вуснамі сваёй гераіні-паэтэсы Янішчыц абараняе права жанчыны-творцы на асабістае жыццё і выбар.

– А што там з вашаю сястрой?
У сорак восем? Нечакана.
Відаць, не думала яна.
(Усплыло акно, нібы з туману,
А ці туман усплыў з акна.
Усплыў. Яе апошні дзённік,
Журботны, як акна праём.)
А пад дажджом пабыць няшкодна,
Каб потым цешыцца цяплом.

Менавіта ў гэтых радках заключаецца важны маральны сэнс паэмы – жанчына ў пошуках цяпла кожны раз трапляе пад дождж. Акно з’яўляецца сімвалам яшчэ нераскрытых загадак і тайн жыцця.

Жанчына без кахання – гэта абдзелены, глыбока самотны чалавек. Вось яна, сапраўдная драма: “–Мужчыны вас любіць павінны. // Вам штосьці часта не вязе. // Вось і ў яе таго кахання…”.

Менавіта ў гэтых радках заключаецца важны маральны сэнс паэмы – жанчыны ў пошуках цяпла кожны раз трапляе пад дождж. Акно з’яўляецца сімвалам яшчэ нераскрытых загадак і тайн жыцця.

Такім чынам, жанчына і каханне, жанчына і доля, жанчына і шчасце – галоўнае эмацыянальна-сэнсавае ядро паэтычных разваг і роздумаў Я.Янішчыц у яе паэмных творах. Адносіны паэтэсы да вясковых жанчын вызначаюцца чуласцю, спачуваннем, спагадай, далікатнасцю, інакш кажучы, гуманістычным пачуццём любові, духоўнай прылучанасці да кожнага чалавека, яго няпростага, складанага лёсу.

Источник статьи: http://sch172.minsk.edu.by/be/main.aspx?guid=14791

Оцените статью
Adblock
detector