Усе пачынаецца з кахання

Усё пачынаецца з кахання.

У нашым сённяшнім свеце так мала любові! Мы жывем адасоблена, кожны дзень ходзім у школу, на працу, гуляем з сябрамі, не заўважаючы навакольных людзей. Нам напляваць на іх праблемы, на іх боль і горыч, пакуты і смерць. Нашы сэрцы очерствели і сталі халоднымі, а душы не імкнуцца да дабра і міласэрнасці. Мы вырашаем толькі свае праблемы, нікому не дапамагаем, не дзелімся адзін з адным тым, што маем, таму што нам шкада сваё багацце. Хай яно лепш мёртвым капіталам ляжыць у банку ці па-старому гніе ў матрацы.А дзеці тым часам паміраюць ад голаду, дарослыя гінуць у войнах і пры тэрарыстычных актах. Моцныя забіваюць слабых, прыгнятаюць і мучаць іх. І ўсё гэта носіць характар не аднаго геаграфічнага аб’екта, а цэлых краін. Сумна назіраць за існуючай рэчаіснасцю. Страшна даведвацца штодзённыя сусветныя навіны. Мы цалкам пазбавіліся духоўнага пачатку, раствараючыся ў хаосе сучаснага існавання.

А сярод ўсеагульнага бяздушнасці усё з большай сілай атрымлівае распаўсюджванне жорсткасць і злосць. Куды мы коцімся? Дзе нашы запаведзі і ўнутраныя каштоўнасці. Такое адчуванне складваецца адчуванне, што свет тэрмінова мае патрэбу ў доктара, які выпісаў бы чалавецтву марыю мікстуру, здольную вярнуць ім любоў да бліжняга і спачуванне. І тады, магчыма, свет апамятаецца, страпянецца, скіне кайданы абыякавасці, як шматгадовую дрымоту. Хочацца верыць, што не ўсё страчана, што чакае нас светлую будучыню, а не вялікую пустую любаванне самім сабой.

Думаю, адным з такіх дактароў з’яўляецца паэт. Ён змывае частка бруду з душ людзей, якія гінуць пад цяжарам учыненых грахоў, сваёй любоўнай лірыкай ўносіць у іх існаванне жыватворную брую. Творчасць сапраўдных паэтаў нясе нам жыццесцвярджальныя ісціны, вучыць нас справядлівасці, любові, радасці, пазітыўным учынкаў, прытрымліваньню не карысьлівасьці і эгаізму, а маральным пачаткам. Душэўныя пакуты паэта і яго усёпаглынальная запал, зняволеныя ў вершах, імкнуцца знішчыць жахлівыя і палохалыя законы сучаснасці.Гэтыя творцы вельмі адчувальныя і ранімыя, яны востра адчуваюць несправядлівасць, якая адбываецца, імкнучыся змагацца з ёю. Але не заўсёды ім гэта ўдаецца, таму іх сэрцы плачуць, а стогнуць душы.

Источник статьи: http://twor.at.ua/publ/11_y_klas/usjo_pachynaecca_z_kakhannja/11-1-0-1432

“Усё пачынаецца з кахання…”

Прыгажосць і маладосць, радасць і аптымізм, памножаныя на інтэлект ды экспрэсію – усё гэта ўласціва маладым не толькі целам, але й духам. У гэтым давялося зноў і зноў упэўніцца пад час конкурснай праграмы “Усё пачынаецца з кахання…”, якая ладзілася ў гарадскім Доме культуры з нагоды Дня моладзі.
Супрацоўнікі аддзела загс райвыканкама для ўдзелу запрасілі маладыя пары з розным стажам сямейнага жыцця (слова “стаж” ужываем наўмысна, паколькі кожнаму вядома: стварыць шчаслівую пару, якая паспяхова пройдзе праз усе іспыты, нягоды і радасці, на якія багата жыццё, – вялікая і складаная праца).
Сярод удзельнікаў нашага незвычайнага спаборніцтва былі Дзмітрый і Ініта Бабко, Андрэй і Хрысціна Прыймачукі, Аляксей і Таццяна Грыцукі, Руслан Шпак і Святлана Лобан, Яўген Гарбаты і Таццяна Няменьшая.
Усе пары падабраліся вельмі розныя, аднак іх аб’ядноўвала адна надзвычай важная акалічнасць: за гады сумеснага жыцця і муж, і жонка сталі добрымі, вернымі і надзейнымі сябрамі-аднадумцамі, што разумеюць адзін аднаго з паўслова, паўжэста, з першага позірку.
Для нас, супрацоўнікаў загса, яны ўсе нібыта родныя, бо з нашым удзелам пачыналіся іх сямейныя гісторыі. Было вельмі прыемна і радасна бачыць, што і праз гады яны разам, прыгожыя і шчаслівыя, а ў сем’ях надзейна прапісаліся каханне, павага, узаемаразуменне, нарадзіліся і гадуюцца дзеці – галоўная каштоўнасць у жыцці любога чалавека.
На мэце жартаўлівых спаборніцтваў, што праводзіліся ў той дзень, была мажлівасць даведацца як мага больш пра свае другія палавінкі. У конкурсе “Хто лепш ведае свайго каханага чалавека” жанчынам з завязанымі вачыма патрабавалася пазнаць уласных мужоў… па носе! А мужчыны (зноў жа з закрытымі вачыма) шукалі сваіх каханых жонак па валасах. З гэтай зусім не простай задачай справіліся амаль усе пары.
А вось у конкурсе “Сямейная ідылія” Яму і Ёй прапанавалася адказаць на пытанні, што тычыліся адзін аднаго, а потым параўнаць адказы. Трэба было бачыць, наколькі ганарыліся маладыя людзі, калі адказы супадалі, і зусім не бедавалі, як “трошачкі моцна” адрозніваліся.
Акрамя конкурснай праграмы маладыя пары паўдзельнічалі ў майстар-класе па лацінаамерыканскім танцы бачата, які правялі Аляксей і Таццяна Грыцукі. Сапраўдным упрыгажэннем свята сталі цудоўныя песні пра каханне ў выкананні артыстаў ГДК.
Паводле вынікаў спаборніцтва званне “Ідэальная пара” атрымала сям’я Руслана Шпака і Святланы Лобан.
Напрыканцы нагадаем: сёлета органы загса Беларусі будуць святкаваць стогадовы юбілей. І ад нас, канечне ж, самае вялікае пажаданне маладым, каб ствараліся сем’і моцныя, шчаслівыя, у якіх нараджалася б шмат дзяцей, любімых і жаданых. І ўсё гэта працягвалася доўгі-доўгі век! Ад усёй душы жадаем маладым, каб гарачыя пачуцці ніколі не пакідалі іх сэрцы.
Няхай хапае мудрасці, таленту, каб, аднойчы спаткаўшы на жыццёвай дарозе сваё каханне, не толькі захаваць, але й памножыць палкае пачуццё. Будзьце шчаслівыя, бо толькі ў шчасці павінны нараджацца, расці і выхоўвацца вашы дзеці!
Галіна АКСЮЦІК, загадчык аддзела загс Жабінкаўскага райвыканкама.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Оставить комментарий Отменить ответ

Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Источник статьи: http://www.zhabinka.by/?p=24242

Усё пачынаецца з кахання

Автор: эдуард омельянович • Апрель 10, 2019 • Сочинение • 304 Слов (2 Страниц) • 1,006 Просмотры

Паняцце любові разнастайна, таму найвялікшыя паэты, філосафы, навукоўцы зноў і зноў звяртаюцца да гэтага ўзнёслага пачуцця, каб разгадаць яго прыроду, растлумачыць сутнасць гэтай з’явы. У кожнага свой погляд і бачанне, і нельга знайсці агульнае тлумачэнне кахання, у кожнага яно сваё.

Аднак, што ж такое любоў? Дастаткова выразнага тлумачэння яшчэ не атрымалася даць нікому. І гэтая цяжкасць з’яўляецца перш за ўсё з-за разнастайнасці відаў і формаў кахання, бо каханнем адзначана ўся чалавечая дзейнасць ва ўсіх яе праявах.

З паняццем кахання вельмі часта параўноўваюцца адносіны паміж мужчынам і жанчынай і ў іншы рад ставіцца любоў да дзіцяці, да маці, да Радзімы.

Яшчэ адно вялiкае пачуццё — любоў да Радзімы і Айчыны. У гэта паняцце ўключана любоў да ўсяго жывога на тваёй роднай зямлі, а таксама да народа сваёй краіны. Гэта вялікае пачуццё робіць цябе часткай вялікага цэлага, прылучае цябе да сваёй Айчыны, а таксама да яе культурнай спадчыны, якая стагоддзямі збіралася продкамі.

Не ўсе сучасныя людзі разумеюць каштоўнасць кахання. І можна аб’ектыўна сказаць, што сапраўднае каханне — нячастая з’ява.

Усе віды кахання з’яўляюцца вельмі складанымі пачуццямі чалавека. Лічыцца, што мы ўжо нараджаемся з глыбокай унутранай патрэбай кахаць і быць каханымі. З усяго гэтага мы можам зрабіць выснову, што каханне — гэта вялікае шчасце, якое дае чалавеку дадатковыя сілы, каб жыць з задавальненнем і перамагаць цяжкасці.

Любоў, як і ўсе фундаментальныя выразы быцця чалавека, таямніца. Чалавеку, які ніколі не адчуваў пачуццё кахання, марна тлумачыць, што гэта такое. Калі пакахае – пазнае сам. Без кахання чалавецтва не зможа існаваць і развівацца, будзе адчуваць сябе абдзеленым, духоўна збяднелым. Каб жыць і ствараць, тварыць і атрымліваць асалоду ад жыцця, людзі павінны імкнуцца кахаць і быць каханымі.

Источник статьи: http://ru.essays.club/%D0%93%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D0%BD%D0%B0%D1%83%D0%BA%D0%B8/%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0/%D0%A3%D1%81%D1%91-%D0%BF%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B0-%D0%B7-%D0%BA%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F-209788.html

Ялiзава: усё пачынаецца з кахання

РАМАНТЫЧНАЯ гісторыя кахання заможнага памешчыка Незабытоўскага і княгіні Елізаветы Велікапольскай на пачатку мінулага стагоддзя паса- дзейнічала з’яўленню на крутым беразе ракі Бярэзіны драўлянага цуда-палаца, а пазней і лесапільнага завода, які ў гонар фаварыткі атрымаў назву “Ялізава”. Выраблялі на ім нарыхтоўкі для паркету, фанеру, брускі для абшыўкі чыгуначных вагонаў, сасновыя дошкі і адпраўлялі ў заходнееўрапейскія краіны.

У прыбярэжных вёсках з чыстага пяску бярэзінскіх плёсаў здаўна выпальвалі шкло. Купцы Мерліс і Гольдберг побач з лесапільняй адкрылі гуту, на якой выраблялі бутэлькі, аконнае і лампавае шкло. Побач забудоўваўся рабочы пасёлак, у якім у першы год савецкай улады звыш ста дзяцей прыняла працоўная школа. Адкрыліся фельчарскі пункт і дзіцячы садзік. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 1931 годзе чыгункі Магілёў—Асіповічы пасажырскія цягнікі спыняліся на мясцовай станцыі Свіслач. Пачала дзейнічаць электрастанцыя. Пашыралася вытворчасць на шклозаводзе, які атрымаў назву “Кастрычнік”. Звыш тысячы рабочых займаліся выпускам лампавага шкла, бутэлек, слоікаў, стаканаў, графінаў і іншых вырабаў.

У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ворагі зруйнавалі пасёлак і завод. У баях за вызваленне Ялізава ад гітлераўцаў загінула больш за паўтары сотні савецкіх воінаў, двое з якіх — Мікалай Рамашка і Сяргей Пяцелін — пасмяротна атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

З першых мірных дзён аднавілі вытворчасць. Сем’і рабочых перасяляліся з зямлянак у новыя дамы. Паспяхова развівалася вытворчая зона. Пасёлак, якому каля трох тысяч жыхароў, упрыгожвае левабярэжжа Бярэзіны. Гонар Ялізава — алімпійскія чэмпіёны па веславанні на каноэ-двойцы Аляксандр і Андрэй Багдановічы. Старэйшы з братоў Аляксандр прадстаўляе Асіповіцкі раён у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Сучаснае жыццё цяжка ўявіць без шкла. З старажытных часоў людзі навучыліся вырабляць яго. Археолагі знаходзяць на раскопках гарадзішчаў шкляныя ўпрыгажэнні, фрагменты рознага посуду. Паселішчы з назвай Гута сведчаць пра рамяство далёкіх продкаў. Патрэбы рэспублікі ў шклопрадукцыі забяспечвалі некалькі прадпрыемстваў. Сярод іх і шклозавод у асіповіцкім пасёлку Ялізава, да якога вядуць розныя шляхі.

Кандыдат у майстры спорту вучаніца 7-га класа Аляксандра МАЖУГА.

З БАРЫСАВА і Бабруйска па рацэ курсіравалі цеплаходы. Праз чыгуначную станцыю Свіслач праходзяць пасажырскія цягнікі. Ёсць і аўтобусны маршрут з Асіповіч. У жывапісным кутку на крутым беразе ракі красуецца пасёлак, куды прывяла мяне чарговая вандроўка. Ад вадзіцеля легкавіка Вадзіма Альфяровіча па дарозе да Ялізава даведаўся, што ён працаваў на шклозаводзе, але з-за нізкіх заробкаў звольніўся. З жонкаю Інай выхоўваюць дваіх дзетак. Жывуць у аднапакаёвай бабулінай хатцы. Працаваў Вадзім у сталіцы, але з-за таго, што жонцы цяжка з дзецьмі, вярнуўся дамоў. На легкавіку возіць ветэрынарнага ўрача філіяла ААТ “Белшына” Ганну Лаўрушку. Былыя завадчане даглядаюць жывёлу на сучасным малочна-таварным комплексе, што за мястэчкам Свіслач. Папоўнілі яны і атрад механізатараў не толькі гэтай, але і іншых суседніх гаспадарак.

Паўтары тысячы чалавек працавала на шклозаводзе, калі ён быў дзяржаўным. Два дзесяцігоддзі таму стаў сумесным закрытым акцыянерным таварыствам, у якім 65 працэнтаў акцый належаць аўстрыйскай кампаніі і 35 — Дзяржкаммаёмасці Беларусі. За гэты перыяд скарочана больш як тысяча рабочых. Людзі падаліся на расійскія будоўлі, хто ўладкаваўся ў Асіповічах, Бабруйску. Прадпрымальныя завялі свой бізнес. Мікалай Сінкевіч стварыў сетку магазінаў па продажы будаўнічых матэрыялаў, адкрыў станцыю тэхабслугоўвання аўтамабіляў. Аказваў фінансавую падтрымку дзіцячаму садку і сярэдняй школе. Цяпер яго справу працягвае сын Сяргей, які займеў сям’ю, збудаваў дом.

АКРАМЯ працы, знайшлі дадатковую справу мясцовы сувязіст Мікалай Паўлаў і яго жонка. Пачыналі з развядзення трусоў. Амаль трыста галоў даглядалі, а потым заняліся развядзеннем нутрый. Таксама амаль тры сотні звяркоў было. З-за высокіх падаткаў адмовіліся ад гэтага занятку. Завялі буйную рагатую жывёлу. Амаль цэнтнер малака штодзённа надойваюць ад дзевяці кароў і прадаюць суседзям. Сын Андрэй дапамагае бацькам.

Зазірнулі з Мікалаем Анатольевічам на ферму. Па дарозе ён расказаў, як з маленькім сынам зайшоў у магазін і той папрасіў купіць цукерак, але грошай не было.

— Аж праняло ад думкі, што здаровы, займаюся спортам, не п’ю, не куру, працую і не магу сыну купіць цукерак, — узгадваў Мікалай Паўлаў. — Падумаў, што няправільна жыву, і вырашыў завесці гаспадарку. Жонка ідэю не прыняла. Склаў два сваіх месячных заробкі і дзве бацькавыя пенсіі і купіў цялушачку, а потым і расцеленую карову. Яна не падпускала да сябе. Лажылася на зямлю, калі падыходзіў з даёнкай. Даводзілася лёжачы даіць. Паступова ўсё наладзілася. Малако ў першую чаргу даём сем’ям, дзе малыя дзеці.

— А як доіце дзевяць кароў?

— Толькі ўручную. Дапамагае жонка. Яна гандлюе ў магазіне. І сын знаходзіць час, каб памагчы. Ён працуе грузчыкам. Малако імкнёмся аддаваць цёплым, пакуль яно больш карыснае. Пасля ахалоджвання адбываецца ферментацыя. Сырадой лечыць ад гніласных бактэрый.

— Для ўтрымання такога гурту трэба шмат сена. Дзе назапашваеце?

— Наймаю мужыкоў, і ў пойме рэк Бярэзіны і Свіслачы косім травы. Раней купляў у гаспадарках, але там яно монакультурнае. У лугавым вялікі набор траў.

Ад гаспадарчай дзейнасці мацуецца сямейны бюджэт Паўлавых, і людзям карысць. Дзве каровы зімуе і ў Юрыя Няхая, які вярнуўся з расійскіх заробкаў. Купіў трактар, пабудаваў прасторны хлеў і плануе пашырыць гаспадарку. Вакол Ялізава шмат угоддзяў, дзе можна выпасаць жывёлу і кармы нарыхтоўваць.

СТАРШЫНЯ Ялізаўскага сельсавета Аляксандр Ждановіч падтрымлівае ініцыятыўных гаспадароў. Першы год ён узначальвае мясцовую ўладу. Не хапала дзяржаўных сродкаў на завяршэнне газіфікацыі і пракладку цэнтральнага водаправода. Звярнуўся да людзей, і сабралі грошы. Чарговы клопат Аляксандра Віктаравіча — будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады. Спадзяецца на фінансавую падтрымку спонсараў, і ў першую чаргу шклозавода, які па аб’ёме вытворчасці самы буйны ў рэспубліцы. Але аб’яўлены банкрутам. За гэтым стаяць не толькі лічбы запазычанасці перад дзяржавай, ад дзейнасці градаўтваральнага прадпрыемства залежыць лёс пасёлка. Выканаўчы дырэктар Вадзім Сенкевіч і яго намеснік Вячаслаў Рыбак кіруюць калектывам.

З дыспетчарам Юрыем Ненадоўскім зазірнулі ў святая святых, дзе сучасныя апараты вараць шкло. У агромністым высокім будынку з аўтаматаў вылятаюць агнявыя слоікі і праз спецыяльныя камеры адпраўляюцца на канвеер для кантролю і ўпакоўкі. Тэмпературны рэжым і хімічны састаў адлюстроўваюцца на камп’ютарах. Майстар цэха выпрацоўкі шклотары Ігар Кухараў каардынуе тэхналагічны працэс. Наладчык шклянога абсталявання Дзмітрый Кашко лоўка выхоплівае палаючую шклянку і праз спецыяльныя акуляры аглядае. Настолькі дакладна адрэгулявана дзейнасць аўтамата, што браку амаль няма. У складскім памяшканні спакаваныя ў поліэтыленавую плёнку слоікі адгружаюцца спажыўцам. Гружаныя тарай фуры адпраўляюцца на кансервавыя заводы Беларусі і блізкага замежжа. Дзейнічае толькі адзін з пяці вытворчых цэхаў.

МНОГІЯ выпускнікі мясцовай сярэдняй школы працягвалі справу бацькоў. Складваліся рабочыя дынастыі. Трыццаць пяць выхаванцаў настаўніка хіміі Аляксандра Быкава закончылі хімфак БДУ, і многія з іх сталі завадскімі спецыялістамі. Па-ранейшаму ў школе ёсць профільны клас па хіміі.

З дыпломам настаўніка хіміі вярнулася ў родную школу і цяпер узначальвае яе Ірына Бордусева. Ужо некалькі гадоў запар заўважна тэндэнцыя росту колькасці вучняў. Цяпер іх тут амаль тры сотні. Чысціня і парадак пануюць у прасторных светлых класах і калідорах трохпавярховага будынка. Выхаванцы забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем. Дзеці з малазабяспечаных сем’яў вызвалены ад аплаты за абеды.

Амаль сорак гадоў пасля заканчэння Магілёўскага педінстытута настаўнічае ў пачатковых класах Галіна Арабей, якая абагаціла вандроўку цікавымі сустрэчамі. Адна з іх — з ветэранам вайны і працы Станіславай Яўгенаўнай Кутнікавай. Дзяўчынкай змагалася яна з ворагам у партызанскім атрадзе Сумчанкі брыгады Каралёва, што дзейнічала ў левабярэжжы Бярэзіны. Пасля вайны да выхаду на пенсію працавала бухгалтарам ў мясцовым лясніцтве. Партрэт яе і мужа ўпрыгожваў раённую Дошку гонару. Лёс яе сям’і звязаны са шклозаводам. Станіслава Яўгенаўна спадзяецца на вяртанне прадпрыемству дзяржаўнага статусу, што дазволіць больш эфектыўна кіраваць ім. Амаль кожны, з кім давялося сустрэцца ў пасёлку, так разважае.

— А які смачны хлеб выпякалі ў нас! — пачуў ад немаладых гадоў мужчыны каля газетнага кіёска. — Закрылі пякарню. Здалёк возяць хлебабулачныя вырабы. Дзясятак рабочых месцаў страчана.

ПАМЯТАЮЦЬ смак ялізаўскага хлеба Людміла і Віктар Багдановічы, якія працуюць на шклозаводзе. Іх сынамі – алімпійскімі чэмпіёнамі па веславанні на каноэ-двойцы Аляксандрам і Андрэям Багдановічамі — ганарыцца Беларусь. Азы школьнай навукі хлопчыкі спасцігалі ў сваёй першай настаўніцы Галіны Арабей. Сусветна ўславілі Ялізава ў 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Пачыналі спартыўную кар’еру ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерва, куды іх прывёў сябра Аляксандр Стальмакоў, які пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры вярнуўся дамоў і ўзначаліў Ялізаўскую спартыўную школу. Акрамя алімпійскіх узнагарод, браты Багдановічы неаднойчы пацвярджалі лідзэрства на іншых прэстыжных спартыўных спаборніцтвах.

Мінулай восенню землякі выбралі Аляксандра Віктаравіча дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ад Людмілы Альбінаўны, на аўтамашыне якой завяршалася ялізаўская вандроўка, пачуў, што Андрэй рыхтуецца да збораў у турэцкай Анталіі. Як выдаецца вольны час, імчаць сыны адведаць бацькоў, сябра Аляксандра Стальмакова, які выхоўвае новых чэмпіёнаў. Дзве групы хлопчыкаў і дзяўчынак займаецца ў яго. У сталічнае вучылішча алімпійскага рэзерву залічаны Дзяніс Калісенка і Даніла Спірідонаў. Кандыдатам у майстры спорту па адзіночным веславанні на байдарках стала вучаніца 7 класа Аляксандра Мажуга.

Амаль паўтара дзясятка гурткоў на розны густ дзейнічае ў Доме культуры. Каля сотні навучэнцаў у дзіцячай школе мастацтваў. Паўтара дзесяцігоддзя таму па ініцыятыве настаўніцы Святланы Скупановіч Ялізава ўпрыгожыў храм Раства Хрыстова.

— Перспектывы ў пасёлка ёсць, — пераканана намеснік дырэктара сярэдняй школы Вольга Юшкевіч. — У нас цудоўныя мясціны для жыцця і працы. Любім і шануем свой куточак.

З ЛЮБВІ пачалася і гісторыя з’яўлення Ялізава.

Сюды, у санаторый “Свіслач”, едуць не толькі паправіць фізічнае здароўе, але і душою адпачыць. У пасёлку павялічваецца колькасць маладых сем’яў. Цеснавата становіцца ў дзіцячым садзіку. Плануецца адкрыць новыя групы. Абнаўляецца школьны педагагічны калектыў. І сапраўды — пачынаецца ўсё з любві.

Источник статьи: http://www.sb.by/articles/yalizava-usye-pachynaetstsa-z-lyubvi.html

Читайте также:  Стрижка под одну насадку самому
Оцените статью
Adblock
detector