- Верш Ты пакліч мяне. Пазаві
- Ещё вершы:
- БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА
- Яўгенія Янішчыц
- Пачынаецца ўсё з любві. Вершы, паэмы
- З кнігі «Снежныя грамніцы» 1970
- ВЯСНОВАЕ
- НЕПРЫРУЧАНАЯ ПТУШКА
- У БАБУЛІ ПАЛАНЕІ
- СЛАВЯНСКАЕ ЗАСТОЛЛЕ
- ПАСЛЯ НАВЕДАННЯ БАЯНСКАГА САБОРА
- ВЯЧЭРНІЯ РАДКІ
- ЛЯ ЛОЖКА ХВОРАЙ МАЦІ
- Вершы пра каханне
- Яўгенія Янішчыц
- Было.Былі.Была!
- Столькі гадоў ішла да цябе.
- Люблю.
- Я дыханнем цябе абаўю.
- Хвіліны пройдуць дарагія.
- Ты цяпер немагчыма далёка.
- Голас з акцэнтам
- Ты пакліч мяне. Пазаві.
Верш Ты пакліч мяне. Пазаві
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Ещё вершы:
Ты паклічаш, ты пазавеш *** Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах… Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява. Я. Янішчыц […].
Ты пакліч мяне з сабою Ты пакліч мяне з сабою І пачуццяў не хавай, Шмат каго кахала ўжо я Але ты цяпер мой рай.. Зноў […].
Ты толькі мяне пакліч Ты толькі мяне пакліч! Ды што там. Шапні ціхенька. І шчасця ўсміхнецца зніч, І стане ўвесь свет маленькім. Адно толькі […].
Пакліч мяне Як сьнег, надзеі промень тае, Ўзыйшоўшы, нібы зь нябыцьця І кожны дзень, як век, зьнікае С табой, нястрэтая, мая. Бы […].
Разбудзі мяне Разбудзі мяне рана-раненька – Павянчаем світанак з зарой, І ласкава на роўныя жменькі Мы падзелім вясельны напой. Смагу сэрцаў здаволім […].
Пачынаецца эміграцыя Пачынаецца эміграцыя Не за акіянам, Не за мяжою – Адразу за парогам Маёй роднае хаты. Са сцежкі ў садок і […].
Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку. Прашу, прыйдзі хоць на хвілінку. Я вуснамі зніму яе, – і недавер даруеш мне. […].
Мяне, бывала, уціскалі ў рамкі Мяне, бывала, уціскалі ў рамкі, Вучылі з глупствам ладзіць і дружыць, Каб не рыпеў я ад жыццёвай лямкі I каб […].
Чараваць цябе, чараваць Ты пакліч мяне. Пазаві… Я. Янішчыц Чараваць цябе, чараваць Кожным словам і кожным позіркам! Называць цябе, называць Салавейкам і Ясным […].
У белым ветразі завей У белым ветразі завей, У шэрым змроку зімняй ноччу Ты назаві мяне сваёй, Ты агукні – і я пакрочу! Ты […].
Не любі мяне Не любі мяне. шукай не мяне. тампліеры па сэрцах танчаць сцюдзёнае танга. не шкадуй мяне. даруй не мне. рызыкуй не […].
Трымай за руку мяне, Божа Стаю каля прорвы, трымаеш мяне за руку. Здаецца, адпусціш на хвілю – і ўжо упаду. І быццам усё гэта сон, […].
Рака цячэ и без мяне Рака цячэ и без мяне, і без мяне на моры хвалі. Хтосьці ўсхвале, хтосьці пракляне, дзесьці забыліся, а дзесьці і […].
Краявіды, бягуць краявіды Краявіды, бягуць краявіды… І знікаюць за лесам будынкі. Забываюцца крыўды, агіды… Пяць хвілінак ці больш для прыпынку. Усміхнецца, услед усміхнецца […].
Яе звалі, мажліва, Маша; у мяне Яе звалі, мажліва, Маша; у мяне шмат знаёмых Машаў таму я нават не памятаю дакладна ці сапраўды яе звалі Машай. […].
Калі раптам знікну я, і мяне не стане Калі раптам знікну я, і мяне не стане, З неба, хто табе тады, зорачку дастане? Хто цябе замест мяне закалыша […].
Невядомы салдат Там, дзе бой свой Трымаў Невядомы салдат – Цішыня ды спакой, Лес сасновы паўстаў, Там спяваюць вясной Салаўі па начах […].
Ты мяне, калі зможаш, прабач Маё сэрца так доyга баліць… Што здаецца не здолею болей… Без цябе y гэтым свеце пражыць… Каб не згінуць пад […].
Маме на васьмідзесяцігоддзе – Ты стала зямлёй, А твае гады Ідуць без цябе па зямлі. Ідуць гады, А твае сляды З зямлі халады […].
Ты вучыла мяне чакаць Ты вучыла мяне чакаць І цярпець шматгадзінныя зборы. Я стараўся быць бездакорным, Нават слова не смеў сказаць. Ты вучыла дарослым […].
Ты можаш пазбавіць мяне вачэй Ты можаш пазбавіць мяне вачэй і нават пазбавіць рота. Ты можаш зрабіць, каб з маіх начэй я плёну ня меў […].
Азірніся Азірніся, спыніся, пакліч, запытайся аб шчасці і бедах, ты адчула душы маёй кліч, за табою пакрочыў я следам. Я пакрочыў […].
Я адчуваю подых ветра Я адчуваю подых ветра і назіраю ззянне зор, Калі цябе я сустракаю вітае нас зямны прастор Шчабечуць птушкі пра каханне […].
Вызвалі мяне Вызвалі мяне, я адыйду Ўноч ці ўдзень ў далечыню. Гадамі я ня бачыў зор Ня даўшы краснасьці пазор Я зноў […].
Абдымі мяне, восень, за плечы Абдымі мяне, восень, за плечы Не лісцём, так хоць жа дажджамі, Бо туга мяне болей ня лечыць, А віруе віхром […].
Пакахай мяне так, як ты зможаш Пакахай мяне так, як ты зможаш, Так, каб больш мяне не пушчаць. Пакахай мяне так, нібы хочаш пераплыць без канца […].
Беларусь для мяне – мая родная маці Беларусь для мяне – мая родная маці, Што ў залочаны восені цвет У сялянскай з лучынаю хаце Нарадзіла мяне на […].
Натхняй мяне Натхняй мяне – Я мастак у палоне, збіваюсь з дарогі… Не адчуваючы прыемнай далоні, Цёплы подых па шчоках, сардэчнага болю… […].
Мяне натхняюць Мяне натхняюць песьні пра каханьне, Старыя вуліцы, пачуцьцяў глыбіня. І тое летняе, дрымотнае сьвітаньне, Яго задумлівасьць, размовы цеплыня. Мяне натхняе […].
Калі мяне ня будзе Адчыняй усе вокны, хай будзе сьвежае паветра, Хай сонца пабудзе з табой, каханку, Калі мяне ня будзе! Апрані лепшы гарнітур […].
За межамі вясёлкі Кожны дзень адчуваю твой позірк: У маланцы, блакітным возеры, У аблоках, сцюдзёнай завеі, У вачах маёй маці. Шчыра кажучы, я […].
Да мяне завіталя надзея Да мяне завітала надзея З летуценняў дзявочых і мар, Млын пачуццяў усё меле і меле, І кладзецца ўсмешка на твар. […].
О не пытайце вы мяне пра шчасце О не пытайце вы мяне пра шчасце, Я не хадзiў да шчасця на паклон. Не ўмею я – нi варажыць, […].
Калі ты верыш у мяне, то вер Калі ты верыш у мяне, то вер, Праз нагаворы вер і праз разлукі. Насустрач працягні збалела рукі, Калі ты верыш […].
Тое, што выйшла з мяне Калі мяне заўтра раптам не будзе, То гэта не дрэнна, а наадварот… Толькі шкада, калі добрыя людзі Ніколі не зробяць […].
Падыдзі да мяне Падыдзі да мяне, але асцярожна, Не кранай цішыню, што трымае сусвет. Ты не хвалюйся – мне ўсё можна, Бо я […].
Ты думаў пра мяне Ты думаў пра мяне, я ведаю – бо ўночы Я не магла стуліць ні на хвіліну вочы. І думка горача […].
Напаі мяне мёдам слоў Напаі мяне мёдам слоў, Дакранайся пяшчотна рукамі, Аднясі у краіну сноў, Што ляжыць за сівымі вякамі. Пацалуй мяне, дарагі, І […].
Я ведаю, што ты мяне кахаеш Я ведаю, што ты мяне кахаеш, Я ведаю – ніколі не забыў, Я ведаю, бо кепска ты хаваеш, Якім foutriquet […].
Трыялет (Не глядзі так строга на мяне…) Не глядзі так строга на мяне, Позірк твой мне робіць так балюча. І ў грудзях гарыць агнём пякучым, Не глядзі […].
Источник статьи: http://belarusy.net/yaugeniya-yanishchyc/ty-paklich-myane-pazavi/
БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА
заснаваная ў 1996
Яўгенія Янішчыц
Пачынаецца ўсё з любві. Вершы, паэмы
З кнігі «Снежныя грамніцы» 1970
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане
І думаю, чаму мне так прасторна?
І песня прылятае да мяне.
Прыносіць мне дары свае дуброва —
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Ўліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.
Злятае на дасвецці галубіным
То рыжы ліст, то жоўта-залаты.
Упалі задуменна на платы
Даспелыя ружовыя рабіны.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане.
Я думаю, чаму мне так прасторна?
І песня прылятае да мяне.
ВЯСНОВАЕ
Горкі пах палыну,
Не зап’еш, не заснеш.
Як і чым ты жывеш.
Водар свята ў лясах,
Знаю, гэта вясна
І канчаецца сон
Маладых маіх дзён
Звоніць першы ручэй.
НЕПРЫРУЧАНАЯ ПТУШКА
Мне па душы глухія пушчы,
Лістоты замець на дварэ.
Я непрыручанаю птушкай
Жыву між сполахаў і дрэў.
Каторы дзень настрой губляю
І зноў па-новаму люблю.
Бягу, гукаю, выглядаю,
Шукаю, думаю, не сплю.
О, людзі! — Вечныя пытанні,
Вытокі мудрасці і зла.
Нясу ў сваё святое ранне
Любоў і гнеў на паўкрыла.
Мяне ў палёце не скарылі.
А будзе што не так — малю:
Скруціце стомленае крылле
І кіньце ў родную раллю.
Сябе нанова адкрываю.
Выношу з шуму свой пратэст —
Пустых размоў не пераймаю.
Ёсць у маўчанні іншы змест.
Ёсць у маўчанні гнеў, і згода,
І глыбіня, і вышыня.
Ёсць у маўчанні асалода
Яшчэ няпройдзенага дня.
Свае ў маўчанні ёсць граніцы,
Свая бяда, свае масты.
Ёсць у маўчанні таямніца
Ад мудрасці да прастаты.
Голас продка прарос з нематы.
Захлынаюцца ў гуле вякоў
Тайна гукаў і музыка слоў.
Нам яшчэ з гэтых слоў вырастаць.
Паляванне вядуць давідна.
Палымнелі на смольных кастрах
Праз глухія стагоддзі жыцця —
Паўтараюць ля ног камяні.
— Пра атаву напомніць прасіла. —
Голас дзеда цячэ ў цемнаце.—
Маладую даўно пакасілі,
А старая. Няхай пацвіце!
Не спяшаюцца дужа з атавай,
Добры сёлета быў сенакос.
Крочым летам. Высокія травы
Пад цяжарам нахлынуўшых рос.
Злева — рэчка. І домік направа.
Выглядае прыветна з акна
На чатыры пакоі адна.
Можа, ўспомніць пра нашу размову,
Па гадах, як па снах, прабяжыць.
І прывычна пагоніць карову
На атаву, што буйна шуміць.
Мне ж успомніцца досвіткам сінім
Голас дзеда глухі ў цемнаце:
«Маладую даўно пакасілі,
А старая. Няхай пацвіце. »
Чаму ніколі не баюся я
Апусташэння галавы і сэрца?
Ёсць у мяне зялёная
Яна магутней слабасці і смерці.
Ёсць у мяне глыбінная туга
Па далавых і ціхіх берагах.
Ёсць у мяне на пальцах
Таксама ад любові да зямлі.
У БАБУЛІ ПАЛАНЕІ
Даль паднімуць, сон развеюць.
Разбірай, лугі, касцоў! —
У бабулі Паланеі
І ў спякоту і ў завею
Кліча вуліца хлапцоў —
У бабулі Паланеі
Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,
Самы меншанькі — Назар.
. На пажоўклы фотаздымак
А чаму — пытаць не смею.
Для бабулі свет не міл —
У бабулі Паланеі
Пяць сыноў і пяць магіл.
СЛАВЯНСКАЕ ЗАСТОЛЛЕ
Б’ю чалом, зялёны краю,
Дзе ў славянства ад душы
З рук у рукі адплываюць
Ўсіх дарог маіх клубок,
І цяпер я разам з вамі
У калядны вечарок.
Вось і гукі уваскрэслі.
Не Бетховен і не Бах —
Зацвітаюць буйна песні
У сялянак на губах.
Ад таго і я, напэўна,
Што глыбока вашы песні
Мне запалі у душу.
ПАСЛЯ НАВЕДАННЯ БАЯНСКАГА САБОРА
Табе ў вяках наканавана
Узвысіць слаўную зямлю.
Люблю багоў тваіх, Баяна!
І грэшнікаў тваіх люблю!
З бародамі і без барод,
Жанатыя і халастыя,
На гулкіх вуліцах Сафіі
Яны жывуць каторы год!
Нібы вясноваму світанню,
Гасцям далёкім кожны рад.
І я ў адказ на запытанне
Кажу балгарам «хубав град!»
Букетам з руж і
Яснеюць словы блізкіх моў.
Сафія летняя ў гуморы:
Увіты лозамі парог.
І галава яе сабора —
Над лабірынтамі дарог.
Багі не хочуць знаць тугі,
Багі завуць на пірагі.
І сёння у начной Сафіі
Яны з гасцямі заадно
Запаляць свечкі несвятыя
І вып’юць даўняе віно.
Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросту.
Хістаецца ў руках чаша з бяросты,
Чаша, поўная вясной і табой.
Прабіваецца праз першае лісце
Празрыстасць думак і гукаў празрыстасць.
Сама сябе на святле адчуваю.
Адчуваю калючую адзіноту,
І давер дзіцячы, і сталую цноту,
Навальніцу ўдач, крыгалом бяды,
Ля пралесак нясмелых —
Ты адыходзіш святочна і проста.
Забіраеш радасць і сон.
Да захмялення пахне табою
У якой недапіты бярозавы сок.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві —
Першы поспех і першыя крокі.
І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві —
Нават ненавісць і агіда.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
І зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.
Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба — калі на вуснах смех.
За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
І разлюбіць — не разлюбіла.
І зберагчы — не зберагла.
ВЯЧЭРНІЯ РАДКІ
Забыць на момант дробязі
І свет чытаць нанова, па складах,
І ў непагадзь шукаць сабе надвор’я
Зліюся непадзельна з мовай ночы
Далей ад чутак і перасцярог,
Аж цемната пакуль не выесць вочы
І першы промень выдаць не захоча
Па-здрадніцку — ад галавы да ног.
Ну, а пакуль дыктуе сябра-вечар
Мне лініі няўлоўных часам рыс.
І вобраз нада мной ужо трапеча
Адноўлена, нібы вясновы ліст.
Сама ў сябе як след яшчэ не веру.
Ды словы распускаюцца, як мак.
І падае на белую паперу
Наспеўшай думкі старажытны знак.
ЛЯ ЛОЖКА ХВОРАЙ МАЦІ
Ты ляжыш не на ложку,
а ў жытнёвым полі.
Так мне рукі твае не балелі ніколі.
То пасланы ў пакоі не ходнікі —
Так ніколі твае не балелі мне ногі.
Я прыйшла, як заўжды, цішынёю тваёю сагрэцца.
Так ніколі тваё не шчымела мне сэрца.
І ружовіцца дзень.
І жыты ўжо чакаюць за хатай,
А табой за паўвека так многа жытоў перажата.
Источник статьи: http://knihi.com/Jauhienija_Janiscyc/Pacynajecca_usio_z_lubvi_Viersy,_paemy.html
Вершы пра каханне
Яўгенія Янішчыц
Было.Былі.Была!
Было.Былі.Была!
Мне маска не да твару.
Я тая,што прайшла
Трагедыяй пажару
І жар сухой верстф
да сэрца прытуліла,
Хоць за сабой масты
Усе-начыста!-спаліла.
У полымной журбе,
Дзе шлях с вачэй знікае,
Я тая,што цябе
З усіх вятроў чакае.
Як град шалена б’е
Нібыта травы косіць.
. Я тая,што у цябе
Палёгкі не папросіць.
Столькі гадоў ішла да цябе.
Столькі гадоў ішла да цябе!
Памяці поле раіцца.
Няўжо не дасі ў палоннай журбе
Хоць босай вады напіцца.
Люблю.
Люблю.
Хоць асудзіце строга,
Хачу толькі так я любіць,
Калі і не ўспомніць нічога,
I нельга нічога забыць.
Я дыханнем цябе абаўю.
Я дыханнем цябе абаўю,
Зберажы гэты промень, і лета,
I жаноцкую рэўнасць маю,
За якой чысціня на паўсвета.
Я не кінуся шчасця шукаць,
На самоце галубіць патоля.
Буду мудра і светла маўчаць,
Як бярозка між чыстага поля.
Хвіліны пройдуць дарагія.
Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
I зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.
Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба — калі на вуснах смех.
За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
I разлюбіць — не разлюбіла.
I зберагчы — не зберагла.
Ты цяпер немагчыма далёка.
Ты цяпер немагчыма далёка.
Вырву з градаў палын і асот.
Але воран – калючае вока –
Прабівае душу навылёт.
Захінуся шалёнаю сьцюжай,
Завяжу вузялочкам кутас.
Чорны воран над белаю ружай:
О, які фантастычны кантраст!
Я сачу, як пялёсткі зьлятаюць,
Як заходзіцца вецер сьляпы,
Рызыкоўна праз боль праступаюць
Кіпці ворана, ружы шыпы.
Адкажы, да чаго б гэта, дружа,
Голас з акцэнтам
Маўчаць невыносныя сцены.
Далёка за поўнач не сплю.
Твой голас з магічным акцэнтам
Скрозь горкую ростань лаўлю.
Лятунак, сяйво, даварога
Ці выраю спознены клін?
Дык дзякуй, служанка-дарога,
За крохкую радасць хвілін!
Па каліўцу ласкі, па промню
Ляціць у акно светлыня.
Забудуся, але запомню
Дыханне шчаслівага дня.
Вясковы, сталічны, трагічны,
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Источник статьи: http://www.moykahany.ru/autor/yaugeniya-yanishchyts