- Усе пакінуць след павінна
- Праблема выхавання ў рамане Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”
- Петрусь Бровка — о поэте
- Информация
- Биография
- Белорусский язык и литература
- Гульня “Размаўляем па-беларуску”
- Мерапрыемства » Дзень беларускага пісьменства»
- Урок беларускай літаратуры ў 6 класе “Сустрэча з Кандратам Крапівой”
Усе пакінуць след павінна
Не ўцякай ад мяне ты, мая маладосць,
Пашкадуй мяне ў сцюжы ўзімку:
Мне з табою так добра ў згодзе жылось,
Шмат прайшлі мы з табой у абдымку.
Не спрачайся са мной ты, святое сумленне,
Бо я ўсё і сама разумею не горш.
І калі я ў жыцці адчуваю сумненні,
Мне здаецца, што раптам трапляю пад дождж.
Не крыўдуй на мяне ты, стары чалавеча, –
Я з вялікай павагай табе адкажу,
Што, на жаль, у жыцці я таксама не вечна,
Хоць з надзеяй і марай у люстэрка гляджу.
А жыццё ўсё бяжыць, мільгаціць прад вачыма.
Мне, бывае, так хочацца крыкнуць: ”Спынісь!”
Але вось пражываем яшчэ адну зіму,
І нішто не змяняецца, як і калісь.
«Маладосць»
22 снежня 2017
©milanaabramchuk
Пятpycь Бpoўкa — Сляды
Уcё пaкiнyць cлeд пaвiннa,
Бo, як пaчaўcя бeлы cвeт,
Пpaмeнь, пяcчынкa i paciнa
Показать полностью.
Нязмeннa пaкiдaюць cлeд.
I птyшкa пecняю cвaёю,
I кpoпля, штo iмкнe дa pэк.
А кoлькi, кoлькi зa тaбoю
Слядoў нa cвeцe, чaлaвeк!
Вa ўciм, штo cтвopaнa дaгэтyль,
Твoй твopчы poзyм i pyкa –
Слeд тpaктapыcтa, cлeд пaэтa,
Кaнcтpyктapa, бyдaўнiкa.
Алe чacы caтpyць y гнeвe –
Бo cэpцы нe кpaнe aнi –
I нaдпic нoжыкaм нa дpэвe,
I фapбaю – нa кaмянi.
Вы выйшлi ўдaлeч, мaлaдыя,
Вaм дoўгa кpoчыць пpaз гaды.
Нe зaбывaйцecя ж, якiя
Вы пaкiдaeцe cляды.
Источник статьи: http://vk.com/wall-100695873_35676
Праблема выхавання ў рамане Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”
Тэма: Праблема выхавання ў рамане Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”
Мэта: разуменне сутнасці праблемы ўзаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі ў рамане “Сэрца на далоні”
Задачы:
навучальная: садзейнічаць забеспячэнню разумення вучнямі праблемы ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей у рамане, пошуку асноўных шляхоў выйсця з канфліктных сітуацый;
развіццёвая: развіваць творчае мысленне, уменне дакладна, лагічна выказваць свае думкі, уменне карыстацца тэкстам і падбіраць цытаты пры адказе на пытанні, развіваць вусную мову вучняў;
выхаваўчая: выхоўваць пачуццё патрыятызму, павагі да людзей незалежна ад іх сацыяльнага становішча, асэнсаванне таго, што нярэдка праз неардынарныя ўчынкі, бунтарства моладзь імкнецца знайсці сваё месца ў жыцці;
карэкцыйная: садзейнічаць развіццю памяці, пазнавальнай актыўнасці
вучняў, пашырэнню слоўнікавага запасу.
Тып урока: урок камбінаванай будовы.
Выкарыстаныя тэхналогіі: элементы тэхналогіі педагагічных майстэрняў.
Абсталяванне: ілюстрацыі да рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”, карткі з заданнямі для груп.
Ход урока
I. Арганізацыйна-матывацыйны этап.
Прыём “Падары кветку”.
II. Індукцыя
— Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да іх ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)
Чытанне ўрыўка з рамана, дзе апісваецца гутарка за сталом на дачы пра будучыню, пра мары маладых людзей. (Загадзя падрыхтаванае заданне вучнямі 11 класа)
III. Самаканструкцыя
– Выбар моладдзю свайго месца ў жыцці — адна з найважнейшых тэм твора.
Не абмінем радкі з верша Петруся Броўкі “Усё пакінуць след павінна”. (Верш чытае загадзя падрыхтаваная вучаніца)
Як вы разумееце радкі:
Усё пакінуць след павінна,
Бо, як пачаўся белы свет,
Прамень, пясчынка і расліна
Нязменна пакідаюць след.
А колькі, колькі за табою
Слядоў на свеце, чалавек?
– Выбар моладдзю свайго месца ў жыцці спалучаецца з надзеямі на асабістае шчасце, пра што разважаюць і пра што мараць юнакі і дзяўчаты. Мы таксама, як і героі рамана, часта марым і хочам ведаць, якая будучыня чакае кожнага з нас. Час ад часу мы глядзім на сваю далонь, каб даведацца пра далейшы лёс. На далоні і было сэрца Зосі Савіч.
(Вучням прапануецца для разгляду шэраг ілюстрацый да рамана з фотаальбома “Жыццё і творчасць Івана Шамякіна.)
– Абвядзіце на аркушы паперы сваю далонь, у сярэдзіне напішыце ключавое слова маладосць, а ў кожны “палец” запішыце свае асацыяцыі, якія ўзнікаюць ва ўяўленні.
(Вучням можна прапанаваць асацыяцыі: будучыня, здароўе, адукацыя, узаемаразуменне, мама, адпачынак, сябры, каханне, асабістая незалежнасць, экзамены і інш. Кожны з вучняў зачытвае свае асацыяцыі.)
– Любая з’ява ў жыцці, як медаль, мае два бакі. Адзін бок (станоўчы) мы з вамі адзначылі.
А другі бок? Перавярніце малюнак далоні і запішыце супрацьлеглыя, адмоўныя асацыяцыі са словам маладосць. (Магчымыя асацыяцыі: непаслухмянасць, нахабнасць, безадказнасць, жорсткасць, залежнасць ад бацькоў, абыякавасць да жыцця, эгаізм і інш. Вучні зачытваюць свае адмоўныя асацыяцыі)
Хвілінка для вачэй
III. Сацыяканструкцыя
– Іван Шамякін пісаў: “Прызнаюся, што сучаснасць, падзеі блізкія заўсёды моцна хвалявалі мяне і даволі часта, калі я вырашаў, пра што пісаць – пра мінулае ці сённяшняе, пераважалі”. Самыя цікавыя вобразы рамана – Тарас Ганчароў і Славік Шыковіч. Перад намі на старонках рамана паўстае трохкутнік кахання.
Пытанні (1) для абмеркавання ў групах
1 гр. Што хвалюе Славіка?
2 гр. Тарас: ці станоўчы герой перад намі?
3 гр. Як вы лічыце, якая будучыня чакае Машу?
IV. Сацыялізацыя
Вучні адказваюць на пытанні:
-У чым вы бачыце прычыну духоўных праблем Славіка? (Агульны стан грамадства, якое не можа дапамагчы маладому чалавеку знайсці свой ідэал і рэалізаваць творчыя сілы. Таму Славік ледзь не скончыў жыццё самагубствам. Ён не мог зразумець самога сябе.)
Ці станоўчы герой Тарас? (Ідэалізаваны.)
Пра што марыць Маша? (Выйсці замуж за добрага і прыгожага чалавека, нарадзіць добрых і разумных дзяцей.)
– Дайце характарыстыку жыццёвых пазіцый Тараса, Славіка і Машы (работа ў групах, пытанне 2)
Фізкультпаўза
таварыскасць, вабіць навізна, жыве марай пра цікавую працу, імпульсіўны
не хапае незалежнасці, вельмі правільны, спакойны, стрыманы, разважлівы, пазбаўлены самастойнасці
смелая дзяўчына, можа пастаяць за сябе, стараецца дапамагчы ў бядзе (у канцы твора яна каля ложка хворага Славіка)
V. Разрыў
– Чаму Славік сказаў: “Я крытыкую ўсё”? Што значыць усё? Што не падабалася герою ў жыцці грамадства?
Да чаго імкнецца маладое пакаленне рамана?
VI. Творчасць
– Адказ на гэтае пытанне і стане тэмай вашай дамашняй творчай работы (“Каханне і сябры” або “Славік нашага часу. Які ён?”).
VII. Рэфлексія
Прапануйце заканчэнне фразы
Найбольш павучальным эпізодам у творы для мяне быў…
Мне блізкая жыццёвая філасофія (імя героя), таму што…
1 група
1.Што хвалюе Славіка?
2. Дайце характарыстыку жыццёвых пазіцый Славіка.
2 група
1.Тарас. Ці станоўчы герой перад намі?
2. Дайце характарыстыку жыццёвых пазіцый Тараса.
3 група
1.Як вы лічыце, якая будучыня чакае Машу?
2. Дайце характарыстыку жыццёвых пазіцый Машы.
Источник статьи: http://msoshi2.minsk-region.edu.by/ru/main.aspx?guid=46871
Петрусь Бровка — о поэте
Информация
Биография
Пётр Устинович Бровка (белор. Пётр Усцінавіч Броўка / Петрусь Бровка (белор. Пятрусь Броўка) — белорусский советский писатель, поэт и переводчик, драматург, публицист.
Родился в деревне Путилковичи (ныне Ушачский район Витебской области) в крестьянской семье. Закончил церковно-приходскую школу в Лепеле. В 1918—1924 годах работал переписчиком, делопроизводителем и счетоводом. В 1925—1927 годах был завотделом Окружкома комсомола в Полоцке. В 1927—1928 годах — ответственным секретарём редакции газеты «Чырвоная Полаччына».
Закончил педагогический факультет БГУ (1928—1931).
С 1928 в литературном объединении «Маладняк», позже в Белорусской ассоциации пролетарских писателей (БелАПП). В 1941—1942…
Пётр Устинович Бровка (белор. Пётр Усцінавіч Броўка / Петрусь Бровка (белор. Пятрусь Броўка) — белорусский советский писатель, поэт и переводчик, драматург, публицист.
Родился в деревне Путилковичи (ныне Ушачский район Витебской области) в крестьянской семье. Закончил церковно-приходскую школу в Лепеле. В 1918—1924 годах работал переписчиком, делопроизводителем и счетоводом. В 1925—1927 годах был завотделом Окружкома комсомола в Полоцке. В 1927—1928 годах — ответственным секретарём редакции газеты «Чырвоная Полаччына».
Закончил педагогический факультет БГУ (1928—1931).
С 1928 в литературном объединении «Маладняк», позже в Белорусской ассоциации пролетарских писателей (БелАПП). В 1941—1942 году служил в РККА, работал в фронтовой и партизанской печати. В 1943—1945 годах был ответственным секретарём СП БССР, в 1948—1967 годы — председатель Правления СП БССР.
В 1967—1980 годы — главный редактор Белорусской советской энциклопедии (ныне — «Белорусская Энциклопедия имени П. Бровки»).
П. У. Бровка умер 24 марта 1980 года в Минске. Похоронен на Восточном кладбище. Сын Юрий Петрович Бровка (1936), доктор юридических наук, проф. БГУ.
Источник статьи: http://www.livelib.ru/author/186230-petrus-brovka
Белорусский язык и литература
Гульня “Размаўляем па-беларуску”
Падрыхтавала Кандрацюк Н.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Размаўляем па-беларуску
Мэты: 1) засяродзіць увагу на мілагучнасці і прыгажосці беларускага слова;
2) пашырыць слоўнікавы запас;
3) выклікаць цікавасць да беларускай мовы, выхоўваць павагу да дзеячаў
культуры і мастацтва роднага краю.
Абсталяванне: партрэты М.Багдановіча, Я.Купалы; прэзентацыя
Ход мерапрыемства
Арганiзацыйны момант.
Добры дзень. Рада вiтаць вас на сённяшнiм мерапрыемствы. Паслухайце, калi ласка, музычную кампазiцыю.
Уступнае слова.
Сёння наша мерапрыемства мы пачалі з цудоўнай песні “Зорка Венера” і гэта не выпадкова.
Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч — беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з’яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. У гэтым годзе адсвяткавалі 125-годдзе з дня нараджэння.
Асноўная частка
У гульні прымаюць удзел 2 каманды “Нашчадкі” і “Спадчына”. Ацэньваць і кантраляваць якасць іх працы будзе паважанае журы.
1 этап “Прыгадваем”
Патрэбна прыгадаць прадмет ці з’яву і назваць яго па-беларуску.
3 слайд паляўнічы
4 слайд ліхтарык
2 этап Перакладваем словы, словазлучэнні, сказы
Новогодние подарки – навагоднія падарункі
С Новым годом поздравляем,
Счастья в жизни Вам желаем,
Много добрых пожеланий,
Исполненья всех желаний!
З Новым годам віншуем,
шчасця ў жыцці Вам жадаем,
шмат добрых пажаданняў,
выкананне ўсіх жаданняў!
Трели соловья – пошчакі салаўя
Пусть первый подснежник
Подарит Вам нежность!
Весеннее солнце подарит тепло!
И счастье, и радость, и только добро!
Хай першая пралеска падорыць Вам пяшчоту!
Веснавое сонца падорыць цяпло!
І шчасце, і радасць, і толькі дабро!
3 этап “Тлумачым”
Растлумачыць сэнс беларускіх слоў рэдкаўжывальных і не толькі. Вам трэба выбраць з трох прапанаваных варыянтаў правільны
- Кавалак сталі для высякання агню з крэменю.
- Гаручае рэчыва.
- Шклопадобная маса.
- Свядомы, ініцыятыўны.
- Стракаты, рознакаляровы.
- Выпечаны з прасеянай мукі.
1. Сеткаватая сумка для прадуктаў.
2. Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані.
3. Плод сямейства гарбузовых.
- Суп з якой-небудзь прыправай.
- Страляніна доўгімі чэргамі.
- Вельмі хуткае гаварэнне.
- Нястрогі, велікадушны.
- Няспрытны ў рухах, непаваротлівы.
- Якога нельга перамагчы, устойлівы.
1. Ударны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра.
2. Бульбяная страва.
3. Мяч, які адскаквае пры ўдары аб цвёрдую паверхню.
Ужываем
Растлумачыць значэнне фразеалагіма. Скласці з ім сказ. Падабраць сінонім .
- Кланяцца ў ногі. Прасіць аб нечым, абіваць парогі, біць паклоны, падаць на калені.
- Зубы грэць. Моцна смяяцца, рагатаць. Зубы выскаляць, скаліць зубы.
- Падкласці свінню. Падкласці міну, падвесці пад манастыр.
- Збор-каляда. Шмат накалядаваных ласункаў, прадметаў, куча мала, з рога ўсяго многа, збор-дружына.
Цытуем. Працягнуць фразу.
- Звязаны, скручаны, а ўсё па падлозе скача. (дзяркач)
- Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць, люльку курыць.(комін)
Музычнае заданне. Вы слухаеце песню, вам трэба працягнуць фразу, назваць твор, назваць аўтара.
- “Ой шуміце, шуміце нада мною бярозы!” “Сябры”
- “Мы вам жадаем…” “Бяседа”
Падвядзенне вынікаў гульні.
Мерапрыемства » Дзень беларускага пісьменства»
Падрыхтавала Кандрацюк Н.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Мэта: пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй і асаблівасцямі свята -Дня беларускага пісьменства.
— пашырыць кругагляд пра зараджэнне і вытокі пісьменства, яго стваральнікаў, пра культурную спадчыну беларускага народа, пра святкаванне Дня беларускага пісьменства;
— развіваць асобасныя якасці: талерантнасць; псіхічныя працэсы: памяць, успрыманне, мысленне і пазнавальныя працэсы; творчыя здольнасці навучэнцаў;
— выхоўваць пачуцці любові і павагі да Радзімы, да яе мінулага, спадчыны.
Абсталяванне: прэзентацыя,песня”Спадчына” (муз. І.Лучанка. сл. Я.Купалы) у выкананні ансамбля “Песняры”.
Ход мерапрыемства
Гучыць песня”Спадчына” (муз. І.Лучанка. сл. Я.Купалы) у выкананні ансамбля “Песняры”
Вядучы. Добры дзень, паважаныя госці!
Вядучая. Добры дзень, беларусы!
Вядучы. Сёння ў нас свята!
Вядучая. Дзень беларускага пісьменства.
Вядучы. Свята беларускай мовы ды літаратуры.
Вядучая. За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.
Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў 1994 годзе ў горадзе Полацку, на радзіме Францішка Скарыны. У розныя гады свята адзначалася ў Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Глыбокім, Шчучыне і іншых гарадах.
Вядучая. 2 слайд
2016 год — Год культуры ў нашай краіне.
У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Рагачове. Горад знаходзіцца на поўначы Гомельскай вобласці. Рагачоў адносіцца да ліку старажытнейшых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Рагачоўскага раёна14 тысяч гадоў назад.
Вядучая. 4 слайд
У перыяд праўлення Сігізмунда I, Вялікага князя літоўскага і караля польскага — пачатак 16 стагоддзя, ён дорыць Рагачоў сваёй жонцы каралеве Бона Сфорца д, Арагон. Новая Вялікая княгіня і каралева наладжвае эканоміку аб’яднанай краіны, уводзячы новыя прыёмы гаспадарання, адбірае ў магнатаў захопленыя імі каралеўскія землі і грунтоўна папаўняе пустую каралеўскую казну. Па распараджэнні Боны ў Рагачове быў пабудаваны замак. Замак не захаваўся, а тое месца і дагэтуль называюць замкавай гарой.
Рагачоўская зямля багата таленавітымі людзьмі. Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады вядомага вучонага-селекцыянера Л.К.Грабені, гісторыка і педагога Г.Г.Фруменкова. У Рагачове нарадзіўся заслужаны артыст Беларусі Говар- Бандарэнка, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі А.І.Гінзбург, паэт і драматург С. Я. Галкін, мастак К. І. Завіша, рэжысёр, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі прафесар К. М. Саннікоў, заслужаная артыстка Беларусі А. М. Федчэнка.
Вядучая. 6 слайд
Рагачоўшчына дала літаратуры больш за 30 знакамітых дзеячаў. Сярод іх драматург, народны пісьменнік Андрэй Макаёнак.
Вядучы. 7 слайд Доктар філалагічных навук, прафесар Ф. І. Куляшоў,
Вядучая. 8 слайд
паэт Мікалай Сурначоў, член Саюза пісьменнікаў Расіі М. Рассолаў.
Вядучы. 9 слайд Своеасаблівыя «Болдинские осени» былі на Рагачоўшчыне ў У. Караткевіча
Вядучая. 10 слайд і Міхася Лынькова. У паэме “Зямля дзядоў” У. Караткевіч апісаў руіны замка каралевы Боны; падзеі яго повесці «Сівая легенда”адбываюцца ў асноўным на Рагачоўшчыне.
Вядучы. 11 слайд
Міхаіл Рассолаў — пісьменнік, вучоны, мецэнат. Нарадзіўся ён у 1948 годзе ў вёсцы Ціхінічы Рагачоўскага раёна. Большую частку свайго жыцця пражыў у Маскве, дзе працаваў і пісаў кнігі. Аднак сваю малую радзіму ён не забыўся. На свае асабістыя сродкі пабудаваў у роднай вёсцы царкву. За гэта Міхаіл Рассолаў быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны і ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені.
Вядучая. 12 слайд
Некалькі слоў пра творчую дзейнасць Міхаіла Рассолава. Ён з’яўляецца аўтарам кніг пра славутых дзеячаў нашай краіны. У сваёй новай кнізе «Аўгустоўскі зарапад» ён аналізуе падзеі жніўня 1990 года, якія апынуліся знакавымі для існавання СССР.
«На зямлі белых рос»
Трагічныя падзеі ў Будзёнаўску, Кізляры, Першамайскім, пачатак першай чачэнскай вайны — і зноў льецца кроў, і зноў плачуць жанчыны. Але насуперак усім катаклізмаў на рускай зямлі, на зямлі белых рос, адраджаюцца чалавечнасць, духоўнасць і яднанне людзей у імя дабра і справядлівасці. Белыя росы — гэта сімвал чысціні намераў, белых вопраткаў праведнікаў, якія абаранялі Айчыну ад варожасці і гневу.
Вядучы. 13 слайд
“Беларус на Маскоўскім патрыяршым прастоле” Беларуская зямля дала свету нямала выдатных людзей. Сярод іх можнавылучыць кіраўніка незалежнай беларускай дзяржавы — Полацкага княства — Усяслава, Святую Еўфрасінню Полацкую, вялікіх асветнікаў Францыску Скарыну і Сімяона Полацкага. Угэтым радзе па праву займае асаблівае — боганатхнёнае — месца дастойны патрыёт Белай Русі, свяціцель Іосаф. Воляю лёсаў сціплы ігумен Аршанскага манастырана схіле гадоў сваёй нялёгкай жыцця быўабраны Патрыярхам Маскоўскім іУсяе Русі. Складаны то быў час: руска-польская вайна, раскол у Рускай Праваслаўнай царкве, народныяпаўстанні, «бунташный век».
Вядучая. 14 слайд
У 2017 годзе будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
У 2016 годзе на беларускую зямлю ў электронным выглядзе вярнулася кніга Францыска Скарыны, арыгінал якой захоўваецца ў Траецкім каледжы Кембрыджа. У акцыі віртуальнага вяртання, якое доўжылася амаль год, удзельнічалі і Міністэрства замежных спраў, і наша пасольства ў Велікабрытаніі, і беларуская дыяспара. Вядучы. 15 слайд
На сённяшні дзень у свеце налічваецца ўсяго каля 500 вядомых асобнікаў кніг Францыска Скарыны, у Беларусі толькі 10. Усе яны захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да юбілею беларускага кнігадрукавання даследчыкі спадчыны Скарыны спрабуюць сабраць як мага больш кніг, выдадзеных Скарынам.
Вядучая. 16 слайд
Францыск Скарына — асоба універсальная: філосаф, тэолаг, перакладчык, пісьменнік і друкар, батанік і лекар, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік. Гэта першы беларускі вучоны, які абараніў доктарскую дысертацыю. Гэта чалавек, які ўвасабляе складаную, але вельмі яркую эпоху Адраджэння.
Вядучы. 17 слайд
Святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання (мы былі аднымі з першых ва Усходняй Еўропе, хто атрымаў сваю друкаванае слова на сваёй мове) беларусы могуць і павінны пазначыць свае культурныя дасягненні, наладжваць новыя культурныя сувязі. Да прыкладу, дзякуючы праекту Выдавецкага дома «Звязда» словы Францыска Скарыны ўжо гучаць на 64 мовах свету »
Рабі, што павінен, — і будзе, што будзе . Гэтая мудрасць шмат разоў праверана на беларускай культуры. Ёю кіраваліся ў далёкія часы людзі, якія стваралі аснову для развіцця краіны. А сёння справы адных натхняюць іншых.
Вядучая. 18 слайд
У чэрвені ў Маскве адкрыўся Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, мэта якога — папулярызацыя беларускай культуры, прасоўванне навукі, развіццё беларускага бізнэсу за мяжой. Першай жа падзеяй і «справай гонару» для створанага цэнтра стала прэзентацыя факсімільнага выдання «Кніжнае спадчына Францыска Скарыны». Чалавек — сімвал беларускай культуры, працаваў на ідэю, служыў сваёй справе, не баяўся рызыкаваць і выкарыстоўваў новыя тэхналогіі. Нават цяпер ён служыць сваёй краіне, прадстаўляючы нашым суседзям яе гісторыю і сучаснасць: пра Францыска Скарыну і яго кнігах у Маскве гаварылі на фоне выставы з 25 вялікіх прыгожых фотаработ, прысвечаных Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, яе новаму будынку, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.
Зараз прапануем віктарыну. Вам трэба здагадацца, пра каго ідзе гутарка.
Вядучы. 19 слайд
Полацкая князёўна. Унучка Усяслава Чарадзея.У 12 гадоў пастрыглася ў манашкі. Настаўніца, асветніца, перапісчыца. Мецэнатка, фундатарка Спаскага сабора. Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў. ( Еўфрасіння Полацкая)
Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці. Яе бацька першы вядомы нам полацкі князь.У канцы жыцця пайшла ў манастыр.
Праз яе сына Ізяслава была адноўлена дынастыя полацкіх князёў. Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей. ( Рагнеда)
Якімі трыма імёнамі называюць яе? (Рагнеда, Гарыслава,Анастасія)
Вядучы. 21 слайд
Назавіце год і горад, дзе пачалі друкавацца першыя кнігі настарабеларускай мове. (Прага,1517г.)
Вядучая. 22 слайд
Назавіце імя паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, які паходзіў з сям’і паляўнічага. У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе стварыў свой лепшы твор – паэму-жамчужыну “Песню пра зубра”, прасякнутую любоўю да роднай зямлі. (Мікола Гусоўскі)
Вядучы. 23 слайд
Перанясёмся ў 1629–1680-я гг. На гэты час прыпадае дзейнасць славутага сына полацкай зямлі. Літаратурная спадчына паэта, драматурга, асветніка і філосафа даволі разнастайная: «Буквар языка славенскага…», «Вертаград мнагацветны», камедыі, прытчы, казанні, рытуальныя прамовы-пропаведзі. Пра каго ідзе гутарка? (Сімяон Полацкі)
Вядучая. 24 слайд
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Хто аўтар гэтых бессмяротных радкоў. (Якуб Колас)
Вядучы. 25 слайд
На хутары Вязынка, у час свята Купалле ў сям’і арандатара нарадзіўся (Іван Дамінкавіч Луцэвіч)
Вядучая. 26 слайд
Гэтага пісьменніка называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Дыяпазон яго твораў шырокі і разнастайны: ад казкі « Нямоглы бацька» да рамана «Каласы пад сярпом тваім». У Віцебску яму пастаўлены помнік з надпісам «Быў. Есць. Буду» (Уладзімір Караткевіч) .
Вядучы. 27 слайд
Вядомы беларускі паэт. Большую частку жыцця ён пражыў не ў Беларусі, але самастойна вывучыў беларускую мову і пісаў на ёй вершы. У раннім дзяцінстве жыў у Гародні. Пісаў вершы класічных формаў, чым узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень. Аўтар зборніка “Вянок”. ( Максім Багдановіч)
3. Літаратурныя дзеячы Брэстчыны
Вядучая. 28 слайд
Беларускі драматург, празаік і паэт. Нарадзіўся ў Кобрыне.Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. (Ігар Сідарук)
Вядучы. 29 слайд
Якому паэту Кобрыншчыны належаць словы: “Проста я не магу жыць без творчасці.Наша жыццё такое цікавае і разнастайнае, што абыякавым заставацца немагчыма.” (Леанід Глушко)
Вядучая. 30 слайд
Беларуская паэтэса, нарадзілася ў вёсцы Бярозаўскага раёна. Працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. З 1977г. на творчай працы (Ніна Мацяш)
Вядучыя падводзяць вынікі віктарыны.
Інсцэніроўка ўрыўка п’есы А.Макаёнка “Лявоніха на арбіце”
Чытальнік.
Суджана, стаўлена пад перакладзіны.
Сечана, палена, а не аддадзена,
Не парастрачвана і не раскрадзена,
Рупна ў падмуркі на золку пакладзена
Хоць яго з поля, як зелле, высеквалі,
Не забывалася ў песні музыкавай,
Не забывалася ў долі нясытае,-
Намі навечна ў пасевах усыпана
Вядучы. Дзякуй за працу і ўвагу!
Урок беларускай літаратуры ў 6 класе “Сустрэча з Кандратам Крапівой”
ДУА “Буховіцкая сярэдняя школа”
Распрацавала: Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзенісюк А.К.
Мэта: абудзіць у вучняў цікавасць да асобы пісьменніка, засяродзіць увагу на жанравай разнастайнасці твораў аўтара, развіваць чытацкую зацікаўленасць,спрыяць фарміраванню ўдумлівых адносін да жыцця.
Эпіграф: Крапіва, безумоўна, вялікі майстар байкі і камедыі, але ён і добры лірычны паэт, і цудоўны бытапісец. Пісьменнік шырока глядзіць на жыццё і глыбока пранікае ў яго тайнікі: ён бачыць у ім і гераічнае, і трагічнае, і смешнае. Пятро Глебка
Ён- майстра. Больш таго, ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. (С. Лаўшук)
Псіхалагічны настрой на ўрок
На фоне ціхай музыкі ў выкананні настаўніка гучыць верш П.Броўкі “Сляды”
Усё пакiнуць след павiнна,
Бо, як пачаўся белы свет,
Прамень, пясчынка i расiна
Нязменна пакiдаюць след.
І птушкапесняюсваёю,
І кропля, штоiмкне да рэк.. .
А колькi, колькi за табою
Слядоў на свеце, чалавек!
Ва ўсiм, штостворанадагэтуль,
Твой творчырозум i рука —
След трактарыста, след паэта,
Канструктара, будаўнiка.
Але часы сатруцьу гневе,
Босэрца не кране анi
I надпiсножыкам на дрэве
I фарбаю на камянi.
Вы выйшлiўдалеч, маладыя,
Вам доўгакрочыцьпраз гады.
Не забывайцеся ж, якiя
Вы пакiдаецесляды!
Добры дзень усім. Я рада вітаць вас на нашым сённяшняй сустрэчы. Бадай, для кожнага чалавека важна, што ён паспее зрабіць, які след на зямлі пакіне.
2016 год аб’яўлены ў Беларусі годам культуры.Сёння, 3 сакавіка, адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка. Па ўсёй краіне на гэтым тыдні ўспамінаюць знакамітага байкапісца, выдатнага пісьменніка, навукоўцу, цудоўнага чалавека Кандрата Крапіву. Гэты чалавек, сапраўды, пакінуў вельмі значны след, многа зрабіў для развіцця беларускай літаратуры. 5 сакавіка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння К.Крапівы. У нашым раёне сёння праводзіцца акцыя “Чытаем Крапіву разам”.Мы да яе далучаемся, таму наша сустрэча прысвечана менавіта яму — Кандрату Кандратавічу Атраховічу. Яго творчасць не перастае здзіўляць нас сваёй разнастайнасцю, арыгінальнасцю і актуальнасцю.
Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч Атраховіч у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна. Уздзеншчына — шчодры на пісьменнікаў край. Яна нарадзіла П.труса, П. Глебку, А. Якімовіча і інш.Мне здаецца, што не адна я мару наведаць тыя мясціны, каб дакрануцца да, мабыць, чароўнай зямлі, надыхацца тым незвычайным паветрам, на свае вочы ўбачыць прыгажосць краявідаў, на ўлонні якіх рос, гадаваўся знакаміты пісьменнік.Але, як кажуць у народзе,лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Давайце з дапамогай тэлебачання наведаем радзіму Кандрата Кандратавіча.
Я прапаную вашай увазе ўрыўкі з дакументальнага фільма “Кандрат Крапіва”. Першы раскажа вам аб месцы, дзе нарадзіўся пісьменнік, гадах яго вучобы (0.44-2.11).
Напэўна, у вас узнікла пытанне, чаму Крапіва, адкуль узяўся такі незвычайны псеўданім, і чаму , менавіта, Кандрат Кандратавіч? Адказ на гэтае пытанне змяшчае другі ўрывак. Давайце паглядзім і паслухаем.
Ці запамяталі вы, як называўся першы твор Крапівы, дзе ён быў надрукаваны?
Так, з 1920 года распачынаецца творчасць пісьменніка. 23 мая 1922 год – вельмі важная дата. У гэты дзень быў надрукаваны першы беларускамоўны верш К. Крапівы “Сваты”.
Звяртаецца ўвагу на эпіграф, зачытваюцца словы П.Глебкі і С. Лаўшука. К Крапіва пісаў і вершы, і байкі, і драматычныя творы, і ,нават, загадкі. Да ўрока я прынесла вам з бібліятэкі і свае асабістыя кнігі К.Крапівы.
Дэманструюцца зборнікі пісьменніка, звяртаецца ўвага на падборку кніг, у якіх таксама ёсць творы знакамітага аўтара. Выказваецца жаданне вучням пазнаёміцца з імі бліжэй, пачытаць іх.
Байка займае вельмі значнае месца ў творчасці К.Крапівы.Многія выказванні з твораў даўно ўжо сталі крылатымі ( звяртаецца ўвага на дошку, дзе размешчаны некаторыя такія выказванні, ілюстрацыі да баек).Дэманструецца слайд №1 прэзентацыі “К.Крапіва – байкапісец”.
Пяру Крапівы належаць байкі, якія з упэўненасцю называюць сучаснымі, бо яны і сёння не губляць сваёй злабадзённасці.
А зараз я запрашаю нашых гасцей пачытаць байкі, якія ім больш за ўсё падабаюцца.
(Гучаць байкі “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны Баран”, “Дзіця, Вожык і Змяя”, “Дзед і Баба” ў выкананні настаўнікаў, дырэктара і работнікаў школы. Разам з гэтым змяняюцца слайды прэзентацыі да дадзеных твораў.
Многія байкі вельмі цудоўныя для інсцэніравання. Вашай увазе прапануецца паглядзець, як інсцэніруюць байкі вучні на радзіме К.Крапівы:
7.00 – 8.15(“Дзед і Баба”,”Мандат”)
Не любіў успамінаць К.Крапіва пра вайну.Давялося яму перажыць не адзін ваенны паход. А ці ведаеце вы, якія пісьмы прыходзілі з фронта? Як яны выглядалі?
З пісьмамі звязана вельмі трагічная гісторыя.Сын К.Крапівы Барыс загінуў на фронце, пад Сталінградам. Паслухайце, як пра гэты час расказваецца ў фільме “Загадкі дзеда Кандрата”. Гэта своеасаблівае інтэрв’ю К.Крапівы і яго ўнучкі.
14.14 -15.12-апавядаеццца пра сына, напісаны паэтам верш-прарок
Не складаў сваю зброю пісьменнік і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларускай групе літаратараў,у склад якой уваходзіў і К.Крапіва, было даручана выпускаць газету “За савецкую Беларусь” на беларускай мове. А вось як узнікла ідэя друкаваць агіт-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”.У якіх складаных умовах прыходзілася працаваць, расказвае наступны ўрывак ( 16.01-17.04).
На жаль, мала хто ведае загадкі К.Крапівы.
24.24 – 24.54 Гучаць словы ў выкананні праўнука пісьменніка:
Прапаную вам загадкі
Для гульні цікавай, новай –
Як з людзьмі гамонім мы,
Не для ўсіх прывычныя.
Як іх разгадаеце,
Вестачку мне дайце –
Я сардэчна буду рад.
Я таксама прапаную вам адгадаць загадкі Дзеда Кандрата:
Кожны з нас, хто жыве,
І на горад адна. 1 – галава чалавека,2 – гарадскі галава ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Як рыдлёўку я прыдбаю,
Корань дрэва адкапаю,
А вось іншы каб здабыць,
Трэба ўжо вучоным быць.
І не трэба тут рыдлёўка –
Хопіць простага алоўка. 1- падземная частка расліны,2 –велічыня ў матэматыцы.
Ужываю я дзве солі,
Калі гэта мне да месца:
Без адной я — невясёлы.
Без другой – абед не есца. 1 – нота, 2 –сталовая соль.
Мне цыганка варажыла –
Выцягала з мяне жылы.
Потым я сядзеў на ганку –
З апетытам еў “цыганку”. 1- жанчына цыганска народнасці,2 – сорт яблыкаў.
Вядомы К.Крапіва і як драматург.П’есы “Канец дружбы”, “Хто смяецца апошнім”, “Брама неўміручасці”, “Мілы чалавек”,народна-гераічная драма “Партызаны” даўно палюбіліся чытачу.
Добры пераклад з арыгіналам стаў у рад. Гэта словы пра К.Крапіву- перакладчыка.Давайце паслухаем некалькі баек І.А.Крылова ў яго перакладзе.
Дзеці чытаюць байкі “Варона і лісіца”, “Сабака і конь”.
Каля сямідзесяці гадоў працаваў К.крапіва на ніве мастацкай літаратуры. Яго сатырычныя творы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Як жа ў нас ушаноўваецца памяць пра пісьменніка?
-створаны дак. фільм «Кандрат Крапіва»,”Загадкі дзеда Кандрата”
— яго іменем названы Інстытут мастацтвазнаўства,этнаграфіі і фальклору
-Уздзенская сярэдняя школа № 2 носіць імя К.Крапівы
-У Мінску на доме № 76 па праспекце Незалежнасці ўстаноўлена мемарыяльная дошка
-Імя К. Крапівы носяць вуліцы ў Мінску і Уздзе.
Сённяшнюю нашу сустрэчу хочацца закончыць словамі самога Кандрата Кандратавіча:
Я не пясняр! Я не мастак!-
Мой твор не твор,- дзіця,
Мой спеў не спеў, а крык,
Але ў тон пад камертон
Нясеццца хваля рэх
І ў свой прабег
Дзякуй усім за ўвагу.Спадзяюся, што наша сустрэча з К.Крапівой надоўга застанецца ў вашай памяці і будзе не апошняй.
Дадатак
КАНДРАТ КРАПІВА (1896 – 1991)
Кандрат Крапіва
пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках
Источник статьи: http://buxov.kobrin.edu.by/ru/main.aspx?guid=14501