Усе пра беларускую мову

10 фактаў пра беларускую мову

Ведаеш, чым адметная беларуская мова? Адукар падабраў 10 цікавых фактаў пра роднае слова. Паўтарай вядомае і даведвайся новае разам з намі.

Дыялектная мова багацейшая за літаратурную

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.

У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)

На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт , які існуе з XIV ст. У XVI ст. з’явілася лацінка . Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст. На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.

Зараз лацінка ўжываецца ў тапаніміцы — назвах геаграфічных аб’ектаў. Таксама ёй карыстаюцца ў побытавых зносінах беларусы, якія лічаць лацінку больш зручнай сістэмай для перадачы асаблівасцяў беларускага маўлення.

Урок пра нацыянальную лацінку ад Mova Nanova Назвы станцый метро ў Мінску напісаныя беларускай лацінкай, а не па-англійску. Дарэчы, у 2007-м годзе Міжнародны камітэт ААН зацвердзіў беларускую лацінку для афіцыйнага ўжытку ў тапаніміцы

З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, і ў выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.

Беларуская мова існуе ў двух правапісах

У 1918-м годзе мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Браніслаў Тарашкевіч выдаў «Беларускую граматыку для школ» кірыліцай і лацінкай. Гэта была першая практычная граматыка. Канешне, былі ў яе і пэўныя недахопы, якія дапрацоўваў у сваёй граматыцы Язэп Лёсік. Распрацаваны ім правапіс называецца класічным, або «тарашкевіцай».

З 1933-га года ў выніку разгортвання русіфікацыі замацавалася так званая «наркамаўка» . Гэты правапіс рэфармаваўся двойчы: у 1956-м годзе і ў 2008-м. Апошнім варыянтам мы карыстаемся сёння.

Тарашкевіца vs наркамаўка

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў

Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. У нізе помніка выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

Помнік усталяваны ў 2003-м годзе

Беларуская мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення

У паўсядзённых зносінах ёй карыстаецца малы працэнт насельніцтва. Толькі ⅔ беларусаў размаўляе на роднай мове ў побыце. Часцей беларуская мова ўжываецца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях, справаводстве. Актыўна выкарыстоўвае беларускую мову творчая і навуковая інтэлігенцыя Беларусі.

Читайте также:  Стрижки волос кончиками вверх

Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ

З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Пасля аб’яднання ВКЛ і Караўлества Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства. С конч ылася гэта поўн ым выцясненнем беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову. З таго часу беларуская мова ўжывалася ў побыце.

Статут ВКЛ 1588 года

Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцы

Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянка». У прамым сэнсе яно абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».

Для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу ( сплючы чалавек, маючыя дадзеныя) — чужынцы ў беларускай мове. Яны ўжываюцца толькі ва ўстойлівых спалучэннях (бягучы год, дзеючая асоба), характэрных для навуковага і афіцыйнага стыляў. У іншых выпадках гэта парушэнне літаратурнай мовы.

Дзеепрыметнікі найбольш распаўсюджаныя ў рускай мове, бо паходзяць з царкоўнаславянскай мовы, на глебе якой і развівалася сучасная літаратурная руская мова. У старабеларускай мове такія формы дзеяслова не былі распаўсюджаныя.

Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі

У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. Дарэчы, прапанову ўрада вярнуць рускай мове статус дзяржаўнай падтрымала большасць беларусаў. Мяркуецца, насельніцтву было цяжка пасля савецкіх часоў адразу перайсці на беларускую мову ва ўсіх сферах зносін. Людзі элементарна яе не ведалі. Зараз, як бачым, прыярытэт у зносінах мы аддаём рускай мове.

У беларускім алфавіце 32 літары

Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Источник статьи: http://adukar.by/news/abiturientu/10-cikavyh-faktau-pra-belaruskuyu-movu-adukar

20 фактаў пра беларускую мову

«Салідарнасць» сабрала два дзясяткі гісторый пра няпросты лёс роднага слова беларусаў.

2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту.

Па меркаванні некаторых даследчыкаў, сталінскія рэпрэсіі паспрыялі пашырэнню трасянкі, бо само ўжыванне роднай мовы магло стаць прычынай для абвінавачвання ў нацдэмаўшчыне.

Паводле Канстытуцыі-1994 пытанні сімволікі і мовы нельга было выносіць на рэферэндум, але Лукашэнка заявіў парламенту, што бярэ ўсю адказнасць на сябе.

8. Наступствы «раўнапраўя» моваў не прымусілі сябе доўга чакаць. У тым жа 1995-м больш за 100 школаў былі пераведзены на расійскую мову навучання. На сёння колькасць беларускамоўных школьнікаў імкліва змяншаецца, у абласных цэнтрах і буйных гарадах на роднай мове вучацца лічаныя адзінкі школьнікаў. У краіне няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы, дзе б вялося навучанне па-беларуску. Гэта адзін з галоўных фактараў, які стрымлівае бацькоў аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы.

10. Апаненты Лукашэнкі лічаць, што ён з’яўляецца адной з галоўных перашкодаў на шляху паўнавартаснага развіцця мовы тытульнай нацыі. За 20 гадоў бесперапыннага кіравання краінай ён лічаныя разы прамаўляў па-беларуску, пераважна падчас чарговага прыняцця прысягі ў часе інаўгурацыі.

Часьцей за ўсё Лукашэнка грэбліва выказваецца пра мову, ужываючы яе, каб прынізіць апанентаў. Ён так рэдка выступае па-беларуску, што кожная такая прамова робіцца нагодай для паліталагічных аналізаў.

13. 21 лютага, у Сусветны дзень роднай мовы беларусы традыцыйна пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Упершыню яна прайшла 23 сакавіка 2008-га, прымеркавалі яе да 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Адным з ініцыятараў выступіў палітолаг і пісьменнік Уладзімір Падгол.

Магчыма, поспех дыктовак натхніў аўтараў бясплатных курсаў «Мова ці кава», якія збіраюць аншлагі ў Мінску ды іншых гарадах. У сваю чаргу, гэта паспрыяла стварэнню новых курсаў — «Мова нанова».

16. Лідар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак не першы год вядзе ліставанне з дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі. Адна з мэтаў кампаніі — укараненне ў Беларусі справаводства па-беларуску. Случака добра ведаюць у футбольных і хакейных клубах краіны, куды ён даслаў прапановы па беларусізацыі жыццядзейнасці камандаў.

18. Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе у публічнай сферы. Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас ды іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.

Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу «Лічбавая смерць моў». Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.

Источник статьи: http://news.tut.by/society/414104.html

Цiкавыя факты пра беларускую мову

Цікавыя факты пра беларускую мову

1.Даследванні ЮНЕСКА сведчаць:беларуская мова –адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне”

Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагучнасці. Яно абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, які ўжываецца , а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-е, шматгалос-с-е, завугол-л-е.

2.Беларуская мова–адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца 250–500 тясяч слоў, то ў дыялектнай –каля двух мільёнаў.

На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”,. “лаўка”, а праз колькі хат–“шафа”, “бутэлька”,”крама”.

3.Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не только дыялектных слоў, але і песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці.

4.У выніку шматгадовага суіснавання беларускай і рускай мовы з’явілася так званая трасянка. Лічыцца, што гэта моўная з’ява стала наступствам камунікацыі пераважна беларускамоўнага насельніцтва з рускамоўным горадам.

5.Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з’яўляецца помнік літары “Ў” у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рягора Барадуліна: «Ад Ефрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. Аўтар праекту–мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

Источник статьи: http://ds2log.schools.by/pages/tsikavyja-fakty-pra-belaruskuju-movu

Выказванні пра беларускую мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)

Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)

Ігнара ваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)

Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Я.Купала)

Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Г.Бураўкін)

Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)

Источник статьи: http://sad7rogachev.schools.by/pages/vykazvann-pra-belaruskuju-movu

Оцените статью
Adblock
detector