Усе шляхі адкрыты маладым

Сачыненне на тэму «Моладзь 21 — га стагоддзя»

Сёння Беларусі востра патрэбныя добра адукаваныя, энергічныя людзі, якія ўмеюць прымаць яркія, цікавыя рашэнні. Ад актыўнасці прадстаўнікоў маладога пакалення, іх шчырага жадання прынесці карысць сваей Бацькаўшчыны шмат у чым залежаць і асабістыя прафесійныя дасягненні юнакоў і дзяўчат, і ўпэўненае будучыню Беларусі.
XXI стагоддзе — гэта стагоддзе касмічных хуткасцяў і кампутарных тэхналогій. Пад паняццем «моладзь XXI стагоддзя» я ўяўляю людзей маладых, разумных, поўных энергіі, спартыўных, добра развітых духоўна і фізічна.
Моладзь заўсёды была ў нашай гісторыі надзеяй на будучыню і рэальнай апорай дзяржавы ў найбольш цяжкіх і гераічных яе справах. Колькі маладых людзей прысвячаюць сябе дапамогі дзіцячым дамам. Колькі сталі добрымі працаўнікамі на вытворчасці, вернымі сваёй працы і сваеёй радзіме.

Сёння ў нашай краіне дзейнічаюць маладзежныя грамадскія аб’яднанні, ініцыятыўныя групы. Маладыя актывісты прымаюць удзел у грамадскім, палітычным жыцці краіны. У краіне праходзяць розныя маладзежныя і дзіцячыя фестывалі, конкурсы, алімпіяды, агляды, акцыі, спартыўныя святы, дні здароўя. У нашым горадзе ўжо шмат гадоў запар праходзіць традыцыйная акцыя «Моладзь супраць наркотыкаў» . І наш век інтэрнэту і касмічных палётаў павінен стаць стагоддзем здаровага ладу жыцця. Я цверда перакананая ў адным: якіх бы вышынь не дасягнула чалавецтва, моладзь застаецца актыўнай. Як і сотню, тысячу гадоў таму па-ранейшаму ў модзе застаюцца такія якасці, як дабрыня, спагадлівасць, працавітасць і любоў. У нашым стагоддзі модна быць здаровым і разумным. Зараз сярод маладых многія пачалі сур’ёзна займацца спортам, замест дыскатэк аддаюць перавагу спартыўныя заняткі. Спорт — гэта прыгожая фігура, бадзёрасць, здароўе, дысцыплінаванасць. Спорт заўсёды быў папулярны ў нашай краіне. Людзі робяць ранішнюю гімнастыку, бегаюць, займаюцца ў розных клубах, удзельнічаюць у спаборніцтвах. У горадзе шмат спартыўных клубаў і таварыстваў. Шмат сусветных рэкордаў пастаўлена нашымі спартсменамі.

У гэтым годзе мы святкуем 69-гадовыя гадавіны перамогі над фашызмам. Мы ніколі не забудзем подзвіг нашага народа. Нашы прадзеды і прабабулі перадалі нам духоўны наказ — быць мэтанакіраванымі, цягавітымі, працавітымі, любіць родную зямлю і паважаць яе гісторыю. Хай гэты год згуртуе нас яшчэ больш, зробіць нас лепш, чысцей і дабрэй.
Моладзь 21 стагоддзя — гэта разумныя, бліскуча валодаючыя камп’ютарнай тэхналогіяй, здаровыя, моцныя, мэтанакіраваныя, адказныя маладыя людзі, годныя грамадзяне сваёй краіны. Мы — гэта сучаснасць і будучыня краіны. Ад нас залежыць, якой будзе наша краіна праз дзесяць, дваццаць гадоў, у якой дзяржаве будзем жыць мы і наступныя пакаленні. Мы зможам пабудаваць моцную дзяржаву і даказаць, што Беларусь — магутная сусветная дзяржава. Я заклікаю моладзь не баяцца цяжкасцяў, сябраваць са спортам, пакараць нязведаныя вяршыні і імкнуцца да дасканаласці!

Источник статьи: http://belklass.com/sachynyennye-na-temu-moladz-21-ha-stahoddzya/

Легко ли быть молодым?

Маладосць – найлепшая пара ў жыцці. Радасць, смех, шчасце, каханне, мары… Мы, маладыя, прасцей глядзім на свет, чым дарослыя. Хоць мы можам памыляцца, прымаць няправільныя рашэнні, але гэта – наш выбар і наша жыццё, якое мы будуем самі…
Напэўна, многія заўважалі, што маладыя людзі ўсміхаюцца часцей, чым дарослыя. Можа таму, што ў нас менш праблем і мы верым, што нашы мары абавязкова спраўдзяцца. У гэты перыяд жыцця моладзь глядзіць на ўсё праз «ружовыя акуляры». Мы ўспрымаем падзеі так, як нам хочацца.
Розныя погляды моладзі і дарослых нярэдка прыводзяць да неразумення і канфліктных сітуацый паміж пакаленнямі. Мы нярэдка думаем, што нашы бацькі не разумеюць нас, маладых, лічым іх погляды састарэлымі. А часам варта задумацца, што дарослыя, магчыма, проста больш рэальна глядзяць на свет у адрозненне ад нас, маладых. У іх большы жыццёвы вопыт, яны лепш разбіраюцца ў людзях, умеюць хутчэй знайсці выйсце з сітуацыі. Каб аблегчыць наша жыццё, бацькі часам не хочуць дзяліцца сваімі праблемамі. А моладзі здаецца, што ў бацькоў усё атрымліваецца, што цяжкасцяў у іх ніякіх няма.
Нам, маладым, лягчэй жыць, таму што побач ёсць дарослыя, якія імкнуцца аблегчыць нам жыццё, паказваюць напрамак руху, раяць, як лепш зрабіць.
«Ці лёгка быць маладым?» – аб гэтым я запыталася ў моладзі і ў людзей старэйшага пакалення.

Канстанцін, 19 гадоў:
– Гэта самы «круты» час. Асабліва – студэнцкая пара, калі ні аб чым асабліва не турбуешся. Галоўнае – не нарабіць шмат памылак у маладосці, бо і да старасці не разбярэшся з імі. Некаторыя сцвярджаюць, што маладым можна быць усё жыццё, нават калі табе ўжо далёка за 30 гадоў – галоўнае быць маладым душой.

Читайте также:  Андеркат прическа технология выполнения

Вікторыя, 20 гадоў:
– Быць маладым – гэта лепшае, што можа быць у нашым жыцці. Асабліва студэнцкія гады: удзел у мерапрыемствах, адпачынак з сябрамі, падарожжы. Ад маладосці трэба браць усё, што можна – інакш потым будзеце шкадаваць. Такая пара бывае толькі адзін раз у жыцці.

Насця, 17 гадоў:
– “Ці лёгка быць маладым” – на гэтае пытанне можна глядзець па-рознаму. З аднаго боку, можна лічыць, што быць маладым – гэта цяжка: трэба вырашаць нейкія свае пытанні, думаць аб тым, куды пайсці вучыцца, якая прафесія больш падабаецца. З іншага боку, быць маладым – гэта лёгка і цудоўна. Бо ў гэтым узросце ў жыцці менш клопатаў і ўсякіх цяжкасцяў, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху, больш вольнага часу – яго хапае на асабістыя справы, у адрозненне ад дарослых, якія ўвесь час аб нечым турбуюцца.

Юля, 22 гады:
– Я лічу, што маладым быць лёгка, бо перад табой адкрыты ўсе дзверы, шмат перспектыў і магчымасцяў у жыцці. Усе гэтага можна дасягнуць дзякуючы здароўю і «свежым мазгам», калі табе нічога не баліць, калі ты ў росквіце сіл.

Лена, 32 гады:
– Калі ты малады, у цябе ёсць здароўе, сілы, энергія, ты поўны ідэй і адчуваеш сябе на вяршыні свету. Перад маладымі адкрыты ўсе дарогі, і яны вольны выбраць любую, пайсці сваім, нязведаным шляхам. Іх не палохаюць памылкі. У іх яшчэ ўсё наперадзе, яны лічаць, што паспеюць выправіць свае памылкі і зрабіць сотні добрых спраў.

Вольга, 42 гады:
– Цяжка быць маладым… Але якія б цяжкасці, праблемы ні ўзнікалі, маладым быць цікава, таму што наперадзе ўсё жыццё. І якім яно будзе, залежыць ад кожнага з нас. Чалавек – каваль свайго шчасця. Трэба рыхтаваць сябе да жыцця карыснага і цікавага. Лёгкага жыцця не бывае, перашкод і цяжкасцяў будзе шмат. Галоўнае – умець іх пераадольваць на шляху да свайго шчасця і верыць у свае сілы.

Источник статьи: http://www.ostrovets.by/news/zhizn/a_vy_chto_dumaete/news5745.html

Салістка беларускага вакальнага гурта “Каданс” з Самары Таццяна Марозава паўдзельнічала ў рабоце II расiйска-беларускага маладзёжнага форуму

Для маладых усе шляхі адкрытыя

Салістка беларускага вакальнага гурта “Каданс” з Самары Таццяна Марозава паўдзельнічала ў рабоце II расiйска-беларускага маладзёжнага форуму

Таццяна Марозава з удзельніцамі форуму

І Беларусь, і Расія немалую ўвагу надаюць рабоце з моладдзю. Бо маладосць — пара светлых мар і фантазій, актыўнасці ў сацыяльным жыцці. Нагадаю, цяпер у Беларусі — больш за 2 мільёны юнакоў і дзяўчат ад 14 да 31 года: больш чым пятая частка насельніцтва. У Расіі іх каля 30 мільёнаў. Істотная частка грамадства. Таму Нацыянальны Савет маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі, Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый сумесна, пры падтрымцы Мінадукацыі і навукі Расіі ды Федэральнага агенцтва па справах моладзі правялі ў Маскве чарговы маладзёжны форум. Запрасілі на яго актывістаў маладзёжнага руху абедзвюх краін, былі там і блогеры, журналісты, грамадскія дзеячы, якія працуюць у гэтай сферы, прадстаўнікі адпаведных дзяржорганаў.

Беларусаў Самарскага рэгіёну прадстаўляла Таццяна Марозава, актывістка маладзёжнага аддзялення абласной грамадскай суполкі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000”. Таццяна прэзентавала вядомыя чытачам нашай газеты праекты: дзіцяча-юнацкія фэсты мастацтваў “Беларусь — мая песня!” і “Адзінства”. Іх рэалізуе беларуская суполка Самары. На форуме ішлі дыскусіі па актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, а на круглых сталах абмяркоўвалі: як лепш выкарыстоўваць інтэрнэт дзеля дыялогу прадстаўнікоў братніх краін. Была экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны: сёлета, у юбілейны год Вялікай Перамогі над фашызмам, моладзь будзе актыўна ўдзельнічаць у святочны мерапрыемствах. “На форуме я знаёмілася з цікавымі людзьмі, удзельнічала ў круглых сталах з прадстаўнікамі Грамадскай Палаты і Мінадукацыі і навукі Расіі, паглыбілася ў праблемы сучаснай моладзі, — падзялілася ўражаннямі Таццяна. — Мы абмяркоўвалі перспектывы, варыянты супрацоўніцтва. Я расказала аб праектах самарскіх беларусаў, ансамбля “Каданс”, дарыла ўдзельнікам сустрэч нумары нашага часопіса “Единство”. Цяпер больш людзей ведае пра суполку, і ўжо запрашаюць “Каданс” выступіць у розныя куткі Беларусі і Расіі”.

Удзельнікам форума з Беларусі цікава было даведацца: і ў Паволжы ёсць людзі, захопленыя вывучэннем беларускай культуры, якія пашыраюць яе ў Самарскім рэгіёне. “Калі шчыра, то і для мяне пасля форуму Беларусь і беларусы сталі яшчэ больш роднымі”, — прызналася Таццяна.

Прэзідэнт суполкі Ірына Глуская задаволена, што прадстаўніца “Каданса” пабывала ў Маскве, пашырыла кола сяброў і знаёмых суполкі. Дарэчы, па выніках форуму 15 снежня ў Мінску на сумесным пасяджэнні калегіі Мінадукацыі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусь і Мінадукацыі і навукі Расіі падпісана сумеснае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы маладзёжнай палітыкі. Намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык лічыць: Пагадненне дапаможа эфектыўна рашаць стратэгічныя задачы інавацыйнага развіцця абедзвюх краін, ствараць адзіную навукова-тэхнічную і адукацыйную прастору Беларусі і Расіі.

Читайте также:  Стрижки для негустых волос 2020

Да сказанага можна дадаць: сёлета ў Беларусі аб’яўлены Год моладзі. Можна не сумнявацца, што гэта паспрыяе развіццю творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу юнакоў і дзяўчат, актыўнаму прыцягненню іх да сацыяльна-эканамічных праектаў у Беларусі. І маладым супляменнікам замежжа таксама варта падумаць, як у іх паўдзельнічаюць.

Источник статьи: http://www.sb.by/articles/dlya-maladykh-use-shlyakh-adkrytyya.html

Усе шляхі адкрыты маладым

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)

Кнiга народнага пiсьменьнiка Беларусi Васiля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаiчных твораў апошнiх гадоў.

Беларуская гiсторыя XX стагодзьдзя стварыла нямала сытуацыяў, калi характары розных людзей па-рознаму выяўлялiся на мяжы жыцьця i сьмерцi. Слуцкае антыбальшавiцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адлiга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы. Адпаведна рознымi былi й паводзiны мiжвольных удзельнiкаў гэтай гiсторыi, ад якiх, па вялiкiм рахунку, не залежала нiчога. Яны, фатальна абложаныя таталiтарнай сыстэмай, маглi толькi захаваць або не захаваць сваю чалавечую годнасьць. Але нiякiм чынам яны не маглi паўплываць на свой прадвызначаны статус — ахвяраў чырвонага або брунатнага малоха, якi працяў кожнага зь iх наскрозь — iхны розум i iхную кроў.

Васiль Быкаў у новай кнiзе прозы паказвае, наколькi немагчыма, але наколькi важна на самых фатальных этапах гiсторыi захоўваць чалавечнасьць, прыстойнасьць, годнасьць. Псыхалягiчныя сытуацыi ў крытычных абставiнах становяцца напружанымi сюжэтамi, а дакладныя характарыстыкi самых розных чалавечых тыпаў змушаюць чытача ўвесь час адчуваць сваю прысутнасьць сярод быкаўскiх пэрсанажаў i рабiць уласны маральны выбар.

Кнiга «Сьцяна» рыхтавалася да выхаду ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая лiтаратура», але сёньняшнi палiтычны рэжым спынiў гэтую працу. Пасьля неаднаразовых прапановаў нашых чытачоў i з ласкавае згоды аўтара кнiга «Сьцяна» выходзiць у незалежным выдавецтве «Наша Нiва». Гэты праект, ажыцьцёлены з iнiцыятывы i за сродкi грамадзянаў Беларусi, мы назвалi «Народная Кнiга».

Мы далёкiя ад думкi, што беларускае слова можа iснаваць толькi за дзяржаўныя датацыi, i мяркуем, што памiж творамi народнага пiсьменьнiка, як, зрэшты, i iншых таленавiтых лiтаратараў, з аднаго боку, i чытачом — з другога, ня мусяць паўставаць непераадольныя бар’еры. Кнiгi лепшых беларускiх лiтаратараў будуць выходзiць у такiм аб’ёме i датуль, колькi i дакуль у гэтых кнiг будзе чытачоў. Мы ня ставiм на мэце знайсьцi спонсараў або зрабiць прыгожы жэст дабрачыннасьцi. Мы iмкнемся, насуперак афiцыйнай палiтыцы русiфiкацыi, сьцьвердзiць, што беларускiя кнiгi мусяць выходзiць за грошы i дзеля патрэбаў беларускага грамадзтва. Разам з тым, мы спадзяемся на кансалiдацыйны эфэкт Народнае Кнiгi, якая мусiць умацаваць нашае грамадзтва i дадаць яму сiлы духу.

Вайна i перамога (эсэ)

Пакахай мяне, салдацiк (аповесьць)

На Чорных лядах

З часоў Шэксьпiра чалавецтву вядома, якая гэта выдатная справа непарыўная повязь часоў, i як кепска, калi тая повязь iрвецца. Што тычыцца беларусаў, дык мы гэта пазналi на нашым шматвяковым гiстарычным вопыце, дзясяткi гадоў мы жылi, адрэзаныя ад нашага мiнулага, ад нашага досьведу, ад нашай гiсторыi.

У тым лiку i нядаўняй — гiсторыi мiнулай вайны.

Зь цягам часу памяць пра яе актыўна замянялася на прапагандавыя схемы, а яе вялiкая праўда — на карысьлiвую праўдзiвасьць таталiтарнай партыi. Тыя, хто перанес на сваiм гарбу крывавы цяжар вайны, ня надта схiльныя памятаць сябе пакутнiкамi — лацьвей пачувацца героямi на гарачых канях пад чырвонымi сьцягамi. Тым болей, што сэрвiльная пасьляваенная гiстарыяграфiя, тлумы цынiчных навукоўцаў не перастаюць пераконваць: ваша праўда — у вернасьцi iдэалам! У вашым бесьсьмяротным гераiзме.

Гераiзме — так, але ж.

Але ж поруч з гераiзмам было на вайне i iнакшае. Годнае суседзiла з подлым, добрае — з кепскiм. Як i ў самiм жыцьцi. Як i ў нашым сёньня, якое гэтак абрыдла большасьцi. Большасьцi, што апынулася ў дурнях i ня можа зразумець, па чыёй вiне.

Па вiне ўсё тых жа.

Хто рэвалюцыю робiць чужымi рукамi, хто вынiшчае iншых, непадобных да сябе. Хто прывык жыць у абставiнах лютай барацьбы — найперш са сваiмi, бо сваiх лёгка перамагчы. Хто ў бой пасылае iншых, а сам застаецца камандаваць. I з гэтае нагоды пры ўсялякiх крывуляках лёсу мае барыш. У форме ўлады, прывiлеяў цi, як цяпер, — даляровага рахунку ў банку.

Мы, беларусы, у гэтым сэнсе — асаблiва цёмныя людзi. Дагэтуль мы не перастаем блытаць колеры, думаць, што брунатнае надта адрозьнiваецца ад чырвонага. Быццам ня ведаем, што ў спэктры шмат iншых колераў, i ёсьць пэўная магчымасьць выбару. Найперш выбару свайго колеру — не чужога. Бо чужы нiколi ня стане нашым, ён ужо нейчы. Кiмсьцi прысвоены, камусьцi належыць. А iнстынкт прыватнай уласнасьцi, як вядома, — магутны iнстынкт, дадзены чалавеку ад Бога. Нiкому з жывых iстотаў Бог ня даў гэтага iнстынкту, апроч чалавека. Людзi сьвету зразумелi гэта даўно, а мы толькi пачынаем разумець цяпер. Колькi ж мы нарабiлi памылак на гiстарычным шляху да таго разуменьня.

Читайте также:  Кто брил бороды при петре 1

Дык, можа, хоць напрыканцы XX стагодзьдзя перастанем быць дурнямi. Убачым пра сябе праўду. Нават i непрывабную. Праўда ў гiсторыi — функцыя адназначная, зь яе робяць урокi. З хлусьнi нiякiх урокаў ня зробiш, апроч новай хлусьнi.

У гэтай кнiзе, як спадзяецца аўтар, — дробныя аскялёпкi нашай вялiкай праўды, якiя, можа, каму-небудзь спатрэбяцца. Для дабра, зразумела.

Калi тое здарыцца, дык аўтар будзе ўдзячны. Выдаўцам, аднадумцам i чытачам таксама.

ВАЙНА I ПЕРАМОГА

Вайна абрынулася на краiну зьнянацку, яе страшныя праявы паўсталi перад людзьмi нечакана i, невядомыя ў ранейшым жыцьцi, ашаламiлi мiльёны. У тым лiку i вайскоўцаў — кадравых камандзiраў ды начальнiкаў. Памалу, аднак, людзi пачалi прызвычайвацца да жахлiвай ваеннай рэчаiснасьцi, неяк мiрыцца з уласным бязрадасным лёсам. Стала ўжо зразумела, што вайна не на адзiн год, што ваяваць прыйдзецца доўга i трэба прыстасоўвацца да яе экстрэмальных умоваў. Дзесьцi на другiм годзе вайны на фронце пачаў складвацца iмправiзаваны франтавы быт. На ўчастках, якiя не вялi баявых дзеяньняў i стаялi ў абароне, у людзей паявiлася слабая надзея выжыць — калi не да канца вайны, дык хоць бы да канца тыдня, да ранку. I людзi ўладкоўвалiся — кожны на месцы, куды яго загнала вайна. Штабiсты дружна i арганiзавана абжывалi ацалелыя куткi ў спаленых тылавых вёсках, другiм-трэцiм радам мацавалi накаты камандных ды назiральных пунктаў; артылерысты парадкавалi зямлянкi, ладзiлi печы — з жалезных бочак, малочных бiтонаў, насьцiлалi хвойнiкам земляныя нары. Уваход завешваўся плашч-палаткай — гэтым унiвэрсальным чырвонаармейскiм сродкам, што засьцерагаў ад непагоды i сьцюжы. Немцы ўсю вайну карысталiся цёплымi коўдрамi, мы ж традыцыйна абыходзiлiся шыняльком — у баi, на адпачынку, уначы. Пяхота ў завеяных сьнегам цi залiтых дажджом траншэях, ратуючыся ад непагадзi, капала лухi-ячэйкi з палiчкамi для гранат i патронаў ды абавязковай прыступкай, каб, як прагучыць сыгнал, выскачыць з акопу — у атаку.

Выскокваць у атаку даводзiлася часта нават у працяглай, шматмесячной абароне. Вышэйшыя начальнiкi памяталi i непарушна выконвалi жалезны загад Вярхоўнага: не даваць захопнiкам спакою нi ўдзень, нi ўначы, няспынна бiць яго i выматваць. Таму i бiлi, i выматвалi. Нават калi не хапала нi зброi, нi боепрыпасаў, калi на гарматы прыпадала па чвэрцi боекамплекту i на кожны стрэл трэба было браць дазвол старэйшага камандзiра. У абароне рэгулярна праводзiлiся звычайна крывавыя «разьведкi боем», штоночныя «пошукi разьведчыкаў», бясконцыя «паляпшэньнi» абарончых пазыцыяў. Некаторыя палкi i дывiзii, падначаленыя надзвычай старанным цi дужа патрыятычна настроеным камандзiрам, на працягу многiх месяцаў атакавалi адныя й тыя ж вышынi, кладучы на iх схiлах тысячы людзей, ды так i не дабiваючыся колькi-небудзь прыкметнага посьпеху. Людзей не шкадавалi. Усё на фронце было лiмiтаванае, усё дэфiцытнае i нармаванае, апроч людзей. З тылу, са шматлiкiх пунктаў фармаваньня i навучаньня няспынным патокам iшло да фронту папаўненьне — масы схуднелых, зьнямоглых ад тылавой муштры людзей, якiя трошкi навучаныя былi валодаць вiнтоўкай, але не заўжды разумелi па-расейску. Усе яны папаўнялi парадзелыя ў няспынных баях часткi, каб заўтра ж пад шквальным нямецкiм агнём падняцца ў атаку ды тут жа i ўпасьцi долу. Камандзiрам у стралковым ланцугу каштавала немалых высiлкаў iх падняць, i нярэдка на полi бою можна было бачыць, як камандзiр роты, бегаючы ўздоўж ланцуга, паднiмае кожнага высьпяткам. Падняўшы аднаго, бяжыць да наступнага, i пакуль паднiмае таго, заднi зноў кладзецца долу — забiты цi зь перапуду. Бегаць так доўга пад агнём, вядома, ня мог i ротны, якi таксама неўзабаве выбываў са строю. На некаторых участках фронту такiх бязглуздых, марных атак было мноства, яны iшлi чарадой; мянялiся байцы i камандзiры, але загад атакаваць заставаўся ў сiле. Калi дарэшты выбiвалi палкi i батальёны, дывiзiю адводзiлi ў тыл на перафармаваньне, а ўцалелых камандзiраў прадстаўлялi да ўзнагародаў: за няўхiльнасьць волi ў выкананьнi загаду — была такая ўзнагародная формула. Можна было толькi зьдзiўляцца, што нiхто не пярэчыў i не пратэставаў супраць такой яўнай бязглузьдзiцы. Але за тым, каб усе пакорлiва маўчалi, пiльна сачылi ня толькi вышэйшыя камандзiры, але i палiторганы, упаўнаважаныя асобых аддзелаў, вайсковыя трыбуналы, пракуратура. Загад камандзiра — закон для падначаленых, а на строгасьць начальнiка ў армii скардзiцца забаронена.

Источник статьи: http://www.litmir.me/br/?b=125111&p=33

Оцените статью
Adblock
detector