Усе творы васіля быкава пра вайну

Жорсткая праўда Васіля Быкава пра вайну

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2011 в 23:49, сочинение

Описание работы

Пра фашызм чалавецтва ведае, здаецца, усё. Попел мільёнаў ахвяр яго стукае ў сэрцы людэей. I ўсё ж сям-там спрабуюць зноў і зноў абяліць гэтую чуму XX стагоддзя — у вачах новых пакаленняў, якія пра вайну ведаюць толькі па кнігах і па фільмах. Але народная памяць жыве, бо той, хто не памятае свайто мінулага, асуджаны будзе зноў яго перажыць. Помніць пра вайну, пра яе ахвяры, пра тых, хто змагаўся за мір, – гэта абавязак усіх, хто жыве сёння. Таму ў беларускай літаратуры тэма вайны з’яляецца адной з важнейшых.

Работа содержит 1 файл

Жорсткая праўда Васіля Быкава пра вайну.doc

Жорсткая праўда Васіля Быкава пра вайну

Вайна – самае вялікае з усіх ліхаў,

заведзеных жыццем на зямлі”

Пра фашызм чалавецтва ведае, здаецца, усё. Попел мільёнаў ахвяр яго стукае ў сэрцы людэей. I ўсё ж сям-там спрабуюць зноў і зноў абяліць гэтую чуму XX стагоддзя — у вачах новых пакаленняў, якія пра вайну ведаюць толькі па кнігах і па фільмах. Але народная памяць жыве, бо той, хто не памятае свайто мінулага, асуджаны будзе зноў яго перажыць. Помніць пра вайну, пра яе ахвяры, пра тых, хто змагаўся за мір, – гэта абавязак усіх, хто жыве сёння. Таму ў беларускай літаратуры тэма вайны з’яляецца адной з важнейшых.

Вайна наклала глыбокі адбітак на творчаць Васіля Быкава, бо не з чужых слоў ведаў пісьменнік, што адчувае чалавек, калі на яго рухаецца варожы танк, калі патрэбна ісці ў атаку пад кулямётным агнём. Галоўнай тэмай твораў Бывака з’яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Як пісаў рускі пісьменнік В. Астаф’еў, “прачатыеш кнігі Васіся Быкава – і табе не захочацца ваяваць. Яна агідная, вайна. Страшэнная. Трэба і пісаць яе агіднай і страшэннай, а не лозунгава-гераічнай”. Творы Быкава – гэта не толькі абеліск загінуўшым, напамін жывым. Проза Быкава – гэта “проідэй”, галоўная сярод якіх тая, Што вайна для нашага народа – нацыянальная трагедыя. Трагізм вайны ў тым, што яна забірае самых лепшых, самых таленавітых, самых любімых і дарагіх, а значыць, і вынішчае нацыю, разрывае повязь паміж вякамі і пакаленнямі.

“Што ёсць подзвіг? Ці бываюць сітуацыі, якія мацнейшыя за самага моцнага чалавека? Што ёсць памылка, а што злачынства і здрада? За што чалавек заслугоўвае пакарання і пагарды, а за што – літасці і спачування? Ці мае права чалавек судзіць іншых і распараджацца іх лёсамі? У чым сіла і слабасць чалавека? Чым вызначаецца сутнасць чалавека? Што самае трагічнае для нацыі, народа? Дзе вытокі нашых сённяшніх бед і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці?” – вось далёка не поўны пералік праблем, што ставіць Быкаў ў сваіх творах. Заслуга Васіля Быкава перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі трагічнага мінулага, ён напаўняе сваю прозу ідэй сучасным і адначасова вечным – тым, што хвалюе сёння кожнага з нас, што павінна хваляваць, каля хочам жыць і не знікнуць у гэтым свеце.

Са старонак кніг Васіля Быкава адзін за другім паўстаюць перад намі яго героі – радавыя, лейтэнанты, партызаны, падпольшчыкі, сяляне. Яны пільна углядаюцца у нашы твары, услухоўваюцца ў голас пісьменніка. “За тысячагоддзі зямной гісторыі аб вайне на ўсіх мовах свету напісана многа няпраўды, прыгожых казак і проста хлусні… Наша ж вялікая вайна, на палях якой вырашаўся лёс планеты, мела іншы характар і іншыя мэты. Гаварыць няпраўду аб ей не толькі амаральна, але і злачынна ў адносінах да мільёнаў яе ахвяр, у адносінах да будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавілі і якой цаной дасталося ім гэта збавенне”.

Небяспечнасць і фашызму, на думку В. Быкава, у тым, што ён непазбежна вядзе да вайны, вынішчаючы усё людское ў чалавеку, сеючы помслівасць і жорсткасць, пакідаючы на сваім полі нявінныя ахвяры. Творы Быкава, як салдаты ў баі, змагаюцца за мір, выкрываюць жудаснае аблічча смерці. Чалавек створаны для мірнага жыцця. Зямля таксама створана для мірнага жыцця. Вайне не павінна быць месца на гэтай зямлі – такі асноўны сэнс творчасці Васіля Быкава.

Читайте также:  Прически с платком как делать

Источник статьи: http://www.stud24.ru/literature/zhorstkaya-prada-vaslya-bykava-pra/156722-458514-page1.html

Творчасць Васіля Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну

1.3 Творчасць Васіля Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну

1.3.1 Паэтыка твораў Васіля Быкава

В. Быкаў – адзiн з самых значных i знакамiтых беларускiх i сусветных празаiкаў. Мастак, якi ўсёй сваёй творчасцю сцвярджаў чалавечнасць, маральнасць насуперак прагматызму. Л. Корань адзначыла: “Быкаў адразу i нязменна абраў вернасць чалавеку, ахвяраванаму пакутам i несправядлiвасцi”.

В. Быкаў пісаў пра тое, што такое вайна ў яе сапраўдным аблiччы: “Лiчу сваiм абавязкам ад iмя загiнуўшых пакаленняў выкрываць жорсткасць вайны, яе антычалавечую сутнасць”. Пазней пісьменнік удакладніў: “Вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, нiшто не можа апраўдаць яе iснаванне. Але вайна амаральная i таму, што яна здольная паламаць чалавека духоўна”. Такiх выказванняў у пісьменніка нямала.

В. Быкаў вывеў беларускую прозу пра вайну на еўрапейскi ўзровень. В. Быкаў быў найбольш верагодным прэтэндэнтам ад Беларусi на атрыманне Нобелеўскай прэмii. I пісьменнік быў вельмi блiзкi да гэтага. Сёння творы В. Быкава перакладзены больш чым на 50 моваў. А ў колькiх краiнах свету яны друкавалiся цяжка падлiчыць.

М. Тычына адзначае: “В. Быкаў – гэта i унiкальная эстэтычная з’ява ў айчыннай i сусветнай лiтаратуры, гэта i найвялiкшая ступень мастацкай праўдзiвасцi, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі. прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць”.

Творам В. Быкава часцей за ўсё даюцца такія характарыстыкі: “мужны талент”, “строгi рэалiст”, “маральны максiмалiзм”, “бескампрамiсная пазiцыя”, “аскетычная мастацкая манера”. “У той жа час не менш часта ўзгадваюцца быкаўская чалавечнасць, гуманiстычнае спачуванне ўсiм прынiжаным, занядбаным, абдзеленым лёсам, ахвярам жорсткага веку бясконцых войнаў i грамадскiх катаклiзмаў”. Гэта – вызначальнае ў творах В. Быкава: адмаўленне нечалавечых абставiн. I тых, хто гэтыя абставiны стварае.

Спрачаючыся з тымi, хто паставiў пад сумненне “нацыя-нальнае” ў В. Быкава, I. Афанасьеў адзначае: “Пачуванне i вы-прабаванне сябе на быкаўскiх сцяжынах мiнулай вайны, у су-тыкненнi не толькi палiтычных, але i культурфiласофскiх сiстэм, можна параўнаць з засваеннем нейкага агульнаеўрапейскага шыфру, якi дапамог “рассакрэцiць” (вылучана намі – А. М. ) самiх беларусаў i адбiць гэтае ўсведамленне ў стане культуры (у адпаведнасцi з яе знакавай прыродай) – на вырашальным, апака-лiптычным зломе, калi ўвесь нацыянальны вопыт перажыты як апошнi”. I ў гэтым значэнне прозы В. Быкава. Бог падараваў В. Быкаву жыццё, каб ён распавёў свету пра бела-русаў. Л. Корань падкрэслівае: “Быкаў здзейснiўся як вiднейшы мастак 20 ст. у беларускiм моўным мысленнi i такiм чынам з’я-вiўся як бы праваднiком тых менталiтэнтных сэнсаў, тых культурных абсягаў, якiя нясе свету беларуская духоўнасць”.

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi В. Быкава – 1951 год, калi ён на Курылах напісаў апавяданнi “Смерць чалавека” i “Абознiк” (надрукаваны ў 1957). Ужо ў раннiх апавяданнях “У першым баi”, “Смерць чалавека”, “Дваццаты”, “Фруза”, у аповесцi “Апошнi баец» абазначылася тэндэнцыя, што стане вызначальнай для творчасцi В. Быкава: «знаходзiць падзеям чалавечае вымярэнне, адзiна вартае таго, каб па-сапраўднаму глыбока i дакладна ацанiць маральную сутнасць героя”.

В. Быкаў пачынаў сваю творчую дзейнасць з надзвычайнай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць «вышэй за свой лёс», стаць «мацнейшым за магутную сiлу выпадку» (“Яго батальён”). Пісьменнік сцвярджаў вялiкi сэнс жыцця i смерцi сваiх герояў, вялiкi маральны сэнс iхнiх пакут (“Жураўлiны крык”, 1959, “Трэцяя ракета”, 1961, “Альпiйская баллада”, 1963, “Сотнiкаў”, 1970, “Абелiск”, 1970, “Дажыць да свiтання”, 1972, “Воўчая зграя”, 1974, “Яго батальён”, 1975). Але з цягам часу ў “быкаўскiм пафасе ўсё больш выразнай дамiнантаю рабiлася нiчым не знятая трагедыйнасць” (Л. Корань) (“Здрада”, 1960, “Пастка”, 1962, “Мёртвым не балiць” 1965, “Праклятая вышыня”, 1968, “Круглянскi мост” 1968, “Пайсцi i не вярнуцца”, 1978, “Знак бяды”, 1982, “Кар’ер”, 1986, “У тумане”, 1987, “Аблава”, 1988, “Сцюжа”, 1969, 1991, “Сцяна”, “Пакахай мяне, салдацік” і інш.).

В. Быкаў прыходзіць да ўсведамлення: для таго, каб паказаць сапраўднае аблiчча вайны, патрэбна праўда. Узоры такой праўдзiвай лiтаратуры пiсьменнiк бачыў у кнiгах А. Бека, К. Сiма-нава, В. Гросмана, А. Ганчара, А. Твардоўскага, Э. Казакевiча, К. Чорнага. I асаблiва Вiктара Някрасава (“У акопах Сталiнграда”), Ю. Бондарава, Р. Бакланава. Моцны ўплыў на В. Быкава мелі творы Э. М. Рэмарка i Э. Хэмiнгуэя.

“Першай, даволi нерашучай спробай” (В. Быкаў) на шляху праўдзiвага ўзнаўлення мiнулай вайны, у iмкненнi “пакончыць з сачынiцельскай прыгажосцю, эфектнасцю, бесканфлiктнасцю” пісьменнік лічыў аповесць “Жураўлiны крык”. В. Быкаў адмаўляецца ад «псiхалагiчна паслабленай эпапейнасцi i панарамнасцi ў паказе ваенных падзей» (М. Тычына) і абмяжоўвае дзеянне адным не самым значным у маштабах вайны эпiзодам. Такім чынам, творам В. Быкава ўласціва не маштабнасць ахопу падзей, а маштабнасць праўды. Галоўным героем пісьменнік зрабіў «радавога вялiкай бiтвы»: “Сталiнград для краiны, – пiсаў В. Быкаў, – быў аднойчы ў вайну, а для салдата на пярэднiм краi ён здараўся куды як часта. I ўсё ж трэба было намагчыся, каб выжыць i – галоўнае – перамагчы, бо пагiбель часта была як здрада жывым”.

Читайте также:  Девичьи прически средней длины волос

У апавяданнi “Адна ноч” беларуская лiтаратура зрабiла яшчэ адзiн крок у напрамку эстэтычнай эвалюцыi ў паказе вайны. Пісьменнік наступным чынам перадае адчуванні савецкага салдата пасля забойства немца, з якім ён вымушаны быў правесці ноч у падвале і ў якім ён пабачыў не толькі ворага, але і ахвяру: “Узрушаны i змардаваны, ён нечага нiяк не мог сцямiць цi, можа, не мог чагосьцi ўспомнiць – разгарачаным нутром ён толькi адчуваў, што сталася вялiкая, яшчэ не ўсвядомленая да канца несправядлiвасць, перад магутнаю сiлай якой i ён, i Фрыц Хагеман былi бездапаможнымi”. І. Афанасьеў пісаў на гэты конт, што ў апавяданні мы маем справу з лiтаратурай пра вайну, якая перастае быць лiтаратурай учарашняга дня.

Источник статьи: http://www.kazedu.kz/referat/200786/3

Быкаў на вайне

Ваенныя творы Васіля Быкава вывучаюцца ў школе, экранізуюцца, ставяцца ў тэатры. Такая папулярнасць тлумачыцца лёгка — у іх праўда. Асабіста ўбачанае, адчутае і перажытае. Не ўсё Быкаў змог змясціць у аповесцях і апавяданнях. Многае засталося ў яго ўспамінах. Напярэдадні 90-гадовага юбілею пісьменніка і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў карэспандэнт “НГ” пагартала кнігу “Доўгая дарога дадому” — успаміны пісьменніка аб ваенных гадах. Дарэчы, яна стала апошнім прыжыццёвым выданнем Васіля Уладзіміравіча.

Вайна застала Быкава ў 17-гадовым узросце. Васіль толькі-толькі скончыў школу прафесійнай падрыхтоўкі рабочых кадраў ФЗН у Віцебску, дзе вучылі на будаўнікоў, і разам з іншымі выпускнікамі быў накіраваны ва Украіну. Хлопец і падумаць не мог, што там ён сустрэне столькі драматычнага і трагічнага. Як толькі выбухнула вайна, выпускнікоў ФЗН адразу мабілізавалі на абарончыя работы.

“Прызнацца, тое маладых спярша і не надта палохала, — узгадвае ў кнізе “Доўгая дарога дадому” Васіль Быкаў, — была ж толькі нядаўна фінская вайна, перад тым — вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь, усё сканчалася трыумфам перамог. Пераможам і тут. Але пакрысе рабілася сумна і страшнавата. Хацелася дадому, бліжэй да родных мясцінаў. Ды не было як”.

Да таго ж падчас адступлення ў Белгарадзе Быкаў, які спрабаваў купіць фруктовай гарбаты, загруз у натоўпе каля прылаўка і адстаў ад сваёй калоны, быў арыштаваны і ледзь не расстраляны як нямецкі шпіён. Падчас вобыску ў яго знайшлі карту — выдраны з падручніка аркуш, на якім юнак абазначаў перамяшчэнне фронту. Той аркушык ледзь не згубіў Быкава. Яго кінулі ў камеру, з якой выводзілі па чалавеку-два і тут жа расстрэльвалі. Чарговы раз прыйшлі за Быкавым.

“Не памятаю, як выйшлі са склепа, цераз брукаваны двор завярнулі за вугал мураванага будынка на вытаптаныя грады агарода. І там пад старым плотам я згледзеў у крапіве даўгія ногі ў высока накручаных абмотках, — успамінаў пісьменнік. — І я не стрымаўся — слёзы самі ручаём паліліся з вачэй. Чырвонаармеец прыпыніўся, бы здзіўлены маім бязмоўным плачам, і раптам кажа:”Пацан, бяжы! Хутка!”

Быкаву проста пашчасціла. Яшчэ і таму, што яго ўдзел у баях быў адтэрмінаваны на год. Восенню 1941 года аказалася, што хлопцы 1924-га года нараджэння пакуль не прызываюцца. І Васіля разам з сябрам адправілі ў тыл.

“Тут вам не парад”

Быкаў жыў на станцыі Салтыкоўка і ў горадзе Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе паралельна вучыўся ў чыгуначнай школе, пакуль у жніўні 1942 года не быў прызваны ў Чырвоную Армію. Перад тым як трапіць на фронт скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча.”Восенню 43-га прысвоілі званне малодшага лейтэнанта, — пісаў Быкаў. — Пагоны выдалі залатыя, на якія кожны з выпускнікоў прышпіліў па адной маленькай зорачцы. Праўда, тыя прыгожыя пагоны ніяк нам не спатрэбіліся. У дывізіі начальнік штаба сказаў проста: “Зняць! Тут вам не парад”. Знялі, але палявых не атрымалі і пайшлі ў бой беспагоннымі”.

Читайте также:  Как можно придать форму бороде

З васьмідзесяці выпускнікоў вучылішча ў вайну ацалелі толькі чацвёра. І адзін з нямногіх — Васіль Быкаў. Ён ваяваў на 2 і 3-м Украінскіх франтах, удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знаменку. Ці баяўся ён?

“Вядома, баяўся, а можа, часам і збаяўся, — не хаваў Быкаў. — Але страхаў на вайне шмат, і яны ўсе розныя. Страх перад немцамі — што маглі ўзяць у палон, застрэліць; страх з-за агню, асабліва артылерыйскага або бамбёжак. Калі выбух побач, так, здаецца, цела само, без удзелу розуму, гатова разарвацца на кавалкі ад дзікіх пакут. Але быў жа і страх, які ішоў з-за спіны, — ад начальства, усіх тых карных органаў, якіх у вайну было не менш, чым у мірны час. Нават больш”.

Хібаў у арміі было шмат. І пра іх Быкаў не баяўся ні ўспамінаць, ні пісаць у аповесцях і апавяданнях. Да прыкладу, ён піша, што ў пяхоце не было ніякага ўліку салдат: “Добра, калі пісар паспее перапісаць прозвішча навабранцаў, а то ідуць безыменнымі. І гінуць. Таму столькі ў нас цяпер “неизвестных солдат”, “пропавших без вести”. Такі быў улік. Во кулямёты ўлічвалі, гарматы, танкі. Нават снарады начальства лічыла, бо за іх адказнасць мела. А за людзей адказваў адзін Гасподзь Бог. ” Піша і пра тое, што салдатаў прымушалі абыходзіцца без сну. І яны, сонныя, ішлі ноччу па заснежаным стэпе і спалі на хаду, спатыкаліся, падалі, часам заварочвалі не туды. Быкаў успамінае, як і сам заснуў па дарозе і ледзь не трапіў да немцаў.

Вядома, на вайне цяжка абысціся без раненняў. Дасталося і Быкаву. Падчас Кіраваградскай аперацыі ён быў паранены ў нагу і жывот. Успамінае, што снарад разарваўся недзе наперадзе. Быкава моцна выцяла ў жывот. Цела ўсё стала мокрым — не зразумець, ці ад поту, ці ад крыві. Падляцеў санінструктар, перавязаў і пакінуў ляжаць на дарозе — байцам забаранялася пакідаць поле бою дзеля суправаджэння параненых. Ляжаў, пакуль не з’явілася фурманка з параненымі.

Далей было тое, што пісьменнік апісаў у творы “Мёртвым не баліць” — гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць пісьменніка. Твор так названы невыпадкова — паранены Быкаў памылкова быў запісаны як забіты. Яго бацькі нават атрымалі паведамленне, што іх сын загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда.

Шпіталь у Александрыі, куды патрапіў Быкаў, у параўнанні з перадавой паказаўся яму сапраўдным “курортам”, хоць і кармёжка была ўся тая ж, вайсковая, хіба што гарачая. Гэта хлеб, каша з ячных круп, радзей прасяная, вермішэлевы суп ці зноў жа ячневы і традыцыйная гарбата. Афіцэрам пазней сталі выдаваць яшчэ і лёгкі духмяны тытунь. Так Быкаў і прывучыўся курыць.”Мне ішоў дваццаты год, а яшчэ не пачынаў курыць — ганьба для савецкага афіцэра, як насміхаліся старыя курцы”, — узгадваў пісьменнік. Адаспаўшыся пасля перадавой, хворыя знаёміліся, гулялі ў карты і нават спявалі пад балалайку.

Быкаў паправіўся і ваяваў далей, удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі, вызваленні Румыніі. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю — старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Як толькі даведаўся пра капітуляцыю Германіі, адразу пачаў пісаць рапарты аб дэмабілізацыі. Праўда, ніводнаму з іх не давалі ходу. “Служы, прафесія афіцэра ў нас прэстыжная, быў адказ. Я не хацеў служыць, нават у блаславёнай Балгарыі, я хацеў дадому, у бедную маю Беларусь, хацеў вучыцца”, — пісаў Быкаў.

Загад аб звальненні прыйшоў толькі праз год — на Першамай. Быкаў вярнуўся на радзіму. Але думкі пра вайну не давалі яму супакою — надта шмат было заўважана і перажыта. І ён пачаў пісаць. Прычым не заўсёды прыймальна для афіцыйнай крытыкі. Быкава абвінавачвалі ў тым, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, ачарняе гераічных савецкіх воінаў. Але вядома, што на вайне было ўсялякае, і штосьці хаваць, прыкрываць пісьменнік не мог — не дазвалялі сумленне і памяць пра тых, хто загінуў на полі бою.

“Мёртвым не баліць” — гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць пісьменніка. Твор так названы невыпадкова — паранены Быкаў памылкова быў запісаны як забіты. Яго бацькі нават атрымалі паведамленне, што іх сын загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда.

Источник статьи: http://www.sb.by/articles/byka-na-vayne.html

Оцените статью
Adblock
detector