Усе творы янкі купалы
Настоящее имя: Луцевич Иван Доминиквич.
Псевдоним: Янка Купала — белорусский народный поэт.
Родился он 7 июля 1882 года в фольварке Вязынка (теперь Молодечненский район Минской области). Отец будущего поэта был мелким арендатором из безземельных крестьян. Учился будущий классик белорусской литературы в Белорусском народном училище (1898), в Петербурге на общеобразовательных курсах А. С. Черняева (1909 — 1913), в народном университете им. А. Л. Шанявского в Москве (1915).
В поисках куска хлеба перепробовал множество занятий. После смерти отца (1902) был домашним учителем, писарем у судебного следователя в Радошковичах (1903), младшим приказчиком у помещика на Сенненщине (1904), практикантом и помощником винокура на пивоварнях (1905-1908).
Первое стихотворение поэта — «Мужик» — было опубликовано в 1905 году. Уже через два года Я. Купала стал регулярно печататься в газете «Наша нива», а после стал её сотрудником. В 1914—1915 годах поэт занимал должность редактора самой прогрессивной газеты Беларуси того времени.
Вместе с Я. Коласом (их жизненные пути удивительно совпадают, даже год рождения у титанов белорусской литературы одинаковый, не говоря уже совпадении инициалов и т.д.) Купала стал основоположником новой белорусской литературы. Большую роль в его идейном и творческом развитии сыграл Максим Горький. Поэт тесно связал себя с революционно-освободительным движением народных масс. Об этом свидетельствуют сборники стихов «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Дорогой жизни» (1913), лироэпические и драматические поэмы «Извечная песня» (1908, опубликованы 1910), «Курган», «Сон на кургане» (обе — 1910), «Бондаровна» (1913), «Она и я» (1910, опубликована 1913), «Могила льва» (1913) и др., пьесы «Павлинка» (1913) и «Разорённое гнездо» (1913, опубликовано 1919).
В советскую эпоху творчество Купалы, вдохновляемое борьбой за построение социализма, отразило коренные изменения в жизни белорусского народа. В это время выходят сборники стихотворений Купалы «Наследство» (1922), «Безымянное» (1925), «Песня строительству» (1936), «Белоруссии орденоносной» (1937), поэмы «Над рекой Орессой» (1933), «Тарасова доля» (1939) и др. За сборник «От сердца» (1940) поэт был награждён Государственной премией СССР в 1941 году.
В годы Великой Отечественной войны большой популярностью пользовались патриотическая публицистика Купалы и его пламенные стихи, направленные против фашистских захватчиков. В 1942 году в Москве поэт скончался.
Поэзия Купалы развивалась на основе лучших художественных и демократических традиций белорусского народа, впитала лиризм и напевность народной песни. Кроме того, в ней отражены и достижения русской художественной культуры.
Кроме создания огромного количества собственных произведений, Я. Купала перевёл на белорусский язык «Слово о полку Игореве», «Медный всадник» А. С. Пушкина, произведения Т. Г. Шевченко, А. Мицкевича, М. Конопницкой, Н. А. Некрасова, А. В. Кольцова, И. А. Крылова и др. Произведения самого Купалы переведены на многие языки народов бывшего СССР и зарубежных стран.
Сразу после окончания войны, в 1945 году в Минске был создан Литературный музей Янки Купалы. Сейчас созданы также мемориальные заповедники «Вязынка», «Левки», «Акопы» — в местах, с которыми были связаны жизнь и творчество поэта. Его имя присвоено Национальному академическому театру в Минске (старейшему в Беларуси), Институту литературы Национальной Академии Наук РБ, Гродненскому государственному университету, ряду школ, библиотек, улиц в городах и посёлках Беларуси. В 1959 году была установлена премия имени Янки Купалы в области литературы, искусства и исполнительского мастерства.
Источник статьи: http://www.litmir.me/a/?id=17404
Янка Кyпaла
Паэт, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Янка Купала (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка каля Радашковіч (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). З сям’і збяднелай шляхты, старэйшы продак якой па бацьку згадваецца ў дакументах ХVІІ ст. Скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (1898), вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. С. Чарняева ў Пецярбургу (1909—1914), у народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага ў Маскве (1915). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, хатнім настаўнікам («дарэктарам»), пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшым прыказчыкам у памешчыка на Сенненшчыне (1904), практыкантам і памочнікам вінакура на броварах у памешчыцкіх маёнтках (1905—1908). У 1908—1909 гг. працаваў у газеце «Наша ніва» і адначасова ў бібліятэцы Б. Л. Даніловіча (Вільня). З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914—1915).
У час Першай сусветнай вайны прызваны ў армію (студзень 1916 г.), служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе шляхоў зносін у Мінску, Полацку, Смаленску. З ліпеня 1918 г. агент Аддзялення забеспячэння Заходняй вобласці. 21 студзеня 1919 г. пераехаў у Мінск. Загадваў бібліятэкай пры Беларускай хатцы, рэдагаваў часопісы «Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920—1922). З пачатку 1921 г. працаваў намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Народнага камісарыята асветы БССР, уваходзіў у Акадэмічную камісію Акадэмічнага цэнтра Наркамасветы БССР па ўдакладненні і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаўнага тэатра (1920), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1921), Інстытута беларускай культуры (1922), рэспубліканскіх выдавецтваў. З пачаткам барацьбы і рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі абвінавачваўся ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі». 20 лістапада 1930 г. зрабіў спробу самагубства, аднак выжыў.
У 1934 г. удзельнічаў у працы І з’езда Савецкіх пісьменнікаў БССР, І Усесаюзнага з’езда Саюза савецкіх пісьменнікаў (ССП) СССР, дзе быў выбраны членам Праўлення ССП СССР. У 1939 г. увайшоў у склад прэзідыума Праўлення ССП СССР. Выбіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.).
У Вялікую Айчынную вайну жыў у Маскве, потым у пасёлку Пячышчы каля Казані. Трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 г. у Маскве ў гасцініцы «Масква». У 1962 г. урна з прахам Купалы перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых могілках.
Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датуецца 1904 г. Першы беларускі друкаваны верш «Мужык» (мінская газета «Северо-Западный край, 15 мая 1905 г.).
Аўтар зборнікаў паэзіі «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913), «Спадчына» (1922) і інш., паэм «Курган» (1910), «На Куццю» (1911), «На Дзяды» (1912), «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я» (усе — 1913), «Безназоўнае» (1924), «Тарасова доля» (1939) і інш., п’ес «Паўлінка» (1912), «Прымакі», «Раскіданае гняздо» (абедзве 1913), «Тутэйшыя» (1922).
Шмат друкаваўся як публіцыст. Напісаў артыкулы «Ці маем мы права выракацца роднай мовы?» (1914), «Незалежнасць», «Незалежная дзяржава і яе народы», «Больш самачыннасці», «Моладзь ідзе» (усе — 1919), «Справа беларускага Адраджэння за мінулы год» (1920) і інш.
Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым», творы А. Міцкевіча, А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі і інш.
У 1995—2003 гг. выдадзены Поўны збор твораў Янкі Купалы ў дзевяці тамах.
Паводле твораў паэта створаны оперы, балеты, сімфоніі, песні і інш.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Імeм Янкі Купалы нaзвaны дpaмaтычны тэaтp y Мінcкy, Інcтытyт літаратуразнаўства, дзяржаўны ўніверсітэт у Гродна, парк у г. Мінску. У гонар народнага паэта ўсталяваны шматлікія мемарыяльныя дошкі ў Беларусі і за мяжой, названы шкoлы, бібліятэкі, вyліцы, плoшча ў г. Ашдод (Ізраіль). Адкрыты помнікі на Вайсковых могілках у Мінску, на радзіме паэта ў Вязынцы, у Мінску, Гомелі, Ляўках, Радашковічах, Харужанцах (Лагойскі раён), Нью-Ёрку, Маскве.
Источник статьи: http://narbel.bsu.by/yanka-kypala/
Книги Янки Купалы
Янка Купала — автор 53 книг. Из известных произведений можно выделить: Раскіданае гняздо, Тутэйшыя, Паўлінка. Все книги можно читать онлайн и бесплатно скачивать на нашем портале.
У трагікамедыі «Тутэйшыя» Янка Купала востра паставіў праблему тутэйшасці, вызначыў шляхі яе вырашэння. Твор быў напісаны ў 1918-1922 гг., гістарычна супярэчлівы час. Пісьменнік разумеў становішча свайго народа, якое склалася на працягу стагоддзяў. Па-мастацку тонка і ўдала ён стварыў тыповы вобраз беларуса.
Паэма прысьвечана лёсу мастака ў грамадстве. На вясельле дачкі князь кліча мясцовага Гусьляра і патрабуе ад яго песень у сваю хвалу і на пацеху вяльможным гасьцям. Ён папярэджвае музыку, што пакарае сьмерцю, калі той не выканае загаду. Але замест пахвалы князю з вуснаў Гусьляра гучыць суровая праўда пра бязьлітаснасьць і чужасьць князя народу, цяжкі паднявольны лёс падданых князя. За непакору і не.
Вклад Янки Купалы в советскую и мировую культуру общепризнан, его книги издаются на многих языках мира. Первым историческое значение этого выдающегося лирического поэта оценил М.Горький. Творчество Я.Купалы оказало основополагающее влияние на развитие белорусской поэзии и драматургии. В нашей стране в советское время произведения Я.Купалы стали достоянием широкого, круга любителей поэзии. В данн.
Источник статьи: http://knigogid.ru/authors/5338-yanka-kupala/books
Янка Купала
Вітаем Вас на сайце беларускага паэта Янкі Купалы
Вітаем Вас на сайце класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга і публіцыста Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча)!
Янка Купала — класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён адначасова выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
На гэтым сайце Вы можаце знайсці біяграфію Янкі Купалы, пазнаёміцца з яго творамі, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.
Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.
Фотаздымкі Янкі Купалы
Вершы Янкі Купалы
Гнаны Янка доляй,
Змушаны патрэбай
Цягне ў места дровы,
Каб купіці хлеба.
А дзе кісне пуня
Панская старая,
Прэцца Янукова
Жонка маладая.
П’е мужык на рынку
Барышы за дровы,
А паніч гуляе
З жонкай мужыковай.
Накупіў за дровы
Янка хлеба, солі
I вясло баранкаў
Для сваёй Антолі.
I гасцінцам дома
Жонку ён частуе,
Паніча з палаца
У руку цалуе.
Я чалавечак жабрачай натуры —
Жыць не судзілі іначай багі.
З выгляду важан я: косці ды скура,
Не далічуся рукі і нагі.
Важка іду ад парога к парогу,
Спора акрайцаў у зрэбным мяху;
На чалавечую добру ўспамогу
Мушу я меці надзеі крыху.
У дабрадзеяў або ў дабрадзеек
Грошы не смею шмат вельмі прасіць.
Дайце мне толечы колькі капеек,
Каб мог сабе я вяроўку купіць.
Рэшту прыладаў сабе сам дастану —
Ў лесе асіну ці дзе які слуп.
Ці ж не пацеха пані і пану
Бачыць, як нейкі ўскалышацца труп?!
Глянеш, і воку аж робіцца міла!
Жыў вось людзіна і шчасця дарос,
Братняе сэрцайка штось ды зрабіла,
Хоць і не так мо, як баіў Хрыстос.
Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея,
Вольная птушка сумнай зямліцы!
Сееш ты слёзы, думак уроду,
Слёзы-брыльянты яснай крыніцы.
Буйнай расіцай сыплюцца, льюцца,
Ніву багацяць. а што за жніва?!
Крыўда іх топча, гора марозіць,
Ведзьма-насмешка п’е іх лапчыва.
Суд негадзівы жаласць-гадзюка
Судзіць над шчырай слёзаў малітвай, —
Розум бязбожны над сэрцам слёзаў
Поўніць чын ката точанай брытвай.
Зорка, што бітвы й згоды варожыць
З неба нямога гэтаму свету,
Толькі яна йшчэ іх не пакрыўдзіць,
Слёзы атуліць у промень прывету.
Ды што планеты гэтай аковы
Скінуў і воляй вечнай маяча,
Дух такі вольны вольнага духа
Пойме і так жа ўкрадкам заплача.
Змеркла. Цёмнасць агні пале
Ў зорак грамадзе:
Тайнасць жудкая — гэт, здаля
Ў свет ідзе, ідзе.
Дагарэла ўжо лучынка,
Спачываці час!
«Добрай ночы» спей, дзяўчьшка,
Спей хоць раз, хоць раз!
Запей нотай, сэрцу блізкай,
Аб долі маей,
Быццам маці над калыскай,
Ты запей, запей!
Пей пацехай, пей разгульна,
Душы не скупі;
Мае думкі, жаль няўтульны
Ты прыспі, прыспі!
Спеўшы песню, ўціхамоўку,
Без трывог ані —
На плячо мне звесь галоўку
I засні, засні!
Цемнатой нас ночка скрые
Ад злосці людской;
Будзем сніці залатыя
Сны з табой, з табой.
Скрыпяць трухляцінай асіны,
Над курганамі звяр’ё вые.
Гасцінцам, церневай пуцінай,
У ёрмах, скованы, скацінай
Ідуць нябожчыкі жывыя.
Ідуць, ідуць. Сярод пустыні
Хрусцяць надломаныя косці,
I качанеюць ногі ў ціне,
I чахнуць вочы ў павуціне,
А шлях — як точаныя восці.
Перад вачамі глуш нямая,
I плач, і скрогат за вачамі;
Пракляцце ў жылах кроў сцінае,
Душу бяссілле вынімае,
Гняце змяінымі кляшчамі.
У грудзі, здаўленыя здрадай,
Упіўшысь, рабская трывога
Шыпіць хаўтурнаю загладай;
На небе толькі, як прынада,
Бялее млечная дарога.
То там, то сям запаланее
Іскра над скованаю шыяй;
Наскоча пошасць трупавея, —
I царства ночнае шалее,
Над курганамі звяр’ё вые.
Усяго пакрысе
Знойдзеце вы гэта, —
Пры сасе, пры касе
Сабрана за лета.
Шчырым сэрцам, душой
Складана няхітра,
Знама — свой, не з якой
Там «звёздкай» ці мітрай.
Што-нібудзь мо не так —
Прашу прабачэння;
Трудна ў рыхт — часу брак,
Мазаліста жменя.
Мо і радасць тут — госць,
Больш нуды праклятай;
Вось бярыце, што ёсць,
Чым хата багата.
Што у думках я меў,
Кепска даць не браўся,
Хоць, як скованы леў,
Туды-сюды рваўся.
Людзі мруць, а ўсё ждуць
Багатшай уроды,
Мо і к нам прыбягуць
Шчаснейшыя годы.
О, тады сноп у сноп
Жніва наша будзе.
Сотня коп, мільён коп.
Дзівуйцеся, людзі!
А цяпер, што цяпер? —
Бывайце здаровы!
Чэсці дайце прымер
Для радзімых словаў.
Дайце галінку, дайце павесіцца
Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!
Вы яе гналі, вы яе мучылі,
Дайце ж хоць сцежку беднай к галіне.
Дайце, як следна, з ветрам нацешыцца
Вольна, прывольна ў тайнай мясціне;
Стуль, каб ёй болей не надакучылі,
Скочыць з галіны, скрыецца ў ціне.
Ў ціне, як бледны месяц засвеціцца,
Будзе русалка плаваць, круціцца;
К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца,
Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай.
I лесавік к ім выпаўзе братацца
З пушчы махнатай, сам весь кудлаты.
Шлюб неразлучны дасць ім, малодзенькім,
Зграе вяселле вецер крылаты.
Пойдзе гульня у іх мёдам салодзенькім,
Развесяляцца, чары завесяць;
Вецер, лясун, русалка з вадзянікам,
Пушча, крыніца, ночка і месяц
Казку аставяць дзіўную згнаннікам.
Страх баязлівым кожны з іх кіне;
Сум маўчалівы там раскудзесіцца,
Песню аб гэтай зложыць мясціне.
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Дайце ж галінку, дайце павесіцца
Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне.
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе, —
Не загіне край забраны,
Покі будуць людзі.
Ночка цёмная на свеце
Вечна не начуе,
Зерне, кінутае ў ніву,
Ўсходзіць ды красуе.
Наша зерне — нашы думкі —
Не загінуць свету, —
Бліснуць краскай непаблеклай
Вечных агняцветаў.
З добрых думак, што мы кінем
На сваім дзірване,
Будзе ўнукам нашым жніва —
Доля, панаванне.
Беларускаю рукою
Светлай праўды сіла
Славу лепшую напіша
Бацькаўшчыне мілай.
Зацвіце яна, як сонца
Пасля непагоды,
У роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў.
Не загіне край забраны,
Покі жывы людзі, —
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе!
Прыйдуць людзі з Усходу,
Прыйдуць з Захаду людзі
I спытаюцца нас:
«Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?»
Мы ля плоту, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут адказ,
I адкажам: «Э, што там.
Мусіць, бабскім звычаем
Збегла ўпрочкі на час».
Там, за вёскай, у полі дзве стаялі таполі,
Як адна, дзве таполі стаялі,
I стагналі у полі сухавейна таполі,
Як адна, дзве таполі стагналі.
Аб Усходзе у полі ўсё шумелі таполі,
Як адна, дзве таполі шумелі,
I аб Захадзе ў полі лісцьмі пелі таполі,
Як адна, дзве таполі ўсё пелі,
Што пануюць у полі над дубамі таполі,
Як адна, дзве таполі пануюць,
Што начуюць у полі самаўладна таполі,
Як адна, дзве таполі начуюць.
Неба помсту у полі тут пачулі таполі,
Як адна, дзве таполі пачулі,
I навекі у полі дзве заснулі таполі,
Як адна, дзве таполі заснулі.
Я казак — не казак,
Што нагайкай свісціць,
А казак, што калісь
Знаў, як волю любіць!
Што гуляў за Дняпром
Ад зары да зары,
У вольнай Сечы грымеў,
Як парогі ў Дняпры.
Што на бел-свет спяваў
Песні з поўных грудзей
I гасцінна прымаў
З свету вольных людзей.
Што умеў пастаяць —
Паляцець у паход —
I за волю сваю,
I за ўвесь бедны род.
Што кароны пікой
I пасады ўстрасаў,
А законы крывёй
Самаўладцам пісаў!
Источник статьи: http://www.yankakupala.ru/