Усе вершы ніла гілевіча

Содержание
  1. Вітаем Вас на сайце беларускага паэта Ніла Гілевіча
  2. Вершы Ніла Гілевіча
  3. Вершы пра вайну
  4. Ніл Гілевіч
  5. А раніцы ўжо не было
  6. Ты кажаш, я не ведаю вайны
  7. У партызанскай пушчы ў снежны вечар.
  8. Часцей, часцей прыпамінай…
  9. Можа, i мяне вайна дагонiць.
  10. На ўзгорку пясчаным.
  11. Тым, што ваявалі
  12. Цi дзень, а цi вечар — жыццё нам нагадвае.
  13. Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь.
  14. Хачу ўявiць — i не магу ўявiць.
  15. Вершы пра каханне
  16. Ніл Гілевіч
  17. Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы.
  18. Шкадуеш, што на памяць нават дробязi.
  19. Не гаварыце кепскага пра тую.
  20. Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны.
  21. Аднойчы ўбачу я цябе — ты з’явiшся.
  22. Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.
  23. Над белым светам сумавала танга.
  24. У звечарэлым садзе, што, цямнеючы.
  25. Вясна — i свежы пень заплыў слязьмi.
  26. За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю.
  27. Родная, мілая, любая.
  28. «Любіць — не любіць. »
  29. Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне.
  30. Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы.
  31. Апошняе спатканьне з Веранікай
  32. Ніл Гілевіч

Вітаем Вас на сайце беларускага паэта Ніла Гілевіча

Вітаем Вас на сайце народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча!

Тут Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі — вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.

Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

Вершы Ніла Гілевіча

Мне з кожным годам даражэй
Твае, вясна, дары-гасцінцы,
Здаровы хмель тваіх дражджэй
У кожнай тоненькай сцяблінцы.

Мне ўсё мацней карціць пачуць
Званочак срэбны ў паднябессі,
Прыпільнаваць, калі чуць-чуць
Падснежнік выгляне на ўзлессі.

Я прагным сэрцам п’ю настой
Тваіх чаромух і баюся,
Што развітаюся з табой,
А ўдосталь так і не нап’юся.

Страцiў слова, страцiў спадчыннае слова —
Штосьцi страцiў у душы абавязкова!
Можа — годнасцi хоць кропельку малую?
Можа — мудрасцi хоць дробачку якую?
Можа — памяцi хоць зернетка — iскрынку?
Можа — праўды хоць пылiнку-парушынку?
Я не ведаю дакладна, што ты страцiў.
Запытайся — цi не скажа табе мацi.

Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.

Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!

Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.

Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу.

На ўзгорку пясчаным цвiце жаўтазель —
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.

Мы разам раслi тут — пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi.
Той смех спапялiлi, той спеў расстралялi,
А плач — уцалеў: ён у сэрцы маiм.

Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе —
Вунь як весела ў зялёнай грамадзе!
Толькi дуб адзiн вясны як бы й не чуе —
Нават леташнiм лiстом не павядзе.

Не да твару дубу ў гурце мiтусiцца
I вiтаць агульным шумам навiзну.
Ён пазней за ўсiх павiнен заявiцца
На ўрачыстасць — i сказаць: «Пачнём вясну».

Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песьні, што сьпяваю,
За шчасьце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

Ёсць водападзел
Рэчак і рэк на зямлі —
Воля прыроды!
А ёсць і водападзел
Душ. Чыя ж бы тут воля?

Вясна — i свежы пень заплыў слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыўшы на прыгрэве,
Ужо спраўляць памiнкi напаўзлi.

Быў густалiстым клёнам гэты пень —
I мы з ёй лiвень тут перачакалi.
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi —
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!

Атулi нас цiшынёю, ахiнi спагадай, вечар,
Каб нiхто не мог спалохаць птушку радасцi жывой.
Гэта птушка ў мой закутак заляцела не навечна:
Можа, толькi да спаўночы, да заранкi светавой.
Можа, заўтра буду думаць: «Дзе цяпер яна трапеча
Маладым гарачым крыллем у салодкiм забыццi. »
Атулi ж нас цiшынёю, ахiнi спагадай, вечар:
Нават знiчкi выпадкова з небасхiлу не скацi.

Читайте также:  Стрижка для мальчика 4 года короткие волосы

Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.
Яна свавольна туфелькi зняла,
Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,
Сцюдзёнай хваляй ногi абдала.
Пасля. Пасля: «Шчаслiва заставацца!»
I без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкi —
Як першай песнi мiлыя радкi.

На крыле самалёта — вясёлкавым адлюстраваннем —
Ззяе промень нябачнага сонца, зламаны наўскос,
Ружаватыя воблакi ўнiзе плывуць астравамi
Па сцямнелым ужо акiяне вячэрнiх нябёс.
Нiбы птушкi, што з поўдня ляцяць, мае думкi на момант
Прыпыняюцца дых перавесцi на тых астравах.
На крыле самалёта — апошнi вясёлкавы промень.
Скора ўбачу яго у тваiх вечаровых вачах.

Источник статьи: http://gilevich.ru/

Вершы пра вайну

Ніл Гілевіч

А раніцы ўжо не было

Галасы на могілках вёсак

Памяці ахвяр фашызму

Людзі добрыя, помніце!

Людзі добрыя, помніце!
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
I вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.

Ты кажаш, я не ведаю вайны

Ты кажаш, я не ведаю вайны,
Што мне было тады гадоў замала.
Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсё жыццё наперад сны забрала?

Чаму ж амаль не кожнае начы
Я прачынаюся, скаваны жахам?
Хачу ад смерці лютай уцячы —
I стрымгалоў бягу аўсом няжатым,

Паўзу бульбянішчам па баразне,
Да хмызняку куляюся па пожні,
Але ратунку мне няма і ў сне —
У вочы стрэл грыміць у міг апошні.

У партызанскай пушчы ў снежны вечар.

У партызанскай пушчы ў снежны вечар,
На нізкіх нарах пасярод зямлянкі,
Стары Сяткевіч — знакаміты фельчар —
На плечкі шчупленькія
ставіць банькі.

Ён совае маленькі факел сіні
У калпачок шкляны, і спрытна лепіць
Паміж лапатак, і перад усімі
Бурчыць на маці: «Апранала б лепей. »

Часцей, часцей прыпамінай…

Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,

Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне

І ў ліпкіх смолках майскі луг, –

Можа, i мяне вайна дагонiць.

Можа, i мяне вайна дагонiць,
Адарве навек ад спраў-турбот:
Нешта ўсё часцей пачаў у скронi
Азывацца сорак трэцi год.
Можа, упаду на той жа сцежцы,
Дзе ляжаў — скрываўлены хлапчук.
Хоць бы ведаць, што апошнi ўрэшце
Па яе рахунку заплачу.

На ўзгорку пясчаным.

На ўзгорку пясчаным цвiце жаўтазель —
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.

Мы разам раслi тут — пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi.
Той смех спапялiлi, той спеў расстралялi,
А плач — уцалеў: ён у сэрцы маiм.

Тым, што ваявалі

Сорак трэцi. Вiхура смяротная.
Ёй — нi краю яшчэ, нi канца.
Як ты бачна, бяда ўсенародная,
У паглядзе падлетка байца.

Мне хапiла б свайго незабытага.
Толькi як я пра тых прамаўчу? —
Шынялёк i пiлотачка Быкава
Неадступна стаяць уваччу.

Цi дзень, а цi вечар — жыццё нам нагадвае.

Цi дзень, а цi вечар — жыццё нам нагадвае,
Не трацячы мужнасцi тону свайго:
У свеце, глабальна расколатым надвае,
Ад слова да бомбы — паўкрока ўсяго.

I як нi спакусна зацiшшам настроiцца —
Пра гэта, мой дружа, ты мусiш забыць.
Ад полымя слова да полымя стронцыя
Адлегласць бясконцай нам трэба зрабiць!

Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь.

Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь —
З вайны вялiкай, з прорвы апраметнай,
Сышлi ў магiлу тысячы матуль —
Марыль, Парасак, Кацярын, Настуль —
Сышлi звычайна, цiха, непрыкметна,
Як i жылi пад зоркай пракаветнай.
Што ў мiг апошнi думалi яны?
Што iх дзяцей не будзе ля труны.

Хачу ўявiць — i не магу ўявiць.

Хачу ўявiць — i не магу ўявiць
Усмешку ў вуснах цёткi Мiхалiны,
Што аддала вайне дачку i сына
I ўжо даўно сама на ўзгорку спiць.

Няўжо не заўсмiхалася нiколi?
Не можа быць: хоць зрэдку, хоць няўзнак
Яе душа адходзiла ад болю.
Але прыпомнiць — не магу нiяк.

Читайте также:  Прическа для дружки с длинными волосами

Источник статьи: http://www.sledvainy.ru/autor/nil-gilevich

Вершы пра каханне

Ніл Гілевіч

Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы.

Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы,
Сто гадоў чакаў ты гэтых воч,
Знаючы, што прыйдзе гэты вечар,
Верачы, што будзе гэта ноч!

Сто гадоў ты смяг без гэтых вуснаў,
Сто гадоў чарсцвеў без гэтых рук.
Што ж цяпер так горка ты ўсміхнуўся,
Уявіў стагоддзе новых мук?

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi.

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi
Аб тым, далёкiм, у цябе няма?
Калi з былым нiякай iншай повязi —
То i аб гэткай шкадаваць дарма.

Калi ж хоць нешта ў сэрцы азываецца
Шчымлiвым болем, светлаю журбой, —
Дык, значыць, тое ўсё, што варта памяцi,
Табе падорана — яно з табой.

Не гаварыце кепскага пра тую.

Не гаварыце кепскага пра тую,
Якой не ведаеце i не знаеце:
Пра яснавокую i маладую —
У парушынках першай снежнай замецi.

Не гаварыце брыдкага, крый божа!
Вы сан жаночы нiзашто заплямiце.
Ей выпаў рэдкi лёс — кахаць прыгожа.
Кахаць да смерцi. А не да «без памяцi».

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны.

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны?
За той прасвет у зорках залатых,
Што ў цемры лесу нам дарогу значыў,
За сцежку тую, што ў кустах густых
Зблудзiла раптам п’яная, няйначай,
За востры халадок расiнак тых,
Што i цяпер бягуць па твары, коцяцца,
I выцiраць iх мне чамусь не хочацца.

Аднойчы ўбачу я цябе — ты з’явiшся.

Аднойчы ўбачу я цябе — ты з’явiшся.
I будзе гэта ў цiхi час змяркання,
Калi ў нясцерпнай слодычы чакання
Уся зямля замрэ пад зорнай завiссю.

У полi дзесь, а можа, на аселiцы —
Ты мiльганеш i згаснеш, нiбы знiчка,
Ды я разгледжу ўсё ж тваё аблiчча.
Хто знае, што ў душы маёй паселiцца.

Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.

Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.
Яна свавольна туфелькi зняла,
Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,
Сцюдзёнай хваляй ногi абдала.
Пасля. Пасля: «Шчаслiва заставацца!»
I без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкi —
Як першай песнi мiлыя радкi.

Над белым светам сумавала танга.

Над белым светам сумавала танга.
I зноў i зноў у песеньцы старой
Мне чуўся сум апошняга расстання —
Ды не чыйгосьцi, а майго з табой.

Майго з табой. I зноў i зноў ад болю
Сцiнала сэрца, кроiла, пякло, —
Хаця на белым свеце ў нас з табою
Яшчэ i першай стрэчы не было.

У звечарэлым садзе, што, цямнеючы.

У звечарэлым садзе, што, цямнеючы,
Тулiўся ў першай восеньскай журбе,
Я прыгарнуў твой ценькi стан, не ўмеючы,
I ўпершыню пацалаваў цябе.

Пасля. пакуль з вачэй не знiкла ў засенi —
Стаяў адзiн на гулкай паласе.
Ах, як жа тахкалi твае абцасiкi!
Ад стуку — грудзi, думаў, разнясе!

Вясна — i свежы пень заплыў слязьмi.

Вясна — i свежы пень заплыў слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыўшы на прыгрэве,
Ужо спраўляць памiнкi напаўзлi.

Быў густалiстым клёнам гэты пень —
I мы з ёй лiвень тут перачакалi.
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi —
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!

За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю.

За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю
Любуюся весняй зарою над стромамi гор:
Там сонца ўзыходзiць — па iм я дакладна звяраю
3 напрамкам Радзiмы напрамак бяссоння майго.

Мiж белых акацый на чорным асфальце намоклым
Дарожка ад сонца — як казачны пас залаты.
Калi па ёй бегчы i бегчы — там недзе, далёка,
У самым пачатку, — насустрач спяшаешся ты.

Родная, мілая, любая.

Родная, мілая, любая!
Сьвет заімгліўся журбой.
Непагадзь страшная, лютая
Нас не мінула з табой.
Зь яснае пэўнасьці выбіла.
Згасла вясёлка-дуга.
Вочы праменныя выпіла
Чорная скруха-туга.

Мілая, любая, родная!
Як ты далёка была!
Як, непрытульна-халодная,
Вечнасьць марудна плыла!
Днямі пустынна-вятрыстымі
Стыла ў самоце душа,
Покуль, як лодка да прыстані,

«Любіць — не любіць. »

«Любіць — не любіць. »
Помню, абшчыпваў і я
Белы рамонак.
Забава, а як хацеў
Скончыць пялёсткам «любіць»!

Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне.

Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоў, да лiсцiнак абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!

Читайте также:  Когда начинать растить бороду

Не, не сцiхлi ў душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула ўсё, што з такiмi пакутамi выпешчана.
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты

Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы.

Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы,
Што замiналi цябе цалаваць.
Першы маток павуцiны бялёсы.
Пах пераспелай травы ў галавах.

Недзе на пожнi рыпелi калёсы.
Недзе натужна маторы гулi.
Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi.
Жнiвень. Арэхi. I жоўтыя восы.

Апошняе спатканьне з Веранікай

Далёка ад роднага краю,
Чый вобраз па кроплі зьбіраў,
У трызьненьні белага маю
Самотны паэт паміраў.

Ён ведаў, што болей не ўстане,
Апошнія зьлічаны дні.
Чаму ж аніхто не загляне
Зь вялікай і мілай радні?

Няшчасная доля – памерці
У смутку-тузе аднаму.
Дзьвярыма на першым паверсе
Хтось грукнуў, здалося яму.

Во – крочыць па ўсходках рыпучых,
Во – клямкаю бразгае ўжо.

Источник статьи: http://www.moykahany.ru/autor/nil-gilevich

Ніл Гілевіч

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сьніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, –
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
А пад злодзеем хмыліцца злодзей,
А пад лёкаем мыліцца лекай,
Аі пад гнусам капошыцца гнуc,
А пад гэтым усім – беларус?

«Падымiся над бядой i болем,
Калi ты не кволы чалавек. «
Я – не волат. Я бываю кволым.
Часам слёзы блiснуць з-пад павек.

Над сваёй бядой, сваёй загубай
Я ўздымуся. Ды не дай ты бог,
Каб над болем Бацькаўшчыны любай
Я падняцца калi-небудзь мог!

Даруйце, родныя бары i пушчы,
Зямлi бацькоўскай неацэнны скарб,
Што — не глухi i не сляпы — вiдушчы —
Не чуў, не бачыў вашых слёзных скарг.

Ламаў вам рукi варвар, рэбры трушчыў,
Смалiў агнём, жалезамi крамсаў.
Даруйце, родныя бары i пушчы:
Не ведаў я, што з вамi гiну сам.

Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы,
Што замiналi цябе цалаваць.
Першы маток павуцiны бялёсы.
Пах пераспелай травы ў галавах.

Недзе на пожнi рыпелi калёсы.
Недзе натужна маторы гулi.
Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi.
Жнiвень. Арэхi. I жоўтыя восы.

Брат мой! Братка мой! Братачка родны!
Адкажы – сам сабе адкажы:
Чым зрабіўся табе непрыгодны
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?

Ад чаго так бяздумна, бязмоўна
Ты яго выракаешся сам?
І чаму табе так усё роўна,
Што аборай становіцца храм?

Ці таму, што калісьці падступна
Растапталі твой шчыры давер?
Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,
Вытраўляліся ўсходы твае?

Што ў стагоддзях варожыя збродні
Распіналі твой лёс на крыжы?
Брат мой, братка мой, братачка родны,
Адкажы – сам сабе адкажы!

Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі,
I канаў, і сыходзіў крывёй,
I жывым ты гарэў, а ніколі
Не саромеўся мовы сваёй.

Схамяніся ж, ачніся, агледзься!
Ды разваж, ды раздумай як сьлед:
Што пакінеш ты з поля ў налецьце?
З чым нашчадкі пакажуцца ў сьвет?

Ці паверыў, што род твой бясплодны,
I свой лёс прамяняў на чужы.
Брат мой! Братка мой! Братачка родны!
Адкажы. Сам сабе адкажы!

Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй — боль зняверу ўслед.
За пашанай — прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi — горыч страты,
За агнём любвi — разлукi снег.
За абдымкамi — падножка здрады.
Iсцiна, адвечная, як свет.

Источник статьи: http://poets.by/users/poets_by/author/%D0%9D%D1%96%D0%BB%20%D0%93%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87

Оцените статью
Adblock
detector