Усе вершы янкі купалы

Вершы пра каханне

Янка Купала

З недацветаў

Зелянелі лагі,
Зацвіталі сады, —
З маладою сваёй
Я спаткаўся тады.

Вецер косы яе
Расплятаў, спавіваў,
Прыпадаў да грудзей,
Калыхаў, напяваў.

Абняліся мы з ёй,
Божым сном паплылі
Ўдаль да сонца ўдваіх
Па зялёнай зямлі.

Па квяцістым пуці,
Паласой залатой,
Ўдаль да сонца ўдваіх
Заадно з яснатой.

Пад агністай зарой,
Над сівым курганом
Заручаліся з ёй

Заручыны

Далёкай, нялёгкай сцяганы хадзьбой,
Пад хвойкай высокай мы селі з табой,
Як цар і царыца;
Шурпаты няжаты сох верас ля ног,
Спаў белы спляснелы пад шышкамі мох
Над цёмнай крыніцай.

На сучча плятуча паўзла дзермяза,
Блішчэла нясмела раса, як сляза,
На лісцях лазовых;
Каронай зялёнай дзед-бор патрасаў
I шумам-задумам

Явар і каліна

Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
У сумнай даліне над ярам.

Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.

Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выгля

Песня

Мая жонка

Людка

Як Людкі не бачу, –
Не міла мне жыць:
I сохну, і плачу,
I сон не бяжыць!

I хатка – не міла,
Ўрагамі – дружкі,
I сьвет – як магіла,
I ночкай – дзянькі!

Як Людку угледзеў,
Забыўся на ўсё! –
I плач уцёк недзе,
I раем – жыццё!

Хоць поўна хмар неба, –
Свет-яснасць адна!
Сам сыты без хлеба,
Вясёлай душа!

Забыты ўсе болькі,
Што ходзяць са мной, –

Абнімі.

Абнімі ты мяне, маладая,
Абніманнем гарачым, агністым,
Дый памчымся ад краю да краю
Вольнай думкай па свеце цярністым.

Ў дзень вясёлы мы сонцам пякучым
Заіскрымся ў нябесным прасторы,
З ветрам-сокалам душы заручым,
Ў пушчу-лес упляцём загаворы.

Ўночы сумнаю зоркаю глянем
На сады, на амшэлыя хаты;
Чары-сон навядзём заклінаннем,
Вышлем росы брыльянтныя ў сваты.

Як у повесці

Ты прыйдзі.

Над ракою ў спакою

Над ракою ў спакою
Зацвітала каліна;
У сяле за ракою
Вырастала дзяўчына.

Да зялёнай каліны
Прылятала зазюля;
Да дзяўчыны-маліны
Удаваўся Януля.

Над ракой, дзе каліна,
Сенажаць церабілі;
У сяле, дзе хлапчына,
У паход затрубілі.

Перастала каліна
У цвяточкі ўбірацца;
Перастала дзяўчына
З ненаглядным страчацца.

Бедавала зязюля,
Што каліны не стала;
Бедавала матуля,

Як у лесе зацвіталі.

З табою.

З табою спаткаліся ў лесе;
Багун і чарнобель к нам слаўся.
Смяяўся пушчар, а у смесе
За ценем цень новы снаваўся.

За намі, прад намі снавалі
Павучныя, бледныя цені, –
Мяне у палац зазывалі,
Цябе – у святыя прадсені.

Святая пасцель небасхіла
Крывавай імглой заплывала,
Пасад заручальны магілай
Пуціна сляпая хавала.

Пуціна была, мы і тую

Даўгажаданая

Ты прыйшла ка мне тады,
Як звінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

I сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусне;
Паня ты была, я – пан.
После зноў зацвіў курган.

Ад мяне пайшла тады,
Падганялі халады,
Скрыпам выў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

Ночцы

К табе, мая ночанька цёмная,
І к вам, мае зоранькі-кветкі,
З паклонам іду, непрытомны я,
І клічу вас, клічу за сведкі.

Читайте также:  Чтобы усы были мягкими

Пасведчыце, як мне тут маецца
Ў маёй адзіноце, нядолі,
Як сэрца ў грудзях разрываецца,
Як плача душа без патолі.

Пасведчыце там перад мілаю,
Як тутка па ёй я журбую…
Мо хоць над маёю магілаю
Я водклік ад мілай пачую.

К табе ж, брат мой, вецер, звяртаюся

Сыйду

Сыйду са сцежкі я тваёй,
Як цень з няведамага краю,
Хоць і не вырву ўжо з грудзей
Таго, з чым жыці сіл не маю.

Судзіла доля мне сустрэць
Цябе, як казку негадану,
Ды не судзіла доля мець
Пацехі з гэтага жаданай.

Пракляцце нейкае вісіць
Над лёсам марным і сірочым
Ды рве і рве за ніцяй ніць,
Якія з шчасцем злучыць хочуць.

Нявольнік дум сваіх і сноў,
Сябе самога раб няшчасны,

Не глядзі.

Не глядзі на мяне, не глядзі, адыдзі,
Не чаруй так сабой і наяве, і ў сне!
Ты смяешся з мяне… Дык ідзі ж, не глядзі,
Бо замучыш, загубіш навекі мяне!

Источник статьи: http://www.moykahany.ru/autor/yanka-kupala

Вершы беларускіх паэтаў

Уваход

Пошук

Апошнія водгукі

Раiм наведаць

Лічыльнікі

Янка Купала

Паэтычная старонка Янкі Купалы

Раiм наведаць паэтычную старонку Янкі Купалы, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы можаце знайсці біяграфію Янкі Купалы, пазнаёміцца з яго творамі, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Для вучняў сабрана калекцыя аналізу вершаў паэта на старонцы рэцэнзіі

Янка Купала. Катэгорыі вершаў

Біяграфія Янкі Купалы

Нарадзіўся 07 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям’і арандатара. Сапраўднае імя — Луцэвіч Іван. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым — хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б. Л. Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. С. Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Менску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1927-1929), сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г.

Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904 годам. Першы надрукаваны верш на беларускай мове — «Мужык» (15 траўня 1905 г. у менскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г. — зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А. Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935, 1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 — малафарматнае выданне, 1978, 1980, 1981, 1982 (4 выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і Зборы твораў у 6-ці (1925-1932), 3-х (1928-1932), 6-ці (1951-1954, 1961-1963), 7-мі (1972-1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.

Читайте также:  Как стрижка боб классический

Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928), п’есы «Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952 па спектаклю тэатра імя Я.Купалы створаны аднайменны кінафільм, у 1973 г. — аперэта), драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм — у 1982), сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў 1936), п’есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926), драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928, ставіўся ў самадзейных гуртках). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забаронены).

Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка».

Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам), міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п’есах В. Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты», лібрэта оперы «Галька» С. Манюшкі, паэму А. Пушкіна «Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т. Шаўчэнкі, асобныя творы М. Някрасава, І. Крылова, А. Кальцова, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, Ю. Крашэўскага, У. Бранеўскага, Е. Жулаўскага, П. Панча і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».

Источник статьи: http://www.vershy.ru/category/yanka-kupala

Янка Купала

Мая малітва

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Я буду малiцца да хмараў з грымотамi,
Што дзiка над намi гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымi мелi бяднотамi,
Градоў, перуноў не ссылалi падчас.

Я буду малiцца да зорак i жалiцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з iх звалiцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

Я буду малiцца да нiвы ўсёй сiлаю,
Каб лепшаю ўродай плацiла за труд,
Збагацiла сельскую хату пахiлую,
Надзеi збытымi убачыў наш люд.

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.

Мая малітва

Мая навука

Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
I дум беларускіх без школы і кніг.

Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.

Читайте также:  Надо или нет обрезать усы у огурцов

Душу акрылялі прыгожасці свету,
Па гонях пад небам лунала яна,
Купалася ў сонцы вясёлкай распетай,
Сама, як вясёлка, як казка-вясна.

I п’яная чарамі, п’яная песняй,
Як сон заварожаны райскіх мясцін,
Шаптала мне дзівы цвітучых прадвесняў
I песняй лілася з паходам часін.

Бурлівая рэчка і млын гутарлівы
Адмерным, раскоцістым плюскатам вод
Складалі мне рытму мастацкія звівы,
Парадквалі складаў раскоцісты ход.

Цяністыя бітага шляху прысады
I ў вырай лятучыя гусяў шнуры
Гармонію ўводзілі ў песельным складу,
Сачылі нязгоднай зваротак ігры.

Зялёнае поле рунеючым збожжам,
Цвітучая ў сонечны цвет сенажаць
Мне песню квяцілі ўзорам прыгожым,
Вучылі, як словы ў вянок завіваць.

Ад шопату спелых пшанічных калоссяў,
Ад шэлесту лісцяў узмежных ігруш
Музычнае водгулле ў песню лілося,
Злівалася з жальбамі скрыўджаных душ.

Шум бору адвечнага казкавым сказам
Нашэптываў смутную повесць жыцця
I песню ў шум-гоман захопліваў разам,
Заснуўшыя думы будзіў з небыцця.

А сонца, скрозь сеючы іскры па свеце,
Мне песню іскрыла нябесным святлом,
А вецер, што ў полі рве дзёрны і сеці,
Даў волю і крылле лунаці арлом.

Каса, і сякера, і цэп малацьбітны
Магутную волатаў сілу далі;
Марозы і спёкі далі гарт нязбытны —
Мне песню, як звон, як пярун, адлілі.

Так іншай не знаўшы навукі і школы,
У пацёмках шукаў і знайшоў божы дар;
Цяпер маймі скарбамі — думы-саколы,
Цяпер беларускай я песні ўладар.

Источник статьи: http://www.yankakupala.ru/category/vershy?page=1

Янка Купала

Ёлачка (пераклад з рускай)

Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад’ехаў ён пад ёлачку
I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.

З Новым годам!

З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!

Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!

Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай —
Каб аж к небу лёту ўзмахі.

Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, —
Хай жа лёгка жывуць дзеці!

З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!

З песень нядолі

Шумныя бярозы
Пабяліў мароз.
Хацеў бы я плакаць,
Дый не маю слёз.

Хацеў бы я пеці
Аб сваёй бядзе,
Дый мне сэрца ные,
Песенька не йдзе.

Хацеў бы, каб зімаў
Строгіх не было,
Каб зарэла цягам
Летняе цяпло.

Хацеў бы, каб доля
У хатцы жыла,
Каб з бурлівай рэчкай
Нядоля сплыла.

Хацеў бы, каб воля
Гуляла са мной,
Каб сонейка грэла,
Як грэе вясной.

Але, божа мілы!
Долі не відаць, —
Кайданы няволі
На руках звіняць.

Няма вясны, сонца,
Светлых дзён няма, —
Марозам марозіць
Строгая зіма;

Марозам марозіць,
Снегам адзяе,
На работу гоніць,
Есці не дае.

Эх, пайду я ў поле
Долечкі шукаць
З востраю касою,
Як на сенажаць!

Ой, пайду я ў поле,
Як бы на вайну,
Шукаючы волю,
Шаблячкай махну!

Можа ўзойдзе доля
Ясненькай зарой,
Можа блісне сонцам
Воля нада мной!

Источник статьи: http://zaviruha.ru/authors/yanka-kupala

Оцените статью
Adblock
detector