Усе якая часціна мовы

Памятка па беларускай мове «Часціны мовы» (2 клас)

Номер материала: ДБ-1135190

Не нашли то что искали?

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник статьи: http://infourok.ru/pamyatka-pa-belaruskaj-move-chasc%D1%96ny-movy-2-klas-4277423.html

Усе якая часціна мовы

Часціцы

СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD


Часціца –
службовая часціна мовы, што не мае ўласнага ярка выражанага лексічнага значэння, а служыць для надання іншым словам або выказванням дадатковага адцення або для мадыфікацыі іх значэння.

Часціцы падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад сваёй функцыі.

  • Часціцы, што выражаюць сэнсавыя адценні: указваюць на нешта (вуньтой чалавек, гэта/ гэтая кніга), удакладняюць (якразтут і сустрэнемся, амаль прафесійна зроблена), вылучаюць або абмяжоўваюць (толькіты, хоць трошкі, выключна добры).
  • Часціцы, што маюць мадальную функцыю: служаць для сцвярджэння (так, але), адмаўлення (не, ні, ані), волевыяўлення (хай/ няхайзробіць, сказаў бы), пытання (Цібудзеш заўтра? Хіба ты яго не ведаеш?), параўнання (быццам/нібы/якновы), верагоднасці (бадайзраблю, наўрад ці прыеду).
  • Часціцы, што маюць эмацыянальна-экспрэсіўную функцыю: клічныя (Бачты! Ну і надвор’е!), узмацняльныя (наватсагрэўся тут, чакай жа).

Спынімся на найбольш цікавых выпадках ужывання і напісання часціц у нашай мове.

Часціца бы (б) служыць для ўтварэння ўмоўнага ладу і можа стаяць як перад дзеясловам, так і пасля яго: напісаў бы і я б напісаў. Выбар варыянтаў бы і б залежыць ад таго, на які гук заканчваецца папярэдняе слова. Калі на зычны – тады ўжываецца часціца бы: змог бы; калі на галосны – б: змагла б.

Часціца жа (ж) мае ўзмацняльнае значэнне і заўсёды стаіць пасля слова, да якога адносіцца: Ён жа мне сказаў! Ужыванне варыянтаў жа / ж таксама абумоўлена апошнім гукам папярэдняга слова: добра ж (ж пасля галоснага), дрэнь жа нейкая! (жа пасля зычнага)

Часціца такі (гутарковы варыянт –ткі) таксама стаіць пасля слова, да якога адносяцца, і пішацца з імі праз злучок: ён-такі сказаў, усё-такі, напісаў-ткі. Калі ж часціца -такі стаіць перад словам ці калі разрываецца іншымі словамі, то яна пішацца асобна: такі сказаў праўду, ён такі прыйшоў, усё ж такі мы памірыліся, зайшла ж такі.

Гутарковыя часціцы –ка, -тка маюць загаднае значэнне, стаяць пасля словаў, да якіх адносяцца, і пішуцца з імі праз злучок: скажы-ка, глядзі-тка. З’яўляюцца сінанімічнымі літаратурнай часціцы давай у загадных канструкцыях: давай пішы / пішы-ка. У трэцяй асобе загадны лад таксама ўтвараецца пры дапамозе часціц: хай / няхай піша, хай / няхай ведаюць.

Часціцы –сь, сьці, зваротная часціца –ся (-ца) пішуцца разам са знамянальным словам: хтось, кудысьці, раюся, мыцца.

Часціцы небудзь, кольвек, кольвечы, колечы маюць значэнне няпэўнасці і звычайна пішуцца са знамянальнымі словамі праз злучок: дзе-небудзь, з кім-кольвек, што-колечы. Аднак калі паміж імі знаходзіцца іншая часціца, то яны пішуцца асобна: Дзе ж небудзь ён ёсць!, Хто ж кольвечы яго знойдзе!

Часціца абы ў слове часцей за ўсё з’яўляецца прыстаўкай і пішацца праз злучок: абы-хто, абы-дзе. Аднак калі паміж часціцай і займеннікам ці прыслоўем укліньваецца прыназоўнік, часціца абы пішацца асобна: абы з кім, абы пра што.

Пытальная часціца ці заўсёды стаіць у пачатку сказа! Ці ты гатовы ўжо? Ці маеце грошы? Ці цёпла вам? Запомніце, што складаная часціца наўрад ці пішацца ў два словы!

Сцвярджальная часціца так (рус. да) мае варыянт але: Ты ўжо скончыў? – Так. / Але. Часціцы ага, угу з’яўляюцца гутарковымі формамі.

Запомніце, што часціца ледзьве (варыянт ледзь) пішацца з мяккім знакам!

У прынцыпе, усе часціцы паходзяць ад іншых часцін мовы (прыслоўяў, займеннікаў, дзеяслоўных формаў), але сёння большасць з іх ужо страціла сваю сувязь з імі: вунь, але, калі, куды, сабе, яно і інш.

Цікавая этымалогія, напрыклад, у часціцы быццам, нібыта – ад быць; хоць – ад хацець; бач – ад бачыць; амаль – ад мала; маўляў – ад старой формы дзеяслова маўляць; бадай – паводле адной з версій, ад “бог дай” у выніку сцягнення словаў.

Цікава, што часціцы могуць не толькі ўзбагачаць мову, але, калі пачынаюць часта механічна ўжывацца ў маўленні з мэтай запоўніць паўзу і нейкім чынам арганізаваць выказванне, вельмі часта ператвараюцца ў словы-паразіты,: ну-у, гэта, вось, так і г.д.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Источник статьи: http://www.movananova.by/zaniatki/teoryya-i-praktyka-movy-chascicy.html

Матэрыял да ўрока «Службовыя часціны мовы». 10 кл.

Матэрыял да ўрока

Просмотр содержимого документа
«Матэрыял да ўрока «Службовыя часціны мовы». 10 кл.»

Тэма: “Службовыя часціны мовы: прыназоўнік, злучнік, часціца. Выклічнік. Не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы”

Мэты ўрока: узнавіць і пашырыць веды аб службовых часцінах мовы; засвоіць агульную характарыстыку і спецыфіку службовых часцін мовы, іх ролю ў будове словазлучэнняў і сказаў, адрозненне ад самастойных часцін мовы.

Читайте также:  Стайлер для бороды универсальный

Матэрыял для паўтарэння: § 44-48, прэзентацыі на сайце і відэаўрокі.

Службовыя часціны мовыпрыназоўнік, злучнік, часціца – не маюць самастойнага лексічнага значэння. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і не з’яўляюцца членамі сказа (але могуць уваходзіць у іх састаў).

Адметнае становішча ў сістэме часцін мовы займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.

Прыназоўнік як часціна мовы

Прыназоўнікамі называюцца такія службовыя словы, якія ўдакладняюць і дыферэнцыруюць значэнне ўскосных склонаў назоўнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў. Асноўная функцыя прыназоўнікаў – выражаць сінтаксічныя адносіны паміж словамі ў сказе, а некаторыя прыназоўнікі служаць для ўтварэння форм склонаў. Граматычнай асаблівасцю прыназоўнікаў з’яўляецца іх нязменнасць, не маюць яны свайго лексічнага значэння і набываюць яго толькі ў злучэнні са знамянальнымі словамі. Таму яны не ўжываюцца асобна ад знамяняльных слоў. Толькі ў спалучэнні з іменем або дзеясловам, які пры дапамозе прыназоўніка кіруе іменем, прыназоўнікі выражаюць пэўнае граматычнае значэнне. Адзін і той жа прыназоўнік у залежнасці ад кантэксту можа выражаць розныя значэнні, напрыклад, прыназоўнік да: прасторавае: рухацца да берага; часавае: працаваць да вечара; аб’ектнае: звярнуцца да бацькі; меры і ступені: знаёмы да болю; мэты: рыхтавацца да ад’езду.

Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове

Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных кампанентаў словазлучэнняў абумоўліваюцца фактам асобнага развіцця моў, нават роднасных, у тым ліку беларускай і рускай, семантыкай дзеясловаў, якія кіруюць прыназоўнікава-іменным спалучэннем.

1. Пры дзеясловах са значэннем руху (ісці, бегчы, плыць, ехаць) і волевыяўлення (выправіць, паслаць, прыслаць) мэтавае значэнне выражаецца прыназоўнікамі па, у з вінавальным склонам: пайсці па грыбы (у грыбы), паслаць па доктара, пайсці па ваду.

2. Дзеясловы, што выражаюць пачуцці жалю, гора, смутку (сумаваць, плакаць, бедаваць, тужыць) кіруюць спалучэннем прыназоўніка па з месным склонам: сумаваць па родных, бедаваць па маме, тужыць па сыне.

3. Прыназоўнік па з месным склонам множнага ліку імені ўжываецца ў беларускай мове для выражэння амаль усіх значэнняў: хадзіць па родных мясцінах, ударыць па руках, біць па кустах з кулямёта.

4. Пры дзеясловах, якія абазначаюць эмоцыі, перажыванні (смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца), для выражэння аб’ектных адносін ужываецца прыназоўнік з з родным склонам назоўніка (займенніка): смяяцца з яе, здзекавацца з дзіцяці.

5. Дзеяслоў жаніцца (ажаніцца) патрабуе формы творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніцца з добрай дзяўчынай, ажаніць з Ленай.

6. Дзеясловы хварэць, захварэць, перахварэць і прыметнік хворы ўтвараюць словазлучэнні з вінавальным склонам назоўніка з прыназоўнікам на: хварэць на тыф, хворы на сухоты.

7. Пры вызначэнні адлегласці ў беларускай мове ўжываецца словазлучэнне з прыназоўнікам за: жыць за тры вярсты ад горада, ісці за пятнаццаць крокаў ад мяне.

8. У словазлучэннях са значэннем “знаходзіцца блізка каля чаго (каго) – небудзь” у беларускай мове залежны кампанент ужываецца ў форме роднага склону з прыназоўнікам ля (каля): сядзець каля акна, стаяць ля варот.

1. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над, з-над, з-па-за, з-па-над пішуцца праз дэфіс: за-за перагародкі, з-за вучобы, з-пад стала, па-за лесам, з-па-за ўзгоркаў, з-па-над Нёмана.

2. Невытворны прыназоўнік з перад словамі са збегам зычных з, ж, м, с, ш ужываецца ў варыянце са: са злосцю, са жменю, са мной, са спазненнем, са школы.

3. Прыназоўнік у перад пачатковым ў выступае ў варыянце ва: ва ўстанове, ва ўзросце.

4. Прыназоўнікі аб, перад, над у становішчы перад займеннікавымі формамі мне, мной ужываюцца ў варыянтах аба, нада, перада: аба мне, нада мной, перада мной.

5. Састаўныя прыназоўнікі, утвораныя ад назоўнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў з прыназоўнікамі, пішуцца як два ці некалькі асобных слоў: у бок, у залежнасці ад, у напрамку да, збоку ад, побач з, нягледзячы на, пачынаючы з, гаворачы аб:  Жанчына накіравалася у бок лесу. (Я. Колас)  У напрамку да лесу рухалася калона аўтамашын. (В. Быкаў)  Нягледзячы на дождж, мы пайшлі ў грыбы.  Побач з аўтавакзалам знаходзіцца гасцініца.

6. Прыназоўнікі аб, ад, над, пад, перад, з, без, праз, цераз пішуцца з літарамі б, д, з незалежна ад вымаўлення: ад страху, ад ракі; пад снегам, пад лесам; без сумнення, без дажджу; праз сполах, праз зубы.

Часціца як часціна мовы

Часціца – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеяслова. (пайшоў — пайшоў бы). Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не назы-ваюць прадметаў і з’яў рэчаіснасці, не з’яўляюцца членам сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастоўных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы.

Разрады часціц па значэнні:

семантычныя — выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні, якія трэба падкрэсліць у выказванні, падзяляюцца на:

указальныя — вось, вунь, гэта, указваюць на словы, словазлучэнні і сказы, на якія трэба звярнуць увагу

вылучальна-абмежавальныя — тольці, хоць, хаця б, выключна, ужываюцца для сэнсавага выдзялення слоў і часта абмяжоўваюць намер або жаданне

азначальна-ўдакладняльныя — проста, акурат, менавіта, амаль, удакладняюць значэнне асобных слоў у выказванні.

мадальныя часціцы дапамагаюць выказаць адносіны да таго, што адбываецца ў жыцці, і да таго, што паказваецца, абмяркоўваецца, падзяляюцца на:

сцвярджальныя часціцы — так, але, ужываюцца ў станоўчых адказах на пастаўленыя пытанні,

адмоўныя часціцы — не, ні, служаць для адмаўлення дзеянняў, прадметаў і прымет,

пытальныя часціцы — ці? хіба? няўжо?, выражаюць пытанне,

пабуджальныя часціцы — ну, ану, дай, няхай, давай (давайце).

эмацыянальныя часціцы дапамагаюць выявіць разнастайныя эмоцыі (захапленне, здзіўленне, радасць, гнеў) ці садзейнічаюць экспрэсіі (выразнасці) выказвання, падзяляюцца на:

Читайте также:  Мужские стрижки модные удлиненные вид сзади

клічныя часціцы — што за, як, найчасцей выражаюць захапленне, радасць,

узмацняльныя часціцы — аж (ажно), ж (жа), нават, і, ні, усё-такі і інш., узмацняюць значэнне пэўнага слова, словазлучэння ці сказа.

да формаўтваральных часціц адносяцца:

часціца бы (б), якая служыць для ўтварэння дзеясловаў умоўнага ладу,

часціцы няхай (хай), давай (давайце), якія служаць для ўтварэння дзеясловаў загаднага ладу,

часціцы няхай (хай), давай (давайце) маюць выразнае адценне пабуджэння і часта ўжываюцца ў клічных сказах, тым самым садзейнічаюць выражэнню эмоцый.

Злучнік як часціна мовы

Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і паказвае на адносіны паміж імі. Напрыклад: Дождж ідзе праменісты і дробны, і пахнуць мятай мокрыя лугі. (Панч.) У сказе злучнік і злучае аднародныя члены сказа (праменісты і дробны), а таксама часткі складаназлучанага сказа, паказваючы на іх раўнапраўнасць.

Паводле п а х о д ж а н н я злучнікі падзяляюцаа на невытворныя і вытворныя. Н е в ы т в о р н ы я злучнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя: а,і,ды,але,бо і інш. В ы т в о р н ы я злучнікі паходзяць з іншых часцін мовы – адносных займеннікаў і прыяслоўяў ці спалучэння слоў розных часцін мовы: што, таму, як, калі, таму што, пасля таго як, нягледзячы на тое што і інш.

Паводле саставу злучнікі бываюць простыя і састаўныя.

П р о с т ы я злучнікі –гэта аднаслоўныя (а, але, ды, каб), с а с т а ў н ы я- складаюцца з некалькіх слоў (таму што, для таго каб, тым часам як).

Паводле ў ж ы в а н н я злучнікі бываюць адзіночныя, паўторныя і парныя. А д з і н о ч н ы я злучнікі не паўтараюцца пры членах сказа ці частках складанага сказа, яны ўжыты адзін раз, п а ў т о р н ы я ўжываюцца некалькі разоў: Тут пад кожным курганам і каменем –ці быліна, ці казка чароўная. (Бур.) П а р н ы я злучнікі складаюцца з дзвюх частак, адна з іх адносіцца да аднаго члена сказа ці часткі складанага сказа, другая –да іншага: не толькі…, але і …, калі…, то …, як…так і …: У майстэрні з цікавасцю выконвалі заданні майстра як хлопчыкі, так і дзяўчынкі.

Па граматычнай ролі і выражаных з іх дапамогай адносінах злучнікі падзяляюцца на злучальныя (і,а,але і інш.) і падпарадкавальныя (што, калі, як, таму што і інш.). Злучальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна раўнапрўных адзінак – аднародных членаў сказа і частак складаназлучаных сказаў. Напрыклад, у сказе Граў Сымонка, а дзед слухаў і ківаў у такт яму. (К-с) злучнік і звязвае аднародныя выказнікі (слухаў і ківаў), злучнік а аб’ядноўвае ў адно цэлае часткі складаназлучанага сказа.

Злучальныя злучнікі, звязваючы сінтаксічныя адзінкі, паказваюць на розныя сэнсавыя адносіны паміж імі. З улікам гэтых адносін злучальныя злучнікі падзяляюцца на тры группы:

с п а л у ч а л ь н ы я – злучнікі (яны паказваюць на пералічэнне, адначасовае існаванне фактаў, з’яў,: і, ды (са значэннем і) як…так і, ні…ні. Зоркі гараць у вадзе і вачах, і ёсць для надзеі прычына. (Панч.);

с у п а с т а ўл я л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на неадпаведнасць ці супрацьпастаўленне з’яў, фактаў): а, але, ды (са значэннем але), аднак, затое, не толькі…але. Свет ясны ад сонца, а чалавек ад навукі. (Прык.) Месяц свеціць, ды не грэе. (Прык.);

р а з м е р к а в а л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на чаргаванне з’яў, фактаў ці на рэальнасць аднаго з іх: або, ці, або…або, ці…ці, не то…не то, ці то…ці то. То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны ірвуць цяжкую алавяную хмару. (Пасл.) Ці то птушкі пяюць, ці то пераліваюцца, журчаць ручаі пад вузлаватым карэннем соснаўю (Лыньк.)

Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак – частак складаназалежнага сказа, паказваючы на залежнасць даданай часткі ад галоўнай. Напрыклад: Каб паслухаць прыроду жывую, рана-рана ўстаю на зары. (Бял.)

Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць розныя адносіны паміж даданаю і галоўнаю часткамі: тлумачальныя, прычынныя, часу, умовы, мэты, параўнання, выніку. З улікам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на: 1) тлумачальныя: што, як, чым і інш.; 2) прычынныя: бо, таму што, з прычыны таго што, з-за тога што, па прычыне таго што і інш.; 3) часавыя: калі, як, пакуль, з таго часу як, ледзь, чуць, як толькі і інш.; 4) умоўныя: калі, калі б, каб, як, як бы, раз і інш.; 5) мэтавыя: каб, для (дзеля) таго каб, з тым каб, абы; 6) уступальныя: хоць, хоць бы, нягледзячы на тое што, няхай, хай і інш.; 7) параўнальныя; як, чым, што, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам і інш.; 8) выніковыя: так што, то, дык.

Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы

Часціца-прыстаўка не- (ня-) пішацца р а з а м:

Калі слова без часціцы не- (ня-) не ўжываецца: нядзеля, недахоп, ненавідзець, непакоіць, непахісны.

З назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі часціца не- (ня-) надае слову новае, супрацьлеглае значэнне; такое слова можна замяніць сінонімам без не-(ня-): няшчасце (бяда), нешырокі (вузкі), нялёгкі (цяжкі), невысока (нізка), нямала (шмат).

З поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх няма паясняльных слоў і супрацьпастаўлення: неабмалочанае жыта, незасеянае поле, непрачытаная кніга, няскошаная трава, нявыкарыстаныя рэзервы.

Читайте также:  Индивидуальные особенности клиента для стрижки

З прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі, да якіх адносяцца паясняльныя словы вельмі, зусім, амаль, выключна, часткова, у вышэйшай ступені: вельмі неўраджайны год, амаль неўласцівы, зусім невыразна, у вышэйшай ступені непрадуманае рашэнне.

З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі, калі на не падае націск: нехта, нешта, некалі, недзе, некуды.

У дзеясловах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недаацэньваць, недамерваць, недаважваць, недавыканаць, недаядаць. Дзеясловы з прыстаўкай неда- трэба адрозніваць ад дзеясловаў з прыстаўкай да-, перад якімі стаіць адмоўе не: такія дзеясловы абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не дачытаць кнігі, не дапісаць ліста.

Часціна не пішацца а с о б н а:

Ад дзеясловаў, дзеепрыслоўяў, кароткіх дзеепрыметнікаў: не ездзіў, не гаварыла, не пытаючы, не апранаючы, поле не засеяна, кніга не прачытана.

Ад поўных дзеепрыметнікаў, пры якіх ёсць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: не засеянае вясною поле; не прачытаная да канца кніга; не скошаная, а толькі збітая трава.

Ад назоўнікаў, прыметнікаў і прыслоўяў, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не праўда,а хлусня; не шырокая рака, а вузкая рэчка; на дварэ не цёпла, а холадна.

Ад лічэбнікаў, узмацняльных прыслоўяў, злучнікаў, прыназоўнікаў, часціц: не шэсць, не вельмі, не зусім, не з табой, не толькі, не то… не то.

Ад усіх слоў, напісаных праз злучок: не па-беларуску, не па-мойму, не светла-зялёны колер.

Ад безасабова-прэдыкатыўных слоў: не трэба, не варта, не шкада, але нельга, няможна.

Ад формы вышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў: Вада ў возеры не вышэйшая, чым у рэчцы. Яна працавала не горш за яго.

Калі не ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў: далёка не, зусім не, ніколі не, нічуць не.

В ы к л і ч н і к— часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы, што выражаюць розныя эмоцыі, пабуджэнні, заклікі, але не называюць іх: эх, ах, ай-яй-яй, дзякуй, біс, ура, айда і інш.

Выклічнікі ў адрозненне ад паўназначных слоў не маюць лексічнага значэння. Яны з’яўляюцца толькі сігналамі эмоцый, пабуджэнняў, заклікаў, сродкамі выражэння пэўных пачуццяў і волевыяўленняў. Значэнне выклічніка канкрэтызуецца зместам і інтанацыяй выказвання: Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма. (К-с) Гэй! па хатах усе! (Μ. Л.) У першым сказе выклічнік эх выражае радасць, захапленне, а выклічнік гэй у другім сказе — загад, пабуджэнне да дзеяння.

Выклічнік займае асобнае месца ў сістэме часцін мовы. Выклічнікі не адносяцца да самастойных часцін мовы, бо не маюць намінатыўнага значэння, г.зн. нічога не называюць, і не з’яўляюцца членамі сказа. Не ўключаюцца выклічнікі і ў групу службовых часцін мовы, бо не выконваюць у мове службовай ролі, як, напрыклад, злучнікі, якія паказваюць на сувязь сінтаксічных адзінак. Аднак выклічнікі маюць агульныя рысы з некаторымі службовымі словамі: яны не падзяляюцца на марфемы, не змяняюцца, не маюць граматычных катэгорый.

Выклічнікі сінтаксічна не звязаныя са сказам і выступаюць звычайна як ізаляваныя часткі сказа. Інтанацыйнае адасабленне выклічніка на пісьме перадаецца знакамі прыпынку — коскай ці клічнікам: О, колькі ў жыцці прашумела дажджоў над днямі юнацтва, над роднай хацінай і над каляінамі дальніх шляхоў! (М. Т.) Калі выклічнік знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў: Ляцім жа, браткі, э-эх, ляцім! Даганяй — не дагоніш. (М. Л.) Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, то знакпрыпынку пасля выклічніка не ставіцца: Ой ты, мае сонца, як жа свеціш ясна! (Куп.)

Выклічнікі падзяляюцца на разрады з улікам іх паходжання і значэння. Паводле паходжання выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.

Невытворныявыклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух, ой, аи, эй, но, ну, гэй, ого, о-о-о, о-хо-хо, ай-яй-яй, кось-кось і інш. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй, о-го-го, о-ё-ёй.

Вытворныя выклічнікі суадносяцца са словамі іншых часцін мовы, якія страцілі лексічнае значэнне і набылі здольнасць выражаць абагульнена эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. У выклічнікі пераходзяць словы розных часцін мовы: а) назоўнікі: бацюхны, жах, божа; б) дзеясловы: годзе, дзякуй, выбачай, падумаеш; в) прыметнікі: здароў; г) прыслоўі: далоў, прэч; д) займеннікі: о-то-то, то-та; е) спалучэнні розных часцін мовы ва ўстойлівых зваротах: слава богу, вунь яно што, што за ліха, добры дзень, добры вечар, калі ласка.

Простыя вытворныя выклічнікі складаюцца з аднаго слова: божа, дзякуй, прэч, а састаўныя — з некалькіх: добры дзень, бывайце здаровы, што за ліха.

Паводле значэння выклічнікі падзяляюцца на тры разрады: эмацыянальныя, волевыяўленчыя і этыкету.

Эмацыянальныя выклічнікі о, ох, ах, эх, ой, гм, дудкі, чорт вазьмі і інш. перадаюць розныя пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці: згоду, адабрэнне, задавальненне, радасць, захапленне, зачараванасць або, наадварот, незадавальненне, асуджэнне, недавер, жаль, гора, смутак, боль, а таксама роздум, меркаванне і інш. Напрыклад: Эх, і будзе ж аб чым пагаварыць! (К-с) Ах, як доўга цягнецца дзенъ. (М. Л.)

Волевыяўленчыя (пабуджальныя) выклічнікі служаць для выражэння валявых імкненняў і пабуджальных намераў асобы ў адносінах да чалавека, жывых істот. Гэта можа быць:

а) просьба, загад пачаць або спыніць дзеянне: гайда, стоп, ану, прэч, шабаш;

б) патрабаванне цішыні, увагі: тсс, алё (ало), ша;

в) просьба аб паратунку: каравул;

г) падзыванне ці адгон жывёл, птушак: гыля, кось-кось, дзю-дзю, аюсь, кыш і інш.

Выклічнікі э ты к е ту выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, просьбу, падзяку, пажаданне, прабачэнне: добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, прывітанне, дабранач, усяго добрага, усяго найлепшага, бывайце здаровы, да пабачэння, калі ласка, дзякуй, выбачайце, даруйце, прабачце і інш.

Источник статьи: http://multiurok.ru/files/materyial-da-uroka-sluzhbovyia-chastsiny-movy-10-k.html

Оцените статью
Adblock
detector