Усе злучнікі у беларускай мове

Злучнік як часціна мовы

Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і паказвае на адносіны паміж імі. Напрыклад: Дождж ідзе праменісты і дробны, і пахнуць мятай мокрыя лугі. (Панч.) У сказе злучнік і злучае аднародныя члены сказа (праменісты і дробны), а таксама часткі складаназлучанага сказа, паказваючы на іх раўнапраўнасць.

Паводле п а х о д ж а н н я злучнікі падзяляюцаа на невытворныя і вытворныя. Н е в ы т в о р н ы я злучнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя: а,і,ды,але,бо і інш. В ы т в о р н ы я злучнікі паходзяць з іншых часцін мовы – адносных займеннікаў і прыяслоўяў ці спалучэння слоў розных часцін мовы: што, таму, як, калі, таму што, пасля таго як, нягледзячы на тое што і інш.

Паводле саставу злучнікі бываюць простыя і састаўныя.

П р о с т ы я злучнікі –гэта аднаслоўныя (а, але, ды, каб), с а с т а ў н ы я- складаюцца з некалькіх слоў (таму што, для таго каб, тым часам як).

Паводле ў ж ы в а н н я злучнікі бываюць адзіночныя, паўторныя і парныя. А д з і н о ч н ы я злучнікі не паўтараюцца пры членах сказа ці частках складанага сказа, яны ўжыты адзін раз, п а ў т о р н ы я ўжываюцца некалькі разоў: Тут пад кожным курганам і каменем –ці быліна, ці казка чароўная. (Бур.) П а р н ы я злучнікі складаюцца з дзвюх частак, адна з іх адносіцца да аднаго члена сказа ці часткі складанага сказа, другая –да іншага: не толькі…, але і …, калі…, то …, як…так і …: У майстэрні з цікавасцю выконвалі заданні майстра як хлопчыкі, так і дзяўчынкі.

Па граматычнай ролі і выражаных з іх дапамогай адносінах злучнікі падзяляюцца на злучальныя (і,а,але і інш.) і падпарадкавальныя (што, калі, як, таму што і інш.). Злучальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна раўнапрўных адзінак – аднародных членаў сказа і частак складаназлучаных сказаў. Напрыклад, у сказе Граў Сымонка, а дзед слухаў і ківаў у такт яму. (К-с) злучнік і звязвае аднародныя выказнікі (слухаў і ківаў), злучнік а аб’ядноўвае ў адно цэлае часткі складаназлучанага сказа.

Злучальныя злучнікі, звязваючы сінтаксічныя адзінкі, паказваюць на розныя сэнсавыя адносіны паміж імі. З улікам гэтых адносін злучальныя злучнікі падзяляюцца на тры группы:

с п а л у ч а л ь н ы я – злучнікі (яны паказваюць на пералічэнне, адначасовае існаванне фактаў, з’яў,: і, ды (са значэннем і) як…так і, ні…ні. Зоркі гараць у вадзе і вачах, і ёсць для надзеі прычына. (Панч.);

с у п а с т а ўл я л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на неадпаведнасць ці супрацьпастаўленне з’яў, фактаў): а, але, ды (са значэннем але), аднак, затое, не толькі…але. Свет ясны ад сонца, а чалавек ад навукі. (Прык.) Месяц свеціць, ды не грэе. (Прык.);

р а з м е р к а в а л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на чаргаванне з’яў, фактаў ці на рэальнасць аднаго з іх: або, ці, або…або, ці…ці, не то…не то, ці то…ці то. То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны ірвуць цяжкую алавяную хмару. (Пасл.) Ці то птушкі пяюць, ці то пераліваюцца, журчаць ручаі пад вузлаватым карэннем соснаўю (Лыньк.)

Читайте также:  Кто самый известный человек с усами

Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак – частак складаназалежнага сказа, паказваючы на залежнасць даданай часткі ад галоўнай. Напрыклад: Каб паслухаць прыроду жывую, рана-рана ўстаю на зары. (Бял.)

Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць розныя адносіны паміж даданаю і галоўнаю часткамі: тлумачальныя, прычынныя, часу, умовы, мэты, параўнання, выніку. З улікам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на: 1) тлумачальныя: што, як, чым і інш.; 2) прычынныя: бо, таму што, з прычыны таго што, з-за тога што, па прычыне таго што і інш.; 3) часавыя: калі, як, пакуль, з таго часу як, ледзь, чуць, як толькі і інш.; 4) умоўныя: калі, калі б, каб, як, як бы, раз і інш.; 5) мэтавыя: каб, для (дзеля) таго каб, з тым каб, абы; 6) уступальныя: хоць, хоць бы, нягледзячы на тое што, няхай, хай і інш.; 7) параўнальныя; як, чым, што, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам і інш.; 8) выніковыя: так што, то, дык.

Источник статьи: http://studfile.net/preview/6065697/page:2/

Усе злучнікі у беларускай мове

Зл у чнік — службовая часьціна мовы, злучае часткі складанага сказа альбо самастойныя сказы: У дар о зе д о бра д у маецца, там у я й любл ю дар о гу.

Злучнікі дзеляцца на:
пр о стыя: i, а, ал е , бо, ды, каб, нi, цi, кал і , дзе, як;
склад а ныя: там у што, для таг о каб, пасьл я таго як, з прыч ы ны таг о што.

Функцыйна злучнікі дзеляцца на:
злуч а льныя: i, ды, дый, нi…нi, як…так і, такс а ма, а, але, зат о е, ал е i, аб о , адн а к жа і іншыя — выкарыстоўваюцца для пабудовы складаных сказаў, у якіх часткі, што злучаюцца, ёсьць самастойнымі і раўнапраўнымі;
падпарадкав а льныя: што, кал i , каб, дзе, там у як, б ы ццам, там у што, ледзь, чуць, т о лькі, чым, раз, з тым каб, з прыч ы ны таг о што ды іншыя — выкарыстоўваюцца для пабудовы складаных сказаў, у якіх адна частка сказа падпарадкавана другой.

Найбольш ужывальныя злучнікі:

у беларускай мове у рускай мове пр ы клады й тлумач э ньні
і (й) и Я любл ю і к а ву, і гарб а ту.
ал е , адн а к но, однако Л ю двік гав о рыць па-белар у ску, ал е з г э ткім акц э нтам.
ды и, да ды часьцей за ўсё ўжываецца ў значэньні “і”, але іншы раз — і як “але”: Ів а н ды М а р’я. Ён в е даў, ды нам не пав е даміў.
но, однако
альб о , аб о либо, или В о зьмем журав і навага с о ку альб о К о ка-к о лы?
ці или, ли Папыт а йся, ці б у дзе ён в е чарам д о ма.
ні, ан і ни ані ўжываецца дзеля ўзмацненьня адмаўленьня: Нік у ды ня в а рты дзяц ю к, ан і да т а нца, ан і да руж а нца.
як т о лькі как только Як т о лькі пр ы йдзеш, адр а зу пазван і .
кал і когда, если калі часьцей за ўсё перадае час або ўмову дзеяньня: Ск а жаш, кал і ўб а чыш яг о . Кал і в е рыш, то й спр а ўдзіцца.
кал і б если бы Кал і б ня д о ждж, чаг о б я нам о к.
бо, там у што потому что Я вуч у белар у скую м о ву, бо жыв у на Белар у сі.
што что Д о бра, што ў мян е был і гр о шы.
каб чтобы каб перадае мэту, тлумачэньне або ўмову: Сьпяш а юся, каб не спазьн і цца. Пазван і ў бы, каб мог.
если
хоць хотя Я шчасьл і вы, хоць і не баг а ты.
балаз е так как, благо, хорошо что З а раз па е дзем, балаз е маш ы на здар а ецца.
Читайте также:  Стрижка для длинных волос увеличивающая объем

Вярнуцца назад

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)

Источник статьи: http://knihi.com/storage/padrucnik/lad_movy/zlucnik0.htm

Усе злучнікі у беларускай мове


СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

Злучнік – службовая часціна мовы, якая злучае паміж сабой асобныя словы ці часткі складанага сказа.

Злучнікі могуць быць простыя (вытворныя і невытворныя) і састаўныя. Простыя невытворныя з’яўляюцца, натуральна, найбольш старажытнымі (і, ды, а, ці, але і г.д).

Да састаўных адносяць злучнікі кшалту для таго каб, у той час як, таму што, нягледзячы на тое, што… Такія злучнікі ўжываюцца пераважна ў кніжнай мове і служаць ілюстрацыяй так званай тэндэнцыі інтэлектуалізацыі, уласцівай большасці сучасных моваў.

Злучнікі могуць быць таксама паўторныя (ці… ці, ні… ні) і парныя (хоць… але, калі… то).

Паводле сваёй функцыі злучнікі падзяляюцца на злучальныя (і, ні… ні, але, аднак і інш.) і падпарадкавальныя (бо, як, што, хоць, чым).

Спынімся тут на найбольш адметных беларускіх злучніках.

Ці/або/альбо (рус. или/либо). Злучнікі ці і або сінанімічныя ў нашай мове і часта ўжываюцца ў адным сказе з мэтай пазбегчы паўтораў (Па вечарах ён чытаў кнігі ці глядзеў тэлевізар або гуляў з сабакам у парку.) Злучнік альбо з’яўляецца варыянтам злучніка або (ён або я = ён альбо я). Дарэчы, у пытальных сказах ці – гэта часціца. Звярніце ўвагу на тое, што ці заўсёды стаіць на пачатку сказа: Ці ты паеў ужо? Памятаеце рускую песню: Виновата ли я, что люблю? Па-беларуску гэты радок мусіць гучаць: Ці вінаватая я, што кахаю (люблю)?

І/й. Злучнік і мае фанетычны варыянт й (не перадаецца на пісьме паводле афіцыйнага правапісу, але з’яўляецца нормай вымаўлення), які выступае ў пазіцыі пасля слова, што заканчваецца на галосны: мама [й] тата.

Ды/і/але (рус. и, но). Злучнік ды можа выступаць у якасці сіноніма да 1. злучніка і (рэкі ды азёры); 2. злучніка але (Напісаў ліст сябру, ды перадумаў дасылаць). Сам злучнік але (не блытаць са случнікам або!) мае кніжны сінонім аднак (рус. однако). Дарэчы, у гутарковай мове але (часціца) можа ўжывацца як сцвярджальнае так.

Ні… ні. Злучнік ні… ні мае гутарковы варыянт ані… ані: ані тое ані сёе.

Калі/як (рус. когда, если). Перакладаецца на рускую злучнікам когда, калі мае значэнне часу (Пойдзем увечары, калі (як) сцямнее.), і злучнікам если, сінанімічным злучніку як, пры значэнні ўмовы (Калі паспею, зраблю сёння.) А злучнік калі б адпавядае рускаму если бы (Абавязкова заскочыла б да цябе ўчора, калі б змагла). Памятаеце Барадуліна: Што было б тады б, калі б вырас у хаце эўкаліпт…

Каб (рус. чтоб, чтобы). Часцей за ўсё абазначае мэту (Устаў раней, каб не спазніцца.) Аднак у гутарковай мове можа таксама мець значэнне ўмовы і быць сінанімічным злучніку калі б (Абавязкова заскочыла б да цябе ўчора, каб змагла.) Надзвычай шырока прадстаўлены ў народнай творчасці: прыказках, прымаўках, праклёнах, песнях: Каб табе моль пяты пааб’ядала! Каб на цябе пярун!

Каб я ж гэта знала,

Што замужам ліха,

Я б сядзела бы, бульбу ела бы

У матуленькі ціха. (Народная песня)

Бо/таму што (рус. потому что). Бо больш гутарковы сінонім да злучніка таму што, які сам часцей ужываецца ў кніжнай мове (Не буду рабіць, бо не хачу!)

Акрамя/апрача/апроч (рус. кроме). У адрозненне ад акрамя, варыянты апрача і апроч з’яўляюцца больш гутарковымі (Ніхто, апроч нас.)

Які/што/каторы (рус. который). Гэта сінонімы, аднак злучальнае слова каторы сёння ўжываецца абмежавана, што, магчыма, тлумачыцца жаданнем пазбегчы супадзення з рускай мовай, і наадварот, што становіцца ў падобных канструкцыях вельмі папулярным: Чалавек, што (які, каторы) павітаўся са мной.

Быццам/быццам бы/нібы/нібыта/бы/як/што (рус. как будто, будто, как). Сінонімы і могуць ўзаемазамяняцца ў кантэксце: Быццам (быццам бы/нібы/нібыта/бы/як/што) белыя пралескі, на небе расцвілі першыя зоркі.

Што да/што тычыцца/як да (рус. что касается). Апошнім часам актыўна ўжываюцца канструкцыі што да і як да, магчыма, з мэтай пазбегчы калькавання з рускай: Што да мяне (як да мяне), дык я цалкам згодны.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакласці на беларускую мову

  1. Солнце было еще высоко, но уже не грело.

* Сонца было яшчэ высока, ды/але ўжо не грэла.

  1. То ли птицы поют, то ли ручейки журчат по узловатым корням деревьев.

* Ці то птушкі спяваюць, ці то раўчукі (ручаіны) цурчаць (журчаць) па вузлаватым карэнні сосен.

  1. Птиц, видимо, там не было, или они просто не отваживались подавать голос.

* Птушак, відаць, там не было, ці/або/альбо яны папросту не адважваліся падаваць голас.

  1. Только вершины дубов, если прислушаться, как будто пели колыбельную аистятам, которые лежали в гнезде.

* Толькі верхавіны дубоў, калі ўслухацца, нібыта/ нібы/быццам/быццам бы спявалі клыханку буслянятам, што/якія ляжалі ў гняздзе.

  1. Приятно пробираться на рассвете к озеру і бесшумно, чтобы не испугать птицу, еще спящую в кустах, забросить в неподвижную воду удочки.

* Прыемна прабірацца на світанні да возера і бясшумна, каб не спудзіць/спалохаць птушку, якая/што яшчэ спіць у кустах, закінуць у нерухомую ваду вуды.

  1. Костел такой, что если захочешь глянуть на его маковку, то шапка падает с головы.

* Касцёл такі, што як/калі зірнуць на яго макаўку, дык/то шапка падае з галавы.

  1. Когда я спрятался за елкой и начал наблюдать, черепаха высунула голову из-под панциря и осмотрелась, не угрожает ли ей что-либо, и понемногу стала двигаться вперед.

* Калі я схаваўся за елку і пачаў назіраць, чарапаха высунула галаву з-пад панцыра ды агледзелася, ці не пагражае ёй што, і патроху (памалу, паціху, пакрысе) пасунулася наперад.

  1. Проходят дни, идут своей чередой зимы и лета с их холодами и жарой, с бурями и грозавыми дождями, а дубы спокойные, как человек, который все познал на свете, всё пережил и уже ничего нового не ждет от жизни, кроме смерти.

* Праходзяць (мінаюць) дні, ідуць сваёй чарадой зімы і леты з іх халадамі і спякотай (спёкай), з бурамі і навальніцамі, а дубы спакойныя, як чалавек, які ўсё пераведаў (зведаў, зазнаў) у свеце, усё перажыў і ўжо нічога новага не чакае ад жыцця, апроч/апрача/акрамя смерці.

  1. Только что он восхищался высоким обрывистым берегом, как вдруг дорожка, будто белый ручеек, покатилась с пригорка вниз и перед глазами его раскинулся безграничный сенокос, как будто кто-то расстелил огромный-огромный ковер, который вдали сливался с голубым шелком июньскаго неба.

* Толькі што ён захапляўся высокім стромкім (абрывістым) берагам, як раптам дарожка, што/нібы/нібыта белая ручаінка, пакацілася з узгорка (пагорка) ўніз (долу) і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы /быццам бы/быццам разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што/які зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба.

Источник статьи: http://www.movananova.by/zaniatki/gramatyka-zluchnik.html

Оцените статью
Adblock
detector