Белорусский язык
Фанетыка (ад грэч. phone — ‘гук’, phonetikos — ‘гукавы’) — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі, склад, націск, інтанацыя. Тэрмінам «фанетыка» называюць і сам гукавы лад мовы.
Гук — найменшая (непадзельная) адзінка вуснага маўлення, якая ўспрымаецца на слых. Гукі, узятыя паасобку і нават у складзе слова, самастойнага значэння не маюць (не абазначаюць ніякіх паняццяў), яны ствараюць гукавую абалонку слова. У залежнасці ад якасці і характару вымаўлення гукі беларускай мовы падзяляюцца на галосныя і зычныя .
Галоснымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца з дапамогай голасу. Пры іх вымаўленні паветра выходзіць з лёгкіх плаўна і спакойна, не сустракаючы ніякіх перашкод.
У сучаснай беларускай мове шэсць галосных гукаў: [ а ], [ о ], [ у ], [ ы ], [ і ], [ э ]. Для іх абазначэння на пісьме выкарыстоўваюцца дзесяць літар: а , о , у , ы , і , э , е , ё , ю , я .
Зычнымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца з дапамогай голасу і шуму або толькі шуму. Пры іх вымаўленні ў поласці рота ўзнікаюць перашкоды, у выніку чаго і ўтвараюцца шумы.
Паводле ўдзелу голасу і шуму зычныя падзяляюцца на санорныя і шумныя . Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія .
Пры ўтварэнні санорных гукаў голас пераважае над шумам. Санорныя гукі [ в ], [ в ’], [ л ], [ л ’], [ м ], [ м ’], [ н ], [ н ’], [ р ], [ й ], [ ў ] не суадносяцца па звонкасці-глухасці. Перад санорнымі глухія зычныя не азванчаюцца: [с л ] авяне , кля [т в ] а , заву [ш н ’] іцы .
Звонкія і глухія зычныя ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці: [ б ] — [ п ], [ б ’] — [ п ’], [ д ] — [ т ], [ дз ] — [ ц ], [ дз ’] — [ ц ’], [ ɣ ] — [ х ], [ ɣ ’] — [ х ’], [ г ] — [ к ], [ дж ] — [ ч ], [ ж ] — [ ш ], [ з ] — [ с ], [ з ’] — [ с ’]. У глухога гука [ к ] ёсць парны звонкі выбухны [ г ] (пры яго вымаўленні ўтвараецца шум, які нагадвае кароткі выбух). Выбухны [ г ] вымаўляецца ў запазычаных словах на месцы правапіснага к перад звонкім зычным: ва к зал [ва г зал], э к замен [э г зам’эн]. Глухія [ ф ], [ ф ’] не маюць парных звонкіх.
Па цвёрдасці-мяккасці зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія , утвараючы пры гэтым пары: [ б ] — [ б ’], [ п ] — [ п ’], [ ɣ ] — [ ɣ ’], [ к ] — [ к ’], [ з ] — [ з ’], [ с ] — [ с ’], [ л ] — [ л ’], [ м ] — [ м ’], [ н ] — [ н ’], [ в ] — [ в ’], [ ф ] — [ ф ’], [ х ] — [ х ’], [ д ] — [ дз ’], [ т ] — [ ц ’].
Гук [ ц ’] мае парны цвёрды гук [ т ], а не [ ц ]: свя [т] а — на свя [ц’] е . Цвёрды гук [ ц ] ужываецца ў словах цацка , цыган , цымбалы , цэп і інш. Мяккі [ дз ’] чаргуецца з цвёрдым [ д ], а не з [ дз ]: мала [д] ы — мала [дз’] ейшы . Няпарны цвёрды гук [ дз ] ужываецца ў некалькіх словах: дзын , дзынкнуць , ксяндзы , пэндзаль .
Гукі [ ж ], [ ш ], [ дж ], [ ч ], [ р ], [ ц ], [ дз ], [ ў ] з’яўляюцца няпарнымі цвёрдымі , паколькі не маюць адпаведных парных мяккіх.
Гукi [ ж ], [ ш ], [ дж ], [ ч ], [ р ] i [ ц ] у школьнай практыцы называюцца зацвярдзелымi .
Гук [ й ] не мае адпаведнага цвёрдага, ён заўсёды мяккі.
Паводле афарбоўкі гучання зычныя гукі [ ж ], [ ш ], [ дж ], [ ч ] з’яўляюцца шыпячымі , а гукі [ дз ], [ дз ’], [ з ], [ з ’], [ с ], [ с ’], [ ц ], [ ц ’] — свісцячымі .
Падоўжаныя гукі — гэта гукі, якія ў становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца больш працягла; перадаюцца на пісьме падвоеным напісаннем адпаведнай літары. Падаўжаюцца ў беларускай мове гукі [ дз ’], [ з ’], [ л ’], [ н ’], [ с ’], [ ц ’], [ ж ], [ ш ], [ ч ]: пало зз е , со лл ю , Пале сс е , жы цц ё , збо жж а , но чч у . Гук [ дз ’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз : су ддз я , стаго ддз е , разво ддз е .
Фанетычнае падаўжэнне трэба адрозніваць ад падваення зычных. У словах з падвоенымі зычнымі два гукі адносяцца да розных марфем: дзён — ны , камен — ны , бес — саромны .
Становішча гука ў адносінах да тых гукаў, што стаяць побач, а таксама ў залежнасцi ад націску і месца ў слове называецца пазіцыяй гука . У моцнай пазіцыі гук праяўляе свае якасці ў найбольшай ступені, а ў слабай — цалкам ці часткова страчвае некаторыя ўласцівасці.
Для галосных гукаў моцнай з’яўляецца пазіцыя пад націскам, слабай — у ненаціскным становішчы. У слове сонца гук [ о ] знаходзіцца ў моцнай пазіцыі, а гук [ а ] — у слабай.
Для зычных моцнай пазіцыяй з’яўляецца пазіцыя перад галоснымі і санорнымі гукамі. Санорныя гукі не змяняюцца пад уплывам іншых гукаў, г.зн. яны заўсёды знаходзяцца ў моцнай пазіцыі.
- для звонкіх — на канцы слова і перад глухімі: лодка — [лотка], снег — [с’н’эх];
- для глухіх — перад звонкімі: касьба — [каз’ба];
- для свісцячых — перад шыпячымі: счысціць — [шчыс’ц’іц’], зжаты — [жжаты]; перад мяккімі зычнымі, за выключэннем пазіцыі перад [ ɣ ’], [ к ’], [ х ’]: спяваць — [с’п’авац’], але скінуць [ск’інуц’], згінуць [зг’інуц’], схiтрыць [сх’ітрыц’];
- для шыпячых — перад свісцячымі: хаваешся — [хавайэс’с’а], дарожцы — [даросцы];
- для гукаў [ д ] і [ т ] — перад [ ч ] і [ ц ]: вокладцы — [воклаццы], матчын — [маччын].
Змена аднаго гука на іншы называецца чаргаваннем . Чаргавацца могуць як галосныя гукi, так і зычныя.
Пазіцыйныя чаргаванні гукаў — гэта чаргаванні, якія залежаць ад пазіцыі гука ў слове.
Пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў адбываюцца пад уплывам суседніх зычных або залежаць ад становішча на канцы слова. Найбольш пашыранымі з’яўляюцца чаргаванні на аснове акання і якання: [ о ] — [ а ] ( воз — вазы , вёсны — вясна ); [ э ] — [ а ] ( цэлы — цалейшы , везці — вязу ).
Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў — гэта чаргаванні звонкіх і глухіх зычных у сярэдзіне або на канцы слова, а таксама чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных:
Источник статьи: http://vedy.by/Vedy/Home/PartitionView/24323
Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Мэты: стварыць умовы для фарміравання паняцця аб парных і няпарных звонкіх, глухіх і санорных зычных гуках;
іх вымаўлення і абазначэння на пісьме;
пазнаёміць з азванчэннем глухіх перад звонкімі, аглушэннем звонкіх перад глухімі і на канцы слова, прападабнення свісцячых да шыпячых, шыпячых да свісцячых;
выпрацоўваць уменне вымаўляць гэтыя гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні, адрозніваць і правільна перадаваць на пісьме;
садзейнічаць развіццю ўвагі, арфаграфічнай пільнасці, культуры маўлення навучэнцаў;
спрыяць выхаванню жыццёва неабходных якасцяў: адказнасці, уважлівасці;
любові да роднай мовы, прыроды;
Просмотр содержимого документа
«Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс»
Тэма ўрока: Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Мэты: стварыць умовы для фарміравання паняцця аб парных і няпарных звонкіх, глухіх і санорных зычных гуках;
іх вымаўлення і абазначэння на пісьме;
пазнаёміць з азванчэннем глухіх перад звонкімі, аглушэннем звонкіх перад глухімі і на канцы слова, прападабнення свісцячых да шыпячых, шыпячых да свісцячых;
выпрацоўваць уменне вымаўляць гэтыя гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні, адрозніваць і правільна перадаваць на пісьме;
садзейнічаць развіццю ўвагі, арфаграфічнай пільнасці, культуры маўлення навучэнцаў;
спрыяць выхаванню жыццёва неабходных якасцяў: адказнасці, уважлівасці;
любові да роднай мовы, прыроды;
Абсталяванне: падручнік, індывідуальныя карткі, сігнальныя карткі, камп’ютар.
Эпіграф: Хто не ідзе, той не спатыкаецца.
Добры дзень, дзеці! Усмешкі на вашых тварах, парадак на працоўных месцах паказвае на тое, што вы гатовы працаваць.
а) Матывацыя. Чытанне прытчы “Усё ў тваіх руках”.
Даўным-даўно ў мястэчку старадаўнім
У коле вучняў Майстра мудры жыў.
Найлепшы вучань быў і найцікаўным,
Яшчэ й паразважаць пра ўсё любіў.
“Ці ёсціка пытанне, на якое
Не змог бы наш Настаўнік даць адказ?”
Пайшоў на луг. А там – нібы на тое –
На кветках матылі былі якраз.
Схапіў ён у руку сваю якогась,
І ў жмені асцярожненька схаваў.
І Майстра, не чакаўшага такога,
Хітруючы, з усмешкай запытаў:
“Прабач мяне, Настаўнік, мо я ўпёрты,
Але скажы мне, што ў руках маіх:
Які матыль – жывы тут альбо мёртвы?”
Ізамёр, ператварыўшыся ў слых.
І, Майстра свайго ловячы на слове,
Ужо нават матыля хацеў сціскаць.
Вучыцель жа, не гледзячы, прамовіў:
“О, хлопчык мой! Усё ў тваіх руках.”
-Як вы разумееце сэнс гэтай прытчы? Эпіграфа?
2. Праверка дамашняга задання. а) Арфаграфічная хвілінка. Устаўце прапушчаныя літары ў словы. Аб..ліск, бал..рына, г..рбарый, л..генда, м..тро, л..снік, п..сок, кал..ндар, сп..ктакль, сн..жок, п..йзаж, вас..мнаццаць, кл..тва, дз..сяць, ц..гнік. (Узаемаправерка па ключы.)
-На правапіс якой арфаграмы прапушчаны літары?
б) Актуалізацыя ведаў. (Падрыхтоўка да ўспрыняцця новай тэмы). “Мазгавы штурм”. (Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу).
— Што вывучае фанетыка? — Што такое літары?
— Што такое гукі мовы? — Што такое алфавіт?
— Як можна па-іншаму назваць алфавіт?
в) Дзеці, а вы любіце загадкі?
Тады адгадайце: “Табе дадзена, а людзі карыстаюцца!”. (імя)
У кожнага з вас ёсць імя. Падыміце рукі тыя, чыё імя пачынаецца з галоснага гука? Назавіце імя і першы гук. (Ягор, Ян, Яраслаў, Ілья, Аляксандра, Анастасія, Арыяна)
А колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6)
Падрыхтоўка да ўспрымання тэмы.
-Скажыце, акрамя галосных гукаў, якія гукі вы яшчэ ведаеце? (зычныя)
а) Гульня ў словы. Замяніце адзін зычны на другі, выкарыстоўваючы лексічнае значэнне слоў. (Словы запісаны на дошцы)
пас – ..ас, дом – ..ом, будка – ..удка, май – ..ай.
1.Самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам. 2. Асобная кніжка якога-небудзь выдання збору твораў. 3. Музычны інструмент з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі. 4. Высушанае, здробленае і спецыяльна апрацаванае лісце вечназялёнай расліны.
б) Зварот да тэмы ўрока.( запіс даты і тэмы ў сшыткі.)
в) Актуалізацыя мэт урока, пастаноўка задач урока з выкарыстаннем слоў: успомнім, навучымся, замацуем (словы на дошцы)
Тлумачэнне тэмы.
Вымаўце гукі [о], [д], [э], [к]. У чым вам бачыцца розніцца паміж галоснымі і зычнымі гукамі? (запіс на дошцы,спосабам утварэння)
а) Работа з правілам змешчаным у падручніку. Давайце звернемся да правіла на с.3, прачытаем яго і знойдзем адказы на пытанні.
Як называюцца гукі, якія складаюцца толькі з шуму? (глухія)
Як называюцца гукі, якія складаюцца з шуму і голасу? (звонкія).
Як называюцца гукі, якія складаюцца з шуму і голасу, пры гэтым голас пераважае над шумам? (санорныя).
Знайдзіце сярод ,запісаных на дошцы гукаў, звонкі гук, глухі…
б)Запаўненне табліцы. Карыстаючыся правілам дапоўніце табліцу “Зычныя гукі”. Перад вамі на партах ляжыць табліца з глухімі гукамі. Ваша задача – знайсці пару гукам па звонкасці. (школьнікі знаходзяць пару).
Зычныя гукі паводле ўдзелу голасу і шуму
Парныя зычныя гукі па звонкасці /глухасці
Не маюць парных зычных гукаў па звонкасці /глухасці
Источник статьи: http://kopilkaurokov.ru/russkiyYazik/uroki/zychnyia_ghuki_zvonkiia_ghlukhiia_i_sanornyia_zychnyia_ikh_vymauliennie_i_pravap
Усе зычныя гукі глухія
КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ
Зычныя гукi беларускай мовы характарызуюцца наступнымi паказчыкамi: цвёрдасцю-мяккасцю зычнага, удзелам голасу i шуму, месцам i спосабам утварэння.
1) большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасцi-мяккасцi (15 пар):
Не мае адпаведнага цвёрдага гук [й]. Зычныя [у], [ž], [ж], [ш], [ч], [р] у беларускай літаратурнай мове заўсёды цвёрдыя і не маюць адпаведных мяккіх.
2) паводле ўдзелу голасу i шуму ўсе зычныя дзеляцца на санорныя i шумныя. Санорныя вымаўляюцца з перавагай голасу, шум пры iх вымаўленнi нязначны.
Да санорных належаць
Шумныя зычныя вымаўляюцца або з перавагай шуму над голасам, або толькi з удзелам шуму, без голасу. Шумныя зычныя, якiя вымаўляюцца з удзелам голасу, называюцца звонкiмi, а тыя, якiя вымаўляюцца з удзелам шуму, без голасу, называюцца глухiмi.
Звонкiя i глухiя ўтвараюць адпаведныя пары.
звонкiя
глухiя
Глухія гукі [ф], [ф`] не маюць адпаведных звонкіх.
3) па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя i язычныя. Кожная з гэтых груп дзелiцца на падгрупы: губныя — у залежнасцi ад таго, да якога пасiўнага органа артыкулюе нiжняя губа; язычныя — якая частка языка з`яўляецца цэнтрам гукаўтварэння i да якога пасiўнага органа артыкулюе язык.
Губныя зычныя бываюць губна-губнымi, калi змыкаюцца цi зблiжаюцца абедзве губы: [б], [б`], [п], [п`], [м], [м`], [ў], або губна-зубнымi, калi нiжняя губа артыкулюе да верхнiх зубоў: [в], [в`], [ф], [ф`].
Язычныя падзяляюцца на
заднеязычныя [г], [г`], [ ] , [ ] [к], [к`], [х], [х`];
пярэднеязычныя: усе астатнiя.
4) па спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на пяць груп: змычныя (выбухныя), шчылiнныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылiнныя (афрыкаты), змычна-праходныя, дрыжачы.
Пры вымаўленнi змычных адбываецца поўнае змыканне актыўнага i пасiўнага органаў мовы, у вынiку чаго рух струменю паветра перапыняецца. Размыканне адбываецца рэзка i хутка i нагадвае кароткi выбух. Па гэтай прычыне змычныя называюць выбухнымi. Змычныя нельга вымавiць працяжна, таму iх называюць яшчэ iмгненнымi. Да iх належаць [б], [б`], [п], [п`], [д], [т], [г], [г`], [к], [к`].
Пры вымаўленнi шчылiнных актыўны i пасiўны органы мовы зблiжаюцца так, што ўтвараюць вузкую шчылiну, праз якую праходзiць струмень выдыхаемага паветра, утвараючы характэрны шум. Шчылiнныя зычныя iначай называюць фрыкатыўнымi (лац. fricare — церцi).
Фрыкатыўныя гукi можна вымаўляць працяжна, таму iх часам называюць працяжнымi. Да гэтай групы належаць [ ], [ `], [в], [в`], [ў], [j], [ж], [ш], [х], [х`], [з], [з`], [с], [с`], [ф], [ф`].
Змычна-шчылiнныя гукi спалучаюць у сабе абодва апiсаныя вышэй спосабы ўтварэння. Пры iх утварэннi актыўны орган поўнасцю змыкаецца з пасiўным, але размыканне адбываецца не iмгненна, не шляхам выбуху, а паступова — шляхам пераходу змычкi ў шчылiну. У час размычкi ўзнiкае шчылiна, праз якую паветра выходзiць, утвараючы фрыкатыўны шум. У вынiку ўзнiкаюць так званыя злiтныя гукi, якiя яшчэ называюцца афрыкатамi: [ц], [ц`], [ч], [дз], [дз`], [дж].
Змычна-праходнымi з’яўляюцца зычныя, утварэнне якiх характарызуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы моўнага тракту з адначасовым праходам для паветра ў другiх яго месцах. Змычна-праходныя называюцца яшчэ плаўнымi. У залежнасцi ад таго, праз якую поласць праходзiць паветра, змычна-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н`], [м], [м`] i ротавыя (бакавыя) [л], [л`].
Дрыжачымi, або вiбрантам, у беларускай мове з`яўляецца [р]. Пры яго ўтварэннi органы маўлення (язык i верхняе паднябенне) змыкаюцца i размыкаюцца некалькi разоў, што надае гуку своеасаблiвае акустычнае аблiчча. Гукi [с], [с`], [з], [з`], [ц], [ц`], [дз], [дз`] паводле iх акустычнага ўражання атрымалi назву свiсцячых, а [ш], [ж], [ч], [дж] — шыпячых.
Класiфiкацыю зычных гукаў можна паказаць у таблiцы
Источник статьи: http://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/klasifikatsyya-zychnykh-guka.htm