- Беларуская мова. 3 клас. Урок: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову
- Тэма урока: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову
- Ход урока
- Тэма: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме
Беларуская мова. 3 клас. Урок: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову
1. Паўтарыць спосабы абазначэння мяккасці зычных на пісьме;
2. Фарміраваць уменне абазначаць мяккасць зычных на пісьме;
3. Выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў.
Ход урока
— Усміхнёмся адзін аднаму. Пажадаем плённай працы.
ІІ. Праверка дамашняга задання
III. Арфаграфічная размінка
За адно імгненне,
Перамы.. лістоту на галінах,
Пачапі.. на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
— Растлумачце напісанне слоў з прапушчанымі літарамі.
— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія.
— Падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.
крыніца кры ж К а стусь
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Крыніца (родник) — выхад падземных вод на паверхню зямлі; тое, што дае пачатак чаму-небудзь, служыць асновай для чаго-небудзь.
Крыж (крест) — сімвал культу хрысціянскай рэлігіі ў выглядзе металічнага стрыжня або драўлянага бруса з адной або дзвюма папярэчнымі перакладзінамі; знак узнагароды, ордэн у форме такога прадмета.
Крынічка, крынічышча, крынічны.
Крыжаваны, крыжавік, крыжык, крыжаносец.
Калі мы так гаворым:
Біць крыніцай — жыць актыўна, бурна.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе.ў сваім першапачатковым, натуральным стане.
Крыж-накрыж — пакласці адну рэч цераз другую.
Несці крыж — цяжка жыць, пакутаваць.
Ставіць крыж — падагульніць, падвесці вынік.
У светлай крыніцы
— Падзяліце для пераносу словы, якія складаюцца з трох складоў. Дайце характарыстыку гукаў у гэтых словах.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі (I варыянт); цвёрдыя зычныя гукі (II варыянт).
— На ўроку мы будзем замацоўваць веды пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.
VІI. Фізкультхвілінка. Пальчыкавая гімнастыка
Пакажыце нам сваю ахвоту.
Большаму — дровы сячы,
Печы ўсе табе паліць,
А табе ваду насіць,
А табе абед варыць,
А табе посуд памыць.
А потым усім песні спяваць,
Песні спяваць ды скакаць,
Саміх сябе забаўляць.
(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.)
— Як ацэніце сваю работу?
— Мне спадабалася ваша праца.
Глядзіце наступныя урокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
Источник статьи: http://lit-dety.ru/uroki-2/bel-mova-3-cvyordyya-i-myakkiya-zychnyya-guki-abaznachenne-myakkasci-zychnyx-na-pisme.html/
Тэма: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме
Мэты:замацоўваць веды вучняў пра падзел зычных гукаў на цвёрдыя і мяккія, пра парныя цвёрдыя — мяккія зычмыя гукі, пра абазначэнне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў на пісьме; удасканальваць уменні
адрозніваць цвёрдыя зычныя гукі ад мяккіх; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; ву-чыць запісваць пад дыктоўку асобныя словы пасля па-пярэдняга аналізу, развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «рыбы»; развіваць мысленне, памяць, пачуццё гумару, выхоўваць паважлівыя адносіны да людзей.
Ход урока
I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 7
— Прачытайце загадку. Назавіце слова-адгадку.Якія літары вы падкрэслілі ў словах?
II. Чыстапісанне
Лесвіца калідор відэлец ручнік
III.Арфаграфічная хвілінка
Уставіць прапушчаныя літары
Зімой зв..ры ў лесе бываюць асц..рожныя.
На б..лым чыстым сн..зе добра відаць кожны след.
Вось ланцужок сл..доў зайца.
IV. Замацаванне
1) Практыкаванне 8
— Прачытайце. Устаўце ў сказы словы з дужак. Якімі гукамі адрозніваюцца словы ў дужках?
Спішыце сказы. Падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца словы з дужак.
3) Практыкаванне 9
— Прачытайце верш. Што значыць слова нарасхват? Выпішыце выдзеленыя словы. Падкрэсліце
літары, якія абазначаюць мяккасць зычных.
Назавіце сярод выпісаных слоў слоўнікавае слова. Каго называюць суседам? Назавіце свайго суседа па парце, суседзяў па кватэры, краіны — суседкі Беларусі.
4) Практыкаванне 10
— Прачытайце прымаўку. Калі так гавораць?Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам.
Назавіце зычныя гукі ў гэтых словах. Яны мяккія ці цвёрдыя?
5) Калектыўная прана на лошцы
На дошцы запісана загадка:
Хто жыве ў віры ля кручы,
Паласаты і калючы, а, к, н, ь, у
Мае крылы, хоць не птах,
I на рыб наводзіць жах? (С. Кацуба).
— Прачытайце. Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. У выдзеленых
словах падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць зычных на пісьме.
6) Практыкаванне 11
— Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце пары слоў, якія адрозніваюцца
адным гукам. Запішыце пары слоў пад дыктоўку. Назавіце пару слоў, якая адрозніваецца гукамі [с] — [с 1 ].
7) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запіс:
Жартавалі ў лесе л(і, ы)сы:
леў з цырульні выйшаў л(і, ы)сы. (Н. Сторажава).
— Прачытайце. Устаўце патрэбныя літары ў словы Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя,
адной рыскай, а цвёрдыя — дзвюма.
V. Дамашняе заданне
VI. Вынік урока
— Прывядзіце прыклады зычных гукаў, парных па цвёрдасці — мяккасці. Як перадаецца на пісьме мяккасць зычных гукаў?
Урок 38
Тэма Зычныя гукі [д]- [дз]
Мэты:прыгадаць асаблівасці вымаўлення гукаў [д] — [дз’] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слыхмяккі гук [дз’], вучыць абазначаць гэты гук літарамі на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку асобныя сло-вы з гукам [дз’] пасля папярэдняга аналізу, развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнымі групамі «садавіна», «гародніна»; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць назіральнасць, любоў да прыроды.
Ход урока
I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 12
— Прачытайце загадку. Назавіце слова-адгадку.
Якія літары вы падкрэслілі ў словах?
II. Новы матэрыял
Практыкаванне 13
— Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце першы гук у словах. Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?
2) Практыкаванне 14
— Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» літар складзіце слова-адгадку. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Спішыце загадку разам з адгадкай. Назавіце слоўнікавае слова.
3) Практыкаванне 15
Настаўнік вымаўляе словы парамі і просіць дзяцей вымавіць гэтыя пары слоў услед за ім.
— Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?
4) Пвана з правілам.Настаўнік чытае правіла.
— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме?
Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форзацы 1 падручніка.
III. Замацаванне
1) Практыкаванне 16
— Прачытайце верш. Які злодзей пабываў у агародзе? Знайдзіце ў тэксце словы з гукам [дз’], выпішыце іх. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай.
2) Завучваецца скорагаворка:
Дзіна ды Валодзя недзе ў агародзе —
моркву аглядаюць, перац паліваюць.
— Хто з вас дапамагаў бацькам, дзядулям і бабу-
лям даглядаць гародніну? Як вы гэта рабілі?
Назавіце спачатку словы з гукам [дз’], а потым словы з гукам [д].
3) Практыкаванне 17
— Прачытайце. Спачатку назавіце словы з гукам [д], а потым з гукам [дз’]. Запішыце пад дыктоўку словы з гукам [дз’]. Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах.
IV. Дамашняе заданне
Практ. 18, правіла.
V. Вынік урока
— Які з гукаў [д], [дз’] з’яўляецца цвёрдым,а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [д]
на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на
пісьме?
Тэма. Зычныя гукі [д) — [дз’)
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перада-ваць словы з [дз’] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз’], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыказкамі; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны,жаданне дапамагаць людзям.
ХОД УРОКА
I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 18
— Прачытайце прыказку. Каго можна назваць сапраўдным сябрам? Якія літары пішуцца пасля дз?
II. Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запіс і карткі са складамі:
Без яго жыццё — самота,
ён — на..ея і пяшчота,
і памочнік ён, і брат,
хай у нас іх бу..е шмат. (М. Пазнякоў).
(Настаўнік можа растлумачыць дзецям , што самота — рус. одиночество, пяшчота — рус. нежность.)
З «рассыпаных» складоў састаўце слова адгадку. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз.
Дз дздз дзе дзі дзё дзя
Дзядуля дзіва дзень дзівосны
1) Практыкаванне 19
— Паслухайце верш. Чаму дзяцей назвалі добрымі? Назавіце словы, у якіх ёсць гук [дз’].
Праца па развіцці маўлення
— Адкажыце на пытанні: Як трэба размаўляць у аўтобусе, тралейбусе, трамваі? Каму трэба ўступаць месца ў транспарце?
2) Практыкаванне 20
— Паслухайце верш. Як дапамагае Жора дарослым? Як вы разумеете выразы не сядзець без справы, ты для нас — апора? Спішыце выдзелены сказ. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз.
Выпішыце слова ветлівасці, якое сустрэлася ў вершы. Якія яшчэ словы ветлівасці вы ведаеце? У якіх з іх ёсць гук [дз’]?
Праца па развіцці маўлення
— Раскажыце, якія справы вы любіце рабіць разам з дарослымі?
3) Практыкаванне 21
— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Назавіце словы з гукамі [д], [дз’]. Запішыце прыказку пад дыктоўку.
4) Практыкаванне 22
— Адкажыце на пытанні, карыстаючыся словамі з правага слупка. Які гук вымаўляецца ў гэтых словах замест [д]? Запішыце сказы. Растлумачце правапіс літар дз.
V. Дамашняе заданне
— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме?
Тэма. Зычныя гукі <д] — [дз']
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д] — [дз’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перадаваць словы з [дз’] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукам [дз’], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі — назвамі дзён тыдня, звяртаць увагу на міжмоўныя амонімы; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць, выхоўваць ветлівасць.
ХОД УРОКА
I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 23
— Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў словы? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме? Назавіце словы ветлівасці, якія сустрэліся ў вершы. Калі мы іх гаворым?
Школьнік урок настаўнік дзяўчынка
1) Практыкаванне 24
— Паслухайце верш. Які месяц называюць маладзіком? (Настаўнік можа намаляваць на дошцы маладзік і паказаць дзецям, як яго можна дапоўніць да літары р. Гэта падказвае, што месяц расце.)
Які гук прапушчаны ў словах? Якімі літарамі трэба яго абазначыць? Спішыце другі сказ, устаўце патрэбныя літары. Падкрэсліце дз разам з наступнай літарай.
2) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Будзьце ўважлівыя!»
— Што абазначае беларускае слова тыдзень? Як па-руску называюць сем дзён? Які дзень тыдня па-беларуску называецца нядзеля?
3) Практыкаванне 25
— Адгадайце загадку. 3 «рассыпаных» складоў састаўце і запішыце слова-адгадку. Вымавіце па парадку гукі і назавіце літары ў слове-адгадцы.
Праца па развіцці маўлення
— Дапоўніце сказ патрэбным словам. Назавіце словы з гукам [дз’]. Запішыце сказ пад дыктоўку. Падкрэсліце ў словах літары, якія пішуцца пасля спалучэння літар дз.
4) Практыкаванне 26
— Прачытайце назвы дзён тыдня. Размясціце іх па парадку. Спішыце. Устаўце д або дз, растлумачце іх правапіс
5) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запісаны сказы, якія трэба дапоўніць словамі:
малюнак бабулі | малюнак цыбулі |
На лаўцы ся..іць | На гра..е расце |
— Разгадайце рэбус і дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Устаўце ў словы патрэбныя літары. Які гук яны абазначаюць?
Назавіце слоўнікавае слова. Вызначце ў ім націскны склад. Вымавіце па парадку гукі ў ім, назавіце літары. 6) Практыкаванне 27
— Змяніце словы ў дужках так, як патрабуе сэнс. Запішыце адзін сказ на выбар. Назавіце слова з гукам Ідз’].
IV. Дамашняе заданне
— Як абазначаецца цвёрдасць гука [д] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [дз’] на пісьме?
Тэма Зычныя гукі [т] — [ц’]
Мэты: прыгадаць асаблівасці вымаўлення зычных гукаў [т] — [ц’] і слоў з імі; вучыць адрозніваць на слых мяккі гук [ц’], вучыць абазначаць гэты гук літарай на пісьме; развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узба-гачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «транспарт»; развіваць вуснае звязнае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць сяброўскія адносіны.
ХОД УРОКА
I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 28
— Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс.
Дзверы трактарыст трамвай папера
А..нойчы з мамаю Алеся
Цалюткі ..ень ха…іла ў лесе.
Цалюткі …ень без а..пачынку
Збірала яга..ы …яўчынка.
II. Новы матэрыял
1) Практыкаванне 29
— Прачытайце загадкі, адгадайце. Знайдзіце словы з гукамі [т], [ц’]. Вымавіце словы. Спішыце адну загадку разам з адгадкай. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай.
2) Практыкаванне 30
— Вымавіце словы парамі. Якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Які з гукаў цвёрды, а які мяккі?
3) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла.
— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?
Дзеці перачытваюць правіла самастойна і ўзнаўляюць яго пры дапамозе апорнага сігнала на форзацы падручніка.
4) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы записана загадка;
Ды яму патрэбен ток.
Шмат людзей — і гэта звычка —
перавозіць элек. . (С. Шах>.
— Адгадайце загадку. У выдзелекых словах падкрэсліце а разам з наступнай літарай адной рыскай, а т разам з наступнай літарай — дзвюма. Яшчэ знайдзіце ў загадцы словы з гукам [т].
1) Практыкаванне 31
—Прачытайце сказы. Выпішыце выдзеленыя словы парамі. Цвёрдыя ці мяккія гукі абазначаюць літары г, ц у гэтых словах? Знайдзіце ў сказах іншыя словы з гукам [ц’].
2) Практыкаванне 32
— Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т] або [ц’]. Як гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме? Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц’].
Калі вы карыстаецеся лічылкамі? У якія гульні вы любіце гуляць з сябрамі? Разлічыцеся пры дапамозе гэтай лічылкі.
3) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запісаны загадкі і прымацаваны карткі са складамі:
але не махае. (И. Плевіч). са лёт ма
Бяжы..ь край дарогі,
За дрот трымаю..ь рогі. (Ул. Мацвеенка).
— Прачытайце загадкі. 3 «рассыпаных» складоў састаўце словы-адгадкі. Устаўце літары г або ц. Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля ц.
IV. Дамашняе задание
Практ. 33, правіла.
— Які з гукаў [т], [ц’] з’яўляецца цвёрдым, а які мяккім? Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?
Тэма. Зычныя гукі [т] — [ц’]
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц’], перада-ваць словы з [ц’] на пісьме; назіраць за словамі, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца ў вымаўленні гукамі [т] — [т’], развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць; выхоўваць добрыя адносшы да родных, блізкіх, жаданне дапамагаць птушкам.
ХОД УРОКА
I. Праверка дамашняга задання
1) Практыкаванне 33
— Правільна вымавіце скорагаворку. Назавіце словы з гукамі [т], [ц’]. Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?
II. Чыстапісанне
Шышка ляшчына Шура Шарык
— Паслухайце скорагаворку. Назавіце словы з гукам [ц’]. Прачытайце. Змяніце выдзеленае словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц’]. Запішыце пару слоў.
2) Практыкаванне 35
— Прачытайце, тэкст. Калі да нас прылятаюць гракі? Вымавіце словы з прапушчанымі літарамі. Які гук чуецца на месцы пропускаў? Якой лігарай яго трэба абазначыць? Спішыце сказы, у якіх ёсць словы з прапушчанымі літарамі. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай.
3) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запісаны верш:
Зранку чуцен мала..ок.
так шчыруе мала хто.
Будзеш ме..ь ква..эру, шпак. (П. Марціновіч).
— Прачытайце верш. (Настаўнік тлумачыць дзецям, што шчыруе — па-руску усердствует.) Устаўце т або ц. Падкрэсліце ц разам з наступнай літарай адной рыскай, а т разам з наступнай літарай — дзвюма.
Для чаго робяць шпакоўні? Якім яшчэ птушкам людзі дапамагаюць рабіць жыллё?
4) Калектыўная праца на дошцы
На дошцы запіс (побач прымацаваны карткі са словамі і малюнкі буслянкі, шпакоўні, сінічніка):
— Дапоўніце сказы словамі. Якую літару трэба ўставіць у слова? Які гук абазначае прапушчаная літара? Запішыце другі сказ.
4) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Гаварыце правільна».
— Вымавіце правільна словы рубрыкі «Гаварыце правільна». Якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне беларускіх і рускіх слоў тэлефон — телефон, тэлевізар — телевизор, камп’ютар — компьютер?
5) Практыкаванне 36
— Прачытайце лічылку. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т], [ц’]. Разлічыцеся пры дапамозе лічылкі.
6) Практыкаванне 37
— Прачытайце тэкст. Вусна дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Раскажыце, як вы адпачываеце.
IV. Дамашняе заданне
V. Вынік урока
— Як абазначаецца цвёрдасць гука [т] на пісьме? Як абазначаецца мяккасць гука [ц’] на пісьме?
Тэма. Зычныя гукі [т] — <ц']
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [т] — [ц’], іх абазначэнне на пісьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [ц’], перадаваць словы з [ц’] на пісьме; вучыць запісваць пад дыктоўку сказы, у якіх ёсць словы з гукамі [дз’] [ц’], развіваць умение вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; развіваць фанематычны слых; узбагачаць граматыч-ны лад маўлення вучняў граматычнымі канструкцыямі, якія з’яўляюцца адметнымі ў беларускай мове; развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, памяць, кемлівасць; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі.
Источник статьи: http://infopedia.su/12x9bfb.html